Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Італьянская правінцыя

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 09 Jul 2016, Sat, 23:53    Заголовок сообщения: Італьянская правінцыя Ответить с цитатой

Частка I (уводзіны) Спалета.

У гэты адпачынак мне пашчасціла трапіць на дзесяць дзён у невялікае італьянскае мястэчка Спалета, якое знаходзіцца ў правінцыі Перуджа, вобласць Умбрыя, што ў самым цэнтры Італіі.



Не буду паглыбляцца ў падрабязнасці як так атрымалася, проста адзначу, што гэты час мы жылі ў італьянскай сям'і. Гаспадыня, скажам, яе клікалі Марыя, добразычліва прымала нас у гасцях, смачна частавала стравамі мясцовай кухні і знаёміла са славутасцямі правінцыі.

Да Італіі мы, зразумела, дабіраліся самалётам. Я ніколі не лётаў, таму для мяне ўсё гэта было ў навінку. Я не меў паняцці як набываюцца квіткі, як рэгіструюцца месца ў самалёце, як праходзіць кантроль, ды і ў цэлым быў страх наогул перад палётам, але ўсё прайшло добра. У аэрапорце нас сустрэла Марыя і адвезла ў Спалета.

Звычайна наш дзень пачынаўся ня рана. Мы павольна ўставалі, снедалі, як прынята ў Італіі (г.зн. кава і кавалачак выпечкі) і ішлі гуляць па Спалета ці проста чым-небудзь займаліся дома. Каля двух гадзін дня з працы прыязджала Марыя, мы абедалі і адпраўляліся ў якое-небудзь мястэчка правінцыі, дзе шпацыравалі да вечара. Італьянцы адкрыты і гаваркі народ, таму вячэралі, а часам і абедалі ў кампаніі ці суседзяў, ці сябровак гаспадыні або яе калег і пасля вячэры, бліжэй да дзесяці вечара, мы адпачывалі і клаліся спаць.

Вялікі дзякуй Марыі за гэтыя дзесяць дзён! Яе сям'я і сябры дапамаглі мне азнаёміцца з тым, што я даўно хацеў ведаць - звычайны побыт італьянца. Вядома, мае рэпартажы не зменяць сваю асноўную тэматыку, я і далей буду выкладваць прыгожыя фатаграфіі з тлумачэннямі, проста, хутчэй за ўсё, у тэксце будуць часцей з'яўляцца нейкія зацікавіўшыя мяне асаблівасці побыту італьянцаў, але аб усім па парадку.

Пачну са Спалета.
На наступны дзень пасля прыбыцця мы выправіліся разам з Марыяй ў стары горад. Спачатку мы падняліся на крапасны пагорак, адкуль можна разгледзець амаль увесь Спалета.


Сіні купал ў цэнтры кадра - Царква святога Піліпа.


Від на паўднёвы захад ад крэпасці.


Усе дарогі вядуць у Рым і гэтая ў цэнтры кадра - таксама.
Храм злева - Сабор святога Пятра.



Від на паўночны ўсход.
Храм справа - царква Сан Панцыяна.



Сан Панцыяна буйней.

На ўзгорку, пад самым замкам, чыёй-то клапатлівай рукой высаджаны некалькі кветнікаў лаванды вузкалістнай.



Я люблю лаванду, прычым мне падабаецца не толькі пах, але і сама кветка і хоць я не схаджу з розуму па пакаёвым раслінам, у той момант у мяне ўзнікла думка паспрабаваць вырасціць яе ў хатніх умовах, але пакуль рукі так і не дайшлі.



З усходняга боку ад крапаснога пагорка да гары Мантелюка праз цясніну перакінуты акведук і нягледзячы на тое, што ён не самы грандыёзны ў Італіі, гэта сярэднявечнае збудаванне ўражвае сваімі памерамі: 81 метр вышынёй і 206 метраў доўгай.



Віды з цэнтральнай частцы акведука на поўдзень...



...поўнач...



...крапасны ўзгорак з замкам.



Пасля шпацыру па старадаўнім вышынным масту мы вярнуліся да старога горада і адразу вырашылі пайсці да галоўнага сабора.



Аснова сабора была ўзведзена ў XII стагоддзі, ну а потым ён шмат разоў перабудоўваўся.



Як і мноства іншых італьянскіх храмаў катэдральны сабор спачатку быў раманскага стылю, затым у яго абліччы з'явіліся гатычныя рысы, што выдатна адбілася на парадным фасадзе, а пазней ўнутранае ўбранне ўпрыгожыла барока.



Пасля таго, як агледзелі сабор, рушылі прагуляцца па гораду.


Лесвіца, па якой мы спусціліся да катэдральнага сабора.

Над адной з вулачак перакінуўся вось такі размаляваны балкон:



Яшчэ на крапасным узгорку да нас далучылася сяброўка Марыі са сваім мужам. Сяброўка з'яўлялася ураджэнкай заходняй Украіны і яна неацэнна дапамагла нам у першы час у зносінах з Марыяй. Спачатку яна перакладала словы Марыі нам на рускую мову, якую ведала не вельмі добра, заўважыўшы з якой цяжкасцю ёй гэта даецца, я прапанаваў ёй тлумачыцца з намі на ўкраінскай, так што пакуль адпачывалі ў Італіі, мы не толькі запаміналі італьянскую мову, але і папрактыкаваліся ў украінскай.

Падчас шпацыру сябры Марыі ўвесь час гаварылі пра нейкія машынкі, на якіх з'язджаюць з гары і праз некалькі кварталаў мы выйшлі да "трасы".



Гэтыя гонкі праводзяцца ў Спалета штогод. Спаборніцтва чымсьці нагадвае бабслей: два гоншчыка ў балідзе (рулявы і што разганяе) імкнуцца як мага хутчэй прайсці доўгі ізвітых спуск, толькі балід ўяўляе сабой не сані, а вазок.



Гонка даволі відовішчная, а мяркуючы па колькасці ўдзельнікаў, балельшчыкаў і тэлевізійнай трансляцыі - яшчэ і папулярная.
Тут мы затрымаліся амаль да вечара, а потым адправіліся дадому вячэраць.


Крапасны пагорак з замкам.

Да слова пра італьянскую кухню. Існуе міф, што італьянцы ядуць альбо піцу, альбо пасту (макароны) і ўся разнастайнасць заключаецца ў напаўняльніках, але на самой справе гэта не так. За час, пакуль я гасцяваў у Марыі, я паспрабаваў мноства італьянскіх страў, але ў іх усіх была адна агульная рыса - "лёгкасць". Ежу ў Італіі не смажаць. Яе вараць, рыхтуюць на пару, у духоўцы або печы, толькі таму яна ўжо нашмат "лягчэй". Яна не тлустая і ня алеістая, італьянцы ядуць шмат свежай гародніны і садавіны, салаты запраўляюць аліўкавым алеем, ўжываюць мала мяса і бульбы. Ежу ў Італіі запіваюць вельмі разведзеным у вадзе віном у суадносінах прыкладна 1 да 4. І ва ўсяго гэтага ёсць добрае абгрунтаванне - гэта італьянскі клімат. Ў сьпёку цяжкая ежа цяжэй ўдвая, а калі яшчэ дадаць алкаголь, то гэтая сумесь прыцісне да зямлі, а сонца «даб'е».

Я думаю, што для ўступнага рэпартажу пакуль дастаткова, далей я буду яшчэ пісаць пра гэты адпачынак і пра стары горад у Спалета таксама будзе дадатковы артыкул.

http://ales-matsesha.livejournal.com/17307.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 11 Jul 2016, Mon, 19:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выдатна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 11 Jul 2016, Mon, 20:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
Выдатна.

Дзякуй!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 12 Sep 2016, Mon, 22:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Частка II Бевання.

Лета скончылася і на днях у памяці ўсплыло маё летняе італьянскае падарожжа, таму я вырашыў вярнуцца да гэтай тэмы. Як я ўжо згадваў у папярэднім "італьянскім" рэпартажы, Марыя вазіла нас па наваколлі і знаёміла з мястэчкамі правінцыі. Бевання была першым такім мястэчкам, куды мы выправіліся.



Гэта невялікі старажытны гарадок з насельніцтвам каля 5 тысяч. У цэнтры - добра захаваны стары горад, абкружаны крапасной сцяной.


Адна з вежаў-брам крапасной сцяны.

Зусім выпадкова мы трапілі ў Беванню падчас фэсту сярэднявечных рамёстваў і на буйных вуліцах было поўна народу.



Але завулкі ускраін былі амаль пустыя, праўда не рэдка сустракаліся людзі ў рэканструяванай сярэднявечнай вопратцы.



Домікі на некаторых цэнтральных вуліцах былі атынкаваныя...





...і гэта выглядае некалькі "посна" ў параўнанні з маляўнічымі завулкамі "ў камені".





Так, не спяшаючыся, мы выйшлі на цэнтральную плошчу, дзе праходзілі спаборніцтвы ў майстэрстве валодання сярэднявечнай зброяй.



Тут размешчана царква Сан Мікеле XII стагоддзя і мы не прайшлі міма яе, а вырашылі зазірнуць ўнутр.



Раманская зала храма простая да зачаравання. Відаць, што час патраў сабор, напэўна столь была калісьці скляпеністай, але цяпер яна накрытая звычайным двухсхільным дахам - гэта простае рашэнне дапамагло выратаваць будынак ад далейшага разбурэння і такое ў Італіі сустракаецца паўсюль.



Шкада, што ў нас у краіне распрацавана гара указаў і загадаў для рэстаўрацыі падобных помнікаў архітэктуры і з-за гэтага многія храмы немагчыма нават закансерваваць, не парушыўшы закон, таму мецэнатаў "з народа" жадаючых хоць неяк дапамагчы нашым руінам, мала.

Спусціліся у крыпту.



Пасля храма мы працягнулі шпацыр і выпадкова сустрэлі знаёмую Марыі. Яны пра нешта пагутарылі і калі сяброўка даведалася пра нас, тут жа прапанавала па блаце прайсці ў шкляную рамеслянную, якая ў гэты дзень для турыстаў ужо зачыніліся. Тут мы паглядзелі на працу шкловыдзімальніка.


Кажуць, у нашых рэканструктараў шмат "фэйкаў" - зацаніце італьянскага сярэднявечнага шкловыдзімальніка ў красоўках.





І пабывалі ў майстэрні па вырабе вітражоў.





Потым мы зноў накіраваліся бадзяцца па вулачках.





Бліжэй да канца шпацыру на адным са скрыжаванняў трапілі на канцэрт вулічных музыкаў, якія канчаткова акунулі нас з галавой у гістарычную атмасферу.



У стане лёгкай эйфарыі і гукамі валынкі ў галаве мы пакінулі Беванню.



У маім уяўленні, сярэднявечча ў Італіі не было і народ Апенін з антычнасці адразу ступіў у эпоху адраджэння, таму я не чакаў убачыць гэтак характэрны горад. Бевання неяк рэзка, наводмаш, ўдарыла мяне сярэднявеччам па маіх памылковых поглядах. Я б сказаў, што быў здзіўлены і ашаломлены, але застаўся зачараваны ўбачаным і не чакаў, што ў плыні адпачынку яшчэ траплю ў такія месцы, але я зноў памыляўся.

http://ales-matsesha.livejournal.com/18795.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 13 Sep 2016, Tue, 9:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Прыгожа.
Цікава што прайшло немала часу, а зьмены у інтэр'ерах і экстэр'ерах сакральнае архітэктуры мінімальныя.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 14 Mar 2017, Tue, 20:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Італьянская правінцыя. Частка IIІ Квітнеючы Спелла

Гэтая вясна так імкліва надышла, што на мяне зноў нарынулі ўспаміны аб леташняй паездцы ў Італію і нясцерпна захацелася працягнуць апавяданне пра гэтыя сонечныя дні.



Калі прасачыць, апошнія месяцы я не пісаў артыкулаў. Я змяніў месца працы, у мяне з'явілася шмат новых клопатаў і на хобі амаль не засталося часу. Я паспрабую не закінуць блог зусім і выпускаць прынамсі адзін артыкул у месяц, але як будзе атрымлівацца, пакажа час...

Спелла вядомы з часоў Рымскай імперыі і ў яго гісторыі не мала вялікіх старонак, але цяпер гэта невялікае мястэчка з насельніцтвам каля дзевяці тысяч.



Мястэчка запар старое, з крывымі звілістымі вулачкамі і цеснымі завулкамі.





Хаты навісаюць прама над пешаходамі а аўтамабілі не ўсюды могуць прашчаміцца.



У наш час Спелла славіцца сваім фестывалем і захапленнем жыхароў да ўпрыгожвання кветкамі вулачак, балконаў, вокнаў і дзвярэй.





Гэта надае мястэчку асаблівую індывідуальнасць і маляўнічасць.



Горад размешчаны на гары і мы паступова падымаліся ўверх.



На вуліцах было ціха, свежа і нешматлюдна.





Мы падымаліся ўсё вышэй і ў аб'ектыў часцей траплялі цікавыя віды ў працягу вуліц.



На адной з вулачак я выпадкова заўважыў старажытную, пачарнелую ад часу каплічку з раннегатычнымі праёмамі вокнаў і дзвярэй (на наступным фота злева)



Вышэй у працягу вуліцы размешчана невялікая плошча з больш вялікім храмам.



Падняўшыся ўверх яшчэ крыху...





Мы выйшлі на пляцоўку з якой адкрываюцца маляўнічыя віды на даліну.







Пасля мы яшчэ крыху пахадзілі па верхніх кварталах мястэчка.





У цэлым Спелла пакінуў ўражанне вельмі ціхага, спакойнага, да педантычнасці акуратнага мястэчка. Кожная плітачка або каменьчык ці то на сцяне ці дарожцы строга на сваім месцы, а упрыгожаныя кветкамі вуліцы надаюць гораду асаблівае зачараванне.



Калі мы спусціліся, па горадзе ўжо разліўся італьянскі вечар...



http://ales-matsesha.livejournal.com/20877.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 14 Mar 2017, Tue, 21:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выдатна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
КИНДУС



Зарегистрирован: 05.04.2009
Сообщения: 1754
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 31 Mar 2017, Fri, 10:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вельмi някепска, дзякуй.
Дарэчы, пасля прагляду фота са Спалеты, у мяне ёсць пытанне: Вы што, там на гелiкоптары ляталi?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2017, Sat, 10:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

КИНДУС, Дзякуй!
КИНДУС писал(а):
Вы што, там на гелiкоптары ляталi?

Ды не! Калі ўважліва паглядзець на апошні здымак са Спалета, ўсе стане зразумела. Крэпасць знаходзіцца на высокім стромкім пагорку, таму і атрымаліся такія фота, таксама частка з іх зроблена з акведука.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
КИНДУС



Зарегистрирован: 05.04.2009
Сообщения: 1754
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2017, Sat, 15:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Аа :D
Я памятаю, калiсьцi ў гульне Што?Дзе? Калi? паказалi дзясятак фота, зробленных насамрэч, з Астанкiнскай тэлевежы i спыталi: Якiя гарады пазналi знаўцы? Дык называлi i Краснаярск, i Омск, Маскву, нават, й не спазналi. :
Так i ў Вас- увесь горад з адной вежы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 12 Sep 2017, Tue, 22:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Італьянская правінцыя. Частка IV Ассізі.

Надвор'е ў 2017 ужо стала інтэрнэт-мэмам і мне пра яго пакуль болей няма чаго дадаць, таму я вырашыў успомніць аб цёплай Італіі ў 2016, да таго ж серыя рэпартажаў аб той паездцы яшчэ не скончана...



Зараз у мяне часу на хобі ў мяне застаецца не так шмат і матэрыялы па вандроўкам пачынаюць накоплівацца: нескончана серыя аб Італіі, выкладзены толькі першы артыкул вясновай паездкі, а яшчэ ў пачатку ліпеня я адпачываў у Летуве, але цяпер усё ж вырашыў працягнуць апавяданне аб італьянскіх правінцыйных мястэчках і зараз распавяду аб наступным.



Ассізі - маленькі старадаўні гарадок, які маляўніча размясціўся на схіле гары Монтэ-Субазіо.



Ассізі складаецца з «старога горада» амаль цалкам. Толькі увайшоўшы, мы адразу ж трапілі на плошчу перад базылікай Сьв. Клары - храму пабудаванаму ў XIII стагоддзі і ў наступным мноства разоў перабудаванаму.



З пляцоўкі перад базылікай адкрываюцца добрыя віды на даліну



Ледзь вышэй па схіле відаць замак XIV стагоддзя - Рокка Маджорэ. Да яго мы не падымаліся, таму фота толькі адсюль.



Прайшоўшы пад чарговы брамай...



...мы накіраваліся далей углыб горада.



І выйшлі на Пьяцца дэль Камунэ.



Класічны калонны порцік справа на фота вышэй - арыгінальная дэталь антычнага храма Мінервы, пабудовы І стагоддзя да н.э. Захаванасць храма тлумачыцца тым, што ўжо на працягу дваццаці з лішнім стагоддзяў будынак не змяняў свайго прызначэння і цяпер у ім таксама размешчана царква - толькі цяпер хрысціянская.
Прайшоўшы праз плошчу транзітам, мы накіраваліся далей па вузкіх заблытаных вулачках.



Нават каменна-цагляная абліцоўка старых будынкаў тут, у Італіі, па свойму маляўнічая і прыгожая.





А на некаторых дамах захаваліся фрэскі, але з-за ўздзеяння знешніх фактараў роспісы пацямнелі і зараз мала адрозныя.



Я заўважыў, што вуліцы ў такіх мястэчках Італіі не «перасякаюцца», а «галінуюцца».



І без таго гарэзны цагляна-каменны мур яшчэ маляўніча ўпрыгожваюць раслінамі, што "караскаюцца" па сценах.



Неўзабаве мы трапілі на яшчэ адно «Х-вобразнае скрыжаванне».
Вулачка з аднаго боку вяла да абацтва Сан-П'етра XIII стагоддзя...



...з другога боку - пад браму - вонкі з горада.



А трэцяя (што справа) выводзіла на плошчу ля падножжа велічнага храма.



Царква Сан-Франчэска манастыра Сакра-Канвента - галоўны храм ордэна францысканцаў, адна з шасці вялікіх базілік.
Сабор узведзены ў сярэдзіне XIII стагоддзя і ўяўляе сабой шматузроўневы храм. Ніжняя царква фактычна схаваная ўнутры пагорка і яе адзіны прыкметны вялікі элемент - паўднёвы партал на Ніжняй плошчы.



З Верхняй плошчы можна больш дэталёва агледзець Верхнюю царкву...



...і атрымаць асалоду ад навакольнага ландшафта.



Калі вы не не азнаёміліся з інфармацыяй аб ордэне, то напэўна цяпер стала цікава, што ж гэта за «францысканцы» такія, што ў гонар сваіх святых ўзводзяць падобнае? Заснавальнік ордэна - Францыск Асізскі - нарадзіўся ў Ассізі ў багатай купецкай сям'і і ў маладосьці меў усе даброты таго часу, але неўзабаве выракся ад усяго матэрыяльнага і стаў манахам- жабраком, у далейшым пачаў прапаведаваць свой лад жыцця і здабыў шмат паплечнікаў і паслядоўнікаў. Напрыканцы жыцця Святы Францыск заўважыў, што манахі- жабракі зусім не бедныя з-за шчодрых міласцяў: аскетызм і самааддача ордэна ў параўнанні з іншымі манахамі каталіцтва была настолькі ўражлівай, што не пакідала абыякавымі нават простых людзей і ахвяраванні ліліся як з рога багацця. Францыск спрабаваў паўплываць на ордэн, але неўзабаве вырашыў адхіліцца. Пасля смерці Святога на ахвяраванні быў пабудаваны гэта раскошны храм, дзе ў крыпце пад Ніжняй царквой яго і пахавалі.

На жаль, фатаграфаваць ўнутры храма не дазваляецца і я не магу перадаць вам усё тое хараство фрэсак Джота, што ўпрыгожваюць увесь храм знутры.

На момант майго наведвання, на пляцоўцы перад Верхняй царквой ляжала невялікая лодка. Яе, пустую, прыбіла да паўднёвага берага Італіі летам 2016 года.


Гэтая інсталяцыя прысвечана сотням ахвяраў нелегальнай іміграцыі. На падобных судзенышках тысячы афрыканскіх бежанцаў у пошуках лепшага жыцця спрабуюць перасекчы Міжземнае мора і далёка не ўсе прыбываюць у пункт прызначэння.

Увесь манастыр стаіць на доўгім вузкім пагорку і храм быццам ўзносіцца над далінай - неверагоднае відовішча.



Для прадстаўлення ўсёй грандыёзнасці комплексу - від на манастыр з паўднёвага боку:


Комплекс кляштара Сакра-Канвента уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ад манастыра ўжо па іншых, але не менш маляўнічых вулачках мы накіраваліся назад.





Па шляху зайшлі ў Царкву Кьеза Нуова, якая пабудавана на месцы роднай хаты Святога Францыска ў XVII стагоддзі.



Па дарозе дадому з Ассізі мы заехалі ў яшчэ адзін вялікі храм прысвечаны жыццю Францыска - Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі.



Ён знаходзіцца недалёка ад падножжа гары на якой размешчаны Ассізі. Храм пабудаваны ў XVI - XVII стст. вакол невялікай каплічкі «Порцыункула» XIII стагоддзя у якой правёў большую частку жыцця Францыск. Капліца і па гэты дзень стаіць ўнутры храма.



Ассізі апынуўся самым уражлівым горадам у італьянскай паездцы летам 2016.
Я заўсёды лічыў, што мне блізкая толькі Нямеччына, але цяпер, паглыбляючыся ў ўспаміны, адчуваю, што сумую па Італіі, па маленькіх мястэчках з крывымі вулачкамі ў камені, па залітых сонцам плошчах і маляўнічым відам далін ў гарах. Думаю, што паступова я скончу серыю гэтых італьянскіх рэпартажаў, але гэта расцягнецца па часе.

https://ales-matsesha.livejournal.com/21886.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 12 Sep 2017, Tue, 23:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

alexBel писал(а):
але цяпер, паглыбляючыся ў ўспаміны, адчуваю, што сумую па Італіі, па маленькіх мястэчках з крывымі вулачкамі ў камені, па залітых сонцам плошчах і маляўнічым відам далін ў гарах.

!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы