Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

д.Нача, Вороновского района, корчма 19в.

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
БА-BY



Зарегистрирован: 01.04.2009
Сообщения: 352
Откуда: Москва

СообщениеДобавлено: 02 Nov 2010, Tue, 11:25    Заголовок сообщения: д.Нача, Вороновского района, корчма 19в. Ответить с цитатой

http://s13.ru/archives/16709


У вёсцы Нача Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў ноч з 14 на 15 кастрычніка каля трох гадзін ночы пры загадкавых абставінах згарэла карчма – помнік архітэктуры драўлянага дойлідства XIX стагоддзя, адна з унікальных пабудоў карчмы на Беларусі, адзіная з шматлікіх помнікаў вёскі, якая была нанесена на мапу помнікаў архітэктуры Гродзеншчыны.

Абставіны дадзенага здарэння да гэтага часу застаюцца не зразумелымі, і вось ужо два тыдні, як шмат пытанняў застаюцца без адказаў. “Згарэла сама альбо яе падпалілі?” – вось галоўнае пытанне. Зрэшты, жыхары вёскі поўнасцю ўпэўнены, што спалілі карчму наўмысна. Даказаць гэта вельмі складана, але ўсе факты складаюцца ў адно.

Першае, што насцярожвае, дык гэта тое, што пажарныя машыны не паспелі раз’ехацца, а трактара і рабочыя ўжо стаялі каля карчмы, чакаючы загада: разабраць астаткі і вывезці. Ды і вывезлі астаткі сцен на дровы для апалу фермы! Пажарныя не змаглі нават правесці даследванне, якое б выявіла прычыну пажара, як ад падгарэлых сцен засталося адно куча смецця! Сведкі расказваюць, што загарэўся будынак каля трох гадзін ночы, і пажарная машына вельмі хутка з’явілася на месцы здарэння. Спачатку абвалілася крыша, сцены засталіся стаяць, але калгасныя трактары вельмі хутка расцягалі цэлыя астаткі.

Акрамя гэтага трэба зазначыць, што апошні тыдзень быў дажджлівы і нават днём напярэдадні пажара ішоў дожджык! У нутры было мокра. А вецер у гэтую ноч дзьмуў якраз у той бок, дзе на вялікай адлегласці няма паблізу іншых хат. Супадзенне?

Разгледзім варыянт, што падпаліць выпадкова маглі мясцовыя “ахвотнікі выпіць”. Усім вядома, што апошні час карчма стала прытулкам для ўжывання гарэлкі. Але, па-першае, нават самі “ахвотнікі выпіць” кажуць, цытую: “Мы што дурні такім холадам у тры гадзіны ночы водку піць! Мы даўно п’яныя дома спім.” Па-другое, гарэла, як расказваюць сведкі, з левага боку (калі стаяць на дарозе перадам да карчмы), а тут быў самы закінуты кавалак карчмы. Сто грам звычайна разлівалі пасярэдзіне карчмы, у месцы, якое раней служыла для заезду каней! Як туды папаў агонь? Не ўсё супадае…

Прыкладна паўгода назад падымалася пытанне аб зносе карчмы. Тады будынак у Доцішскім сельскім савеце перапісалі з “архітэктурнага помніка” у спіс будынкаў пад знос. Дзякуючы сайту Начы і таварыству аховы помнікаў, Карчму не кранулі, яна засталася стаяць, але, як тады зазначыла мясцовая раённая ўлада, на рэстаўрацыю таксама грошаў не маецца. Карчма стаяла, і ніхто нават не ведаў, што яе чакае такі жудасны і загадкавы лёс!

У ноч з 14 на 15 кастрычніка Карчмы не стала… Ніхто з мясцовых жыхароў, з кім не даводзілася гаварыць, не верыць у самавольнае згаранне. Усе ўпэўнены, што некаму яна перашкаджала. Не хочацца пераходзіць на персанальныя імёны, таму што фактаў іх віны не даказана. Застаецца толькі прыняць тое, што ў вельмі багатай на гісторыю вёсачцы Нача стала на адзін помнік меней… Што наступнае згубім? Што спалім? На што закрыем вочы?

Самае крыўднае ў гэтай гісторыі – гэта людская абыякавасць. Абыякавасць як жыхароў, так і мясцовай улады. Нікога не хваляваў лёс помнікаў. Адныя разбіралі печку і сцены, другія стваралі там сметніцу, а іншыя хацелі знесці! Сорамна і балюча глядзець на тое, як нішчыцца наша мінуўшчына, як гісторыя застаецца толькі ўспамінамі. Пройдзе пару гадоў – і пра карчму ніхто не ўспомніць, а на гэтым месцы будзе стаяць якая-небудзь сучасная цагляная хатка. Толькі не адна цэгла не заменіць таго паху продкаў, тых успамінаў, якімі былі напоўнены сцены Карчмы…

Спадзяюся, што з часам вінаватыя ў пажары ў Карчме будуць знойдзены, і іх імёны ўсе забудуць, а пра Карчму будуць помніць яшчэ шмат год!

Фота Карчмы ў ранейшым стане і пасля пажару можна паглядзець на сайце вёскі Нача. Таксама тут можна прачытаць апошнюю інфармацыю па Карчме. Запрашаем! І просім дадзеную навіну разаслаць на як мага большую частку інтэрнэт-рэсурсаў, каб пра гэта даведалася як мага болей людзей!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11171
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 02 Nov 2010, Tue, 17:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Н-да...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы