Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

8 жніўня 2009 - Мір-Шчорсы-Любча-Наваградак-Уселюб-Сталовічы
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Aug 2009, Fri, 17:26    Заголовок сообщения: 8 жніўня 2009 - Мір-Шчорсы-Любча-Наваградак-Уселюб-Сталовічы Ответить с цитатой

8 жніўня. Надвор'е лётнае. Вырашана ехаць на Навагрудчыну. Галоўны пункт маршрута - Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Уселюб пабудаваны да 1433 г. Па некаторых звестках найстарэйшы ў Беларусі (касцёл у Ішкальдзі пабудаваны ў 1472 г.). Па дарозе спыніўся на паўгадзінкі ля Мірскага замка, паглядзець што змянілася з часоў майго апошняга візіта.



Змянілася давольна шмат. У наваколлі. Насупраць замка пабудавалі карчму, прадаецца паўсюль вельмі шмат сувеніраў, шмат турыкаў. Карацей нармалёвы турыстычны аб'ект. Але ўжо не выклікае той цікавасці, калі не было ўсяго гэтага мармуру "па-багатаму". А спыніўся я галоўным чынам дзеля таго, каб паглядзець, што зрабілі з капліцай за замкам.



Галоўны турыстычны аб'ект Беларусі.



З-заду як быў вэрхал колькі год таму, так усё і засталося.



Ля капліцы ўсё як мае быць. Пачысцілі тэрыторыю, прыляпілі герб князёў і...паставілі касіраў на абодвух уваходах! It's all about money.





Добра, што пахаванне Радзівілаў знаходзіцца ў нясвіскім касцёле, а не ў асобнай капліцы...



Мірскі замак, відавочна, папулярнае месца ў маладых для фотасесіі. Хлапец, меншы за маладую ў два разы, на спякоце тужліва імкнецца яе раскруціць па ўказалаўцы фатографа. Камічна бачыць, як робяцца "шчаслівыя" шлюбныя фоты :)



Наступны пункт - Шчорсы. Я тут ужо быў, але праездам. Гэтым разам прынята рашэнне агледзець мястэчка больш грунтоўна. А мястэчка то знатнае!
Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага, была ўзведзена па фундацыі канцлера ВКЛ графа Яўхіма Літавора Храптовіча на месцы згарэлай у 1758 г. драўлянай уніяцкай царквы. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам французкага архітэктара Я.Габрыэля і скончана ў 1776 г. Ёсць меркаванне, што яна пабудаваная вядомым італьянскім архітэктарам Джузэпе дэ Сака, па праекту якога быў пабудаваны мясцовы палац Храптовічаў.



Нядаўна пачалі рэстаўрацыю ўнутры храма, дзеля чаго проста...загналі грузавік у будынак, зрабіўшы шкоду сценам царквы. Болей тут: https://fgb.by/viewtopic.php?t=1213
Нажаль, патрапіць у царкву не атрымалася, бо, як заўсёды, цэрквы адчыненыя только падчас службаў.



Шчорсаўскі Ільіч.



А гэта ужо пачынаецца шчорсаўскі парк. На фота - флігель, што захаваўся з палацавага комплекса. Зараз - вясковая крама. Храптовічы (Храбтовічы) — старажытны беларускі праваслаўны шляхецкі род, некаторыя прадстаўнікі якога, асабліва Іван Літавор Храбтовіч, у канцы XV — пачатку XVI ст. ігралі прыкметную ролю ў палітычным жыцці дзяржавы. Прадстаўнікам роду ў розных рэгіёнах ВКЛ, пераважна ў Літве ў басейне левых прытокаў верхняга і сярэдняга Нёмана, належала некалькі маёнткаў, большасць якіх, у т. л. і Шчорсы, была пажалавана ім вялікімі князямі літоўскімі (гаспадарамі).



Найбольш ранняе ўзгадванне аб маёнтку Щчорсы звязана з заснаваннем тут каля 1265 г. князем Войшалкам Лаўрышаўскага манастыра (вёска Лаўрышава знаходзіцца за 3 км ад Шчорсаў пры ўпадзенні ракі Валоўкі ў Нёман). У Літоўскай Метрыцы Шчорсы ўзгадваюцца пад 1471 г., калі належалі роду Храбтовічаў, (пазней прозвішча роду пачалі пісаць цераз "п" — Храптовічы); а таксама ў інвентары сярэдзіны XV ст., якім карысталіся яшчэ ў XVIII ст. для вырашэння зямельных спрэчак у Наваградскім земскім судзе. Пасля смерці Івана (Яна) Храптовіча ў 1564 г. ягоная маёмасць у 1583 г. пераходзіць сынам Яну і Адаму.



Іаахім Літавор быў вельмі неардынарнай асобай. Дзяржаўны і грамадскі дзеяч, філосаф і асветнік, гуманіст і прыродазнаўца, паэт і публіцыст нарадзіўся 4 студзеня 1729 года ў фальварку Ясенец, які належаў дзеду па маці К. Несялоўскаму. Узровень ведаў, якія Іаахім атрымаў дома, даў яму магчымасць без усялякіх цяжкасцей працягваць адукацыю ў Віленскай акадэміі. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі Іаахім, як і многія яго забяспечаныя сучаснікі, вырашыў працягваць адукацыю за мяжой. Вучыўся ў Германіі. Пабываў у Італіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Францыі, Англіі. Усюды цікавіўся найноўшымі на той час дасягненнямі навукі. Асабліва прыцягвала яго ўвагу сельская гаспадарка. Вывучаў розныя спосабы земляробства, аналізаваў іх з намерам выбраць самыя рацыянальныя. Цікавілі яго і дапаможныя галіны сельскай гаспадаркі — агародніцтва, садоўніцтва, пчалярства, развядзенне рыб у вадаёмах.



Разважанні прывялі яго да думкі аб тым, што павелічэнне прадукцыйнасці гаспадаркі магчыма толькі ў тым выпадку, калі той, хто працуе, будзе зацікаўлены ў выніку сваёй працы. Для пацвярджэння сваіх ідэй ва ўласных маёнтках Шчорсы і Вішнева на Ашмяншчыне, а таксама ў арэндных Нягневічах ён адмяніў паншчыну. Устанавіў пэўны памер зямельнага надзелу. За карыстанне сяляне павінны былі аддаваць 1/3 ураджаю з ніў і 1/2 з лугоў, а з мноства павіннасцей пан пакінуў толькі шарваркі, вартаўніцкую і падводную. Акрамя таго, юнакі 18-24 гадоў абавязкова служылі пры двары, дзе атрымлівалі добрае адзенне, плату за працу, харчаванне, навучаліся перадавому вядзенню гаспадаркі. Сялянскія надзелы складалі не менш чым 1/3 валокі і перадаваліся ў спадчыну старэйшаму сыну.



Беззямельныя сяляне займаліся наёмнай працай пры фальварках, ганялі платы па Нёману. Умовы працы і жыцця ва ўладаннях Храптовіча прыцягвалі ў Шчорсы збеглых сялян з іншых мясцовасцей. Упершыню ў Вялікім Княстве Літоўскім тут уведзены севазварот. У Шчорсах вырабляліся колы і фурманкі, славутае піва, вялася племянная жывёлагадоўля, пераганяліся платы ў Прусію. Хрпатовіч пашырыў правы сельскіх органаў кіравання. Пад яіго ўплывам былі створаны сялянскія касы ўзаемадапамогі і страхавы магазін. Праўда асабістая вольнасць сялян Храптовіча была абмежавана. Усе ворныя землі, сенакос, лес і іншыя ўгоддзі заставаліся яго ўласнасцю. Сяляне практычна ператварыліся ў арандатараў. Той, хто жадаў змяніць месца жыхарства, павінен быў заплаціць пэўную суму грошай альбо прапанаваць на свой надзел другога жадаючага.



Да 1770 г. шчорсаўскі маёнтак стаў адным з самых буйных і лепшых (прыбытковых) у Рэчы Паспалітай. А выглядаў палац калісьці так: http://radzima.net/be/gallery/?id_foto=2545



Тым часам драўляныя будынкі галоўнага фальварка і невялікі драўляны палац шчорсаўскай сядзібы ўжо не маглі выконваць функцыі адміністрацыйна-гаспадарчага цэнтра вялізных угоддзяў маёнтка. Яўхім Літавор Храптовіч засноўвае ў 1770-ых гг. палацава-паркавы ансамбль. Праект быў заказаны італьянскаму дойліду Джузэпе дэ Сака, інтэр'еры выконваў Карла Спампані, будаўнічымі работамі кіраваў Я. Габрыэль. Фактычна менавіта Я. Храптовіч «адкрыў» Дж. Сака, хаця той працаваў у Рэчы Паспалітай ужо з 1735 г., але да гэтага часу буйных заказаў не атрымліваў. Француз Я. Габрыэль - аўтар унікальнай царквы ў Шчорсах. З італьянскім архітэктарам К. Спампані - кіраўніком перабудовы езуіцкага калегіума ў Вільні ў 1772-1773 гг. Я. Храптовіч знаёміцца ў ходзе работы Адукацыйнай камісіі, дзе прымае ўдзел. Такім чынам у перыяд 1770-1776 гг. у Шчорсах для Храптовіча працавала адна з самых моцных па творчаму патэнцыялу эўрапейскага ўзроўню архітэктурных садружнасцей у Рэчы Паспалітай.



На мяжы ХІХ—XX ст. пры ўездзе ў сядзібу пастаўлена пабудова прамысловага прызначэння — вяндлярня, якая мае, аднак, адметны мастацкі вобраз. Большую частку круглага вежападобнага аб'ёму складае арыгінальнае шатровае пакрыццё з заломам. Ніжні ярус змураваны з чырвонай цэглы. Шацёр пакрыты гонтай і рытмічна раскрапаваны паўкруглымі душнікамі, што надае пакрыццю надзвычайную пластычнасць.



Шчорсаўскі аграгарадок.



Мясцовае насельніцтва :)



Спроба кансервацыі. Няўдалая.



Нажаль палац не захаваўся. Моцна быў пашкоджаны падчас Першай сусветнай вайны, а потым разабраны мясцовым насельніцтвам на цэглу.



На поўнач і захад ад палацавага комплексу раскінуўся пейзажны парк (плошчаю каля 40 га) з сістэмай штучных сажалак. Парк плошчай каля 40 га закладзены адначасова з палацам. Шырокая ўязная алея ў чатыры рады ліп вяла да асноўнага паркавага масіва, які цягнуўся к захаду і паўночнаму захаду ад палаца і меў пейзажную арганізацыю вакол велізарнага партэра. Некалі ў парку расло каля 200 розных парод дрэў асобнымі экземплярамі, дэкаратыўнымі групамі альбо суцэльнымі масівамі. Пасадкі прабіваліся каскадам сажалак з плацінамі. Першапачатковая кампазіцыя не захавалася. Парк набыў рысы лесапаркавага масіву. Як помнік прыроды да нядаўняга часу стаяў так званы дуб Міцкевіча, пад якім, паводле падання, паэт напісаў паэму «Гражына». Тут у 1956 г. у яго гонар была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Калі глядзець на фота - прама ідзе дарожка як раз у гушчу, дзе раней стаяў гэты дуб. Зараз застаўся толькі "пень Міцкевіча".



Іаахім «прыклаў руку» і да пашырэння асветы ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён быў адзін з самых заўзятых стваральнікаў Адукацыйнай камісіі — першай у Еўропе дзяржаўнай установы па кіраванню народнай асветай, заснаванай соймам у 1773—1775 гадах. Ён актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Не раз удзельнічаў у соймах. Займаў важныя дзяржаўныя пасады: маршалка галоўнага трыбунала, падканцлера, міністра замежных спраў, канцлера Вялікага княства Літоўскага. Змагаўся за правядзенне рэформ. Быў адным з тых, хто дабіваўся прыняцця новай канстытуцыі.



Пасада канцлера Вялікага Княства Літоўскага, шырокія сувязі пры двары караля, удзел у арганізацыі касацыі ордэна езуітаў і пераразмеркаванні іх маёмасці, доступ да асноўных дакументаў Кароннага і Літоўскага архіваў - стварылі рэальныя магчымасці для збора ўнікальных кніг, копій з дакументаў, набыцця арыгіналаў, карцін, прадметаў даўніны. Разнастайнымі шляхамі фармавалася бібліятэка Я. Храптовіча, якую папаўняў на працягу ўсяго жыцця. Храптовіч скамплектаваў большасць існуючых на той час энцыклапедычных выданняў, шматлікую перыёдыку Рэчы Паспалітай, Расейскай імперыі, некаторых эўрапейскіх краін. Асабліва трэба адзначыць каштоўнасць рукапіснага аддзела. Выкарыстоўваючы свае магчымасці канцлера, Яўхім Храптовіч арганізаваў капіраванне важнейшых дакументаў і каштоўных кніг. Сынам Я. Храптовіча Юзафу і Адаму ўдалося ў першай чвэрці XIX ст. павялічыць збор да 15 000 тамоў.



Лёс шчорсаўскай бібліятэкі, як і іншых бібліятэк і мастацкіх збораў, якімі была так багата Беларусь яшчэ ў пачатку 20 ст. незайздросны. У 1914 г. найбольш значная і каштоўная частка збору Храптовічаў (4,5 тысячы тамоў) была перададзена спадчыннікамі Кіеўскаму ўніверсітэту на часовае захоўванне. Частка загінула ў 1-ю сусветную вайну, астатняе разрабавалі ў 1939 г. Намаганні рупліўцаў беларушчыны па вяртанні культурных каштоўнасцяў на радзіму пакуль не даюць плёну. А беларускія дзяржаўныя ўстановы не прыкладаюць ніякіх намаганняў дзеля гэтае справы. Сёння адзін з найбольш каштоўных беларускіх бібліятэчных збораў, знаходзіцца ў Украіне.



Пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай і падаўлення паўстання Касцюшкі ад секвестраванай і разрабаванай маёмасці ў Яўхіма Літавора Храптовіча застаюцца толькі Бешанковічы. І ўсё ж Я. Храптовіч дабіваецца ад расейскага ўрада адмены секвестра, ажыццяўляе капітальны рамонт гаспадарчых будынкаў. Але, страціўшы былую гаспадарчую актыўнасць і энергію і адышоўшы ад спраў, пакідае Шчорсы сыну Адаму (1768-1844), які прадоўжыў пачынанні бацькі ў навуцы, асветніцтве, гаспадарчай дзейнасці. Памёр Іаахім Літавор 4 сакавіка 1812 года.



Перадавы парадак гаспадарыння дзейнічаў і пры Адаме Храптовічу, а пасля яго смерці, пры браце Адама графу Ірынею і пазней, — да скасавання прыгоннага права. Як сведчыў у 1846 г. Ірыней Храптовіч: «Гэтыя правілы з лішнім 50 гадоў існуюць, якіх цвёрдае і непарушнае выкананне, а таксама няўсыпны ўплыў эканоміі на маральнасць сялян, паставілі іх у добрае становішча і ў прыклад іншым, што адпавядае мэтам урада і ўзаемнае робіць задавальненне».



А. Храптовіч адкрыў доступ да сваёй багатай Шчорсаўскай бібліятэкі і архіва вучоным, студэнтам, аматарам кнігі. З унікальнай літаратурай і рукапісамі ў розны час тут працавалі славуты гісторык I. Лялевель, вядомы пісьменнік і фалькларыст, ураджэнец Шчорсаў А. Глінскі, маладыя віленскія студэнты філаматы А. Міцкевіч, Я. Чачот, Т. Зан, Ф. Малеўскі і многія іншыя. Такім чынам, бібліятэка станавілася важным культурным цэнтрам, які садзейнічаў развіццю польскай і беларускай культуры. У 1830-ыя гады бібліятэкарам у Шчорсах працаваў пасля ссылкі ў Расеі Я. Чачот.



Пасля 1844 г. Шчорсамі валодаў брат Адама Храптовіча Ірынеюш, які доўгі час служыў у разнастайных расейскіх установах. Чалавек іншых культурных памкненняў, ён не падтрымліваў шматлікія папярэднія культурна-асветніцкія і гаспадарчыя пачынанні. Без асаблівай стараннасці і ўвагі кіраваў маёнткам і сын Ірынеюша - Міхал Храптовіч. Большасць свайго часу ён удзяляў дыпламатычнай працы. Бадай, адзінай яго заслугай з'явіўся капітальны рамонт палаца ў Шчорсах, ажыццёўлены ў 1877-1880 гг. Дах галоўнага корпуса быў перакрыты бляхай замест чарапіцы, галоўны ўваход аформіў крыты ганак-тэраса. Апошнія свае гады Міхал Храптовіч правёў у Парыжы, дзе і памёр у 1892 г. З яго смерцю згаснула графская лінія Храптовічаў.



Спецыяльным імператарскім загадам ад 1893 г. уся ягоная маёмасць разам з правам насіць прозвішча і графскі тытул перайшла да пляменнікаў. Сын Марыі Храптовіч і расейскага дыпламата Апалінарыя Буцянёва стаў прадаўжальнікам рода, прадстаўнікі якога насілі падвойнае прозвішча Храптовічы-Буцянёвы. Апалінар Канстанцінавіч Храптовіч-Буцянёў (1879-1946) быў чалавекам высокай культуры і шырокай адукацыі. Разам з жонкай яны прадоўжылі культурныя і гаспадарчыя традыцыі Яўхіма і Адама Храптовічаў.



У час першай сусветнай вайны палацава-паркавы ансамбль у Шчорсах панёс вялікія страты з-за праходзячай праз гэтыя мясціны лініі фронта. Палац быў спалены, але на фотаздымках, якія зроблены незадоўга да 1939 г. будынак стаіць у адносна задавальняючым стане. У час грамадзянскай вайны пры савецкай уладзе ўся маёмасць Храптовічаў была нацыяналізавана, каштоўная калекцыя старажытнасцей і твораў мастацтва вывезена ў Маскву, а архіў - у Пецярбург. Пасля 1920 г. А. Храптовіч-Буцянёў упарадкоўвае гаспадарку маёнтка. Ён рамантуе для пражывання шматлікай сям'і флігель упраўляючага маёнтка. Пасля другой сусветнай вайны маёнтак Шчорсы стаў часткай мясцовага калгаса. Асноўныя збудаванні комплексу прышлі ў канчатковы заняпад, парк запушчаны і забалочаны, набыў рысы лесапаркавай зоны. Палац зруйнаваны да падмуркаў у 1950-х гадах, у левым флігелі зрабілі дзіцячы садок, некаторыя гаспадарчыя пабудовы пераабсталявалі пад жытло.



Да нядаўняга часу тут месцілася шчорсаўская школа.



Уваход у біблятэку. Бачны вялізны дуб, якіх шмат захавалася ў парку.



Тут, між іншым, захоўвалася перапіска Хмельніцкага з польскімі гетманамі, арыгінал маніфеста Хмельніцкага да казакоў, дзённік польскай амбасады ў Расіі 1686 г., дзённік Марыны Мнішек і інш.



У Шчорсах захаваўся вельмі прыгожы стары парк з сажалкамі.



Адна з іх. Бачны бусел, што спужаўся неспадзяванага фатографа.



На тэрыторыі парка таксама знаходзіцца нейкі новабуд. Што гэта-дакладна так і не зразумеў.



А вось такія прыклады сацрэалізму можна сустрэць гуляючы па парку.



Бібліятэка Храптовічаў з другога берага сажалкі. "У 1784 г., вяртаючыся з Нясвіжа, Шчорсы наведаў польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі; як заядлы бібліяфіл, ён, несумненна, знаёміўся з бібліятэкай Храптовічаў". Шмат цікавай інфармацыі пра бібліятэку: http://radzima.net/be/pub/1957_p/





А вось тут калісьці і знаходзіўся вядомы "дуб Міцкевіча", пад якім ён любіў адпачываць і дзе пісаў сваю паэму "Гражына". Засталася агарожа і пень :( Бліжэй падысці не здолеў, бо зашмат крапівы.
Вось фота 2004 г.: http://globustut.by/schorsy/dub442_d94.jpg
"Некалькі разоў у Шчорсах бываў Адам Міцкевіч. Першы раз гэта было ўвосень 1819 г., другі раз у снежні 1821 і студзені 1822 г. Даследчыкі творчасці А. Міцкевіча звяртаюць увагу на тое, што ў бібліятэцы Храптовічаў паэт збіраў матэрыял да паэмы «Конрад Валенрод». Тут, у Шчорсах, пісалася паэма «Гражына». У «Заўвагах» да «Гражыны» Міцкевіч спасылаецца на дзесятак кніг, з якімі паэт пазнаёміўся ў Шчорсаўскай бібліятэцы. I, відаць, невыпадкова, а ў памяць пра заснавальніка Шчорсаўскай бібліятэкі, Міцкевіч даў галоўнаму герою наваградскаму князю рэдкае старажытнае імя Літавор".



І зноўку той жа бусел уцякае ад мяне! Мабыць абратна на сажалку.





Далей рушыў на Любчы. Шмат чуў, што моладзь ладзіць тут летнікі па добраўпарадкаванню замка і таму было вельмі цікава паглядзець на змены, якія адбыліся з часоў першага візіта ў Любчу колькі гадоў таму.



Любчанскі замак узнік на краі мястэчка, на ўчастку высокага левага берага Нёмана памерамі, блізкімі да квадрата, - 85 х 85 м. З трох бакоў замчышча абкружаў абарончы роў шырынёй да 30 м і глыбінёй 7-8 м (з захаду і поўдня) і да 10 м з усходу, з чацвёртага боку замак прыкрываўся Нёманам.



А змены сапраўды ёсць! прычым бачна, што працы вядуцца сур'ёзныя, што не можа ня радаваць!



Замак знаходзіцца на ўзвышшы, адкуль паўстае шыкоўнае відовішча на Нёман.



Некаторыя даследнікі лічаць, што ў канцы ХV ст. Любча была «местом». У 1528 г. яго набыў віленскі ваявода Гаштольд, у 1547 г. - Ян Кішка, які заснаваў тут друкарню. Верагодна, ў 1581 г. было ім распачата будаўніцтва каменнага замка. Менавіта такая дата выразана на сцяжку старажытнага флюгера - «ветраніка», які знайшлі мясцовыя краязнаўцы. Герб Кішкі прысутнічае на ім. Ужо ў 1588 г. быў складзены першы інвентар Любчы і Любчанскага замка. Вядома, што ў 1590 г. Любча атрымала магдэбургскае права, мела свой герб у выглядзе срэбнай падковы з трыма залатымі крыжамі і дзвюма срэбнымі рыбамі - ласосямі ў блакітным полі. Згодна з гістарычнымі крыніцамі ХVІІ ст., быў і іншы герб Любчы - выява двух вежаў на сцяне.



Падмурак вежы з вялікіх валуноў і бітай цэглы на вапне запушчаны ў дол на 3 м. Знутры памяшкання знаходзілася вязніца. Першапачаткова гэтая вежа, відаць, была адзінай каменнай вежай у драўляным замку. Згодна інвентару ад 2 ліпеня 1601 г., варотная вежа Любчанскага замка мела наверсе «светлицу» і сховішча для «стрельбы», «баню», пакрытую «железом белым», а таксама «звон на зегар завешаны». Злева ад вежы стаяла кухня, зруб з чэсанага дрэва і далей, над Нёманам, другая «башта троха недамурованая». Вокны ў ёй былі закрачаныя, месцамі ўжо выламаныя, дзверы таксама пазніманыя. На ўсім памяшканні адбітак запусцення, выкліканага спыненнем будаўнічых работ. З апісання відаць, што вежу вывелі толькі на вышыню двух паверхаў. Была яна васьмівугольнай.



Згодна інвентароў і графічных матэрыялаў ХVІ ст., у Любчанскім замку было чатыры вежы, кожную з якіх упрыгожвалі флюгеры з гербамі Радзівілаў.
Дарэчы, у гэтым будынку дагэтуль жывуць людзі!



У 1655 г. Любчу ўзялі казакі І.Залатарэнкі, яна моцна пацярпела. Па апісаннях замка за 1813 г., у ім мелася толькі дзве вежы. Замак злучаўся двума мастамі з мястэчкам і замкавым фальваркам, размешчаным на ўсход ад замка.



Працоўная моладзь ідзе да калодзежу.



Болей пра замак тут: http://radzima.net/be/pub/1653_p/



На вуліцы, што вядзе да замкавай брамы захаваўся стары брук.



Таксама ў Любчы ёсць прыгожая Царква Сьв. Пр. Ільлі.



Наступны пункт - Уселюб, галоўная мэта вандроўкі. Рухацца трэба праз Наваградак - Уселюб знаходзіцца ў 22 км. на поўнач ад горада.



Увесь цэнтр горада заблакаваны "кірпічамі" - ідзе буйны рамонт дарог. Прыйшлося дзе-нідзе пайсці на парушэнне правілаў, каб выбрацца з мястэчка на патрэбны накірунак.



Знакаміты касцёл, дзя вянчаўся Ягайла з Соф'яй Гальшанскай. А сам касцёл - адзін з самых старажытных каталіцкіх храмаў у Вялікім княстве Літоўскім. Ён заснаваны ў гонар Усіх Святых у 1395 г. вялікім князем Вітаўтам на месцы язычніцкага капішча, неўзабаве пасля афіцыйнага хрышчэння Літвы па каталіцкаму абраду. Ад таго часу ацалелі раннія гатычныя мураваныя фрагменты: бессістэмна скампанаваныя гранёныя каплічкі з нервюрнымі скляпеннямі. На фота бачны менавіта тыя старадаўнія гатычныя каплічкі.



Наперадзе - Наваградак.



А гэта - Уселюб. Акрамя знакамітага касцёла тут ёсць і стары парк. Уселюб ўзгадваецца ў 1433 як маёнтак, падараваны вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Кейстутавічам А. Неміровічу. Пазней належаў іншым прадстаўнікам роду Неміровічаў, таму мяркуюць, што Уселюб быў падараваны іх родапачынальніку Я. Няміру яшчэ пры Вітаўце, а ў 1433 было толькі пацвярджэнне спадчыннага права. У 15 ст. ва Уселюбе заснаваны касцёл. У 1-й палове 16 ст. маёнткам сумесна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазней — полацкі ваявода С.С. Давойна. Уселюб уваходзіў у склад Новагародскага павета.
Апошнімі ўладальнікамі мястэчка быў род графаў О'Руркаў ірландскага паходжання. Маёнтак Уселюб графа Марыяна-Карла О’Рурка быў адным з асяродкаў “галандскага” (і “швайцарскага”) сыраварства ў Наваградскім павеце.



З вядомых на сённяшні дзень помнікаў найбольш раннім узорам готыкі на Беларусі з'яўляецца ў сваёй аўтэнтычнай аснове Крыжаўзвіжанскі касцёл у в. Уселюб.Касьцёл знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, каля парку. Пабудаваны да 1433 г. па фундацыі Яна Няміры (канюшага пры вялікім князе Вітаўце) і асвячоны ў гонар св. Андрэя.



З 1576 г. аддадзены Мікалаем Радзівілам пад кальвінскі збор. У 1642 г. зноў пераасвячоны ў касцёл св. Казіміра. Касцёл і фундуш вернуты католікам паводле рашэння трыбунала Рэчы Паспалітай, перад якім хадайнічаў віленскі біскуп Давойна. Праўнук Няміры Станіслаў Давойна фундаваў для касцёла алтары св. Тройцы і св. Юрыя.





Гэты помнік у 1980-я гг. быў грунтоўна даследаваны беларускімі рэстаўратарамі: выяўлены пісьмовыя гістарычныя крыніцы па яго будаўніцтву, праведзены стратыграфічныя даследаванні, на падставе чаго выканана рэканструкцыя першапачатковага аблічча касцёла, значна змененага пазнейшымі перабудовамі. У тоўшчы сцен паўднёва-заходняга вугла, умацаванага контрфорсам, знаходзілася лесвіца, што вяла ў паддашак храма. У цэнтры кафалікона раскопкамі выяўлены падмурак апорнага слупа, які падтрымліваў яшчэ адносна недасканалае крыжова-зорчатае скляпенне (абвалілася ў пажар ў 2-й палове 16 ст.). Падобныя скляпенні перакрывалі алтарную апсіду і размешчаную з паўночнага боку ад яе сакрысцію.



Плябань.



Асноўны аб'ём (23,5х13 м) накрыты 2-схільным дахам з заломам, што ўступам пераходзіць у пластычнае пакрыццё гранёнай апсіды (надбудавана на мяжы 16—17 ст.), да якой далучаны 2 сакрысціі. У пачатку 20 ст. да галоўнага фасада прыбудавана 3-ярусная шатровая вежа-званіца (васьмярык на 2 чацверыках), вырашаная ў стылі рэтраспектыўнай готыкі. Плоскасць галоўнага фасада завершана спічастым, крапаваным нішамі шчыпцом.



Відавочна, што не так даўно касцёл быў грунтоўна адрэстаўраваны, таму выглядае надзвычай прыгожа і ўзнёсла.







За касцёлам знаходзяцца старыя каталіцкія могілкі і капліца пахавальня О'Руркаў 19 ст.







Паркавая алея.



Царква Сьв. Міхала Арханёла
Царква пабудавана ў 1884(1848?) г. (па фундацыі графа О'Рурк?) з цэглы на месцы храма 1630 г. Прастольнае свята 21 лістапада.
Ля мястэчка знаходзіцца яшчэ адзін цікавы аб'ект, на пошук якога, на жаль, не хапіла часу: пункт геадэзічнай Дугі Струвэ "Амальенгоф", 3.5 км. на паўднёвы ўсход ад вёскі.



Далей трэба было заехаць у свае вёскі, наведаць дзядоў. Дарога праз Баранавічы і Ляхавічы. Вось такі курган сустрэўся на шляху.



А гэта знакамітая царква ў Сталовічах. Знакамітая тым, што першапачаткова была пабудаваная як храм Мальтыйскага ордэна, адзіны на Беларусі! У 1449 г. Сталовічы - маёнтак Няміры Разановіча, у 1535 г. уласнасць князя І.К. Астрожскага, у 1571 г. князя Аляксандра Чартарыйскага, у 1596 г. князь Ю.А. Чартарыйскі прадаў яго пану Крыштафу Радзівілу Сіротку. Сіротка пабудаваў тут за свой кошт драўляную капліцу. Яго сын Жыгімонт Караль уступіў у рыцары Мальтыйскага ордэна і ў 1609 г. з дазволу вялікага магістра адкрыў у Сталовічах камандорства гэтага ордэна, якое праіснавала да часоў праўлення апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. У 1639 г. была пабудавана мураваная капліца. У 1736 г. узведзены касцёл з каменю і абпаленай цэглы. Пад час Барскай канфедэрацыі 1772 г. пад Стваловічамі расейскія войскі А.В.Суворава разграмілі войскі Рэчы Паспалітай на чале з вялікім гетманам літоўскім М.К. Агінскім.



Увесь маршрут - прыкладна 650 км., 11 гадзінаў і шыкоўны адпачынак. Рэкамендую! ;-)

P.S. Асобнае дзякуй radzima.org за інфармацыйны кантэнт.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
петр



Зарегистрирован: 23.11.2008
Сообщения: 1754
Откуда: гомель

СообщениеДобавлено: 14 Aug 2009, Fri, 19:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier Exclamation Exclamation Exclamation
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 14 Aug 2009, Fri, 21:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

З вяртаннем! Ці ты на адпачынак на радзіму?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Aug 2009, Fri, 22:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
З вяртаннем! Ці ты на адпачынак на радзіму?


На ўікенд прыязджаў! :D
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
[polo]



Зарегистрирован: 27.07.2009
Сообщения: 35
Откуда: Minsk

СообщениеДобавлено: 14 Aug 2009, Fri, 23:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В Любче, кстати, сечас работает второй заезд волонтеров БАСА (Белорусская ассоциация студентов архитекторов). За последние четыре года они из руин превратили угловую башню в настоящее произведение! Если у кого-нибудь есть желание принять участие в работах, обращайтесь http://vkontakte.ru/club2591511 Следующие заезды летом 2010 года!
А ближайший объект - церковь в Мурованке! Первый раз мы на этом объекте, поэтому сами точно сказать не можем какую работу будем проводить! Так что приезжайте в сентябре, думаю многое изменится!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Aug 2009, Fri, 23:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

я помню в молодости с "Гісторыкай" в Крэва так ездил. Убирали территорию замка. Классное было время Exclamation
БАСА - молодцы!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
[polo]



Зарегистрирован: 27.07.2009
Сообщения: 35
Откуда: Minsk

СообщениеДобавлено: 14 Aug 2009, Fri, 23:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ага... с Крево, к сожалению, дело сейчас очень сложно! Сейчас новая раённая администрация не разрешила учавствовать в восстановлении замка, мотивирую это собственностью государства! В прошлом году мы в Крево только кладбище немного почистили и бани обмеряли! А так там сейчас делать нечего!
Администрация ничего не делает и не собирается, а если мы хоть пальцем прикоснемся к замку - мы уже нарушаем закон... Обидно, что у нас верхам наплевать на историко-культурное наследие... :(
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
петр



Зарегистрирован: 23.11.2008
Сообщения: 1754
Откуда: гомель

СообщениеДобавлено: 14 Aug 2009, Fri, 23:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мне кажиться,что в Любче интересно было бы покапать археологам.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Татьяна



Зарегистрирован: 29.03.2009
Сообщения: 1814
Откуда: г. Минск

СообщениеДобавлено: 19 Aug 2009, Wed, 11:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier
Спасибо за интересный рассказ!! Exclamation Exclamation
Но все равно Щорсы оставили у нас с Инной удручающее впечатление. :(
Начитавшись информации, подобной Вашему отчету, первоначально был интерес, но приехав в Щорсы и увидав их воочию, ничего кроме грусти и сожаления они у нас не вызвали .
Дворца нет, конюшни развалились, все обветшало, поросло мхом и деревцами, от дуба Мицкевича остался пень (который, кстати, еще попробуй найди!), во флигеле разместился магазин, коптильня теперь к школе относится, в библиотеке разруха и общественный туалет, кругом огромные кучи конского навоза и соответствующее зловоние, повсюду какой-то огромный бурьян.... :(
Хочется побыстрее убежать оттуда!!!

Zmicier, а на руинах "Мурованки Хрептовичей" почему Вы не побывали? Испугались ведущей туда дороги? :) А мы пробрались, скребанув пару раз днищем по чудненьким ямкам. :(
Там нас тоже ждал дикий бурьян и запустение..........
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 19 Aug 2009, Wed, 21:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Татьяна, ну к сожалению это типичная картина для наших старых усадеб... :(
А что за "мурованка", просветите?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Татьяна



Зарегистрирован: 29.03.2009
Сообщения: 1814
Откуда: г. Минск

СообщениеДобавлено: 19 Aug 2009, Wed, 22:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier
Про "Мурованку" здесь:
http://www.globus.tut.by/schorsy/hozdvor_gallery.htm

Выехав из Щорсов в сторону Любчи метров через 500 по правой стороне дороги пруд, а сразу за ним дорога к этим руинам.
Свои фотки выложим чуть позже.

А в Любче такие новенькие беленькие стеклопакеты в башню вставили. Обратили внимание? Ну просто загляденье!!! :(
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 20 Aug 2009, Thu, 9:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

О, упустил я как-то! ну будет повод в следующий раз заехать :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Инна



Зарегистрирован: 30.03.2009
Сообщения: 66
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 20 Aug 2009, Thu, 13:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Щорсы. Фото "Мурованки Хрептовичей"

IMG 089.jpg
260.94 KB,   просмотрено: 27267 раз(а)

IMG 090.jpg
309.72 KB,   просмотрено: 27267 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Татьяна



Зарегистрирован: 29.03.2009
Сообщения: 1814
Откуда: г. Минск

СообщениеДобавлено: 20 Aug 2009, Thu, 15:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier, а еще, похоже, Вы в Мире не заглянули в костел св.Николая. Его уже значительно обновили по сравнению с нашим прошлым визитом в октябре 2008 г., вставили окна, сделали красивый алтарь и витраж. Службы проходят каждый день в 18.00. Новый ксендз назначен, теперь уже постоянный, а не заезжий по воскресеньям. Это большие перемены в судьбе костела. :)
Теперь у Вас 2 повода для поездки. :D
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 20 Aug 2009, Thu, 20:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Татьяна, я в этом костеле раньше бывал неоднократно, поэтому сейчас не останавливался. К тому же Мир был чисто промежуточным пунктом :) Но радует, что за ним смотрят!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы