Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Бабруйск. Касьцёл езуітаў

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
korkh



Зарегистрирован: 18.04.2010
Сообщения: 325
Откуда: Магілёў

СообщениеДобавлено: 05 Dec 2011, Mon, 23:10    Заголовок сообщения: Бабруйск. Касьцёл езуітаў Ответить с цитатой

В выходные в Бобруйске горело здание иезуитского костела
В ночь с 3 на 4 декабря в Бобруйске на территории крепости произошел пожар в здании иезуитского костела.

По словам сотрудника МЧС, по предварительным данным, возгорание произошло вследствии тления мусора внутри здания.



В результате пожара заметно пострадала крыша здания.




Наша справка
Останки костела Святых Петра и Павла являются самым старым строением на территории Бобруйска, которое сохранилось в наши дни. Здание костела было построено в 1747-80 гг. по проекту Томаша Жабровского. При строительстве в первой половине ХІХ века Бобруйской военной крепости костел был перестроен под цейхгауз. Известно, что костел пострадал во время пожара в 1885 году. В советское время в здании костела размещалась гауптвахта.



http://news.tut.by/accidents/262143.html?utm_source=rss-news&utm_medium=rss&utm_campaign=news-feed
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
маша п.



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 1723
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 08 Dec 2011, Thu, 22:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

жалко блин! потому что стоит на отшибе и проникнуть в него легко сейчас.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Sam



Зарегистрирован: 22.12.2008
Сообщения: 104
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 31 Aug 2012, Fri, 10:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

повтор событий 2011 года

http://news.open.by/incident/88040
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
krytsyk



Зарегистрирован: 03.09.2011
Сообщения: 408

СообщениеДобавлено: 31 Aug 2012, Fri, 12:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

касьцел 2 разы гарыць, яго апаганьваюць праваслаўнутыя імбіцылы і на яго прэтэндуе ЗАТ РПЦ,...
нешта падказвае што гэтыя падпалы праца артадоксаў....
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 01 Sep 2012, Sat, 20:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пасьля інкарпарацыі Беларусі у склад Расейскай Імперыі у апошняй з'яўляецца неабходнасьць бараніць новыя межы.Будуюцца новыя крэпасьці,у тым ліку і у Бабруйску.Ад цэнтру старога гораду застаецца толькі езуіцкі касьцёл з будынкам місіі.(1)Каб не з'яўляцца арыенцірам для непрыяцелскае артылерыі,у касьцёла зносяцца вежы да ўзроўню 4-5 м,унутры храма робіцца другі паверх (2).Пасьля вайны 1812 г будынак езуіцкай вучэльні улады выкарыстоўвюць як "присутственные места". Да касьцёлу прыбудоўваецца будынак карцэру(3).У савецкі час,калі крэпасьць займалі вайсковыя часткі,касьцёл выконвае ролю гауптвахты (4).Апошнія 3 гады непатрэбны ані каталікам,ані дзяржаве,ані РПЦ,якая.праўда насупраць будуе нейкі свой храм.Як паказвае час,пасьля пажара будынак вельмі скора сканае і будзе разабраны як "небясьпечны" з далейшай пабудовай на яго месцы якоганебудзьпаскуднага навадзела з падземным гаражом.


1

1..jpg
121.7 KB,   просмотрено: 10896 раз(а)

2

2.JPG
125.1 KB,   просмотрено: 10896 раз(а)

3

3.JPG
132.24 KB,   просмотрено: 10896 раз(а)

4

4.JPG
121.93 KB,   просмотрено: 10896 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
krytsyk



Зарегистрирован: 03.09.2011
Сообщения: 408

СообщениеДобавлено: 01 Sep 2012, Sat, 21:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валерій писал(а):
4).Апошнія 3 гады непатрэбны ані каталікам,ані дзяржаве,ані РПЦ,

да не - каталікі на колькі я ведаю, жадаюць яго павярнуць, а РПЦ забабахаць якую небудзь яшчэ адну "пусковую установку РПЦ"
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
korkh



Зарегистрирован: 18.04.2010
Сообщения: 325
Откуда: Магілёў

СообщениеДобавлено: 11 Mar 2013, Mon, 22:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У Бабруйску разбураецца найстарэйшы будынак гораду
Найстарэйшы будынак Бабруйску, былы касьцёл мясцовай езуіцкай рэзыдэнцыі, пасьля некалькіх пажараў — на мяжы разбурэньня








Былы касьцёл пасьля пажару






Алтарная частка былога касьцёла – від на паддашак


Прыкметы гаўптвахты – дзьверы з "ваўчком"







У езуітаў сьвятыню адабралі расейцы пры канцы 18 стагодзьдзя. Нягледзячы на шматлікія вонкавыя перабудовы, касьцёл у ёй пазнаецца дагэтуль. Цяпер усярэдзіне паўсюль прыкметы таго, што камяніцу выкарыстоўваюць для п’янак і іншых падобных забаваў. Некалькі месяцаў таму ў алтарнай частцы знайшлі графіці з абразамі на адрас каталіцкага сьвятарства. Супрацоўніца бабруйскага раённага гісторыка-краязнаўчага музэю Марына Маўчанава згадвае адметнасьці апаганенага цяпер касьцёла:

«Ён быў узьведзены ў стылі віленскага барока ў комплексе зь іншымі будынкамі езуіцкай рэзыдэнцыі, але яны былі цалкам зьнішчаныя падчас будаўніцтва крэпасьці».

Паводле суразмоўніцы, турыстычным дэлегацыям, якія наведваюцца паглядзець на тое, што засталося ад крэпасьці, камяніцу былога касьцёла не паказваюць.

«Гэта пляма на нашым дабрабыце. Так, на ім вісіць шыльда, што гэта гісторыка-культурная каштоўнасьць, якая ахоўваецца дзяржавай, а падыдзеш, паглядзіш — і адразу зразумела, якая ў нас ахова з боку дзяржавы. Каму патрэбна, каб гэта бачылі?»


Старшыня прэзыдыюму рэспубліканскай рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, агледзеўшы занядбаны стары будынак, зьвярнуўся ў пракуратуру. Ён запатрабаваў, каб яму далі дакумэнтацыю пра тое, ці ёсьць плян дзеяньняў, як ратаваць помнік архітэктуры.


Антон Астаповіч
​​«Па-другое, каб прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці ўладальнікаў гэтага будынка, а гэта бабруйская жыльлёва-камунальная гаспадарка, за невыкананьне ахоўных абавязкаў. Выратаваць будынак можна, але гэта сапраўды трэба мець мінімальную праграму ды прыняць рашэньне пра кансэрвацыю касьцёла».

Антон Астаповіч, аднак, сумняваецца, што плян ратаваньня былога касьцёла і самой крэпасьці ва ўлады ёсьць.

Тэрыторыя навокал старога будынка бязьлюдная. Насупраць узводзіцца праваслаўны храм. Перад будоўляй — крыж. Ён глядзіць акурат на панявечаны будынак былога касьцёла.

Тут жа аўтобусны прыпынак. Рэдкія тутэйшыя мінакі са зьдзіўленьнем даведваліся, што за агароджай — найстарэйшы будынак гораду, ды яшчэ й касьцельны.

«Тут „губа“ некалі была. Тут асуджаныя сядзелі. Яна ж зачыненая даўно. А пра касьцёл ніводнага разу ніхто не казаў. У нас жа грошай на ўсё не хапае, таму ўсё ў нас занядбана», — мяркуе адзін зь мінакоў.

У каталіцкай грамадзе Бабруйску лічаць, што будынак былога езуіцкага касьцёла неабходна захаваць, аднак прызнаюць, што знайсьці сродкі на яго адбудову амаль нерэальна. Называецца сума ў мільён даляраў. Спадзяваньняў на дзяржаўную дапамогу ў мясцовых каталікоў няшмат.

Даведацца пра тое, як улада зьбіраецца ратаваць найстарэйшы будынак гораду, не ўдалося. Вядома, аднак, іншае: на адбудову рэштак крэпасьці, дзеля якой на пачатку 19 стагодзьдзя зьнішчылі старажытны Бабруйск, сама дзяржава шукае ахвяраваньні. Адкрыты дабрачынны рахунак.

Засьнежаныя бастыёны тым часам разбураюцца гэтаксама, як і былы езуіцкі касьцёл. Разбураюцца і кінутыя два дзясяткі гадоў таму вайскоўцамі казармы. Сёлета ў кастрычніку зьбіраюцца зачыняць і вайсковы шпіталь.

http://www.svaboda.org/content/article/24925317.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы