Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12763
|
Добавлено: 09 Feb 2015, Mon, 22:03 Заголовок сообщения: Адпачынак на літару Б |
|
|
Б(я?)рлін, Будапешт, Бангкок... Назвы, якія для спакушанага турыста гучаць даволі банальна і непрывабна. Іншая справа - Беразіно. Не ўсе нават і прыпомняць пра гэтае мястэчка на ўсходзе Міншчыны. Палац Патоцкіх, пры наяўнасці багатага ўяўлення, выглядае не горш за некія там "сэн-сусі" (даў жа Бог назву). Таму не дзіва, што ля яго з інтэрвалам, якому пазайдросціць метрапалітэн у гадзіны пік, прыпяняюцца аўтобусы з якіх з гергетаннем на ўсіх мовах свету выкульваюцца ашаломленыя прыгажосцю турысты
Унутранае ўбранства ўражвае адначасова як сціпласцю, так і раскошай...
Найбольш каштоўны аб'ект схаваны ад навалы турыстаў за калючым дротам
Няменш уражваюць узоры драўлянага дойлідства
Ці такая нетрывіяльная забудова на адным з цэнтральных праспектаў горада
Недалёка ад Беразіно знаходзіцца мястэчка Багушэвічы-на-Усе з касцёлам ня горшым за баварскія цікавосткі: ён нагадвае ікол нейкага дагістарычнага драпежніка
У тым жа стылі вытрымана і царква
Але трэба быць абярэжным: таго і глядзі, што выскачыць які небудзь вораг улады
Напрыклад, гэты
(здымак Дзіяны)
Выдатны помнік прамысловага дойлідцтва - спіртусовы завод у вёсцы Раванічы. Ён дзейнічае, таму ледзь не пазнаёміліся з мясцовымі прадстаўнікамі сілавых структураў, але, мабыць, прадукцыя гэтай вытворчысці валодае якасцямі гаючай крыніцы, якая змягчае чалавечыя душы
Ну, і яшчэ, канешне, сядзіба з яе "джэнтльменскім" наборам каштоўнасцяў
Флігель левы
Флігель правы
Палац
Парк
На вузкіх вуліцах Ігумена кожны знойдзе тое, што яму па густу
А яшчэ, цэнтральную плошчу ўпрыгожваюць адразу два помнікі Манюшку
Малая Ляды... Проста Малыя Ляды... Месца супакою і суцяшэння...
Вечаровыя Смілавічы
|
|
Вернуться к началу |
|
|
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 813 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 09 Feb 2015, Mon, 22:25 Заголовок сообщения: |
|
|
Вельмі смяялася, дзякуй:) Але ж тэма не раскрыта. Дзе ж выява адпачынка на літару "Б"? :D |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12763
|
Добавлено: 09 Feb 2015, Mon, 22:28 Заголовок сообщения: |
|
|
tam_erm писал(а): | Але ж тэма не раскрыта. Дзе ж выява адпачынка на літару "Б"? :D |
Прашу прабачэння за немілагучны выраз, але знікла ў аналах гісторыі... ;) |
|
Вернуться к началу |
|
|
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 813 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 10 Feb 2015, Tue, 21:34 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | знікла ў аналах гісторыі |
Галоўнае, што Вы вырваліся :D
|
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|