Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 87

СообщениеДобавлено: 13 Jun 2017, Tue, 13:34    Заголовок сообщения: Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі Ответить с цитатой

Маю ідэю, якой хачу падзяліцца. Ідэя ў тым, каб распачаць турыстычныя вандроукі у наваколлях вялікіх і малых гарадоў Беларусі, якія б мелі краязнаўчы змест. Профіль -- аздараўленча-турыстычна-краязнаўчы. Форма – грамадскае аб’яднанне ці клуб.
Назваць прапаную "Крок да Радзімы". Бо апірышча будзе зробленае на пешую хаду, як правераны медыцынскай практыкай метад аздараўлення арганізма, асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы ("эфект "другога сэрца"), захворванні якой найбольш часта становяцца прычынай смерці у Беларусі.
Пра гэта:
http://healer-beauty.ru/pri-khodbe-poyavlyaetsya-vtoroe-serdce-ili-vliyanie-khodby-na-zdorove/

АДКАЗ НА ТРЫ КРЫЗІСЫ
Сярод задач – удзел у вырашэнні трох актуальных праяваў агульнага эканамічнага ды грамадскага крызісу.
Першым варта згадаць крызіс у падтрыманні належнага стану здароўя насельніцтва, які выкліканы гіпадынаміяй, распаўсюдам электронных гаджэтаў і дэвайсаў, і звязаным з гэтымі працэсамі пашырэннем сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Другі крызіс назіраецца ў арганізацыі адпачынку, і звязаны ён з эканамічным крызісам і падзеннем узроўню жыцця насельніцтва, асабліва у рэгіёнах. Пешаходныя краязнаўчыя вандроўкі могуць стварыць альтэрнатыву выязному турызму, і нават, прынамсі, у некаторых аспектах, санаторнаму лячэнню, дае шанец забяспячэння адпачынку, таннага і актыўнага.
Трэці крызіс тычыцца стану мясцовага краязнаўства, у якім пачала адсутнасць пераемнасці паміж пакаленнямі. Прыток маладых людзей у шэрагі краязнаўцаў амаль спыніўся, а тыя, хто далучаецца цяпер, выяўляюцца неабазнанымі адносна даробку сваіх папярэднікаў (нават жывых і актыўных).
Таму праэкт мусіць дапамагчы ў колькасным і якасным развіцці краязнаўства, мусіць мець вынікам пераадоленне бар’еру паміж пакаленнямі ў краязнаўстве, прыцягненне маладых людзей да краязнаўства, унясенне ў краязнаўчую дзейнасць новых тэхналогій накаплення, адлюстравання і распаўсюду інфармацыі.

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
Натуральнай мэтай пешаходных вандровак па наваколлях горада ёсць развіццё цікавасці да роднай прыроды, культуры і гісторыі. Трэба спалучыць турызм як спорт з краязнаўствам, тэарэтычным і практычным, гэта значыць у часе вандровак арганізаваць чытанне лекцый, на месцы вывучаць гістарычныя і прыродныя помнікі ды добраўпарадкаваць іх.
У працэсе вандровак складваюцца добрыя ўмовы для вывучэння прыродных багаццяў роднага краю, і нават атрымання ўяўлення пра магчымае іхнае выкарыстанне ў мэтах развіцця мясцовай эканомікі.
Вандроўкі могуць спрыяць экалагічнаму выхаванню (скіраванаму не толькі на дзяцей і падлеткаў), праз практыку прыборкі месцаў грамадскага адпачынку ў наваколлі прыродных аб’ектаў і актыўнай агітацыі за культурныя паводзіны на прыродзе.
Вандроўкі могуць паслужыць справе дэманстрацыі магчымасцяў актыўнага адпачынку і раскрыццю турыстычнага (эканамічнага) патэнцыялу мясцовых прыродных, архітэктурных, культурных ды гістарычных цікавостак.
Варта спадзявацца, што развіццё мясцовага турызму надасць болей матываванасці барацьбе за захаванне помнікаў гісторыі і культуры, стварэнню і развіццю мясцовых музеяў, барацьбе супраць разрабавання мясцовых археалагічных помнікаў.
Вандроўкі з наведваннем культавых пабудоў будзе спрыяць выхаванню канфесійнай талерантнасці.

ПРАКТЫЧНЫ АСПЕКТ
Абавязковы элемент практычнага ўдзелу ў захаванні прыродных і культурна-гістарычных каштоунасцяў – прыборка тэрыторыі, добраўпарадкаванне месцаў адпачынку, стварэнне аб’ектаў (пірамідак з камення, прымацаванне ды ўсталяванне інфармацыйных шыльдаў).
Таксама магло б ажыццяўляцца стварэнне першаснай інфраструктуры (месцаў для вогнішчаў, для намётаў, лавачкі, столікі, альтанкі), добраўпарадкаванне крыніц.

МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА
Вельмі важна, каб гэты рух развіваўся на ўсіх магчымых матэрыяльных падмурках -- і дзяржаўным, і бізнесовым, і грантавым, і індывідуальным.
Урэшце, пешаходныя вандроўкі могуць дапамагчы стварэнню магчымасцяў для авалодання беларускай мовай у сітуацыі актыўных і нефармальных зносінаў, спрыяць літаратурнай творчасці на роднай мове.

ПРАЦЯГЛАСЦЬ, УДЗЕЛЬНІКІ ДЫ ЗМЕСТ
Вандроукі могуць быць адна- і двухдзённыя (так званыя "вандроукі выходнага дня"), і больш працяглыя, прымеркаваныя да дат і падзей.
Удзельнікамі могуць быць жыхары горада розных узроставых катэгорый, з адпаведнымі працягласцю і зместам экскурсій паводле ўзросту, адукацыі і асноўных заняткаў.
Як мне здаецца, варта зрабіць так, каб не толькі і не столькі дзеці былі асноунымі удзелькамі вандровак.
Падчас вандровак можна было б вывучаць не толькі гісторыю, але і флору з фаунай, вучыць выжыванню, першай медыцынскай дапамозе, арыентаванню. Напрыклад, групы больш маладых удзельнікаў з ліку дарослых могуць у працэсе вандроўкі атрымліваць тэарэтычныя веды пра выжыванне і першасную медычную дапамогу, якія будуць замацаваныя падчас кароткіх практычных заняткаў, а больш сталым будзе выкладацца інфармацыя пра лекавыя ўласцівасці мясцовых раслін і прасцейшыя звесткі адносна спосабаў арыентавання ў лесе (каб не губляліся у грыбах:)).
Прычым, гэта можа быць як асноўным зместам вандроўкі, так і дадаткам да асноўнай інфармацыі пра гістарычны альбо геаграфічны аб’ект, які ўваходзіў у маршрут экскурсіі ў якасці кропкі прызначэння.
Завяршацца вандроўкі маглі б добраўпарадкаваннем гістарычных аб’ектаў, усталяваннем на месцы інфармацыйных стэндаў, вызначэннем каардынатаў для пазначэння на адмысловай электроннай мапе, вырабленай па выніках праэкта.
Можна таксама правесці нейкія выставы па выніках канкрэтных вандровак.
Адной з праблем і неабходных умоваў развіцця мясцовага турызму з’яўляецца забяспячэнне неабходнага ўзроуню камфорту, асабліва ў выпадку сямейнага адпачынку. Тут варта было б падумаць пра ўключэнне ў маршруты аб’ектаў агратурызму.
Асобная тэма -- канфесійны турызм (больш вядомы як "пілігрымкі"), і не толькі хрысціянскі -- але гэта, пэуна, ужо таксама на будучыню.

МАГЧЫМЫЯ ВАРЫЯНТЫ ПАВОДЛЕ ЗМЕСТУ
Розныя гістарычныя ды архітэктурныя помнікі;
Помнікі прыроды;
Прыродныя багацці;
Сельская гаспадарка;
Фауна і флора.
Мастацкі турызм (жывапіс, фота) – можа быць, з пленэрам, ды выставай прац па выніках. Рыбацкая тэма, палеанталогия, крыніцы.

ВЫНІКІ
Варта зрабіць інтэрнэт-рэсурс, на які выкласці гатовыя маршруты, з магчымымі варыяцыямі, з медыя-пакетам для кожнага (аудыё, тэкст, фоткі, відэа -- каб карыстальнікі абнаўлялі), з каардынатамі GPS (https://be.wikipedia.org/wiki/GPS ). Каб можна было маршруты знаходзіць праз планшэт ці навігатар.
Таксама, дарэчы, было б выдатна выкарыстаць і на сайце, і на саміх маршрутах такі сучасны сродак інфармавання, як QR-код:
https://be.wikipedia.org/wiki/QR-%D0%BA%D0%BE%D0%B4
http://www.belta.by/regions/view/bilbordy-s-qr-kodami-dlja-voditelej-pojavilis-na-dorogah-grodnenskoj-oblasti-175014-2015/
У перспектыве (і ў ідэале) распрацаваныя маршруты мусяць стаць здабыткам грамадскасці праз некалькі варыянтаў арыентавання на мясцовасці, як традыцыйных, так і сучасных:
* з дапамогай праваднікоў;
* з выкарыстаннем мапы;
* з выкарыстаннем GPS-навігацыі;
* з выкарыстаннем размешчаных у ключавых пунктах маршрутаў білбордаў з комплексам інфармацыі: выявай мапы з пазначэннем месца размяшчэння білборда (“Вы тут:..”); каардынатамі паводле GPS; QR-кодам; тэлефонамі для выкліку праваднікоў і спецыяльных службаў (выратавальнікаў, міліцыі). Білборды мусяць быць адпаведным чынам абазначаныя (м.б. пранумараваныя).
На сайце таксама трэба даць усю практычна-карысную інфу, такія элементарныя рэчы (што называецца, "для чайнікаў"), як складанне пляцака, рацыён і прадукты, турыстычныя хітрыкі (кшталту запальвання вогнішча і да т.п.), падобна як у віцебскага краязнаўцы і навукоўца Міколы Півавара тут:
http://www.kraj.vitebsk.net/?page=rekamendasii .
Дзеля таго, каб гэтай інфай маглі карыстацца хто захоча -- хоць школы, хоць бізнэс, хоць прыватныя грамадзяне.

АБСТАЛЯВАННЕ ДЫ АДМЫСЛОЎЦЫ
Найбольш сур’ёзны прадмет абсталявання, як мне падаецца, гэта навігатар:
http://www.e-mogilev.com/kupit/gps-navigator
https://agroup.by/catalog/gps-navigatory
http://vitebsk.i-on.by/navigator
Усё астатняе патрэбнае (рыштунак) набываецца, як правіла, індывідуальна.
Як мне здаецца, справе найперш патрэбны мэнаджар / дырэктар / арганізатар -- і гэта найбольшая праблема зараз.
Патрэбныя адмыслоўцы ў справе турызму і спорту, у тым ліку інструктар пешаходнага турызму, краязнаўцы / гісторыкі / біёлагі / географы для распрацоўкі магчымых маршрутаў, кампутаршчык-інтэрнэтчык (які б ведаў і валодаў згаданымі вышэй сучаснымі тэхналогіямі). Дзеля забяспячэння медыцынска-аздараўленчага аспекту ў ліку адмыслоўцаў мусіць быць прыцягнуты медык.

ТЭОРЫЯ, ЛІТАРАТУРА І ЦІКАВЫ ДОСВЕД
http://president.gov.by/pda/by/tourism_by/
http://rtss.by/index.php/dokumenty
https://wildlife.by/recreation-and-tourism/
http://www.belpohod.info/publ/biblioteka/34
http://www.geolink-group.com/tourclub/library/equipment.html http://www.technostartravel.com/o-peshehodnom-turizme/osobennosti-peshexodnogo.html
Ніжэй -- праэкт эмблемы. Маецца два варыянты -- для Віцебска і Воршы. З дапамогаю адпаведнага гістарычнага герба прыстасоўваецца для любой мясцовасці.



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 87

СообщениеДобавлено: 21 Nov 2017, Tue, 12:06    Заголовок сообщения: Вандроўкі ў Браславе Ответить с цитатой

У Сеціве знайшліся рэсурсы, якія дапамагаюць дзейнасці арганізатара падобных да прапанаваных мной вандровак у наваколлях Браслава. Здаецца, там гэтая ідэя ўзнікла і аформілася цалкам самастойна. Значыць, як кажуць, "ідэя насілася ў паветры". Вітаю аднадумца, і гатовы ўсяляк спрыяць рэкламаванню ягонае дзейнасці:

http://svaje.by/bunta

https://vk.com/public90299242

Буклет з аднаго з рэсурсаў:
https://vk.com/doc52468041_443480790?hash=a4e8104bfc3dec252e&dl=77ff2009e7ce8789f5
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 87

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2017, Sat, 7:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Яшчэ адна ініцыятыва, што дапаможа ў развіцці пешаходнага краязнаўчага турызму -- конкурс аматарскіх турыстычных фільмаў "Вандруем па Сінявокай". Выдатная справа, пачалая ў Талачыне Дзмітрыем Іўчанкам, рэжысэрам народнай кінастудыі «Летапіс».

У конкурса маецца сайт:
http://kino.fotobel.by

На ім размешчаны фільмы, што бралі ўдзел у першым конкурсе (усе 39!):
http://kino.fotobel.by/?page_id=89

Вынікі першага конкурса, падведзеныя ў пачатку кастрычніка:
http://kino.fotobel.by/?page_id=195
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 87

СообщениеДобавлено: 04 Dec 2017, Mon, 2:34    Заголовок сообщения: Нешта кшталту праспекту, для спампавання і друку Ответить с цитатой

Нешта кшталту праспекта (на выпадак, калі спатрэбіцца нешта на паперы), апошняя версія тут:

https://cloud.mail.ru/public/MJ5f/VEimAYTEj

Можна пампаваць і раздрукоўваць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы