Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12790
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12790
|
Добавлено: 28 Dec 2023, Thu, 23:56 Заголовок сообщения: |
|
|
Па Мінску з Андрэем Лабановічам.
увеличить до 1200x901
Мінуўшы мост цераз Свіслач, сябры развіталіся. Янка накіраваўся да знаёмага, дзе і думаў заначаваць. Лабановіч хацеў сесці на конку і паехаць да таварыша па семінарыі, з якім яны сябравалі і пісалі адзін аднаму.
увеличить до 1200x901
- Дом гэты якраз змяшчаецца на Паліцэйскай вуліцы, пад носам, можна сказаць, у паліцыі, а бліжэй да паліцыі - яно смялей і спакайней, што? - гаварыў Уласюк і бестурботна смяяўся.
увеличить до 1200x900
Ён павярнуў назад. У скверыку насупраць архірэйскага дома выбраў болей зацішнае месца, прысеў на лаўку і выняў з кішэні «Минский голос», у якім была змешчана злая нататка аб народных настаўніках пад назваю: «Без розуму і сумлення». Прачытаў і задумаўся.
увеличить до 1200x900
Раніцаю ў дзень суда Лабановіч быў у Мінску. Ён сядзеў на лаўцы ў скверыку насупраць будынка земскай управы, дзе меўся адбыцца суд. Пасяджэнне было назначана на адзінаццаць раніцы, заставалася чакаць яшчэ паўтары гадзіны.
«І чаму так цягне мяне гэты будынак? — думаў Лабановіч.— Чаго мне чакаць ад яго — гора ці радасці? Вось жа ёсць нейкая ліхая, ды ўладная сіла, што прывязала мяне да яго».
увеличить до 1200x900
Уся працэсія накіравалася ў бок астрога, а ён стаяў якраз насупраць земскай управы. Гаварыць паміж сабой арыштаваным забаранялася. Яны толькі абменьваліся кароткімі позіркамі і сяброўскімі ўсмешкамі.
Андрэю здалося, што яго сябры засталіся задаволенымі прыгаворам суда. Цяпер ужо не прыходзілася гадаць, зазіраць у будучыню, які налучыць лёс. Адбыць тры гады, а там пачнецца новае жыццё.
Хвілін праз дзесяць працэсія спынілася, падышлі да астрога. Высачэзная жалезная брама знізу, метры на два з палавінаю, была зроблена з суцэльнага жалеза, а да самага верху ішлі тоўстыя металічныя штакеціны з вузкімі прасветкамі. Яна адгароджвала будынак астрога і кантору ад знешняга свету. Прабрацца праз браму без належных прыстасаванняў было немагчыма. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12790
|
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|