Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 181

СообщениеДобавлено: 27 Dec 2019, Fri, 15:07    Заголовок сообщения: Пра компас, проста, і з падрабязнасцямі Ответить с цитатой

Аповяд кансерватара (лічыць, што электронныя навігатары ненадзейныя, бо на батарэйках) пра самы просты спосаб карыстацца компасам -- проста запомніць лічбу на компасе, якая адпавядае накірунку руха пры ўваходзе ў лес, калі пакідаеш за спінай "доўгі арыентыр" -- дарогу, рэчку альбо поле. Тады пры вяртанні трэба будзе дадаць ці адняць ад гэтае лічбы 180 (бо зваротны накірунак абазначае разварот на 180 градусаў):
https://www.youtube.com/watch?v=ytLnVoWDZ9Y
Вось так усё проста. Адно што гэты метад працуе толькі калі компас алейны, дзе стрэлка сама знаходзіць ноль -- пра гэта аўтар відэа ўзгадвае толькі пад канец свайго роліка:)
Ну, і пару больш складаных аповядаў пра арыентаванне ў лесе:
https://www.youtube.com/watch?v=40BDw21-qbs
https://www.youtube.com/watch?v=BIU7ITclLts
https://www.youtube.com/watch?v=gVL82X64Kho
І відэа пра компасы ўвогуле:
https://www.youtube.com/watch?v=89O7YQgOwc0
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 181

СообщениеДобавлено: 14 Jan 2020, Tue, 9:42    Заголовок сообщения: Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі Ответить с цитатой

У лютым 2020 года ў Менску Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”, у партнёрстве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэдакцыйна–выдавецкай установай “Выдавецкі дом “Звязда”, правядуць на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіялаў Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі.
На сайце Нацыянальнага гістарычнага музея размешчанае Палажэнне аб правядзенні Форума, дзе падаюцца такія дэталі ягонай праграмы:
"1.5.1. Урачыстае адкрыццё форума і пленарнае пасяджэнне (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, вул. Карла Маркса, 12).

1.5.2. Секцыя “Краязнаўства ў сістэме навукова–даследчай працы” (філіял “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці”, вул. Карла Маркса, 38).

1.5.3. Секцыя “Краязнаўства ў вучэбна–выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі” (філіял “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры”, зав.Музычны, 5).

1.5.4. Секцыя “Экалагічнае краязнаўства і турыстычная дзейнасць” (філіял “Музей прыроды і экалогіі”, вул. Максіма Багдановіча, 9а).

1.5.5. Секцыя “Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў” (філіял “Музей гісторыі беларускага кіно”, вул. Свярдлова, 4).

1.5.6. Студэнцкая канферэнцыя “Моладзь і краязнаўства” (філіял “Дом–музей I з’езда РСДРП”, пр. Незалежнасці, 33).

1.5.7. Канферэнцыя школьнікаў “Пазашкольнае краязнаўства: вопыт рэгіёнаў” (аддзел “Гасцёўня Уладзіслава Галубка”, вул. Старавіленская, 14).

1.6. Падчас правядзення Форума будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг. "

http://histmuseum.by/by/news/2304/

Цікава, што на думку арганізатараў, правядзенне першага Форуму мусіць завершыцца стварэннем "Беларускага краязнаўчага таварыства пры Беларускім фондзе культуры".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 181

СообщениеДобавлено: 16 Jan 2020, Thu, 20:03    Заголовок сообщения: Тэрмін падачы заявак на ўдзел у Беларускім краязнаўчым форуме падоўжаны Ответить с цитатой

"Тэрмін падачы заявак на Форум падоўжаны да 1-га лютага 2020 года". Так гаворыцца ў лісце ад арганізатараў Беларускага краязнаўчага форума з навукова-метадычнага аддзелу Нацыянальнага гістарычнага музея
Рэспублікі Беларусь.
Беларускі краязнаўчы форум пройдзе ў лютым 2020 года. "Палажэнне..." аб яго правядзені працытаванае вышэй. Дадаткі да "Палажэння..." утрымліваюць адмысловыя формы для падачы заявак на ўдзел у Форуме і ў конкурсе краязнаўчых выданняў.
https://drive.google.com/file/d/1blh8yJ-BFXtKOTyhdCQGQ61XwtstDePd/view
https://drive.google.com/file/d/1XsGEmJYT8dPryWtNh1Vq_CP31Va70dMU/view
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8
Страница 8 из 8

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы