Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
Добавлено: 04 Nov 2019, Mon, 21:01 Заголовок сообщения: Дзякуй за каментар і яшчэ спіс цікавостак |
|
|
Дзякуй за водгук наконт фестываля фільмаў пра вандроўкі і вандроўнікаў у папярэднім каментары. Будзе цікава і карысна для ўсіх, калі напішаце пра сёлетні фестываль болей -- паводле маіх назіранняў, колькасць удзельнікаў расце.
Таксама на сайце "Нашай Нівы" з'явілася апісанне яшчэ шэрагу цікавых мясцін, аб'яднаных пад назваю "Па слядах Адама Міцкевіча". Яны знаходзяцца на памежжы Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў адпаведна Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей. Публікацыя відавочна прымеркаваная да чарговых угодкаў з дня смерці Адама Міцкевіча (26 лістапада).
https://nn.by/?c=lr&i=237439
Падобна, што лагодная (прынамсі, з большага) восень падказвае найлепшую форму адпачынку -- пешаходную вандроўку, якая адна дазваляе пабачыць усю прыгажосць нашае Радзімы (гэтак мяне натхнілі выдатныя здымкі ў нашаніўскім матэрыяле:)). |
|
Вернуться к началу |
|
|
Д. Ивченко
Зарегистрирован: 17.03.2012 Сообщения: 361 Откуда: г. Толочин
|
Добавлено: 04 Nov 2019, Mon, 21:19 Заголовок сообщения: |
|
|
Падрабязна пісаць тут не вельмі цікава бузе для астатніх. Так, колькасць удзельнікаў павялічалася, І фільмы сталі інцереснейшыя, а удзельнікі самі таго ня заўважаючы сваімі конкурснымі працамі вучуць астатніх, як трэба вандраваць па Беларусі, у тым ліку І для замежны турыстаў. |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
Добавлено: 05 Nov 2019, Tue, 0:19 Заголовок сообщения: Пераможцы Трэцяга конкурсу аматарскага турыстычнага кіно |
|
|
Наколькі я разумею, у намінацыі "Лепшы турыстычны фільм" перамог Дзмітрый Іўчанка з Талачына, ягоная стужка (у традыцыйным для кіно значэнні :)) мае назву "Поход на Космачевское":
https://www.youtube.com/watch?v=IUmOKmjhDtE
У апісанні да файла на Ютубе гаворыцца наступнае: "Пеший поход к озёрам: Космачевское, Среднее и Еложинское - дикое и безлюдное место среди клюквенных болот."
Не выключана, што перамогу аўтару мог прынесці і ягоны фільм пад назваю "V фестиваль «Эпоха рыцарства»":
https://www.youtube.com/watch?v=3L_D1vAW1xY
Удзельнічаў у конкурсе і трэці фільм Дзмітрыя Іўчанкі, «Всё испытать»:
https://www.youtube.com/watch?v=3rxt6iGWDfQ
На жаль, на старонцы сайта конкурсу http://kino.fotobel.by/?page_id=1024 , дзе пазначаныя ягоныя вынікі, не названы фільм, які прынёс перамогу аўтару.
Што тычыцца наступнай намінацыі, "Лепшы краязнаўчы фільм", то ў ёй перамог твор Максіма Гармаша з Гародні. Але на старонках, якія змяшчаюць прадстаўленыя на конкурс творы, можна пабачыць два ягоныя фільмы, «Тайны белорусского Лох-Несс. Чёртово озеро» і «В Царстве белорусского бобра»:
http://kino.fotobel.by/?page_id=720
Напэўна, трэба прасіць шаноўнага заснавальніка і арганізатара конкурса дэталізаваць вынікі па гэтых і іншых намінацыях, ды падаць спасылкі на творы-пераможцы ў Сеціве.
Думаю, што прагляд фільмаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, падштурхне й іншых вандроўнікаў на тое, каб паспрабаваць сябе ў стварэнні дакументальных стужак.
Таксама, беручы да ўвагі напісанае ў каментарах Дзмітрыем Іўчанкам, ды абапіраючыся на вынікі творчага конкурса, пададзеныя на адпаведнай старонцы сайта, яго можна лічыць міжнародным, і дадаць гэтае азначэнне да ягонае афіцыйнае назвы. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Д. Ивченко
Зарегистрирован: 17.03.2012 Сообщения: 361 Откуда: г. Толочин
|
Добавлено: 05 Nov 2019, Tue, 19:48 Заголовок сообщения: |
|
|
Калі сапраўды трэба детализовать, то зраблю. Дэ-факта конкурс з'яўляецца міжнародным, але дэ-юрэ пакуль што не. |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
Добавлено: 20 Nov 2019, Wed, 16:32 Заголовок сообщения: Падручнік "Допризывная подготовка" |
|
|
"Трэба будзе набыць недзе гэтую кнігу" -- падумалася мне пасля таго, як прагледзеў вось гэтую публікацыю:
https://gazetaby.com/post/roditel-i-nikogo-ne-smushhaet-chto-v-it-strane-det/158394/
Так, згодны, у сучаснай школе, падручніках і праграмах бянтэжыць многае. Але ж і з крытыкай трэба быць больш асцярожным. Мне вось наяўнасць такога прадмета і падручніка падаліся цалкам абгрунтаванымі, а прыведзеныя ў артыкуле фрагменты ягонага зместу вельмі карыснымі.
Таксама прыгадаўся наступны пасаж з успамінаў вядомага мастака Віктара ГРАМЫКІ, які адразу па сканчэнні школы мусіў сысці ў партызаны:
"И мы, не теряя времени, засели за теорию через изучение тактических возможностей партизанской войны, обратясь к энциклопедии. К сожалению, том со статьями "Партизанская война", "Партизаны" в моем новом собрании отсутствовал, и мы начали формировать свои представления о будущей партизанской войне, ..., по статьям "Антоновщина", "Бандитизм."
Виктор Громыко. “Радуга над дорогой”. Минск, 2000. Стар. 167
Так што атрымліваецца, што нашым сучасным старэйшым школьнікам у некаторым сэнсе пашанцавала, у адрозненне ад савецкіх падлеткаў, якія мусілі абараняць Радзіму не тое што без зброі, але нават і без элементарных ведаў.
А некаторым журналістам недзяржаўных медыяў варта думаць перад тым, як пісаць крытычныя артыкулы.
Дарэчы, і пададзеныя ў артыкуле на сайце "Салідарнасці" прынцыпы "гібрыднай вайны" выглядаюць цалкам уцямна, і ў галоўным адпавядаюць таму, што можна было пабачыць зусім нядаўна ў некаторых навакольных краінах. Ды й агульнае апісанне змены ўлады ў любой краіне, дзе кіраўніцтва траціць кантакт з рэальнасцю, выглядае цалкам верагодным. |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
Добавлено: 19 Dec 2019, Thu, 9:51 Заголовок сообщения: Ушаччына |
|
|
Віцебскае тэлебачанне зрабіла інтэрв’ю з Валянцінай Хамёнак, намесніцай старшыні Ушацкага райвыканкама, а таксама распавяло пра аб’екты, што былі выстаўленыя сёлета на аукцыён. У прыватнасці, пачатковы кошт ў адну базавую велічыню мела гісторыка-культурная каштоўнасць у вёсцы Арэхаўна... І такіх аб’ектаў, якія маюць патэнцыял для выкарыстання ў турыстычнае справе, у раёне – 45! І, галоўнае, усе яны маюць адну выдатную асаблівасць – кожны размешчаны на беразе возера! Глядзець тут, з адзнакі 20.12:
https://www.youtube.com/watch?v=SRbjLa8cwYU |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
Добавлено: 22 Dec 2019, Sun, 8:50 Заголовок сообщения: Ужо амаль год у Беларусі навучаюць аказанню неадкладнай дапамогі |
|
|
Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу на сітуацыі, калі нашым грамадзянам патрэбная неадкладная дапамога. На гэты конт міністр аховы здароўя Беларусі Ўладзімір Каранік выказаўся наступным чынам:
«Мы развиваем концепцию “золотого часа”, чтобы в течение этого времени человек получил квалифицированную медицинскую помощь. Однако есть чрезвычайные ситуации, и если в первые секунды и минуты не оказалось рядом человека, который окажет первую помощь, то до специализированной медпомощи дело может и не дойти».
https://naviny.by/article/20191125/1574657102-kak-spasat-zhizn-lyudey-teper-etomu-mozhno-nauchitsya
Дзеля гэтага ў краіне Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа створана 28 цэнтраў па навучанні першай дапамозе, дзе 127 інструктараў могуць навучыць 20 тысяч чалавек штогод.
Апрача гэтага, Чырвоным Крыжам і Міністэрствам надзвычайных сітуацый распрацаваны адмысловы дапаможнік, які можна загрузіць у мабільны тэлефон, і які называецца "МЧС: помощь рядом!":
https://play.google.com/store/apps/details?id=by.alfasoft.mchs_help_nearby&hl=ru
Міністэрствам аховы здароўя ў 2018 годзе была распрацавана Інструкцыя аб парадку стварэння і функцыянавання адзінай дзяржаўнай сістэмы навучання насельніцтва метадам аказання першай дапамогі. Створаныя адмысловыя трэніровачныя цэнтры, на базе якіх праводзіцца навучанне.
Са студзеня 2019 года вучэбна-трэніровачныя цэнтры створаныя ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у чатырох медыцынскіх універсітэтах і ў 17 медыцынскіх каледжах.
На канец лістапада, калі на рэсурсе naviny.by з'явілася цытаваная публікацыя агенцтва БелаПАН, навучанне прайшлі першыя 119 чалавек. |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
Добавлено: 22 Dec 2019, Sun, 9:31 Заголовок сообщения: Падведзеныя вынікі рэспубліканскага турыстычнага агляду-конкурсу |
|
|
19 снежня ў Менску падвялі вынікі рэспубліканскага турыстычнага агляду-конкурсу пад назваю, якая, як на маю думку, выглядае крыху дзіўна ў беларускамоўным сваім варыянце: «Пазнай Беларусь». Гэткі варыянт можна ўбачыць на старонцы Беларускага тэлебачання, дзе пададзенае відэа цэрымоніі ўзнагароджання пераможцаў:
https://www.tvr.by/bel/news/obshchestvo/v_minske_podveli_itogi_respublikanskogo_turisticheskogo_smotra_konkursa_poznay_belarus/
Паводле інфармацыі, якая змешчаная на гэтай старонцы, "конкурс сёлета пабіў рэкорд па заяўках - звыш 830 удзельнікаў з усёй краіны. Самымі актыўнымі аказаліся жыхары Віцебскай вобласці."
Тое ж на YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=C_g2FpyEmU0
Яшчэ адзін тэлевізійны рэпартаж:
https://www.belarus24.by/news/society/v-minske-podveli-itogi-turisticheskogo-konkursa-poznay-belarus/
Пералік узнагароджаных ёсць тут:
https://www.belarustourism.by/news/itogi-xvii-respublikanskogo-turisticheskogo-konkursa-poznay-belarus-2019/
Цікава, што падчас прэс-канферэнцыі ў пачатку кастрычніка, прысвечанай гэтаму конкурсу, было абвешчана, што ў красавіку-траўні наступнага года ў Беларусі можа быць праведзены міжнародны форум па аграэкатурызму:
https://minsknews.by/belarus-v-2020-godu-mozhet-prinyat-mezhdunarodnyj-forum-v-sfere-agroekoturizma/ |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
Добавлено: 22 Dec 2019, Sun, 9:46 Заголовок сообщения: 20 год "Павету" |
|
|
Радыё Рацыя апублікавала інтэрв'ю са стваральнікам гісторыка-краязнаўчага сайта Лідчыны "Павет" Леанідам Лаўрэшам:
https://www.racyja.com/kultura/gistoryka-krayaznauchy-sajt-pavet-p/
Такім чынам быў адзначаны 20-гадовы юбілей сайта.
Як паведамляецца ў інтэрв'ю, "змяніўшы некалькі адрасоў, “Павет” з 2006 года стала знаходзіцца па адрасе: http://pawet.net."
Таксама паведамляецца, што гэта адзін з тых сайтаў, пра якія маюцца асобныя артыкулы ў беларускай Вікіпедыі.
Паводле Леаніда Лаўрэша, "сайт з’яўляецца сховішчам, у асноўным, тэкстаў пра Беларусь, беларускую культуру і гісторыю. Распачынаўся сайт як чыста лідскі, але амаль што адразу стаў агульнабеларускім. Такім і з’яўляецца. Зараз агульнабеларускай інфармацыі на ім значна больш, чым лакальнай." |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
Добавлено: 22 Dec 2019, Sun, 10:02 Заголовок сообщения: "Домашний сыр, чай на травах и яркие приключения: зачем еще туристам ехать на Мядельщину" |
|
|
Рэсурс "Заўтра тваёй краіны" надрукаваў матэрыял, прысвечаны "перспектывам развіцця турызму ў Нарачанскім краі", пра якія распавялі ўладальнікі аграсядзібаў.
Паводле ўступу да гэтага артыкула, "... у краіне рэалізуецца праект ПРААН «Падтрымка прадпрымальніцтва ў сферы турызму на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» у партнёрстве з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшчы."
У праекце ўдзельнічаюць чатыры раёны: Браслаўскі, Гарадзенскі, Мёрскі, Мядзельскі:
https://www.mst.by/ru/actual-ru/view/proekt-po-razvitiju-turbiznesa-v-regionax-budet-realizovan-v-chetyrex-rajonax-belarusi-foto-15969-2019/
Працытую толькі невялічкі кавалачак з артыкула на рэсурсе "Заўтра тваёй краіны":
"Недавняя поездка в Польшу продемонстрировала много интересного, что мы бы могли применить у себя. Понравилась деятельность спортивной школы в плане проката оборудования, разработки маршрутов, обучения, организации фестивалей." |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|