Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 21:41 Заголовок сообщения: |
|
|
12. Таблетку пад язык
Была ў гэтай вандроўцы нейкая містыка. А якое ж Палессе без містыкі? Мне вельмі хацелася паглядзець на мемарыяльную шыльду ў Любані, прысвечаную двум сябрам. Прычым адзін з сяброў зрабіў другога прататыпам галаўнага героя ў сваёй п'есе. П'еса называецца "Таблетку пад язык".
Вось так з таблеткай пад языком і прашвэндаўся тры дні на Палессі... А было ж папярэджанне, калі ў Любань уязджалі. Не разгледзелі...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1208
|
Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 21:44 Заголовок сообщения: |
|
|
Пра існаваньне нацыяналістаў у 49-м годзе чуў і чытаў. Але каб яшчэ і "буржуазных"... |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11371 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 21:50 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Але помнік на выездзе з Цярэбліч абмінуць цяжка. |
Ці ёсць каардынаты? |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 16 Jun 2017, Fri, 21:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): |
І яшчэ: ці ёсць буйнейшая выява разьбы? |
tam_erm адгукнулася на вашае пытанне. Фрагменты крыжоў з Пелішча и Горнава
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1019 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 17 Jun 2017, Sat, 21:28 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | tam_erm адгукнулася на вашае пытанне. Фрагменты крыжоў з Пелішча и Горнава |
От то, вялікі ёй дзякуй, добрай жанчыне! |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 14:36 Заголовок сообщения: |
|
|
13. Вёска вампіраў
Пад такім брэндам сёння можна адшукаць невялічкую вёсачку Парэ на мяжы з Украінай. Хто прыдумаў ёй такую славу, цяжка сказаць, але вёска сапраўды "атмасферная". На ўездзе вас сустрэне лес, не горшы, чым у фільме "Змрок (Twilight)". Я такое кіно не гляджу, але паверу на слова дасведчаным людзям.
Адразу ж бярэм курс да могілак - менавіта яны надалі вёсцы славу беларускага Брана. Могілкі цікавыя - шмат якія з магіл прыкрытыя дубовымі нарубамі. Нажаль, час не шкадуе іх і большасць нарубаў зпарахнела. Па адной з версій, клалі іх на магілы з-за таго, каб душы памерхлых не выходзілі з іх і не турбавалі душы жывых.
Традыцыя нарубаў тут за часм не згубілася. Змянілася форма. Больш новыя пахаванні зроблены з надгробкамі, якія нагадваюць нарубы. Больш старэйшыя - прыкрытыя проста камянямі.
Наогул, нарубы на Палессіі былі шырока распаўсюджаны, але дурную славу прыплялі толькі гэтай вёсцы.
Сама вёска не меньш цікавая, чым могілкі
Настолькі цікавая, што капліца пачатку ХХ стагоддзя ў ёй проста губляецца...
УВАГА!!! Вёска Парэ зараз знаходзіцца ў памежнай паласе. Каб яе наведаць, трэба паклапаціцца загадзя. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 16:55 Заголовок сообщения: |
|
|
14. Палесскія каплічкі
Раз ужо размова кранулася каплічак, то імі і працягнем
Каплічка і званіца ў вёсцы Плешчыцы
Стытчава
Сачковічы
Дубой Пінскі
Ляхавічы Янаўскія
Гаравата
Тышкавічы
Моладава
Застружжа
Вялікае Малешава
Па словах мясцовых жыхароў, каплічка ёсць і на мясцовых могілках, але яе мы не шукалі...
Цярэблічы
Туры
Хорск
Вялікія Арлы
Гарадзец
Харомск
Ля былога фальварка Стасіна (Манькавічы)
Фёдары
Нечатава
Ласіцк
Старой званіцы ля капліцы больш німа.
Асавая
Сіціцк
2014
2017
Барычавічы
Бадай, адна з самых цікавых могілкавых капліц, якія мы пабачылі падчас вандроўкі, месціцца ў вёсцы Калавуравічы. Ехаць да мясцовых могілак лепш за ўсё праз мехдвор мясцовага калгаса
У каплічкі з вёскі Гальцы больш німа цікавага купалку
Парасцы
Каплічка ў вёсцы Асабовічы знаходзіцца на цікавых моглках. Ганкам для яе служаць жорны. А побач - незразумелая канструкцыя, якая злучана зржавелым дротам з дрэвамі побач.
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1208
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 21:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Эта проста празьнік какой-та!
У Асобавічах, гэта, відаць, званіца. А што там у Тышкавічах у лістападзе 43-га было? |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 21:05 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | А што там у Тышкавічах у лістападзе 43-га было? |
Я пачну, а вы працягнеце. Партызаны ў ваколіцах Тышкавічаў застрэлілі двух венграў... |
|
Вернуться к началу |
|
|
Valery Zeliazei
Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 1463
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 21:33 Заголовок сообщения: |
|
|
Перенесена.
Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (29 Sep 2017, Fri, 2:54), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 21:41 Заголовок сообщения: |
|
|
15. Палесскі скрап
Бегаў сабе Хведар Міхасёў сын і чуць не чуў і ведаць не хацеў пра тое Дастоева. Але глядзі - помніка ж паставілі... А ці мала такіх "дастаеўскіх" па ўсёй Беларусі (Гагарына лічыць не будзем)? Мабыць, звычка ў нас такая...
А вось у ваколіцах Лапаціна цікавей. Тут калісьці ў часы Першай Сусветнай служыў Аляксандар Блок. У напамін пра гэта ў Лапаціне быў створаны першы ў Саюзе музей паэта. Шыльду адмысловую павесілі...
Патрапіць у музей нам не выпала... Таму мы накіраваліся ў суседнія Колбы, дзе стаяў полк у якім ён служыў. Не, гэта проста павольны пераход ад капліц да скрапу. Вядомы факт, што капліцу ў Колбах Блок маляваў у лісце да маці і гэты малюнак захаваўся.
Прынамсі, пакінуў ён і больш чалавечы след. Не буду ўжо пераказваць і перакладаць цытату, якую мне даслалі. Чытайце самі...
В блоковедении высказывалось предположение, что при поездке в ноябре 1909 года к умирающему отцу в Варшаву, Блок встречался с польской девушкой Марией, от которой у него родился сын. Такое предположение основывалось на строках прозаического предисловия к поэме «Возмездие»:
«Тут над свежей могилой отца, заканчивается развитие и жизненный путь сына, который уступает место собственному отпрыску (…) В эпилоге должен быть изображён младенец, которого держит и баюкает на коленях простая мать, затерянная где-то в широких польских клеверных полях».
Тут надо обратить внимание на слова: «простая мать, затерянная где-то в широких польских клеверных полях». Если исходить из реалий, то они соответствуют не зимней морозной Варшаве 1909 года, а месту службы А.Блока с июля 1916 года по март 1917 года в инженерно-строительной дружине № 13 союза земств и городов (Земгор) в Полесье, недалеко от города Пинска (станция Лунинец, деревня Колбы)
Летом 1980 года экскурсовод Московского бюро экскурсий и путешествий Анна Васильевна Булаева и журналист и блоковед Георгий Зиновьевич Блюмин отправляются в Полесье, чтобы отыскать следы А.Блока. Результаты их поездки сенсационны. От старожилов деревни Колбы они узнают, что местная девушка Мария родила от Блока в 1917 году сына, названного Фёдором. Цитирую книгу Г.Блюмина «Из книги жизни. Очерк об Александре Блоке» (Лениздат, 1982, стр. 7): «Год 1980. Деревня Колбы в Белоруссии. Вместе с заместителем председателя Пинского райисполкома Эдуардом Ивановичем Еленским я разговариваю со старожилом деревни. Среди них уже знакомые нам Н.М. Колб и С.Я. Лемешевский. Разговор, конечно, о Блоке. Показываем старикам фотографии поэта. Известные снимки Блока с курчавой шевелюрой, галстуком-бантом 1906–1907 годов особой реакции не вызывают. Но вот в руках сторожилов фронтовые снимки поэта в шинели, кителе, фуражке стройдружины. И сразу несколько возгласов: «Так гэта ж наш Федя!» Мы задаём вопросы и с огромным вниманием слушаем рассказ о девушке из деревни Колбы Марии Лемешевской. Она родилась в Восточных Карпатах под Дрогобычем, рано осталась сиротой и приехала в Колбы к родственникам. В 1916 году встречалась она здесь с каким-то военным, рассказывают старики, а в 1917 году родился у Марии сын Фёдор. К сожалению, Мария страдала наследственным туберкулёзом лёгких. Она умерла не дожив и до сорока, а в начале 1936 года умер восемнадцатилетний Фёдор…»
Итак, у нас есть свидетельство с одной стороны: односельчан и даже родственника Марии С.Я. Лемешевского. Но, может быть, военный, возлюбленный Марии Лемешевской вовсе не Блок, а другой?
Обратимся к «Воспоминаниям об Александре Блоке» Надежды Павлович, человеку одно время очень близкому поэту: «Он рассказывал мне… о реальной встрече с той девушкой, которой посвящены проникновенные предсмертные его строки в незаконченных набросках «Возмездия». Мне он имени её не назвал. Он говорил о конце рода, о справедливом возмездии, о том, что у него никогда не будет ребёнка. Я спросила: «А был?» – Был в Польше. Она была простой девушкой, осталась беременной, но я её потерял. И уже никогда не смогу найти. Может быть, там растёт мой сын, но он меня не знает, и я его никогда не узнаю (Н.Павлович. Воспоминания об Александре Блоке. Прометей, 1977 № 11, стр.242–243).
Но как мы знаем имя Мария прозвучало в черновике продолжения третьей главы поэмы «Возмездие»:
Простая девушка пред ним
Как звать тебя? – Мария.
Откуда родом ты?– С Карпат.
(А.Блок. Полное собр. соч. т. 5 стр. 72)
И то обстоятельство, что Мария родом с Карпат доказывает, что речь идёт именно о Марии Лемешевской и, следовательно, её сын Фёдор был сыном Александра Блока.
А, ледзь не забыў... Канешне, дуб ля якога і стаяў полк Блока. Нават і сёння агароджаны і вядомы ў ваколіцах.
Хай сабе будзе дубам Блока. Здаецца на Беларусі ці яшчэ дзе дубоў Блока німа? Дык хай будзе. І дрэва адметнае, і паэт выдатны...
Черный вечер.
Белый снег... |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 22:15 Заголовок сообщения: |
|
|
16. Крышку пра вайну...
Пасля Блока от думаю - ці то пра дубы, ці то пра вайну... Дубы, канешне, на Палессі ГЭТА ДУБЫ!!!! А пра вайну зусім крышку. Нейк не цікавілісь мы гэтай тэмай.
ДАКі у Стытчаве прыстасавала пад свае патрэбы мясцовае насельніцтва. Ну не прападаць жа дабру?
Сувязь часу...
У Мястковічах ДАК "упісалі ў ландшафт" мясцовай царквы
Кажуць, што ля царквы ёсць пахаванні нямецкіх салдатаў. Помнікі не захаваліся, але за царквой "есть промежуток малый", магчыма, гэта агароджаныя магілы. Можа, хто больш дасведчаны падкажа?
Магілы той жа Першай Сусветнай у пінскім Дубое
Ля мотальскай царквы ўсталявалі памятны знак на стагоддзе пачатку гэтай сумнай падзеі
(здымак Диана)
Польскія казармы ў вёсцы Лахва
Польская казарма ў Давыд-Гарадку на рэмтаўрацыі
І для раўнавагі трошкі помнікаў у памяць пра загінуўшых у Вялікую Айчынную...
Рудск
Дружылавічы
Сінкевічы
Вільча
Последний раз редактировалось: Валацуга (27 Jun 2017, Tue, 0:44), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 22:39 Заголовок сообщения: |
|
|
17. Крывавы Новы год...
Быў ля Століна фальварак Стасіна. Перад пачаткам вайны вырашылі тут сіламі ахвяр рэпрэсій збудаваць ваенны аэрадром. Не паспелі - вырылі толькі катлаван. Крывавы катлаван... На Рош ха-Шану 5703 года (па нашаму 11-12 верасня 1942) фашысты растралялі ці закапалі жывымі ў гэтым катлаване каля 8000 габрэяў Століна і наваколляў, а таксама ўцекачоў з Польшчы. У дадатак да іх былі забітыя 4500 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 23:01 Заголовок сообщения: |
|
|
18. Палесскія дубы
Велічныя, як і само Палессе...
Шмат пра іх напісана і я лепш не скажу. Хочацца проста падправіць памылачку, якая ўсё больш і больш шырыцца па сеціве. Пра "дуб Адама Міцкевіча", "кажан-гарадоцкі дуб", "самы тоўсты/высокі/вялікі/стары дуб".
Дуб насамрэч не адзін. Чамусьці аматараў вандровак не збівае з панталыку саматужная шыльдачка
Такім чынам - іх некалькі. Дакладней - два. Першы знаходзіцца на падворку 44га дома па вуліцы Савецкай
Да другога прыгажуна вам прыдзецца падысці з тылу. Расце ён на задворках вёскі недалёка ад першага дрэва, але падысці да яго патрэбна з боку Цны.
Як бачыце - не дуб, а дубы. Чаму Міцкевіча? Магчыма, той чалавек які першым пусціў навіну ў сеціва пра іншыя дубы яшчэ не ведаў - пра Напалеонаўскага небараку, пра дуб Блока ( ;) ), ці, крый Божа, дуб Суворава. Нават па здымках відаць - дубы велічныя, але тыя, хто ў дубах "сячэ" - не надта тоўстыя, стромкія, але, здаецца, і не самыя высокія. Трэба ўдакладняць, але, спадзяюся, на дзве цікавосткі ў Кажан-Гарадку ДУБавіцца.
Ну, і да тройцы меркаваны дуб Боны Сфорцы ў пінскім Дубое
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 26 Jun 2017, Mon, 23:22 Заголовок сообщения: |
|
|
19. Сёмуха
Калі ўжо ўзгадалі пра тройцу, то скажу, што наша вандроўка адбывалася якраз на Сёмуху. І навакольнае жыццё было ўжо само сабой цікавым. А вялікім бонусам было тое, што большасць цэркваў было адчынена.
Дык вось пра звычкі палешукоў. Чым у вас на Сёмуху упрыгожваюць цэрквы, хаты? Звычайна, здаецца, бярозай. А тут, у якую вёску не прыедзеш, паўсюль па-рознаму.
У Аздамічах - бярозай.
У Лядцы - клёнам
У Вялемічах - ліпай
У Асобавічах, пра якія ўжо пісалася, - вязам...
У Лахве царква хутка заззяе золатам...
А ў Альшанах ужо ззяе...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|