Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Борки (Вилейский район). Памятник сожженной деревне
На страницу Пред.  1, 2, 3
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото отдельных памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 11 May 2015, Mon, 22:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

9 мая. ў былую вёску Боркі, да помніка па загінулым яе жыхарам,наведаліся жыхары суседніх вёсак і тыя чые карані ідуць з гэтых мясцін.Наведалася сюды каля двух дзесяткаў чалавек,каб ўшанаваць памяць землякоў,аддаўшых свае жыцці дзеля агульнай перамогі над фашызмам. Яны загінулі ў страшэнных пакутах і нам,іх нашчадкам,пра іх неўякім разе нельга забывацца. На вялікі жаль зараз так мала менавіта пра наша мінулае нагадваецца жыхарам і ў першую чаргу дзеткам. Ідэялогія нейкая незразумелая,не наша! Але,дзякуй Богу, ёсць яшчэ пакуль у нас неабыякавыя людзі,якія ведаюць вартасць гістарычнай спадчыны і шануюць яе. Вось і на гэты раз,да рэстаўраванага грамадцтвам помніка,сабраліся неабыякавыя людзі. Прыйшлі ў асноўным удзельнікі адраджэння мемарыяла "БОРКІ" і госці,каб усім разам ушанаваць памяць хвілінкай маўчання і добрым словам успомніць загінулых боркаўцаў.Аўтар гэтай старонкі прысвяціў ім вось гэтыя радкі:


БОРКАЎЦАМ

Стаяла вось тут,у сасновым бары,
Цудоўная вёсачка БОРКІ.
У каханні і счасці яе жыхары,
Жылі й расшыралі падворкі.

Вось там Альшукі,а вось тут Семянёк,
Хацёнкі свае збудавалі.
У працоўных турботах жылі што дзянёк,
Ды дзетак сваіх гадавалі.

Шчырасць, сяброўства, жыццё грамадой,
Вяскоўцаў заўсёды яднала
Такое яднанне з любою бядой,
Змагацца заўжды ім спрыяла.

Для іх сорак трэці, стаў жыццёвым канцом,
Калі прыйшлі ў вёску фашысты.
Палілі ўсіх, без разбору, жыўцом…
Мірны народ, працавіты.

Ахоплены полымем,свіран гарэў,
І толькі слуп чорнага дыму,
Даваў зразумець што,ніхто не ўцалеў,
Бо збегчы было немагчыма.

Гэтым ахвярам, мінулай вайны,
Ўзвядзём неўзабаве святыню.
І будуць звінець па загіблых званы,
Такія як і ў Хатыні.
08.05.15г.

Старшыня Хаценчыцкага сельвыканкама, Валовік Святлана,таксама прачытала верш пра БОРКІ Ганны Новік.
Выступіла з добрым словам да боркаўцаў, былая настаўніца з Сакалоўкі,Марачынская Марыя. Узгадаў пра свае боркаўскія карані і старэйшына з Сакалоўкі,Барысевіч Канстанцін. Сказала сваё слова і дэпутат райсавета,косцік Таццяна і іншыя. А на пры канцы старшыня, Святлана Міхайлаўна, ўсіх прысутнічых пачаставала сапраўднай салдацкай кашай! Усе былі вельмі задаволены. Мерапрыемства прайшло ўдала і набыло традыцыйны характар.






Последний раз редактировалось: Раткевіч (16 Aug 2017, Wed, 23:28), всего редактировалось 6 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 05 Jul 2015, Sun, 16:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У суботу, 13 чэрвеня, адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць аб загінулых жыхарах вёскі Новая Гута.
Адкрывалі памятную дошку старэйшыя жыхары вёскі: Ванда Уладзіміраўна Масальская, Алена Уладзіміраўна Завадская, Леакадзія Станіславаўна Мікуліч.
На вясковым сходзе было вырашана ўсталяваць з нагоды 70-годдзя вызвалення вайны памятную дошку жыхарам Новый Гуты, якія загінулі ад 1939 да 1945 года. Вельмі хутка змаглі сабраць грошы на выраб дошкі і яе ўсталяванне.
Адказнасць за падрыхтоўку ўзяў на сябе актыўны мясцовы жыхар Алесь Раткевіч.
Знайшліся аднадумцы і неабыякавыя да нашай гісторыі людзі, якія дапамаглі Алесю Раткевічу ў гэтай справе. Сярод іх старшыня Хаценчыцкага сельсавета Святлана Валовік. Прымалі ўдзел ва ўсталяванні вяскоўцы, Аляксандр Жалянгоўскі з Радашкавічаў, мінчук Мікалай Несцярэнка.
Пліта зробленая на сабраныя сродкі вяскоўцаў. Яе вырабіў майстра з Маладзечна Генадзь Шурпік. Абрамленне да яе выканаў Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў пад кіраўніцтвам намесніка старшыні саюза, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта кафедры БДУ Максіма Місько.
Усталявалі пліту на пні спілаванай трохсотгадовай дзікай грушы. Гэты пень жывы, дае парасткі, на наступны год будзе ўвесь у зелені.
Арганізатары выказваюць удзячнасць усім аднадумцам, якія дапамаглі фізічна і матэрыяльна.



Прамова Алеся Раткевіча

Добры дзень паважаныя землякі і госці.

Сябры, ў першую чаргу я хачу падзякаваць усім Вам,за тое што Вы адгукнуліся на наша запрашэнне, наведаць нашу вёсачку. А запрасілі Вас сюды,да гэтага падворка, вось з якой нагоды. Месяц таму,якраз на гэтым мейсцы,прайшоў вясковы сход. У якім прынялі актыўны ўдзел усе, не толькі пастаянна,але і сезонна пражываючыя жыхары Новай Гуты. Мэта сходу,гэта ўшанаванне памяці сваіх вяскоўцаў, загінулых пад час мінулай вайны. І гадзіны не спатрэбілася каб вынесці канчатковае рашэнне. Помніку быць! Аднагалосна вырашыў вясковы сход.Так як я яўляўся ініцыятарам гэтай акцыі,то абавязаны быў узяць на сябе і ўсе арганізацыйныя пытанні па выкананню рашэння вясковага сходу. За дзве гадзіны было сабрана два з паловай міл’ёны рублёў. Знайшліся неабыякавыя людзі,якія пагадзіліся за гэтыя грошы вырабіць гранітную пліту вось да гэтага помніка. Гэта цудоўны майстра Генадзь Шурпік з Маладзечна. А клопаты па абрамленні гэтай пліты,ўзяў на сябе Беларускі саюз сувораўцаў і кадзет,пад кіраўніцтвам намесніка старшыні гэтага саюза,Місько Максіма Уладзіміравіча.А ўсё астатняе рабілася агульнымі намаганнямі. Каб не парушаць заканадаўства,пакуль будуць рыхтавацца адпаведныя паперы, было вырашана усталяваць помнік часова,(а можа ўжо і на пастаянна) на індывідуальным падворку. Я вельмі ўдзячны ўсім хто падтрымаў маю прапанову і прымаў непасрэдны ўдзел ў яе ажыцяўленні.Гэта ў першую чаргу Вам, вяскоўцам,за матэрыяльнае ўкладанне. Асабліва нашым новым жыхарам,якія ўспрынялі наш боль як свой. Маім аднадумцам і сябрам,Анатолію Кучко з Партызанскага, Генадзію Шурпіку з Маладзечна ,Максіму Місько з Мінска,Аляксандру Жэленгоўскаму з Радашковіч і нашаму Айцу Міхаілу,які ніколі не адмаўляецца ад удзелу у такіх мерапрыемствах. Пералічыць усіх вельмі складана,бо ўдзельнікаў вельмі шмат. Хочацца асобна адзначыць увесь калектыў “Рэгіянальнай газеты” і само выданне,якое на працягу ужо 20 год пастаянна падтрымлівае ў друку падобныя мерапрыемствы. Сёлета наша краіна адзначыла юбілейны дзень перамогі, ў другой сусветнай вайне, над фашысцкай Германіяй.Чаму менавіта ў сусветнай,а не айчыннай? А таму што мінулая вайна для беларусаў пачалася фактычна ў 1939годзе. Калі гітлераўская Германія,1 верасня 1939года напала на Польшчу, тады ў войску польскім служыла шмат і беларусаў,бо на той час палова Беларусі ўваходзіла ў склад Польшчы. Беларусы вельмі мужна змагаліся супраць фашысцкіх агрэсараў.А як,17верасня таго ж года,на дапамогу гітлераўцам рушыла з Усходу чырвоная армія,беларускія жаўнеры з войска-польскага,вымушаны былі абараняцца і ад чырвонаармейцаў.Да канца верасня войска-польскае было цалкам разгромлена агрэсарамі і ў выніку тысячы жаўнераў-беларусаў загінула,а тысячы патрапілі ў палон.Адны ў фашысцкі,а іншыя ў бальшавіцкі.У СССР 1940год, для палонных жаўнераў войска-польскага,быў годам жорсткай расправы.Кагосці адправілі ў канцлагеры,а кагосці растралялі.Сярод растраляных у Катыні пад Смаленскам больш двадцаці тысяч польскіх жаўнераў, згінула вельмі шмат і беларусаў. Шасцігадовая мінулая вайна,забрала каля чатырох міл’ёнаў беларускіх чалавечых жыццяў.Дакладнай лічбы не існуе. Сёння мы знаходзім шматлікія новыя імёны загінулых. І вярнуць іх з забыцця не хто не здоліць кроме нас саміх. Хто калі не мы?!На Бога ды на ўладу налягай,а лепш сам распачынай! Вось і тут,на гэтай пліце сярод прозвішч загінулых, таксама ёсць і тыя,якія не значацца не ў якіх архіўных дадзеных. І дзякуючы толькі нашым старажылам і сведкам тых трагічных часоў, зараз яны ўжо не ў забыцці,яны ўжо сярод нас і ўжо на заўсёды застануцца ў нашай памяці. Але ж мы не вечныя, таму наш абавязак гэтую памяць як спадчыну, перадаць сваім нашчадкам,а тыя ў сваю чаргу, сваім. Без мінулага,разлічваць на цудоўную будучыню не прыходзіцца.Людзі павінны памятаць што такое вайна. Што вайна гэта не толькі медалі, ордэны ды слава,вайна гэта, ў першую чаргу,вялікае гора для народа!Гэта разбурэнні,гвалт, слёзы і нявінна пралітая людцкая кроў!Вайна,гэта гвалтоўная і пакутніцкая смерць старых,жанчын,дзяцей і немаўлят.Я не ўяўляю сабе,як можна забыць Любчу ды Боркі,якія былі знішчаны разам з жыхарамі, фашысцкімі катамі 4мая 1943года. Гэтыя вёскі,як вядома,так і не адрадзіліся пасля вайны,бо не было каму,загінулі ўсе.Нова-гуценням у той дзень пашанцавала больш,іх не спалілі як жыхароў навакольных вёсак,у тым ліку і Борак,жыхары якіх амаль усе даводзіліся раднёй Новагуценням.І нават зараз,па волі лёсу, некаторыя прозвішчы загінулых боркаўцаў,патрапілі ў агульны спіс загінулых жыхароў Новай Гуты. Бо не ўважлівасць ды блытаніна атрымалася ў архіўных даведках і кнізе “ПАМЯЦЬ”,Вілейскага раёна.Архіўныя дадзеныя па загінулым у ДСВ, маюць значныя недакладнасці і іх патрэбна тэрмінова выпраўляць,пакуль яшчэ ёсць жывыя сведкі тых трагічных часоў. І я зараз хачу папрасіць іх адкрыць вось гэты народны шэдэўр памяці.Сведкаў тых страшэнных часоў,карэнных жыхароў Новай Гуты, Ванду Уладзіміраўну Масальскую,Завадцкую Алену Уладзіміраўну і Мікуліч Леакадзію Станіславаўну. Іх родныя таксама загінулі ў вайну і зараз іх імёны Вы прачытаеце ў агульным вось гэтым мемарыяльным спісе.Дзякую Вам,паважаныя Леакадзія Станіславаўна,Алена Уладзіміраўна і Ванда Уладзіміраўна,за тое што Вы ёсць і за Вашу памяць якую Вы збераглі для нас. Дзякуючы Вашай памяці,мы сёння,хоць праз 70год, але нарэшце вярнулі імёны, загінулых і пахаваных на чужбіне, нашых землякоў, у родную вёску. Мы маем ужо магчымасць ускладаць вянкі і кветкі да іх помніка.А зараз, перад ушанаваннем памяці па загінулым, хвілінай маўчання,мне вельмі хочацца прачытаць вершаваныя радкі. Яны датычацца не толькі да боркаўцаў,але і да ўсіх загінулых у той крывавай вайне.Лёс ім выпаў аднолькавы,трагічны. 70 год таму, яны аддалі свае жыцці,каб сёння мы жылі і хоць на рэдчас успаміналі іх!







Стаяла вось тут,у сасновым бары,

Цудоўная вёсачка БОРКІ.

У каханні і счасці яе жыхары,

Жылі і расшыралі падворкі.



Вось тут Альшукі, вось тут Семянёк

Хацёнкі свае збудавалі.

У працоўных турботах жылі што дзянёк,

Ды дзетак сваіх гадавалі.



Шчырасць, сяброўства, жыццё грамадой,

Усіх вяскоўцаў яднала.

Такое яднанне з любою бядой,

Змагацца заўжды ім спрыяла.



Для іх сорак трэці, стаў жыццёвым канцом,

Калі прыйшлі ў вёску фашысты.

Палілі ўсіх, без разбору, жыўцом…

Мірны народ, працавіты.



Ахоплены полымем,свіран гарэў.

І толькі слуп чорнага дыму,

Даваў зразумець што,ніхто не ўцалеў,

Бо збегчы было немагчыма.



Гэтым ахвярам, мінулай вайны,

Ўзвядзём неўзабаве святыню.

І будуць звінець па загіблых званы,

Такія, як у Хатыні.

08.05.15г.

Алесь Раткевіч

http://www.tvr.by/news/obshchestvo/monument_za_schet_sobrannykh_vsem_selom_deneg_16/







































































Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 01 May 2016, Sun, 3:55    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

23 красавіка, на мемарыяле "БОРКІ"на вілейшчыне, па добраўпарадкаванню яго тэрыторыі і паднаўленні самога помніка па загінулым боркаўцам, быў праведзены суботнік. У суботніку прынялі ўдзел Хаценчыцкі сельсавет,мясцовыя жыхары,а таксама вілейчукі чае родныя тут пахаваны.Такія сумесныя суботнікі сталі ўжо традыцыйнымі. Таму што аднаўляўся мемарыял агульнымі намаганнямі,ўлады і грамадцтва.Але прысутнічых вельмі ўзрушыла тое што дарога да пагосту, якая будавалася некалькі дзесяцігоддзяў і з такімі вялікімі цяжкасцямі,лесавозамі амаль што цалкам зруйнавана. А як былую боркаўскую вясковую вуліцу,лесавозы зрэзалі нанет. Гэта ўжо не першыя сутычкі грамадцтва з лясгасам, але раённая ўлада чамусці не заўважае ў гэтым праблему. Затое тады тры гады таму,на гэту вось справядлівую крытыку, http://www.rh.by/by/236/10/7193/ ,лясгас быў вельмі абураны. У сваё апраўданне,ён шмат выліў бруду на аўтара крытычнага артыкула вось у гэтым http://www.rh.by/by/242/10/7352/ сваім апраўданні.

У той час на сваё брудлівае апраўданне лясгас атрымаў адказ ад аўтара.Але ў друк ён ужо не патрапіў чамусці?!
Каб было больш усё зразумелым, тэкст таго адказу прывяду цалкам зараз,вось ён
:





- " ХРАМ ДУШЫ,НА ХЛУСНІ НЕ ПАБУДУЕШ!

Усім добры дзень,у тым ліку і сваім апанентам па паднятай леса-дарожнай тэме,нават не гледзячы на тое што ў артыкуле надрукаваным “Рэгіянальнай Газетай”6верасня 2013года,за №36, менавіта мяне яны залічылі як “ворагам” не толькі да сябе,але нейкім чынам нават да ўлады і да народа. Ну што ж, калі лясгас атрымаў паўнамоцтвы адказваць за ўсіх,то я не супраць
адказаць агулам,як першым,як другім так і трэцім.Але гэтага зрабіць не магу сабе дазволіць,таму што не ўпэўнены ў тым, што выканаўчая ўлада і народ далі згоду адміністрацыі лясгаса выступіць ў якасці адваката ад іх імя,ды і ні чога крыўднага на ўладу,а тым больш на народ у мінулым маім артыкуле я не выказваў.Таму буду размаўляць менавіта з “пакрыўджанай” адміністрацыяй лясгаса .

Але з самага пачатку хачу нагадаць чытачам і ўсім зацікаўленым асобам,чым скончыўся канфлікт жыхароў Новай Гуты з лесанарыхтоўшчыкамі.

На канфлікт, які здарыўся 31ліпеня ў невялічкай вёсачцы Новая Гута ў якой яе жыхары выступілі супраць лесанарыхтоўшчыкаў ў абарону вясковай вуліцы ад яе руйнавання лесавозамі, мясцовая выканаўчая ўлада зрэагавала аператыўна. Для вырашэння гэтага пытання спатрэбілася толькі тыдзень часу. Матэрыял пра тое здарэнне яшчэ толькі рыхтаваўся да друку,а начальнік Іллянскага ўчастка ДРСУ -162,Генадзь Шупенька ўжо атрымаў загад улады на ўсталяванне ў Новай Гуце дарожных знакаў, забараняючых рух цяжкавагавай тэхнікі па вёсцы. 7жніўня ў наступную сераду пасля канфлікта,на ўездах у Новую Гуту дарожнікамі былі усталяваныя адпавядаючыя дарожныя знакі.

Пасля ўсталявання забараняючых знакаў ужо на раніцу наступнага дня, вяскоўцаў не свет не зара,разбудзіў знаёмы гул лесавозаў,якія як не ўчым не бывала, рухаліся па іх вуліцы. Абвінавачванне кіроўцаў у іх нахабнасці ў вяскоўцаў у скорасці знікла,калі высветлілася што ўсталяваныя забараняючыя рух грузавікам знакі, праз ноч кудысці наогул зніклі. Дарожнікам спатрэбілася не мала часу каб знайсці зніклыя знакі.Не вядомыя (як іх можна назваць не ведаю, злачынцамі альбо вандаламі,няхай гэта вызначае міліцыя калі знойдзе іх), адцягнулі прымацаваныя да слупоў гэтыя знакі далёка ў гавылу,аж за 200 метраў ад таго мейсца дзе яны стаялі.У аўторак,14 жніўня, знойдзеныя знакі былі зноў ўсталяваныя дарожнікамі,а міліцыя папярэдзіла ўсіх падазроных у тым ліку і вяскоўцаў пра адказнасць і пакаранне якое могуць панесці асобы за падобныя дзеянні.

Зараз лесавозы возяць дрэва вакол вёскі і праезд там для іх ні чым не горшы чым па вясковай вуліцы. Не зразумела толькі,навошта патрэбна было даводзіць усё да крайнасцей,да канфлікта. У адрозненні ад шматлікіх іншых,Нова-Гуцення дабіліся сваіх правоў,рух лесавозам па іх вуліцы зачынены і гэта вялікая іх перамога. Вось такая развязка атрымалася па Новай Гуце,пра што ў сваім меркаванні лясгас прамаўчаў і не толькі пра гэта.

Затое лясгас у маёй асобе выявіў “ворага” народа,як быццам бы я абвінавачваю “каго толькі можна за безкантрольнасць” іх дзейнасці ў адносінах да прыроды. На іх думку усё што я выказаў гэта хлусня, якая зводзіць людзей у зман, апаганьвае аўтарытэт улады і дзяржаўных органаў. Я разумею што за такое “злачынства” мне пагражае штосці на падобі 58га растрэльнага артыкула, за сабатаж. У сувязі з гэтым прашу шаноўную адміністрацыю лясгаса перад “прысудам” даць мне “апошняе” слова. Хачу сказаць усё што думаю на конт Вашых высноў.А пачаць хачу з прымаўкі; Самая лепшая абарона,гэта нападзенне! Сэнс якой у дадзеным выпадку,Вы паважаныя і выкарасталі. Але на мой погляд для Вас гэта не вельмі ўдалая пазіцыя, тактыка тут падышла б лепш больш кампрамісная. І так,чым жа я Вас і не толькі Вас, як Вы пішыце пакрыўдзіў, апаганіў,звёў у зман і скарыстаў дзеля сваіх асабістых выгдаў.Пытанне ў пачатку майго артыкула было пастаўлена так:- “Гаворку хачу пачаць пра, як на мой погляд, бязглуздае знішчэнне лесу, менавіта знішчэнне, а не запланаванае і размеркаванае яго высяканне.

Возьмем для прыкладу лясны квадрат, прыкладна 10 на 5 кіламетраў, які размяшчаецца паміж вёскамі Малявічы-Сакалоўка-Новая Гута-мемарыялам “Боркі”.Дык вось, калі высечы па перыметры гэтага квадрата нешырокую паласу лесу, пакінутую лесапрамыслоўцамі хутчэй за ўсё для маскіроўкі сваёй “дзейнасці”, то з Сакалоўкі Малявічы будуць бачныя як на далоні, а жыхары Новай Гуты ад сваіх хат змаглі б нават без узброенага вока назіраць, як праз пагост у Борках лесавозы вывозяць апошні лес. Бо ў сярэдзіне гэтага квадрата – дзялянка на дзялянцы ды дзялянкай паганяе.” - “Дзе наша ахова прыродных рэсурсаў? Кантралююць, мабыць, толькі бабак з лісічкамі, чарніцамі, брусніцамі, назваўшы дзейнасць іх варварскай!” - У гэтым пытанні гаворка не ідзе пра парушэнні Вамі законнасці,а толькі пра колькасць выпілоўкі.У сваім пытані я звяртаюся толькі да Вас і да аховы прыроды. Тут добра бачна да каго я звяртаюся,толькі Вы ў сваім адказе навешалі мне ў віну ўсіх каго толькі змаглі,прачытаўшы пытанне паміж радкоў так як Вам было больш выгадней і спадручней выставіць і паказаць сябе як не заслужана пакрыўджаных.Для мяне няма а не якай разніцы як лес выпілоўваецца? Ці то мясцовае рашэнне,ці то план даведзены з вышэйшай дзяржаўнай установы.Законна ці не законна,гэта не мая справа,а адпаведных устаноў. А галоўнае тое што леса выпілоўваецца вельмі шмат і гэта відавочна. І тае што Вы не лічыце гэта злачынствам супраць прыроды вельмі дрэнна.Што можна чакаць ад прыроды ў далейшым ад такой Вашай дзейнасці. Як Вы самі ў сваім артыкуле ў мой адрас нагадалі што; - “Гісторыя ведае такіх дзеячоў,якія,прыкрываючыся жаданнем дапамагчы людзям,рабілі ўсё,ды і робяць,каб апаганіць уладу,дзяржаўныя органы і дамагчыся асабістай выгады”.Я яшчэ раз хачу Вас папярэдзіць не ўблытвайце ў гэту справу іншых,уладу і дзяржорганы,адказвайце за сябе.Калі яны палічуць патрэбным,яны і самі ўмяшаюцца сюды. – Я не разумею у якой выгадзе Вы мяне звінавачваеце,што Вы маеце на ўвазе?Можа мне за працу улада,альбо якая небуць іншая арганізацыя пералічыла якія небуць сродкі?Ці можа з Фаіны Сяргеяўны Анасовіч і яе сям’і,чые родныя ляжаць у брацкай магіле ў Борках, я вымагаў якія небудзь ганарары? А можа вы із-за крытыкі, гатовыя нават ужо мяне выставіць перад усімі як заходнім шпіёнам,бо ў Вашых абвінавачваннях ёсць моманты якія надаюць і палітычную размалёўку. Ну яно то канешне,тапельцы і за саломінку хапаюцца,а Вы мяне вырашылі загнаць у вір галавой,каб толькі выправіць сваё становішча.Ды і выправіць яго Вам не складае цяжкасцей. Проста не раздуваць самім жа з іскрынкі полымя,а выканаць тое што абязаны выконваць, за што атрымоўваеце ад Дзяржавы заробак. Я хоць і не палітык і не належу не якім партыям ды рухам,а звычайны як Вы правільна заўважылі,дзеяч,толькі грамадцкі,але ўсё такі паспрабую распавясці сваё бачанне на гістарычна-палітычны лад. Так,паважаная адміністрацыя Вілейскага лясгаса,гісторыя ведае розных дзеячоў. Адных такіх як я “дзеячоў” пры мінулай уладзе, 58 артыкул заганяў на салаўкі,ў Магадан,а іншых у мясціны падобныя Курапатам. Але былі яшчэ і такія дзеячы якія першых, туды заганялі. А пасля пазнішчаўшы міль’ёны няўгодных, гэтыя дзеячы правялі ў нас паўсямесную меліарацыю.У выніку рэкі змялелі,ракі з рыбай кудысці падзяваліся , ды і вада ў студнях пачала знікаць. А асушаныя балоты дзеячы тыя баршчэўнікам засеялі,ад якога і па сённяшні дзень збавіцца не можам.Далей тыя дзеячы разгарнулі ўсясаюзную барадзьбу з алкагалізмам, вінаграднікі так павысякалі,што вінаград вымушаны былі з-за мяжы вазіць.Чарговы “эксперэмент дзеячоў, гэта выкананне дзвюх запланавых пяцігодак за адну. У 1986годзе з гонарам дасрочна, ў падарунак да 25 з’езда КПСС, спяшаліся здаць ў эксплуатацыю чацвёрты блок Чарнобыльскай АС. ЗДАЛІ!!! Вынік больш чым трагічны і катастрафічны! І за тую дзейнасць тыя дзеячы яшчэ і ўзнагароды атрымоўвалі,ды і сёння атрымоўваюць! У той час так сама знаходзіліся “праўдашукальнікі”якія выступалі супраць тых дзеячаў і іх дзянняў, “апаганьваючы” “перашкаджалі ” ім “працаваць”,за што і траплялі ў спіс “ненадзейных” і “ворагаў народа”.Я заўважаю што яшчэ шмат у нас такіх дзеячаў у якіх існуе настальгія па мінулай гісторыі.Колькі ўжо можна наступаць на тыя самыя граблі,якія с кожным разам усё мацней і мацней лупцуюць усіх нас па галаве?! Вось Вы,паважаная адміністрацыя лясгаса,можаце гарантаваць тым самым Сакалоўцам і ўсім астатнім каго быццам бы я звожу у зман,што ад такой павальнай высечкі леса не будзе не якіх трагічных наступстваў?Думаецца што ў гэтым запэўніваць гэтых людзей не адважуцца нават навукоўцы.Гэтыя людзі і самі ўсё цудоўна бачаць.Колькі выпілавана лесу,колькі знішчана ягаднікаў і грыбных мясцін,колькі паразразана і не адрамантавана дарог,колькі паперасыхала ручаёў і пазнікала крынічак,усё гэта людзі бачаць.Гадоў пятнадцаць таму,з Сакалоўкі на Новую Гуту праз лес із-за існуючых яшчэ тады ручаёў на трактары цяжка было прабіцца,а цяпер каб не каляіны ад лесавозаў,на легкавушцы праехаў бы.Вы, паважаная адміністрацыя,запэўневаеце ўсіх што на ўсе лесанарыхтоўчыя работы кантралюючай арганізацыяй складаюцца адпаведныя акты агляду. У гэтым з Вамі згодзен на 500%. А як жа інакш,канешне ж складаюцца,бо гэтага патрабуе Закон!А вось што падпісваюцца яны з заплюшчанымі вачыма, то гэта адназначна.Дроў валяецца і гніе па лесе шмат не толькі ў цяжкадаступных мяцінах,але па ўзлесках і каля самых дарог?! А паспрабуй падымі,атрымаеш па поўнай праграме.Хай лепш згніе,але не чапай! Ці панёс хоць хто небуць з лесанарыхтоўшчыкаў пакаранне за знішчэнне ягаднікаў,ці ў гэтым выпадку нясуць адказннасць і плацяць штраф толькі людзі збіраючы ягады “камбайнамі”? Чаму тыя акты не патрабуюць аднаўленчых работ зруйнаваных лесавозамі дарог, любога значэння і ў тым ліку вясковых вуліц? На колькі мне вядома,у Вашай працоўнай дзейнасці закладзены расходны артыкул,сродкі каторага павінны накіроўвацца менавіта на аднаўленчыя работы.Дык чаму ж Вы не аднаўляеце тое што руйнуеце?

І ўсё ж такі Вы малайцы,сціпласці Вам не пазычаць. Прытрымліваецеся таго што, калі сам сябе не пахваліш,то хто ж цябе пахваліць! Вы амаль палову свайго артыкула адвялі для пахвалы сваёй дзейнасці, нават пакрыўдзіліся што магчыма я знарок не нагадаў ні чога пра буралом які адбыўся ў 2010годзе і з якім Вы геройскі змагаліся. Так,знарок не нагадаў, таму што не ўпэўнены быў колькі там наламала,а колькі выразана. Хто цяпер дакажа,ці там 60 гектараў было пашкоджана ці 40.Бо дрэвы той “тарнада” мне здаецца больш ламаў а не выварочваў.А недакладнасцей у сказаным не павінна быць,самі кажаце –“Кожнае слова мае вагу”.Цікава,як успрынялі аграрыі вось гэтыя Вашы параўнанні: - “Хочацца параўнаць працу лесавода і работнікаў сельскай гаспадаркі.Гэта вельмі цуяжкая руплівая праца вясной,летам,восенню,зімой.Толькі аграрыі бачаць вынікі сваёй працы штогод праз некалькі месяцаў. А вось лесаводы – праз дзесяцігоддзі. Колькі трэба мець церпялівасці,адказнасці,ведаў і любові,каб дачакацца чаканых вынікаў!” – Вось сяжу над гэтым Вашым параўнаннем Вашай працы і сельскай гаспадаркі ўжо з паўгадзіны і не як не магу пра заяўленае хоць штосці уцямціць.Гэтаж на колькі патрэбна быць самаўлюблённым,каб падняць самім сябе на такую вышыню славы?! Згодзен толькі з адным.Гэта, з вельмі цяжкай працай прастарабочых і ляснікоў.Умовы працы у іх канешне можна сказаць не чалавечыя,а заробак, як толькі сям’ю пракарміць. Вы атрымалі ад продкаў у спадчыну гэта прыроднае багацце,каторае не патрабуе дагляду,толькі убірай і прадавай,а ўсё адно жывяце ў галечы, бо не ў стане нават пасля сябе зруйнаванае адрамантаваць. Хачу вярнуцца да той стыхіі што паламала некалькі дзесяткаў гетараў лесу і якой Вы ўдзяляеце столькі ўвагі і ўсёй сваёй дзейнасці наогул. Але ж падобныя стыхіі ў селскай гаспадарцы так сама здараюцца і амаль што кожны год.То высушвае,то вымачвае,а то пераўтварае ў палегліцу не дзесяткі,а сотні і нават тысячы гектараў пасеваў і аграрыі не стогнуць,а працуюць як звычайна толькі у больш складаных умовах і не лепяць з сябе герояў. І ў адрозненні ад Вас яны, акрамя бачання кожнагодніх вынікаў сваёй працы яшчэ нясуць за яе і кожнагодняю адказнасць .А Вашы працоўныя вынікі будуць пажынаць (калі будзе што) ужо толькі праўнукі- нашчадкі і ў лепшым выпадку не раней як праз паўстагоддзя,а вось адказнасць за сённяшнія Вашы пралікі ўжо ні хто на сябе не возьме.

Ну і апошняе,самае балючае для мяне і іншых людзей - гэта Боркі. Не думаю што Вы не ведалі што адбывалася апошнія два гады там,у Борках. На працягу цэлага месяца пасля крытыкі, я ўсёж спадзяваўся што ў Вас загаворыць хоць нейкае сумленне.А прачытаўшы ў пятніцу Ваш абарончы артыкул, высветлілася што спадзяванні мае былі дарэмнымі. Вы так і не заняліся аднаўленнем зруйнаванай вашымі лесавозамі адзінай дарогі, якая пралягае праз спаленую фашыстамі былую вёску Боркі. Прачытаўшы ўсебаковае абвінавачванне ў свой адрас, я яшчэ зразумеў з кім маю справу.Вясці нейкія дыялогі няма а не якага сэнсу,бо Вы ў сваім артыкуле, перавярнулі ўсё з ног на галаву і ўсё спіхнулі з хворай галавы на здаровую. За што ж Вы,”будаўнікі чужых душэўных храмаў”,з старонкі гэтага выдання выпліснулі столькі бруду мне ў твар! Толькі ведайце адно, што пырскі гэтага бруду разляцеліся і на іншых людзей хто мяне ведае, давярае і шмат у чым падтрымлівае ў маёй безкарыснай грамадцкай дзейнасці. Вы прымусілі мяне быць не сціплым яшчэ і сваімі “нрававучэннямі” ў якіх я не маю патрэбы,бо з душэўным храмам ў мяне, магчыма хоць і не зусім,але больш-менш ўсё ў прадку.Дык вось,Вы не маеце не якага права абвінавачваць мяне ў краснамоў’і,пустаслоў’і,недасканаласці,карыслівасці і г.д. Я з шматлікімі людзьмі і арганізацыямі, сумесна з мясцовай уладай, Боркі адраждаем,а Вы толькі знішчаеце. З якой мэтай, яшчэ ў дзевяностых гадах па ўсёй вясковай тэрыторыі, па падмурках спаленых хат былой вёскі Боркі, Вы правялі лесапасадку? Пасля не зусім удалай лесапасадкі вёска зарасла ў асноўным разналессем самасеўкам,а ў след за ёй і прылягаючая да брацкай магілы тэрыторыя. У той час, калі вакол шмат сельскагаспадарчых зямель зарастаюць не толькі хмызняком ,а нават і дробналессем.Чаму Вы не іх скарысталі пад пасадку, а менавіта вясковыя Боркаўскія падворкі?Можа скора ўжо і ў Любчы плуг Ваш “пагаспадарыць”?! Вы кажаце што мясцовыя жыхары добра памятаюць гэту адзіную даваенную дарогу праз Боркі. Так, канешне памятаюць, толькі ім не пры памяці,каб гэта дарога на працягу апошніх дзесяцігоддзяў хоць бы адзін разок рамантавалася ці падсыпалася. Так што храм душы,пра які Вы згадваеце,на хлусні не пабудуеш! У 2011годзе менавіта па маёй ініцыятыве быў арганізаваны сумесны грамацтва і мясцовай улады нядзельнік у Борках, па добраўпарадкаванню прылягаючай да помніка тэрыторыі. Яна бала да такой ступені заросшы дробналессем,што помнік ужо не праглядаўся за 70метраў з дарогі.У нядзельніку прынялі ўдзел старшыня Хаценчыцкага сельсавета Светлана Валовік,дэпутат райсавета Таццяна Косцік.Мясцовыя жыхары з Сакалоўкі; 86гадовый Уладзімір Барысевіч пенсіянер,Анатоль Шахрай інвалід 1групы, Аляксандр Іванец,Валенцін Валовік,Уладзімір Мардас і шмат іншых.З Лукаўца на сваім трактары працаваў Андрэй Валовік,а на пагрузчыку з мясцовага сельгаспрадпрыемства “Стайкі”на падмогу прыехаў Ляшок. Вельмі шчыра працавалі на нядзельніку Іллянскія школьнікі з сваімі настаўнікамі. З піламі выразалі маладняк прадстаўнікі Іллянскага лясніцтва разам з ляснічым Анрэем Кавалёвым.Прыехалі нават жыхары Вілейкі і сярод іх была сям’я Фаіны Сяргеяўны Анасовіч (Кучко),адзінай выжыўшай жыхаркі Борак. Галоўны рэдактар Рэгіянальнай газеты прыехаў з усёй сваёй камандай. Усяго на нядзельнік сабралася каля чатырох дзесяткаў чалавек. За адзін дзень тэрыторыя вакол помніка была вычышчана. Такім чынам пачалося аднаўленне мемарыяла Боркі. У след былі накіраваны грамацкія звароты ў выканкамы; па будоўлі дарогі да Борак, па усталяванні указальніка на аўтадарозе Мінск- Мядзель,па прысваенні вуліцам у Лукаўцы назваў Любчанскай і Боркаўскай. Рэгіянальная газета трымала ўсе ініцыятывы пад кантролем і пастаянна іх прапускала праз друк. Пры падтрымцы грамацтва я звярнуўся ў будаўнічую арганізацыю “Забудова” па дапамогу па рэстаўрацыі самога помніка па загінулым Боркаўцам,які ўжо зусім развальваўся. Кіраўніцтва

“Забудовы”аднеслася да зварота з паразуменнем і бязвыплатна выдзеліла для рамонта помніка ўсе неабходныя будматэрыялы. Прадпрымальнікі Паплаўскія з Краснага так сама за свае сродкі вырабілі новую гранітную пліту з прозвішчамі загінулых Боркаўцаў.Актыўны ўдзел у адраджэнні мемарыяла прымалі і мінчане. Першы намеснік старшыні Беларускага Сувораўска-Нахімаўскага Саюза, кандыдат юрыдычных навук, Максім Уладзіміравіч Місько і дырэктар Мінскага завода металачарапіцы Павел Уладзіміравіч Місько.у падарунак мемарыялу асабіста усталявалі вялізную цудоўную шыльду пры ўездзе на мемарыял Боркі. Усё складалася лепш не трэба.Хоць і былі нейкія не сутычкі грамадства з уладай,але мова агульная была знойдзена і справа пайшла як мае быць. Улада занялася дарогай,указальнікам і назвай вуліцы,а грамадцтва помнікам. Помнік наноў адбудоўвалі як мясцовыя жыхары, так і жыхары з мястэчка Чысць,якіх я запрасіў на дапамогу.Ні хто не адмовіўся папрацаваць у свой вольны час і ні адзін з удзельнікаў гэтага мерапрыемства не заікнуўся пра грошы. На выкананне гэтых работ, спатрэбілася ўсяго толькі два гады.А зроблена было шмат.Помнік наноў адбудаваны,прылягаючая да яго тэрыторыя расчышчана,усталяваны шчыт “МЕМАРЫЯЛ БОРКІ”,адбудавана новая дарога да мемарыяла,у Лукаўцы адной із вуліц дадзена назва “ЛБЧАНСКА-БОРКАЎСКАЯ”,на аўтадарозе Мінск-Мядзель усталяваны указальнік ЛЮБЧА-БОРКІ. Усе шматлікія ўдзельнікі ў тым ліку і я,як не пасрэдны ўдзельнік і каардэнатар гэтай акцыі працавалі тут бязвыплатна і ў свой вольны час. Мы будавалі,а Вы зруйнавалі і па сённяшні дзень так і не адрамантавалі. Зацікаўленыя могуць даведацца больш падрабязна пра працэс адраджэння мемарыяла “БОРКІ” вось тут: fgb.by/viewtopic.php?t=3377 Тут усё раскладзена па паліцам,з якіх зразумела ўсё як белы дзень. А мне хочацца выкарыстаўшы магчымасць яшчэ раз падзякаваць усім удзельнікам аднаўлення мемарыяла Боркі,за іх безкарысную працу.Ад імя загінулых, дзякуй ВАМ вялікі і нізкі ВАМ паклон!

А на паследак давайце ўрэшце рэшт сапаставім факты і вызначымся:

1) Леса выразаецца шмат? – Вельмі шмат!

2)Пры санітарных высечках ягаднікі знішчаюцца? – Знішчаюцца!

3) Дарогі лесавозамі разбіваюцца? – Разбіваюцца!

4) Разбітыя лесавозамі дарогі і вуліцы не рамантуюцца? – Не рамантуюцца!

5) Праведзена лесапасадка па Боркаўскіх надворках? – Праведзена!

6) Гэтыя парушэнні кантралюючыя арганізацыі заўважаюць? – Не заўважаюць!

Дык хто тут каго пакрыўдзіў ды абразіў? І хто мовіць праўду,а хто хлусіць?

Я цудоўна разумею і ўяўляю што думаюць чытачы чытаючы гэтыя артыкулы.Адны ў маёй асобе бачаць таго самага “ворага народа” і нейкага “монстра”,якім мяне выставіў лясгас,а іншыя “камікаддзэ”. А што ж рабіць,калі лясгасаўцы ўжо дасталі па самае нехачу?!



Алесь Раткевіч." -

За гэты час у лясгасе адбылося шмат негатыўных падзей,але высновы як бачым,лясгас так і не зрабіў. Руйнаванне мемарыяла "БОРКІ" працягваецца. Звяртаюся да ўсіх хто мае вагу слова,якое здолее спыніць лясгасаўскі ВАНДАЛІЗМ!
ВОСЬ ЯК БІЗНЭСАМ ПА ПАГОСТУ!



[
img]http://fgb.by/_mu_a/3350/conv/p1220022.jpg[/img]






ДАПАМАЖЫЦЕ КАЛІЛАСКА ХТО МАЕ МОЦ!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 16 Aug 2017, Wed, 23:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

На Вілейшчыне ўсталяваны памятны знак спаленай у вайну вёсцы Боркі
9 ИЮНЬ 2017 РУБРИКА НОВОСТИ, РАЙОН / 170
У суботу, 2 чэрвеня, здзейснілася даўняя мара Фаіны Сяргееўны Анасовіч (КУЧКО), — напісаў у рэдакцыю «Шп» актывіст Алесь Раткевіч. – Яе родная вёска Боркі, якая была спаленая разам з яе жыхарамі фашысцкімі карнікамі, 4 мая 1943 года яна адрадзілася!

З лева,старшыня БФМ Місько Максім і аўтар гэтых радкоў,а так сама ўсіх Боркаўскіх праэктаў і суботняга ў тым ліку. DSCN0566

Калісьці даўно, пры сустрэчы з Фаінай Сяргееўнай, адзінай жыхаркай Борак, якая засталася ў жывых, зайшла размова пра аднаўленне вёскі. Ці магчымы варыянт, каб вёска зноў ажыла? Памеркаваўшы, прышлі да высновы, хутчэй за ўсё што не, бо будавацца няма каму – ўсе загінулі! Ды й самі падмуркі спаленых хат ужо беззваротна праглынуў лес, пасаджаны лясгасам.

Тады Алесь Раткевіч паабяцаў Фаіне Сяргееўне, што Боркі паспрабуе адрадзіць хоць на паперы.



увеличить до 1200x600





З таго часу мінула ладна гадоў. Грамадства і ўлада ўклалі шмат намаганняў на ўшанаванне памяці па загінуўшых боркаўцах і самой вёсцы. Вілейскі райвыканкам пабудаваў дарогу да мемарыяла, грамадства перабудавала наноў помнік, Хаценчыцкі сельсавет назваў адну з вуліц у Лукаўцы «Любчанска-Боркаўскай», па просьбе тады яшчэ намесніка старшыні БССК Максіма Місько, ДРБУ усталявала ўказальнік (Любча-Боркі) на шашы Мінск-Мядзель. Хаценчыцкім сельсаветам так сама былі ўсталяваны мемарыяльныя дошкі на месцы гібелі боркаўцаў і на магіле Сташкевіча Вікенція.

Боркi памятны знак.

І вось, у мінулую суботу ў Борках, нарэшце быў усталяваны мемарыяльны бонінг з схематычным планам даваеннай забудовы спаленай вёскі Боркі. Ажыццяўляўся гэты праект, пры актыўнай падтрымцы Вілейскага райвыканкама і Хаценчыцкага сельсавета. У ролі выканаўца праекта выступіў Беларускі Фонд Міру. А яго старшыня, кандыдат юрыдычных навук, дэпутат Беларускага парламенту, Максім Місько, асабіста прыняў удзел на усталяванні стэнда. Але гэта яшчэ не ўсё. Пры падтрымцы Вілейскіх улад, Беларускага Фонда Міру, на сабраныя грамадствам сродкі, ў Пляшчанах і Навасёлках (Хаценчыцкага сельсавета) неўзабаве будуць усталяваныя мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі загінуўшых жыхарах гэтых вёсак, пад час Другой Сусветнай вайны. Фонд Міру і надалей будзе ўдзяляць асобую ўвагу Вілейшчыне, бо добра ведае яе трагічнае мінулае.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 30 Aug 2017, Wed, 0:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

24 чэрвеня,2017года на Вілейшчыне, ў вёсцы Пляшчаны адбылося асвячэнне мемарыялчыка па загінулым вяскоўцам пад час Другой Сусветнай вайны. Помнік быў ўсталяваны выключна на сабраныя сродкі пастаянна і часова пражываючых жыхароў гэтай вёскі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вяскоўцы,госці,журналісты. Айцец Міхаіл асвяціў мемарыяльную пліту. Улада і на гэты раз апынулася вельмі далёка ад народа.Ні хто з іх не прыехаў,нават старшыня сельсавета. У чарговы раз упэўневаюся што нашай уладзе далёка напляваць на трагічна загінулых жыхароў пад час Другой Сусветнай вайны. Можа і добра што не прыехалі,хоць мерапрыемства прайшло без іх на вышэйшым узроўні. усе ўдзельнікі і арганізатары засталіся вельмі задаволенымі ў акцыі. Бо не было каму настрой сапсаваць. А ўзведзены, на сродкі грамадзян, мемарыялчык зараз абавязкова стане візітнай карткай Пляшчан.Бо мейсца падабрана вельмі ўдала. Не праезжайце міма,заглядайце ў Пляшчаны,не пашкадуеце!

увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2017, Tue, 22:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой


увеличить до 1200x900

16верасня, на Навасёлкаўскіх могілках,адбылося асвячэнне адноўленых брацкіх магіл.У якіх пахаваны жыхары Навасёлак і Батурына. Яны былі закатаваныя ляснымі бандытамі,ў далёкім 1942годзе.Імёны загінулых не ўнесены ў кнігу "ПАМЯЦЬ" Вілейскага раёна і ўжо амаль былі забытыя. Але дзякуючы памяці нешматлікіх сведкаў ваеннага ліхалецця,

увеличить до 1200x900


іх прозвішчы ўдалося аднавіць і грамадой на адроджаных магілах усталяваць гранітныя пліты,з высечанымі на іх прозвішчамі нявінназагінулых нашых землякоў.На імпрэзу сабралася каля двух дзесяткаў чалавек.Абрады асвячэння правялі ксёндз Анатоль і айцец Міхаіл . Хочацца падзякаваць усім,хто прымаў удзел у сёлетнейшай акцыі,"ВЯРТАННЕ і ЎШАНАВАННЕ"!

увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 900x1200
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото отдельных памятников Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3
Страница 3 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы