Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Прогулки по несуществующим населённым пунктам
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 12, 13, 14 ... 16, 17, 18  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 740

СообщениеДобавлено: 02 Aug 2015, Sun, 22:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59, ды не. Тады будзе "Добры вечар! - кармiць нечым".
I - дзякуй за цiкаўнасць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 813
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 08 Aug 2015, Sat, 12:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Камсамолец

Як цудоўна. Здаецца, вы ведаеце крышку больш, чым музей http://museum.logoysk.info/ru/logoysk-district/122-villages/2262-vidagoshch-kamsamolec.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 740

СообщениеДобавлено: 10 Aug 2015, Mon, 0:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

tam_erm, дзякуй Вам на добрым слове.
Натуральна, што на афiцыйнай старонцы не пра ўсё можна распавесцi. Усё музей ведае, тым больш гэта нiякi не сакрэт.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Tegenaria



Зарегистрирован: 31.10.2008
Сообщения: 638
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 15 Aug 2015, Sat, 23:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Паважаны kalilaska, спадзяюся, вы не будзеце супраць, калі я ў вас у тэме размяшчу адно фота? Проста, ўбачыла сёння і тут жа ў галаве ўсплыла назва гэтай тэмы

[/img]
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 740

СообщениеДобавлено: 16 Aug 2015, Sun, 16:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Tegenaria, вельмi прыемна, дзякуй.

Той мыс, што зараз нагадвае аб вёсцы, змешчаны на пару сотняў метраў на ўсход ад аднайменнага кемпiнга. Чатыры дзесяцiгоддзi таму выглядаў ён так.



Як мыс выглядае зараз, Вы бачылi ўчора.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Tegenaria



Зарегистрирован: 31.10.2008
Сообщения: 638
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 17 Aug 2015, Mon, 14:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska
дзякуй и вам за такi цiкавы здымак!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11137
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 01 Sep 2015, Tue, 2:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цікава, дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
sang



Зарегистрирован: 02.09.2015
Сообщения: 1

СообщениеДобавлено: 02 Sep 2015, Wed, 1:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Здравствуйте.
Извините если пишу не в тему. Хочу обратиться к знатокам Минска за помощью. Ищу название деревни, которая находилась в районе нынешнего минского зоопарка. В этой деревне когда-то проживали родственники, затем деревню расселили. Поездка в сельсовет, к которому относилась ранее деревня Чижовка и близлежащие деревни, ничего не дала, там ничего не знают. Заранее спасибо.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12760

СообщениеДобавлено: 05 Sep 2015, Sat, 22:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Бiлет у два канцы. Лешнiцкая плынь.

Цудоўныя радкi сваёй малой радзiме прысвяцiў выдатны паэт Алесь Бачыла. На штогадовых святах вёскi заўжды яны гучаць, чуюць iх бачылаўскiя Закаблучанка ды Гарэлы лес, Высокая гара ды зарэчныя Баркi... Мясцовым жыхарам, пэўна, хацелася б, каб гiмнам дзяржавы былi радкi Алеся «Радзiма мая дарагая» са слыннай песнi, але цi трэба гэта самому паэту?

.
.


Сёння б тут пасавалі радкі старажытнага раманса "Спрячь за высокім забором..."



Прывітанне з Лешніцы

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 740

СообщениеДобавлено: 06 Sep 2015, Sun, 10:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
Прывітанне з Лешніцы

Дзякуй, вельмi прыемна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 740

СообщениеДобавлено: 09 Sep 2015, Wed, 19:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

sang писал(а):
Ищу название деревни, которая находилась в районе нынешнего минского зоопарка. В этой деревне когда-то проживали родственники, затем деревню расселили.

Уважаемый sang. Неплохо было бы хотя бы приблизительно знать, когда расселили деревню, название которой Вы ищите. Как видите, топографически в районе нынешнего зоопарка ни в XIX, ни в XX, ни в XXI вв. населённых пунктов не было. Что касается окружавших этот участок земли деревень, то каждая из них исчезала с карт в разное время в силу разных причин, но с минским зоопарком причины эти никакой связи не имели.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 740

СообщениеДобавлено: 09 Sep 2015, Wed, 20:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
на холме располагаются руины усадебного дома Неморшанских

...Цi не зведаю я той спакусы,
Каб iмгненнi спынiць i хвiлiны,
Каб Паэты зямлi беларускай
Не былi б прэзiдэнтам павiнны...


Кавалачкi зусiм невялiчкай гiсторыi раскiданы, бы тыя гнёзды, па прылошыцкай зямлi. Не паспелi яшчэ маленькiя зярняткi цiкаўнасцi да роду Немаршанскiх выйсцi са сваёй "шматковасцi", як былi заараны ў пагорак мясцовай аградумкай. Што рабiць, вертыкальная аграўлада змагаецца з народжаным сабой наркатрафiкам i гэтым шляхам. Шляхам знiшчэння гiстарычных артэфактаў. Цяжка ўявiць падобнае ў людской супольнасцi. Яшчэ цяжэй будзе растлумацыць нашым дзецям, чаму новая станцыя метро мае назву "Немаршанскi сад"...























Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 740

СообщениеДобавлено: 17 Oct 2015, Sat, 0:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Горад, якi iснуе. Стары Менск: рэшткi шкла ў аздобе караляў.

З цягам часу (вядома, калi не скончыцца паслясавецкае руйнаванне горада) кожны стары менскi будыначак атрымае не толькi ахоўную шыльду, але й сваю цiкавую гiсторыю. А 5-7-хвiлiнны шпацыр па тых жа Рэвалюцыйнай цi Iнтэрнацыянальнай вулiцах набудзе грунтоўна-якасны характар.


«Iмiтацыя» дома Соф'i Прашынскай, Койданаўская, 4 – Рэвалюцыйная, 4. Рэканструяваны дом месцiцца на пляцы, дзе да пажару 1881 года яшчэ iснаваў будынак, у якiм у 1827 годзе жыў Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч. Працаваў тады будучы лiтаратар перакладчыкам у размешчаным праз дарогу будынку Мiнскай каталiцкай епархiяльнай кансiсторыi (адбудаваны наноў дом па адрасе Рэвалюцыйная, 1а).

Але пакуль архiтэктурныя сублiмацыi бацькоў горада рызыкуюць звесцi лiк замежных турыстаў да падпарогавага ўзроўню. Да ўзроўню, на якiм пра iх можна цалкам запамятаваць.

Цэлы шэраг старых менскiх будынкаў сёння не мае што сказаць пра сябе анiчога.


Дом Стэфана Дзевялтоўскага-Гiнтаўта, Нова-Раманаўская, 21 – Раманаўская Слабада, 3. Дом пабудаваны на мяжы XIX-XX стагоддзяў. Захаваўся таксама сядзiбны флiгель (сучасны адрас - Раманаўская Слабада, 3а).

Болей за тое, пра тыя дамы не ведаюць не толькi турысты, але й менчукi. У прысаку бесцiкаўнасцi стлеў цэлы пласт гiсторыi гарадскога асяроддзя.


Дом Шмуйлы Лонгiна, рог вулiц Багадзельнай i Падгорнай, 25/20 – рог вулiц Камсамольскай i Карла Маркса, 31/16. Узведзены напрыканцы XIX стагоддзя. У савецкi час двойчы быў перабудаваны (1930-я i 1950-я гг.). Можна меркаваць, што да нашага часу захавалiся толькi падмуркi i сутарэннi старога будынка. Да рэвалюцыi гаспадар дома трымаў тут мэбляваныя пакоi «Кiеўскiя».

Тыя будынкi вабяць старой цэглай, запрашаюць дакрануцца да працы менчукоў мiнулага i пазамiнулага стагоддзяў. Цi застанецца што сказаць пра iх праз колькi год?


Дом Гiрша Сiроткiна, Стара-Вiленская, 2 – Старовiленская, 2. Адно з шматлiкiх уладанняў «нерухомага павука». У гэтым вуглавым доме, пабудаваным у XIX стагоддзi i значна пераробленым пад час рэканструкцыi прадмесця, знаходзiлася карчма. Яшчэ раней тут працавала прадпрыемства па вырабу кафлi.

На месцы старых будынкаў, вар'яцкi зруйнаваных, узводзяцца iх бутафорскiя аналагi. А новыя сцены, бы фiгавае лiсце, прыкрываюць каштоўна-гiстарычна-ахоўныя шыльды.


Фантазii на тэму аднаго з дамоў Цоды Лiхтэрмана, Яўрэйская, 1 – Калектарная, 3. Калi што i засталося ад суседа тэатральнай залы «Парыж», дык гэта падмуркi старога будынка.

Вашай увазе - шэраг незнаёмцаў.


Дом Канстанцiна Прашынскага (былы Янiцкага), Захар'еўская, 20 - Савецкая, 14. Пабудаваны ў 1903 годзе. Першы адрас Элеаноры Язерскай. Апошнi адрас Стэфана Курча, ураджэнца Магiлёўскай губернi, героя Руска-турэцкай вайны. У 1907-13 гг. тут месцiўся "палiтычны" салон Ядвiгi Кастравiцкай, адной з фундатарак бiблiятэкi iмя Адама Мiцкевiча ў плябанi касцёла святых Сымона i Алены. Цiкавыя успамiны аб гэтым салоне пакiнуў Эдвард Вайнiловiч, брат Ядвiгi.


Дом Славы Лiберман, Койданаўская, 24 – Рэвалюцыйная, 26. Пабудаваны напрыканцы XIX стагоддзя. На пачатку XX стагоддзя тут знаходзiлася мужчынская яўрэйская вучэльня Зелiксона.


Дом Анэлi Пржэляскоўскай, Захар'еўская, 18 – Савецкая, 12. Пабудаваны ў 1896 годзе, другi паверх ўзведзены ў 1898 годзе. У 1950-х гг. надбудаваны трэцi паверх. З 1897 года ў гэтым доме знаходзiлася вучэльня для сляпых Менскага аддзела апякунства аб сляпых. Памяць пра гэтую падзею захоўваецца на будынку па адрасе Максiма Багдановiча, 35. Таксама ў доме Пржэляскоўскай у 1905-1908 гг. месцiлася Менскае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка.




Дом Якава Рубiна, Серпухаўская, 9 – Валадарскага, 7. Пабудаваны напрыканцы XIX стагоддзя. Страцiў шматлiкiя ўпрыгожваннi ў выглядзе атыкаў, рызалiта i, самае галоўнае, своеасаблiвай вежачкi. Да рэвалюцыi тут засядалi кiраўнiкi чыгуначнай паштовай службы.


Школа Кiтаёўцаў, Аляксандраўская, 7 – Максiма Багдановiча, 9. Пабудавана ў XIX стагоддзi як частка сядзiбы яўрэяў-хасiдаў (мясцовая назва – «кiтаёўцы»). Размешчаная па адной лiнii з сiнагогай, i зараз утварае з ёй адзiны комплекс.


Дом Сiмона Гальперына, Койданаўская, 30 – Рэвалюцыйная, 32. Пабудаваны напрыканцы XIX стагоддзя на колiшнiм пляцы кляштара рохiтаў. У 1907 - 1910 гг. тут месцiлася прыватная жаночая яўрэйская прагiмназiя Лявiдавай-Нейфах. Зараз праводзiцца рэканструкцыя будынка. Выкарыстоўваць старажытную сырцовую цэглу на гэтым аб'екце, на думку рэканструктараў, немэтазгодна. Аўтэнтычнай засталася толькi фасадная сцяна дома.

Дарэчы, згаданая навучальная ўстанова досыць добра павандравала па Мiнску. У 1910 годзе яна, напрыклад, займала адну з частак дома Якава Вейсбрама, Багадзельная, 28 (сучасны адрас – Камсамольская, 22-24).



Але сапраўдным вандроўнiкам па менскiх вулiцах з'яўляецца яўрэйская рэальная вучэльня Хайкiна. Адкрытая ў 1907 годзе ў доме Леанiда Ульянава (Магазiнная, 27 – не захаваўся), у той жа год яна пераехала ў дом вiцэ-губернатара Аляксандра Вельямiнава (Каломенская, 2 – Свярдлова, 4, музей гiсторыi беларускага кiно),



а неўзабаве апынулася пад адным дахам з рамеснай яўрэйскай вучэльняй (Серпухаўская, 5 – Валадарскага, 3). Сталае «месца жыхарства» вучэльня Хайкiна набыла толькi пад час эканамiчнага ўздыму, калi менскiмi алiгархамi быў забудаваны пляц насупраць яўрэйскiх могiлак уздоўж вулiцы Магазiннай на адрэзку ад Багадзельнай да Губернатарскай. Той ансамбль амаль цалкам захаваўся да нашага часу. Дом Майсея Поляка, пабудаваны ў 1911-1912 гг. (сучасны адрас – Кiрава, 21), даў прытулак навучальнай установе.




Дом Якава Бамдаса, Аляксандраўская, 3 – Максiма Багдановiча, 5. Бамдас арандаваў альбумiнавы завод на гарадской бойнi. Будынак пабудаваны ў XIX стагоддзi. У гэтым доме гаспадар трымаў карчму, а таксама гандляваў гарбатай i вiном.


Малiтоўная школа вайскоўцаў, Палiцэйская, 15 – Старажоўская, 5 (левая частка будынка). Неабходнасць стварэння школы ўзнiкла пасля перадачы дома Пiнхасовiча пад вайсковыя казармы.


Дом Iцкi Кантаровiча, Аляксандраўская, 36 – рог вулiц Максiма Багдановiча i Кiсялёва, 24/28 (правая, неатынкаваная, частка будынка). Пабудаваны ў XIX стагоддзi. Тут да рэвалюцыi месцiлася 1-я народная яўрэйская вучэльня, а напярэдаднi I Сусветнай вайны – павятовая палiцэйская ўправа, шыльду якой можна пабачыць на старым здымку.


Дом павятовага прытулку, Загарадная, 1 – Караля, 7. Пабудаваны ў XIX стагоддзi. Значна перабудаваны пад час Першай сусветнай вайны, у надбудаваным другiм паверсе знаходзiўся прытулак польскага камiтэта для дзяцей-бежанцаў. Пасля рэстаўрацыйных работ савецкага часу набыў шматлiкiя рысы сучаснасцi.


Дом Пiсарэўскага, Захар'еўскi завулак, 4 – Карла Маркса, 11. Пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя. Да рэвалюцыi ў будынку знаходзiўся галоўны дзяржаўны орган па ўкараненню на Беларусi Сталыпiнскай аграрнай рэформы. Па звестках Андруся Унучака – былая сядзiба Беларускай сацыялiстычнай грамады (дадзеныя няпэўныя).


Дом рабiна, уваходзiў у комплекс Харальнай сiнагогi, Серпухаўская, 7 – Гарадскi Вал, 5, малая сцэна НАДТ iмя Максiма Горкага. Пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя.


Дом Мечыслава Франкоўскага, Пецярбургская, 4 – Ленiнградская, 4. Пабудаваны напрыканцы XIX стагоддзя, у савецкi час быў надбудаваны трэцi паверх. На жаль, рэстаўрацыйныя працы, праведзеныя цягам апошнiх год, не надалi будынку першапачатковы выгляд. Па звестках Андруся Унучака, у гэтым доме да рэвалюцыi была кватэра Алеся Гаруна.


Сядзiба Эдмунда Iвашкевiча-Рудашанскага, Губернатарская, 27 – рог вулiц Ленiна i Кiрава, 17/29. Ад дома, пабудаванага напрыканцы XIX стагоддзя менскiм адвакатам, масонам i дзеячом польскага руху, захавалiся цокальны i першы паверхi. Будынак быў перароблены пад патрэбы дзяржаўных устаноў у 1950-я гг.

У 2007 годзе быў знесены i сядзiбны флiгель. Зараз на яго месцы – сучасны гмах па адрасе Кiрава, 31.




Дом Эммануiла Бейленсона, Койданаўская, 17 – Рэвалюцыйная, 13. Пабудаваны напрыканцы XIX стагоддзя. Ёсць надзея, што ў ходзе рэстаўрацыйных работ амаль цалкам захаваны аўтэнтычныя сцены будынка. Перад I Сусветнай вайной у гэтым доме знаходзiлася прыватная жаночая яўрэйская вучэльня Мазе.


Дом братоў Радштэйнаў, Койданаўская, 5 – рог вулiц Рэвалюцыйнай i Камсамольскай, 7/11 (дзве правых часткi дома з нумарам 11). Пабудаваны пасля 1881 года. У гэтым доме месцiлася друкарня Фрыдмана (талонных i чэкавых кнiг).


Яшчэ адна друкарня (друкарня Зiсьмана) знаходзiлася ў суседнiм збудаваннi, у адным з дамоў сядзiбы Гiрша Дрэйцара, Багадзельная, 13 – Камсамольская, 11 (астатняя, вышэйшая, частка будынка).

Менавiта суседства ўладанняў Радштэйнаў ды Дрэйцара забяспечыла сучасным менчукам дзiўнае месца адпачынку пад красамоўнай назвай «Чырвоны дворык».


Галоўны дом сядзiбы Дрэйцара, Багадзельная, 15 – Камсамольская, 13 – 15. Яго займала адна з найвялiкшых гасцiнiц Менска, якую ўтрымлiваў гаспадар. Напярэдаднi сусветнай вайны ў гасцiнiцы было 53 нумары. У тым жа будынку ў 1913 годзе месцiлася таргова-прамысловае таварыства пакутуючых прадпрыемстваў Менска. Двухпавярховая прыбудова да гасцiнiцы, вядомая сучасным гараджанам як файная гадзiннiкавая крама (сучасны адрас – Камсамольская, 15) пад час апошняй рэканструкцыi была цалкам знiшчана i адбудавана наноў.


Iснуе верагоднасць, што гэта дом Шмуйлы Фельдмана, Стара-Вiленская, 26 – Старавiленская, 54. Па словах старажылаў гэтага раёна, ад шматлiкiх спроб знiшчэння захоўвала будынак шыльда чырвонага колеру. Сведчыла яна аб слаўным рэвалюцыйным мiнулым дома. На жаль, сёняшнiя офiсныя насельнiкi будынка не ведаюць пра яго лёс анiчога.


Дом Леапольда Лур'е, Праабражэнская, 15 - Iнтэрнацыянальная, 14. Пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя. У гэтым доме знаходзiлася банкiрская кантора гаспадара.

Захавалася металiчная рашотка з «экслiбрысам» банкiра.


«ЛЛ» - Леапольд Лур'е.

Ад сядзiбы банкiра да нашага часу застаўся яшчэ будынак флiгеля (Камсамольская, 20а). У 1913 годзе на свабоднай частцы свайго пляцу Леапольд Лур'е пабудаваў цудоўны мадэрнавы будынак, вядомы менчукам як "Дом Лур'е" (Iнтэрнацыянальная, 16). Згодна бiблiяграфiчным дадзеным, першапачаткова ён выконваў функцыю гасцiнiцы.


Дом Шлёмы Лiўшыца, Падгорная, 5 – Карла Маркса, 3 (левая частка будынка).

Лiўшыц пабудаваў цудоўны трохпавярховiк на пачатку ХХ стагоддзя. На старой фотакартцы дом схаваўся злева за дрэвамi, але можна пабачыць цокальны i першы паверхi. Таксама за лiсцем адгадваюцца контуры трэцяга паверха.



У 1930-х гг. будынак набыў правае крыло, быў надбудаваны чацвёрты паверх, якi значна пацярпеў пад час апошняй вайны. Пасляваенная перабудова цалкам змянiла знешнi выгляд будынака, але на сваiм месцы засталiся ўваходныя дзверы, захавалася форма вокнаў цокальнага i першага паверхаў старой частцы. У дарэвалюцыйны час у будынку знаходзiўся лесаахоўчы камiтэт.


Дом кiраўнiкоў трамвайнага дэпо, 1-ая Даўгабродская вулiца – Машэрава, 3. Пабудаваны да 1914 года. Першая Сусветная вайна спынiла будаўнiцтва транспартнага парка.

Дом адметны тым, што ля яго цудоўна захаваўся самы стары менскi люк. Узрост яго налiчвае не меней за 90 гадоў.




Дом Рапапорта, Мала-Манастырскi завулак, 6 – Герцэна, 6.

Ад гэтага драўлянага дома як мiнiмум двойчы заставалiся толькi каменныя падмуркi.


Фотаздымак В. Качана.


Нова-Маскоўская вулiца, пляцы Гайдукевiчаў i Рубенчыкаў – Мяснiкова, 11а, 11б, 11в, 11г.

Гэтыя дамы, пабудаваныя на мяжы XIX-XX стагоддзяў, да 1930-х гадоў хавалi памiж сабой цi не самы адметны помнiк Менска. Памяць аб Нямiгскай бiтве, ад якой пачалася гiсторыя сапраўдных менчукоў, да гэтае пары ў горадзе не ўшанавана. А на месцы былога помнiка, як сiмвал занядбанасцi гiсторыi пакуль яшчэ цiкавага горада, «узвышаецца» разбiтая ваза…




Дом Марка Гоўхштэйна, Аляксандраўская, 5 – Максiма Багдановiча, 7. Пабудаваны напрыканцы XIX стагоддзя. На мяжы XIX-XX стагоддзяў тут працавала 1-я прыхадская вучэльня.


Дом Лазара Суцiна, Серпухаўская, 12 – Валадарскага, 10. У галоўным будынку сядзiбы сына знакамiтага лесапрамыслоўцы да 1909 года месцiлася Галоўнае палiцэйскае ўпраўленне. Месца сядзiбнага флiгеля зараз займае новабуд з каштоўнай шыльдай па адрасе Валадарскага, 8.


Дом яўрэйскага таварыства танных сталовак, Ракаўская, 15 – Ракаўская, 19. Пабудаваны пасля 1895 года побач са славутым Домам вяселляў (Ракаўская, 17). У 1895 годзе Абрам Чэрчас кардынальна перабудаваў свой стары дом, пераўтварыўшы яго ў галоўны забаўляльны аб'ект вулiцы. Неўзабаве паўстала пытанне смачнай i таннай ежы…


Дом Дзвейры Падольскай, Ракаўская, 11 – Ракаўская, 15. У гэтым старым будынку была майстэрня Мiхася Раманюка, чыю кнiгу пра беларускiя народныя крыжы ведаюць амаль усе фарумчане.

Расповед пра менскiя будынкi можна было б працягнуць…

Прыемных Вам вандровак па мiнуламу нашага горада!


Последний раз редактировалось: kalilaska (08 Jan 2016, Fri, 23:24), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11137
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 17 Oct 2015, Sat, 3:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Найлепшы пост пра старыя будынкі на гэтым форуме.
Дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 740

СообщениеДобавлено: 18 Oct 2015, Sun, 23:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
на гэтым форуме

Трэба крыху звузiць рамкi: у гэтай тэме.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 12, 13, 14 ... 16, 17, 18  След.
Страница 13 из 18

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы