Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Прогулки по несуществующим населённым пунктам
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 14, 15, 16
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7524

СообщениеДобавлено: 23 Sep 2016, Fri, 22:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

tam_erm, kalilaska
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 457

СообщениеДобавлено: 25 Oct 2017, Wed, 16:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ПА СЛЯДАХ АДНОЙ ЛЕГЕНДЫ. МЕНСКАЯ БЕЛАЯ ЦАРКВА.

Пра Менскi Свята-Вазнясенскi манастыр напiсана шмат. Ды ўсё адно i тое ж. Сапраўды, па трапнаму выразу Генадзя Шэйкiна, гэты манастыр цягам некалькiх сярэднявечных стагоддзяў быў у горадзе «сэрцам праваслаўя». I была пры iм славутая загадкавая мураваная Белая царква. Пабудавана яна была каля 1600 года на грошы бурмiстра Маслянкi.

Пераход манастыра ва ўнiяцтва (1613) i далейшае аб'яднанне з Менскiм Свята-Духаўскiм манастыром (1635) ў нечым паспрыялi хуткаму згасанню яго славы. Болей за тое, 3 лiпеня 1655 года, падчас «патопу», заўзятыя праваслаўныя суседзi вынiшчылi ўсе менскiя ваколiцы. Унiяцкi манастыр быў цалкам разбураны. Жыццё ў Белую царкву больш не вярнулася. Цягам амаль стагоддзя рэшты былога выдатнага храма дранцвелi на Траецкай гары.

Падзелы Рэчы Паспалiтай спарадзiлi чарговую хвалю цiкаўнасцi да гэтага кавалка зямлi на левым беразе Свiслачы. Унiяты, страчваючы пазiцыi ў грамадстве, паспяшылi за грошы пазбавiцца гэтых тэрыторыяў. Зямля апынулася ў прыватнай уласнасцi мiнчан. Але архiрэйскi дом хутка арыентаваўся на новых землях. I неўзабаве пасля скасавання ўнii вялiкi пляц былога манастыра «па мячы» перайшоў пад яго юрысдыкцыю. А былыя гаспадары аказалiся арандатарамi. Зямля ж была ачышчана ад рэштаў манастырскiх пабудоў. Ад славутага манастыра засталася толькi назва невялiкага Манастырскага завулка, якi iснаваў аж да рэвалюцыi i цягнуўся ад вулiцы Шырокай да ракi. Дарэчы, прайсцiся па iм можна i зараз уздоўж плота Мiнiстэрства абароны. Ну i, вядома, яшчэ адзiн напамiн - вулiца Белацаркоўная. Куды ж без яе.

Чэслаў Манюшка на малюнку 1840 года выдатна адлюстраваў стан манастырскай горкi. Пабачыць на ёй можна толькi некалькi хацiн. Нiякай Белай царквы на месцы былога манастыра ў той час ужо не было.



Змянiлiся абставiны пасля паўстання 1863-1864 гг. З мэтай развiцця праваслаўнага менталiтэту Архiрэйскi дом вырашыў адкрыць на частцы сваёй зямлi жаночае духоўнае вучылiшча. Але трацiна пляцу ўсё роўна засталася за арандатарамi. Тым не менш, да 1867 года на ўскрайку тэрасы была пабудавана прыгожая двухпавярховая камянiца з двускатным дахам, пяццю невялiкiмi рызалiтамi, шэрагам iншых адметнасцяў. Уваход у вучэльню быў зладжаны з боку вулiцы Шырокай, па горцы, паралельна Манастырскаму завулку. Адраджэнне ж царквы крыху зацягнулася. У рэшце рэшт зышлiся на праекце амаль невядомага ў тыя часы архiтэктара Чагiна. У 1870 годзе невялiкая царква, якая таксама звалася «Белай», паўстала злева ад галоўнага ўваходу ў вучэльню. Цiкава, што дзеля больш правiльнай арыентацыi ўваходу храма на ўсход царква была крыху «павернута» да поўначы. Нават сёння будынак Мiнiстэрства абароны захаваў тую «неправiльную» арыентацыю адносна вулiц Куйбышава i Камунiстычнай.



Царква, сапраўды, мела, у асноўным, белы колер. Званiца ў два ярусы знаходзiлася на вузкiм прытворы, да якога прымыкала аднапавярховая, шырэйшая за прытвор, малiтоўная зала з купалам.



Здымак другой паловы 1860-х гг. з калекцыi беларускага музея ў Вiльнi занатаваў для нас момант будоўлi гэтай царквы.



Дарэчы, прыкладны выгляд менскай Белай царквы XIX стагоддзя можна пабачыць у Кiевiчах, дзе Чагiн працягваў удасканальваць сваё майстэрства.



Але на гэтым яго праца на Беларусi не скончылася. Апагеем стала бабруйская царква святога Георгiя. Няцяжка здагадацца, якую неафiцыйную назву яна атрымала. Прывiд менскай Белай царквы праследваў нават архiтэктара.

Да нашага часу захаваўся будынак жаночага духоўнага вучылiшча. Пасля рэвалюцыi ў iм працавала адна з кафедраў медыцынскага факультэта БДУ. Здымкi 1920-х гг. адлюстроўваюць змены, якiя зрабiў з будынкам савецкi архiтэктар Гусеў.


увеличить до 2037x532


Але ён захаваў чатыры бакавыя рызалiты, а таксама рызалiт галоўнага ўваходу. Дадалiся лiшнiя паверхi, каланада параднай часткi з боку Свiслачы, а таксама адметны савецкi дэкор.

Вось як выглядаў пляц вучылiшча перад рэвалюцыяй.



На гэтай мапе можна пабачыць прычтавы дом, якi прылягаў да вулiцы Шырокай. Гэта была аднапавярховая камянiца з высокiмi паўцыркулярнымi вокнамi.

А вось мапа 1920-х гг. Царква ўжо знiшчана.



На самой справе, Белая царква пасля рэвалюцыi проста страцiла свае галоўныя атрыбуты. Без купала i званiцы гэта была простая белая пабудова.

З 1934 года, калi ў будынку вучылiшча паспрабаваў асесцi вайсковы шпiталь, пачалася рэканструкцыя гэтай тэрыторыi. Даволi хутка быў збудаваны двухпавярховы аперацыйны корпус. У 1938 годзе трапы рыштаванняў былi зняты з прыгожага чатырохпавярховага Г-падобнага корпуса, якi падзялiў прастору на дзве секцыi: тэрапеўтычную i хiрургiчную. Малiтоўная зала царквы была разбурана, а трохваконны атынкаваны белы прытвор стаў выконваць ролю агалоўка на паўночным канцы новага корпуса. Менавiта праз прытвор, якi быў дабудаваны да трох паверхаў, ажыццяўляўся ўваход у шпiталь з боку вулiцы Шырокай.





24 чэрвеня 1941 года прамым патрапленнем бомбы быў пашкоджаны аперацыйны корпус.



Але ў гады акупацыi комплекс будынкаў, вiдаць, нейкi час працаваў па прызначэннi. Аб гэтым сведчыць "гойсанне" медперсаналу па ўваходнай алеi.



Дарэчы, на гэтым здымку можна пабачыць рэшты прычтавага дому.

Карпусы 1934 -1938 гадоў таксама ўвайшлi ў склад пасляваеннага будынка. Пра гэта красамоўна сведчыць ахоўная шыльда на мiнiстэрскай камянiцы.



Сапраўды, на гэтай частцы Траецкай гары ахоўваць яшчэ ёсць што.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 8722
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 25 Oct 2017, Wed, 22:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй, вельмі цікава.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 457

СообщениеДобавлено: 05 Dec 2017, Tue, 19:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
ПА СЛЯДАХ АДНОЙ ЛЕГЕНДЫ. МЕНСКАЯ БЕЛАЯ ЦАРКВА.

У сецiве ўпершыню ў добрай якасцi з'явiлiся здымкi згаданых дарэвалюцыйных царквы i вучылiшча.

https://vk.com/minskphotohistorynews?w=wall-74557575_49450
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
маша п.



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 1722
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 09 Dec 2017, Sat, 14:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Спасибо, очень занятная статья.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 14, 15, 16
Страница 16 из 16

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы