Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

ООПТ: Браславский район
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Прыродныя помнікі
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 09 Jan 2020, Thu, 23:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Зыбкаўскі вялікі камень са скарбам

в. Зыбкі

Размешчаны ў в. Зыбкі у 2 км на захад ад в. Урбаны. У 0,5 км на поўнач ад Зыбак- камень, пад якім мясцовыя жыхары казалі, што закапана “золата”, бо так часта снілася пажылому мясцоваму жыхару, але ён бедаваў, што скарб той - зачараваны, а ён “слова” расчараваць не ведае і таму асцерагаецца яго чапаць. Мясцовы дзед ахвотна вядзе нас туды, па дарозе расказвае: “Прыходзілі два гады назад такія школьнікі як вы, капалі пад гэтым камнем пару дзён, а знайшлі што – не ведаю.” А вось і камень - з прамакутнымі формамі і памеры падыходзячыя – 3,6 х 1,8 м. Верх – адносна плоскі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 09 Jan 2020, Thu, 23:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Урбанскі Богаў камень

в. Урбаны

У двары Урбанскай школы. Назвалі так яго мы па аналогіі з падобнымі ў інш. рэгіёнах) , знойдзены нашымі школьнікамі сумесна з урбанскімі дзяўчаткамі ў 2004 г. Дзякуй мясцоваму дырэктару – камень перавезены да школы, тут ён лепш захаваецца. Толькі чамусьці паставілі вертыкальна. Паверхня плоская, выемка – штучнага паходжання, D = 25 см, h = 8 cм. Быў зачэплены плугам на раллі, потым вывезены ў суседні хмызняк.Іншай інфармацыі не знойдзена.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 09 Jan 2020, Thu, 23:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цалебны камень калеснікаўскі

в. Калеснікі

Размешчаны ў 3 км на поўнач ад паўночнай ускраiны в. Калеснікі. Памеры: доўгая вось - 3,7 м, кароткая вось – 2,6 м, сэрцападобнай формы. Складзены гранiтам чырвона-шэрага колеру.На верхняй плоскай паверхні прыроднае крыжападобнае паглыбленне, якое і падаецца як “фігура абнажоннага Хрыста”. Мясцовы леснік Сяргей Фёдараў (в. Зачарэўе Мёрскага р-на, 1962 г.н.)па нашай просьбе узгадаў: ” Местные жыцелі называют этат камень “цэлебным”. 3 чалавека на нём ложатся. Ево форма как серцэ.Паліжаць на нём – наілучшій білюцень” Ірына Васільеўна Левікіна (в. Калеснікі, 1921 г.н.): “Камень цэлебный, еслі на нём пастояць ілі посідзець бальным местом – то болезнь проходзіт. Многіе так лечылісь. А ешчё пойдзёш к нему і абязацельна окало нево што-небудзь забудзіш. А святой он патому, што на нём Хрістос обнажённый.” Ізот Дарафеевіч Іваноў (в. Калеснікі, 1941 г.н.): ”Старікі баялісь этава камня, называлі ево “свяшченный”. Выбіт челавек голый в павязке на нём”. Яшчэ нам распавядалі, што мясцовыя жыхар П.І. Ягораў праяўляе асаблівую ўвагу да гэтага камня, водзіць да яго цікаўных. Да ўжо пачутага Пётр Іванавіч дабавіў, што “камень усталасць снімает, как на нём пасідзіш. Пріезжалі латышы такіе салідные, учоные па віду. Очэнь інцерісавалісь эцім камнем. Я іх туда завёл. Так ані сталі кругом нево, досталі цепочку – покруцілі неё, что-та по-своему началі как-будта моліцца. Патом хораводам пошлі вокруг камня. Гаварілі, , пасмотрі какой лес вакруг нево богатый- эта всё ад камня. Через нево проходіт лінія волшебная, а начінается она далеко отсюда, там в Латвіі, а то і дальшэ. Просілі меня бірэчь этот камень, патому что он – чудесный”. (Запісаў Бунта В. Е.) Верагодна, Пётр Іванавіч сустрэў неаязычнікаў з Латвіі. Такія найцікавейшыя павер’і аб гаючых здольнасцях указваць, што ў старажытнасці наша камлыга была паганскім ахвярнікам .
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 09 Jan 2020, Thu, 23:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Расколаты камень цяцеркаўскi

в. Цяцеркi

Памеры: доўгая вось - 4 м, кароткая - 3 м, таўшчыня - 1,7 м, парода - шэры гранiт. Мае акруглую, прасападобную форму. Размешчаны ў 1 км на захад ад жывотнагадоўчай фермы в. Цяцеркi на мясцiне “Бейнарова поле” у кустах. Указаны Андрэевым М. П. (1935 г. н. , в. Цяцеркi) Аб камнi запiсана з яго слоў наступнае: “Бацька казаў, што ў гэты камень ударыў гром, адкалоў кусок i адкiнуў метраў на 30. Во якая сiла! Мамы не пускалi да яго малых дзяцей, казалi, раз ў яго б’е гром — значыць там нячыстая, яе трэба баяцца.”
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 09 Jan 2020, Thu, 23:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пятушкаў камень нававясковы

в. Новая

Памеры: доўгая вось - 4,1 м, кароткая - 2,56 м. Складзены шэрым гранiтам, арыентаваны па восi поўнач-поўдзень, форма - прасападобная. Размешчаны на паўднёвай ускраіне в. Новая Осаўскага с/савета, ў 300 м на поўдзень ад хаты Сцефановiч Ганны Уладзiмiраўны, за яе прысядзiбным участкам. Яна распавядала, што гэты камень перашкаджаў мелiраятыйным работам i таму ў 1982 годзе каля яго выкапалi катлаван i спiхнулi бульдозерамi. Яе сусед Высоцкi В. В. (1926 г. н.) успомнiў наступнае: “Бацькi наказалi нам малым : “Не хадзiце да гэтага камня, асаблiва па гадавым святам - там здань шэрая скакае - задусiць”. Нам страшна , але мы цiха-цiха i туды, i давай з яго прыгаць. А яшчэ старыя прысказвалi, што бывала пасеш тут кароў, паглядзiш, а каля гэтага камня здалёк быта боруцца, скакаюць. Блiжэй падыдзеш - вжык i прапала.” (захавана мова арыгiнала, запiсаў Бунта В. Е.)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 09 Jan 2020, Thu, 23:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Камень Сцюр

в. Дамашы.

Размешчаны ў ваколіцах вескі Дамашы, у бярозавым гаі . Мясцовыя жыхары надзяляюць яго незвычайнай якасцю . Калі падыйдзеш да яго адзін раз , тот нейкім чынам , замест таго каб выйсці з гаю , абавязкова несвядома выйдзеш да яго другі раз. Толькі з другога разу камень адпускае ад сябе. Запісана са слоў Бойка К. А. , в. Дамашы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 09 Jan 2020, Thu, 23:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вількавічскі камень

в. Латочкі (зараз не існуе).

Знойдзены ў 1999 годзе вучнямі Грытунскай базавай школы Браслаўскага раёна. Абследваны ў 2002 годзе экспедыцыйным атрадам Кансталінскай БШ. Размешчаны ў 300 м на Захад - Паўднёвы Захад ад заходняй ваколіцы в. Латочкі (зараз не існуе). Камень мае форму пліты 6,8 ×4,5×1,8 м, складзены вулканічнай пародай цёмна-шэрага колеру. З валуном звязана цікавая легенда, якую распавядаў мясцовы жыхар Шыкшнян К. П. “Жыў калісьці непадалёк пан Мілевіч. Але не даў яму Бог нашчадкаў. І перад смерцю, каб не дасталіся яго грошы сялянам, склаў сквапны багацей сваё золата ў човен, закапаў яго пад гэты камень і наклаў закляцце: “Толькі таму дастанецца скарб, хто запаліць ноччу ля камня вялікае вогнішча, потым здзярэ скуру з жывога каня, запражэ яго ў плуг і правядзе вакол камня тры баразны. І выйдзе тады золата на свет божы”.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 11 Jan 2020, Sat, 19:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Думарышкінскія Пагоркі

Геолага-геамарфалагічны і геамарфалагічны помнік прыроды

хут. Думарышкі 3-я /Калыбкі/,4-я /Казлы/,5-я /Шэкі/, с/с в. Плюсы

1,2×1,2×0,02 –4,0 км

Выразныя канцова–марэнныя пагоркі Браслаўскай грады


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 19:33), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 11 Jan 2020, Sat, 19:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Баркуновы Горы (Озавыя Грады)

Геолага-геамарфалагічны і геамарфалагічны помнік прыроды

в. Лявонапаль, хут. Чорны Засценак, Белы Засценак, с/с г.п. Відзы

1,4×0,8×0,02 – 3,6 км

Уяўляе сабой тэрыторыю, на якой уздоўж даліны ракі Раўкета цягнуцца дзве озавыя грады. Паўднёвая града мае даўжыню каля 1 км, паўночная – 0,3 км. Іх вяршыні акруглыя, вузкія, грэбень хвалісты. Пакатасць схілаў вялікая. Адметнасць іх марфалогіі ў тым, што яны складаюцца як бы з ланцужкоў акруглых пагоркаў, якія размешчаны блізка адзін ля аднаго і маюць агульны цокаль.


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 19:30), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 11 Jan 2020, Sat, 19:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Субоцішскія Пагоркі

Геолага-геамарфалагічны і геамарфалагічны помнік прыроды

в. Мяжаны, хут.Мілюнцы, былы хут. Субоцішкі

1,3×0,5×0,012 – 3,2 км

Хутчэй за ўсё адносяцца да камаў.


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 19:33), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 11 Jan 2020, Sat, 19:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Найніжэйшая кропка паўночнай Беларусі Фядорынкі

Геолага-геамарфалагічны і геамарфалагічны помнік прыроды

хут. Стэфанава, вв. Шафранава, Фядорынкi i дзяржаўнай мяжою з Латвіяй (в.Робежцеплiнiекi), левы бераг р. Зах. Дзвiна, с/с г.п. Друя

0,8×0,2 – 1,6 км

97,7 м над узроўнем мора.


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 19:34), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 11 Jan 2020, Sat, 19:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Струсцянскі Кам (Баханок)

Геолага-геамарфалагічны і геамарфалагічны помнік прыроды

вв. Струста, Гусараўшчы-на, с/с в.Зарачча

0,5×0,1×0,02 – 1,6 км

Гэта акруглы і высокі пагорак, размешчаны на беразе возера Струста. Ён невялікі, мае слаба выпуклую вяршыню і стромкія схілы.


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 19:32), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 11 Jan 2020, Sat, 19:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Найвышэйшыя Пагоркі Браслаўшчыны Смулькі

Геолага-геамарфалагічны і геамарфалагічны помнік прыроды

в. Смулькі, пас/с г.п. Друя,

0,7×0,3×0,02 – 1,5 км

Найвышэйшыя Пагоркі Браслаўшчыны Смулькі ўтвараюць субмерыдыяльную ізаметрычна выгнутую канцова–марэнную граду. Недалёка ад яе месціцца самая высокая кропка Браслаўскага ўзвышша (210,8 м), а таксама Воўчая Гара з абсалютнай адзнакай 206 м.


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 19:35), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 11 Jan 2020, Sat, 19:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гара Маяк

в. Кезікі.

Найбольш высокі з камаў, якія сустракаюцца ля возера Струста.

На паўвыспе паміж азёрамі Струста і Снуды.


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 19:37), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 9462

СообщениеДобавлено: 11 Jan 2020, Sat, 19:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ценные геоморфологические и ландшафтные образования.

2. Озовые гряды между озерами Волосо Северный и Снуды.
4. Камовые холмы, имеющие дугообразные очертания, на оз. Богинское.
5. Озово-камовый комплекс вдоль северных берегов оз. Снуды.


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 19:38), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Прыродныя помнікі Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6
Страница 6 из 6

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы