Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Прогулки по несуществующим населённым пунктам
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 13, 14, 15, 16  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1392
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 18 Oct 2015, Sun, 23:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska

Спасибо!
Очень познавательно.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2127
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 19 Oct 2015, Mon, 10:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
З цягам часу (вядома, калi не скончыцца паслясавецкае руйнаванне горада)

Та не переживайте Вы так, доктор, так во всем мире делается. И здания часто ветшают настолько, что их сколь-нибудь аутентичное восстановление невозможно. На наш век хватит, а наши внуки будут смотреть на то, что мы не замечаем. А я пока что, посмотрев на старые здания Вашими глазами, пойду-ка прогуляюсь, посмотрю своими собственными заново. Very Happy
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 457

СообщениеДобавлено: 19 Oct 2015, Mon, 11:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Добрый Фей писал(а):
На наш век хватит

Добрый Фей, Вы, как всегда, правы. Обществу, перманентно находящемуся в состоянии эссенциальной депрессии и (что ещё хуже) социальной конформности, имеющегося архитектурного наследия более чем достаточно.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2127
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 19 Oct 2015, Mon, 13:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Добрый Фей писал(а):
На наш век хватит

Добрый Фей, Вы, как всегда, правы. Обществу, перманентно находящемуся в состоянии эссенциальной депрессии и (что ещё хуже) социальной конформности, имеющегося архитектурного наследия более чем достаточно.


Эх, доктор! Любое развитое общество находится в состоянии социальной депрессии и эссенциальной конформности. Любое. Отчего архитектурное наследие мало кого волнует. Пока приносит деньги, как туристический объект, до тех пор и стоит. А так - все в мире преходяще. И мы - не исключение.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 457

СообщениеДобавлено: 19 Oct 2015, Mon, 13:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Добрый Фей писал(а):
А так - все в мире преходяще. И мы - не исключение.

kalilaska писал(а):
Спасибо, кэп!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 457

СообщениеДобавлено: 19 Nov 2015, Thu, 23:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Расповед пра менскiя будынкi можна было б працягнуць,

цi Назiранне за Фейгай ды Хаяй.

Цяжка зразумець, якiя стасункi маюць сёняшнiя менчукi са сваiм (цi цалкам не сваiм) горадам. Але разнастайнасць мiзансцэн (зразумела, калi няспешна выйсцi на балкон, каб крыху падсмалiць свае лёгкiя, ды ўважлiва паназiраць за гараджанамi) уражвае сваёй габрэiстасцю. I гэта не мае нiякiх адносiн да нейкага раёна. Тыя ж мiзансцэны пабачыш i на Залатой Горцы, i ў Каменнай Горцы. Мабыць, пераўвасабляецца "Ганна з вёскi" спачатку ў Фейгу цi Хаю. I толькi потым, вядома, калi хопiць жыцця, спраўдзiцца яе мара стаць сапраўднай гараджанкай.

Не падумайце нiчога дрэннага, я цалкам за тых Фейгу ды Хаю. А толькi супраць калгаснай "фейгавiтасцi ды хаявiтасцi" да горада, у якiм можна не толькi дыхаць, але й кахаць яго. З апошнiм у Менску цяжка, але пачакайце з паўстагоддзя. Калi сучасныя менчукi стануць сапраўднымi гараджанамi. Але цi будзе тады што кахаць?

Пасляваенныя архiтэктары, носьбiты "фейгавiтасцi", былi маленькiмi хлопчыкамi пад кiраўнiцтвам самавiтай нянi. Бы тыя пустазвоны, спрычынiлiся да бравады "лепш разбурыць, чым змiрыцца з калецтвам". Атрымалася па-хлапчынаму: вычварна ды нецiкава, шырока ды недалёка. Сумесь плагiата з дзiкунствам. Па тых вулiцах i ходзiм.

Паслясавецкiм архiтэктарам да "фейгавiтасцi" яшчэ вунь як далёка. Гэта хутчэй пачвары з тварам чалавека. На жаль, менавiта яны прымаюць рашэннi ў сучасным грамадстве. У грамадстве, якое ўжо дайшло да габрэiстасцi, але яшчэ не зразумела, што жыве ў гета.

Вандроўкам па Менску заўсёды можна знайсцi час i месца. Цi то назiранне за менчукамi, цi то "паляванне" на мiлiцыянтаў (якiя ж яны менчукi?), цi то збор смецця (чыста адметны горад). Гэта пошук рашотак, люкаў, гербаў, лiштваў, надпiсаў, камянёў… А хуткае аўто ўначы цi нядзельным ранкам? Трэба толькi не схiбiць, адшукаць той самы Менск па-за дзяржавай.

"Засакрэчаны" Менск раз-пораз здзiўляе. Варта толькi падысцi да архiўнай скрынi. Але разам з тым "фейгавiты" голас абавязкова спытае: "А вы хто? А вам навошта? А вы адкуль?". Гэты голас прымае за здзек адказ "я з Менска". Быццам гэта з iншай планеты. Так, сапраўды, хтосьцi з нас не з Зямлi.

Выходзьце з турмы. У прамым сэнсе.

Вулiца Iнтэрнацыянальная сустрэне першай. Тут схаваўся сапраўдны "прарасейскi" квартал. Iнтэрнацыянальная, 6 - дом Майсея Броня, Праабражэнская, 23.


Будынак XIX стагоддзя.

Нiшто сабе, кантора "Рускага ўсходне-азiяцкага параходства"!


Пакуль яшчэ нiякай рускай крыўды на люстэрка i на азiяцкi твар у iм. I нiякай крыўды на Амерыку.

Крыху далей Iнтэрнацыянальная, 10 - дом Майсея Гальдштэйна, Праабражэнская, 19.



Калi запамятавалi, якiмi iмём ды прозвiшчам узнагародзiлi бацькi спадара Валадарскага, Вам сюды. Поўны цёзка, i неўзабаве вулiца Валадарскага апынулася зусiм побач.

А да суседняга дома (Iнтэрнацыянальная, 12 - дом Зэлiка Маскалiка, Праабражэнская, 17) можна падыйсцi, каб сказаць, што думаеце. "Ну що, москалику? Поговоримо?"



Але не ўсё так дрэнна. На суседняй вулiцы, Рэвалюцыйнай, захаваўся "нямецкi" дом (Рэвалюцыйная, 10 - дом Аскара Вяндорфа, Койданаўская, 10).



Аскар ды Баляслаў Вяндорфы - былыя ўладальнiкi вялiкай латыфундыi ў Савiчах, што ў сучасным Баранавiцкiм раёне.

Зусiм недалёка ад дома Вяндорфа, на вулiцы Камсамольскай, захаваўся дом з нумарам 6 – дом Качурыных, Багадзельная, 6.


На мяжы XIX-XX стагоддзяў будынак атрымаў трэцi паверх, а за савецкiм часам страцiў два прыгожыя балконы.

Яго пакуль не кранула шкляная «рэканструкцыя з прыстасаваннем». А сваю гiсторыю будынак вядзе з канца XVIII стагоддзя, калi, вiдаць па ўсiм, выконваў функцыю пошты.

Калi перайсцi "менскi Рубiкон", можна адшукаць самы радасны дом горада. Вiцебская, 11 (левая частка будынка) - дом Сiмхi i Малкi Iзраiлiтаў, Нямiга-Ракаўская, 13.



Зараз атынкаваны.



А "Сiмха" па-беларуску - "радасць".

Пойдзем крыху вышэй, на рог вулiц Ракаўскай i Вызвалення, 20/15 - дом Цэйты Урэвiч, Ракаўская, 16.



Дом быў пабудаваны як гасцiнiца ў 1896 годзе, але набыў вядомасць дзякуючы антыбальшавiцкай арганiзацыi i страчанай мезузе.




Фотаздымак з музея гiсторыi i культуры яўрэяў Беларусi.

А з iншага боку месцiцца будынак па адрасе Ракаўская, 12 - дом Мордуха Рабiновiча, Ракаўская, 6.



Прозвiшча як прозвiшча, а цiкавостка ў тым, што флiгель дома Рабiновiча (Ракаўская, 12а) належыў яшчэ кляштару францысканцаў.

Далей, цераз Свiслач, у Траецкiм прадмесцi, адшукаем два розныя прыклады рэканструкцыi. Траецкая Набярэжная, 4 - дом Канстанцiна Гiнтэра, Аляксандраўска-Набярэжная, 4.



Гiнтэр, вядомы менскi купец, валодаў майстэрняй i крамай па вырабу каўбасных вырабаў. Асаблiвая вядомасць прыйшла да Гiнтэра пасля Юбiлейнай сельскагаспадарчай i саматужна-прамысловай выстаўкi 1901 года, дзе яго "лiцьвiнская вяндлiна" спадабалася ўсiм без выключэння. Калi гэты дом з большага атрымаў першапачатковы выгляд, то будынак па адрасе Траецкая Набярэжная, 8, змянiўся амаль цалкам.





Гэтая былая гаспадарчая пабудова на пляцу Неваха Вiгдорчыка (Аляксандраўска-Набярэжная, 6) цяпер выконвае ролю кавярнi.

На падворку вулiц Янкi Купалы i праспекта Незалежнасцi (Незалежнасцi, 27а (правая частка будынка) - дом Антона Кратоўскага, Юр'еўская, 38 ) захаваўся будынак пятай прыходскай вучэльнi Бароўскага.



Сам дом вядомага супрацоўнiка гарадскога ламбарда ўяўляе сабой цэлы пласт страчанай назаўсёды старажытнай вулiцы. Вось яе невялiчкi далягляд, у якiм галоўную ролю выконвае сучасны дом з адрасам Незалежнасцi, 27а.



А побач (левая частка дома) была сядзiба Кадыша Гахштэйна, Юр'еўская, 36.



У гэтым будынку месцiлася фабрыка шпiлек Рапапорта.

Дыяганальны пераход праз нудотную плошчу засяродзiць нашую ўвагу на вулiцы Энгельса. У будынку № 18 – адным з дамоў Юхновiчаў, Петрапаўлаўская, 34, на мяжы XIX-XX стагоддзяў працавалi настаўнiкi трохкласнай жаночай вучэльнi Барышанскай.



Калi падысцi блiжэй да «Афрыкi», паглядзiм на гмах па адрасе Энгельса, 34 – дом Фялiцыi Вярсоцкай, Петрапаўлаўская, 48.



Гэты будынак таксама мае, што сказаць аб сабе.



Трэба дадаць, што ў гэтым доме прайшло дзяцiнства выдатнага футбалiста Валянцiна Бялькевiча, улюбёнца беларускiх заўзятараў дзевяностых ды нулявых гадоў. Неўзабаве на гэтым будынку будзе красавацца мемарыяльная шыльда ў гонар знакамiтага паўабаронцы.


Фотаздымак pressball.by.

Шмат супярэчлiвай iнфармацыi дайшло да нас пра будынак з суседняй вулiцы (рог вулiц Ленiна i Маркса, 13/30 – дом Зыгмунта Свянцiцкага, рог Губернатарскай i Падгорнай, 23/36).



Але на самой справе гэты дом быў пабудаваны ў 1913 годзе. Пад час жорсткiх падзей напрыканцы 1910-х гг. тут месцiлася фiлiя Чырвонага Крыжа ды друкарня Якава Грынблата. Што тычыцца меркаванняў наконт больш сталага ўзросту будынка, то фотаздымак пачатку ХХ стагоддзя пераконвае ў адваротным.



Яго месца на iм займае драўляны аднапавярховiк, у якiм працаваў радзiльны прытулак. Гэта таксама невыпадкова, бо належыў гэты пляц вядомаму ўрачу Зыгмунту Свянцiцкаму. Не будзе залiшнiм нагадаць, што невядомы майстра чыгуннага лiцця прысвяцiў бацьку i сыну Свянцiцкiм цудоўны «экслiбрыс».


«ZS» - Zygmunt Święcicki.

На тым жа старым фотаздымку адразу за домам Свянцiцкага можна пабачыць гмах, якiм валодаў яшчэ адзiн «каўбасны кароль» Юлiус Моэнке. У гэтым будынку месцiўся яго каўбасны завод. Да нашага часу захаваўся флiгель сядзiбы Моэнке (Ленiна, 15а – Губернатарская, 25).



Далейшы шлях па вулiцы Маркса прывядзе нас да дома № 19 – дом Эллi Мунвеза, Падгорная, 17.



Да рэвалюцыi тут працавала арцель тэхнiкаў.



Сам будынак таксама з гiсторыяй. Пабудаваны ў 1894-99 гг. як двухпавярховiк. Трэцi паверх з'явiўся ў пасляваенны час.

Мае сваю гiсторыю i яго недалёкi сусед (Маркса, 7 – дом Ленскiх, Падгорная, 9).


Будынак канца XIX стагоддзя. Трэцi паверх надбудаваны ў мiжваенны час.

Як высвятляецца, менавiта ў гэтым доме, хутчэй за ўсё, месцiлiся ўстановы менскага павета (павятовы сход, управа i iнш.). Раней iх лiчылi «кватарантамi» iншага дома Ленскiх, дзе месцiлася палiцэйскае ўпраўленне (так званы "дом савецкай мiлiцыi"). Але калi ў 1912 годзе дом з чырвонай цэглы купiў Iсаак Суцiн, то адрасныя выданнi хуценька растлумачылi непаразуменнi. За 1912 годам палiцэйскае ўпраўленне пазначана ў доме Суцiна (рог Падгорнай i Серпухаўскай, 7/22), а павятовыя ўстановы – у доме Ленскiх (рог Падгорнай i Серпухаўскай, 9/23).



Памiж адзначанымi дамамi Мунвеза i Ленскiх, на Захар'еўскiм завулку, 9 (сучасны адрас Маркса, 15) знаходзiўся дом Шэйны Чарапахi.



Гэты будынак, сусед менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, насамрэч, мае пэўныя шансы для атрымання незвычайнага герба. Каб толькi хто ведаў.



Яшчэ колькi крокаў па вулiцы Савецкай. Савецкая, 6 – дом Абрама Пазняка, Захар'еўская, 12.


Будынак пабудаваны ў 1900 годзе. У 1910-х гг. надбудаваны трэцi паверх.

У гэтым доме гаспадар трымаў механiчную майстэрню.

Каб замкнуць кола, знойдзем на вулiцы Мяснiкова адзiную ацалелую камянiцу былой Нямецкай вулiцы. Мяснiкова, 38 – дом Iцкi Хархурыма, Нямецкая, 4.







Калi амаль адсюль паглядзець уверх, можна пабачыць тую самую турму, ад якой пачалася нашая вандроўка.



Вырашайце, куды Вам надалей. За краты?

Хiба што завiтайце яшчэ да царквы Марыi Магдалiны (Крапоткiна, 43 – дом прычта Пярэспiнскай царквы, Мiкалаеўская, 31).



Там, на знiшчаных могiлках, яшчэ чуваць галасы вязняў турэмнага замка.

Як заўсёды, расповед пра старыя менскiя будынкi можна было б працягнуць…
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 687

СообщениеДобавлено: 20 Nov 2015, Fri, 20:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska
Кніжку!! Чакаем кніжку!!!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 8722
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 Nov 2015, Sat, 3:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выдатна, дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 8722
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 Nov 2015, Sat, 3:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Iнтэрнацыянальная, 6 - дом Майсея Броня, Праабражэнская, 23.
Нiшто сабе, кантора "Рускага ўсходне-азiяцкага параходства"!

У гэтым будынку прыкладна з 1948 г. жыла мая бабуля, сюды мяне прывезлі з радзільні...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 457

СообщениеДобавлено: 21 Nov 2015, Sat, 16:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59, GlobusBelarusi, дзякуй. За ўспамiн таксама дзякую.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2127
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2015, Wed, 15:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

"Швейк вставлял в разговор, разные замечания, вроде того, что легко, мол, обогащать бедный костел за счет казенного военного имущества, причем слово "бедный" он произносил как бы в кавычках."


Я, когда читал, то все время думал, сколько же "как бы кавычек" произносит kalilaska, употребляя выражение "бедный еврей"?
Very Happy
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 457

СообщениеДобавлено: 26 Nov 2015, Thu, 21:55    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Добрый Фей писал(а):
сколько же "как бы кавычек" произносит kalilaska, употребляя выражение "бедный еврей"?

Добрый Фей, очень тонкое наблюдение. Теперь буду всегда вспоминать при случае о "как бы кавычках" Very Happy
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 457

СообщениеДобавлено: 08 Dec 2015, Tue, 18:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Яго пакуль не кранула шкляная «рэканструкцыя з прыстасаваннем»

Пачатак.



Даволi хутка ў самым старым будынку Камсамольскай вулiцы былi вынiшчаны старасвецкiя адметнасцi. Назаўжды страчаны iнтэр'еры, некалькi дзясяткаў адзiнак металiчных вырабаў, кляймёная цэгла, кафля як мясцовага, так i замежнага гатунку. Цiкава, што думае аб гэтым, напрыклад, славуты рыжанiн Пауль Бём?



Цi не гэта вар'яцкi правiнцыялiзм з чыноўнiчым тварам чамадана: знiшчыць хату сваiх продкаў, а потым малiцца на iржавыя цвiкi з гэтай хаты ў суседскiх музеях?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2127
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 09 Dec 2015, Wed, 10:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Даволi хутка ў самым старым будынку Камсамольскай вулiцы былi вынiшчаны старасвецкiя адметнасцi.

Пусть в этом чайнике нельзя
давно уж воду греть,
но как нам хочется, друзья,
на чайник тот смотреть!

С. Михалков "В музее Ленина"
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 457

СообщениеДобавлено: 09 Dec 2015, Wed, 13:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Думкi аб праўдзе? Дурное - i ўсё!
Мэта жыцця - захаваць жыццё!

Наталля Арсеньева. "Мэта жыцця".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 13, 14, 15, 16  След.
Страница 14 из 16

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы