Добавлено: 02 Jun 2022, Thu, 18:36 Заголовок сообщения: Менск. Дэпо Маскоўска-Брэсцкай чыгункi (1909).
Як вядома, магутны пажар 1908 года знiшчыў значную частку чыгуначных пабудоў у ваколiцах менскага Брэсцкага вакзала. Асаблiва дасталося майстэрням Маскоўска-Брэсцкай чыгункi i дэпо. Неўзабаве было вырашана будаваць у Менску новае веернае дэпо. Адкрыццё новага аб'екта адбылося ўжо ў 1909 годзе.
Побач з новым дэпо паўстала значная колькасць цагляных чыгуначных пабудоў, большая частка з якiх захавалася да нашага часу. А само дэпо патрапiла на старонкi расейскiх часопiсаў.
У 1917 годзе аэрафатаздымак з нямецкага дырыжаблю зафiксаваў дакладныя месца i памеры будынка.
Сучасны вонкавы выгляд старой часткi будынка амаль не змянiўся. Тыя ж, што й на здымку 1915 года, вялiкiя падзеленыя контрфорсамi нiшы на фасадзе, у якiх "сядзяць" па два лучковых акна. Адное, што дарэвалюцыйная цэгла схавана пад савецкай керамiчнай плiткай.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы