Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Зембін, касцёл

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 May 2011, Sat, 1:02    Заголовок сообщения: Зембін, касцёл Ответить с цитатой

Крыніца: http://pomniki.budzma.org/news/zakonnaye-znishchennye-pomnikaw-zyembinski-kascyol-u-nyebyaspyecy


“Законнае” знішчэнне помнікаў. Зембінскі касцёл у небяспецы.
Пятніца, 20 траўня 2011 у 01:27

На жаль, апошнім часам праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, нягледзячы на ўсё большы грамадскі рэзананс, на грамадска-дзяржаўны дыялог у гэтай сферы, не знаходзяць вырашэння, хоць вырашэнне простае – дасканалае выкананне заканадаўства аб ахове помнікаў гісторыі і культуры на ўсіх узроўнях, зверху да нізу, злева і направа.

Але права правам, тэорыя тэорыяй, а практыка, рэчаіснасць, мякка кажучы засмучае. Калі Міністэрства культуры санкцыянуе знішчэнне помніка, а за прыкладам далёка хадзіць не трэба, бо зусім нядаўна, троху больш чым два месяцы таму з дазволу Мінкульта і па ўзгадненні з навукова-метадычнай рады зруйнаваны карпусы першай мінскай электрастанцыі. На фрагментах, якія цудам засталіся, амаль ужо скончаны натурныя даследаванні, і яны хутка знікнуць, каб вольна мог шчыраваць “Эліт-Эстэйт” – забудоўшчык тэрыторыі.

Міністэрства культуры – орган дзяржаўнага кіравання, які абавязаны кантраляваць выкананне Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, у тым лiку сачыць за ўтрыманнем i выкарыстаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей, дае па-за межамі Закона дазволы на неадпаведныя заканадаўству працы на гісторыка-культурных каштоўнасцях, на знішчэнне спадчыны. А прыклад заразны. Следам і мясцовыя выканкамы пачынаюць праяўляць імпэт у гэтай справе.

Так вось і Барысаўскі райвыканкам. На падведамственай яму тэрыторыі знаходзіцца ўнікальны помнік, апошні помнік эпохі барока ў Беларусі – былы дамініканскі касцёл у в. Зембін. Будынак у складаным стане – адсутнічае дах, зруйнаваны скляпенчатыя перакрыцці. Яшчэ амаль 10 год таму стан яго не быў такім крытычным. Хто вінаваты ў яго рабурэнні? Акрамя органаў выканаўчый і распарадчай улады – ніхто. Бо менавіта іх бяздзейнасць, невыкананне элементарных нормаў заканадаўства прывялі да заняпаду ўнікальнай гістарычнай пабудовы.

А зараз Барысаўскі выканкам хоча ўвасобіць прынцып – няма помніка, няма праблемы. Праведзена быццам бы абследаванне стану помніка асобамі, якія не мелі на гэта аніякіх прававых падстаў, аніякай кваліфікацы, і вынік гатовы. Проста геніяльнае рашэнне знойдзена. Звярнуцца ў Мінкульт аб пазбаўленні касцёла статуса помніка і яго далейшым дэмантажы, а дакладней знішчэнні.

Пры гэтым толькі факт правядзення прац па абследаванню канструкцый касцёла парушае арт. 37 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” ад 09 студзеня 2006 г., які гаворыць, што работы, ў тым ліку і даследчыя, на гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца толькі з пісьмовага дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а праводзіць натурныя і архіўна-бібліяграфічныя даследаванні павінны асобы, недзеленыя правам на выкананне вышэйназваных прац, як прадугледжана арт. 40 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гістоыі і культуры адсочвае сітуацыю і прадпрымае захады для прадухілення чарговага гвалту над нашай спадчынай. Але мы лічым неабходным, каб краіна ведала сваіх “герояў”. Таму паведамляем, што касцёл даследавалі і рэкамендавалі пазбавіць яго статуса помніка і ў далейшым зруйнаваць галоўны інжынер КУП “Інстытут “Барысаўпраект” Місіюк А.І., галоўны архітэктар Барысаўскага раёна Самцэвіч С.І., дырэктар ІСКУП “УКБ-Барысаў”) Бусел А.В. А акт так званага абследавання зацвярджаў старшыня Барысаўскага райвыканкама У.Мірановіч.

Дарэчы, заклікаем усіх нераўнадушных проста пацікавіцца прычынамі такога стаўлення да помнікаў на Барысаўшчыне. Гэта можна зрабіць накіраваўшы пісьмовы зварот па адарсу: 222120, г. Барысаў, вул. Чапаева 6, ці затэлефанаваўшы ў аддзел культуры па тэл. 8-0177-73-44-16 (загадчыца Ленкіна Ала Георгіеўна).

Антон Астаповіч
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 30 Aug 2011, Tue, 9:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Адзіны сакральны помнік у Беларусі, на якім як мінімум 20 апошнх гадоў жывуць сімвалічныя для гэтае краіны буслы; і менавіта чыноўнік з прозьвішчам Бусел падпісвае дакумэнт на касаваньне гэтае пабудовы.Дзікунства і паскуства.Да і астатнія спецыялістыя зь беларускімі прозьвішчамі-відаць з тамтэйтых нашчадкаў "сельскіх пролетаріев".І нават калі у барысаўскага выканкаму ці у БАТЭ эпізадычна з'яўляюцца грошы, то яны ідуць на капрэмонт таго ж будынку па Чапаева 6 як у 2007 г ,ці укладку асфальту на вул Чапаева як у 2008 г, ці на помпу з перазахаваньнем астанкаў расейскага жаўнера як у 2009 г, ці на падтрымку звычайнае спаруды у псеўдарусскім стылі у тым жа Зэмбіне як у 2011 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
krytsyk



Зарегистрирован: 03.09.2011
Сообщения: 408

СообщениеДобавлено: 03 Sep 2011, Sat, 20:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

так яго знішчаць ці не????
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 03 Sep 2011, Sat, 23:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

не дачакаюцца
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
shhhh



Зарегистрирован: 18.01.2015
Сообщения: 32
Откуда: Minsk

СообщениеДобавлено: 06 Sep 2017, Wed, 15:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Знішчаць нічога не спатрэбіцца, скора само ўсё разваліцца(

















Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы