Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Стоўбцы

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото городов
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
patriot K



Зарегистрирован: 15.10.2014
Сообщения: 3

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 10:41    Заголовок сообщения: Стоўбцы Ответить с цитатой

Усім прывітанне! Дапоўню крыху звестачкі пра старую забудову Стоўбцаў, утульнае і багатае на гісторыю месца Smile

Былы жылы дом кіраўніка павятовай адміністрацыі Стаўбцоўскага павета (інакш кажучы - старасты) у 1920-1930-я гады. Пасля вайны - гарадскі раддом, цяпер - гарадская аптэка




Былы жылы дом пачатку ХХ ст. заможнага стаўбцоўскага габрэя, прозвішча якога мясцовыя старажылы, на жаль, не памятаюць... Зараз - дзіцячы сад.



Жылы дом Мірскіх, пабудаваны ў 1930-я гады. Мірскі на ўласныя грошы стварыў у сваім доме на першым паверсе, як называлі яе мясцуовыя жыхары, "гаварыльню", дзе знаходзіліся беларускамоўныя выданні, часопісы, моладзь дэкларыравала і чытала творы на роднай мове. Сёння - дзіцячы сад.



Гарадская плошча Леніна. Такая ёсць у кожным амаль горадзе і мястэчкуSmile Але цікавосць сваю яна выклікае іншым - ствараючы помнік, савецкія ўлады вырашылі доўга не шыкаць новы мармуровы пастамент, а ўзялі ў суседняй вёсцы Новы Свержань аснову помніка 1912 г., прысвечанага 100-годдзю падзей вайны расійскай арміі і Напалеона, ды й перавезлі яго ў Стоўбцы, надпісы акуратна выразаўшы. Але ззаду помніка часткі лічбаў усё роўна захавалісяSmile




Былая гарадская пошта. Пабудавана ў 1930-я гады, хаця на пашпарце дому вісіць лічба "1943г". Зараз - жылы дом.


Былы польскі паліцэйскі ўчастак. Зараз сур'ёзна перабудаваны ў гарадское паштовае аддзяленне.



Былое польскае фінансавае аддзяленне. Зараз - Стаўбцоўская тыпаграфія.


Былая паліклініка. Сёння- районны цэнтр гігіены і эпідэміалогіі.



На дадзеным фотаздымку (панарама тая ж, што і на адным з фотаздымкаў паліцэйскага ўчастку) 1930-х гадоў злева-направа: фінансавае аддзяленне, жылы дом, гарадскі суд (пра які пазней), паліклініка і паліцэйскі ўчастак.


Былы інфекцыйны аддзел паліклінікі. Апошнім часам тут месілася стаматалогія. Сёння- зачынены.



Стаўбцоўская гімназія №1. Сама ўстанова гімназіі ў горадзе дзейнічае з 1909 году, то бок яшчэ з часу Расійскай Імперыі, але дадзены будынак быў створаны толькі за польскім часам у 1926 годзе.



фотаздымкі гімназіі міжваеннага часу, на апошнім - стаўбцоўскія гімназісты падчас маршы на Дзень Незалежнасці ў 1938 г.




Стадыён СШ №2. Раней на ім узвышаўся велічны і неверагодна гожы стаўбцоўскі Дамініканскі касцёл 17 стагоддзя, узарваны у 1950-я гады савецкімі ўладамі...





Былыя гандлёвыя крамы Богіна. Гандлявалі там і прадуктамі, гаспадарчымі таварамі, і дзіцячымі цацкамі, і абуткам... Месціцца будынак ля ранейшага месца касцёлу... на фотаздымку 1920-х гадооў гэта добра бачна



Па ўзадках стаўбцоўскага старажыла Аркадзя змачынскага - дадзены будынак- самы старэйшы з захаваўшыхся ў горадзе. Датаваны ён канцом 18 стагоддзя і вядомы як дом рабіна. Сёння - гарадская бібліятэка.




Акурат за дадзеным будынкам размясціліся рэшткі склепу для захавання зерня і іншых тавараў, што ў тым ліку, транспартаваліся і па суднаходным колісь Нёмане. Дату сказаць цяжка, хутчэй за ўсё 18-19 стагоддзе, але дакладных звестак нідзе не сустракаў...






Былая школа (першапачаткова была двухпавярховай, але падчас вайны другі паверх быў спалены). Пікантнасць у тым, што пэўны час у падвальных памяшканнях (можна пабачыць уваход на апошнім фотаздымку) была часовая турма. Зараз жылы дом.





Былы будынак сінагогі 19 стагоддзя. Да нашага часу яна дашла моцна перабудаванай, з'явілася перакрыццё на 2 паверхі. Цяперашні камунгас.




Былыя польскія казармы.




Дамы польскіх чыноўнікаў. Захавалася 2 блізняткі адзін насупраць аднаго. На знойдзеным старым фотаздымку можна ўбачыць іх планіроўку.





Добразахаваўшаяся частка брукаванага шляху Стоўбцы-Мір. На апошнім фотаздымку- яго працяг - мост праз Нёман і вуліца мястэчка. Рэшткі маста, слупкі, і дагэтуль захаваліся. іх Фотаздымак- наступным разам, пакуль такога няма ў наяўнасці... Smile








На гэтым пакуль усё, бо дзюжа бракуе часу... Выбачэнні за шматлікае "былы" Smile Працягну сёння-заўтраSmile
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 455

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 11:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выдатна! Вельмi цiкава. Дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 773
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 17:09    Заголовок сообщения: Re: Стоўбцы Ответить с цитатой

patriot K писал(а):
пра старую забудову Стоўбцаў, утульнае і багатае на гісторыю месца Smile

ўзялі ў суседняй вёсцы Новы Свержань аснову помніка 1912 г., прысвечанага 100-годдзю падзей вайны расійскай арміі і Напалеона, ды й перавезлі яго ў Стоўбцы, надпісы акуратна выразаўшы. Але ззаду помніка часткі лічбаў усё роўна захаваліся

Цудоўны расповяд, асабліва гісторыя пра пастамент.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1315
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 18:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (09 Nov 2016, Wed, 6:16), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 662

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 19:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цікава, змястоўна, душэўна. Дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Al' Morunov



Зарегистрирован: 20.04.2010
Сообщения: 216
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 20:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

patriot K, раз пошла такая пьянка... Wink

Наш домик по ул. Вечеркевича (быв. Шпишітальная). По техпаспорту 1956 г. По воспоминаниям старожилов и нашим "археологическим" раскопкам довоенный. До и во время ВОв тут была аптека. Вход был со стороны улицы. Пхоже было еще спец. окошко как в киосках. Это при штукатурных работах хорошо стало видно. Из свежих находок монетка в 5 пфенингов 1942. Подвал бутовой кладки. Кирпичи с маркировкой...

В общем к Столбцовской истории у меня не сторонний интерес)) Где с вами списаться? https://vk.com/almoruno на ФБ я тоже есть)

п.с. интересная деталь: в домике быв. почты и двухэтажном 1922 (возле банка по Ленина), и в нашем в том числе одинаковые размеры окон и дверей
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
patriot K



Зарегистрирован: 15.10.2014
Сообщения: 3

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 20:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska, tam_erm, Svam, В59 і вам дзякуй!!!

Al' Morunov, ого, прыемна пазнаёміццаSmile так, і ведаеце, такіх будынкаў у нас не адзін, і не два...у пашпартах гісторыя пішацца нанова...па-добраму зайздрошчу вам, што жывяце ў такой амаль "гісторыка-культурнай каштоўнасці"! зараз пашукаюSmile
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Al' Morunov



Зарегистрирован: 20.04.2010
Сообщения: 216
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 21:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

patriot K, узаемна!Very Happy я вось як час знойдзеца думаю пашукаць яшчэ старых фотаздымкаў Smile
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 8523
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 23:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй, вельмі цікава.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
patriot K



Зарегистрирован: 15.10.2014
Сообщения: 3

СообщениеДобавлено: 22 Oct 2014, Wed, 1:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Нарэшце працягну свой расповедSmile
Пачну з чыгункі. Менавіта з-за пракладання праз мястэчка ў 1870-я гады Аляксандраўскай чыгункі Стоўбцы напаткаў небывалы росквіт. На наступных фотаздымках - начны й зімовы вакзал, фотаздымкі міжваеннага перыяду, калі на вакзале месцілася яшчэ і польская мытня і спынялася безліч вядомых на ўвесь свет асоб (калі цікава- на гэту тэму пісаў навуковы артыкул, пішыце, скіну), а таксама фотаздымак менавіта 1870 году- падчас пракладання чыгункі ў мястэчку і фотаздымак былога вакзалу (сённяшні варыянт быў пабудаваны ў 1926-ым годзе).







Воданапорная вежа.

Чыгуначнае дэпо. Пачатак ХХ ст.


Былыя дамы чыгуначнікаў і мытнікаў. Сёння - звычайныя жылыя дамы.




Фотаздымак міжваеннага часу- панарама дэпо і дамоў для служачых.

Калонка для запраўкі цягнікоў вадой. Адпаведна з надпісамі- вырабленая ў нямецкім Мангейме.

Месца дзе раней была паштовая мытня (будынак знесены каля 15 гадоў таму) і менавіта яе стары фотаздымак.



Плошча Бессмяротнасці.


Цяперашня музычная школа. "За польскім часам" будынак быў аднапавярховым і з'яўляўся гарадской турмой.


Стаўбцоўскі Райвыканкам. Былы Гарадскі суд.






Жылы дом, раней- цырульня габрэяў Гутвард (першы паврх, другі -жылы).


Крама, былая крама з апаратамі газіраванай вады і піва "Шапэн"


Крама. Раней- фотаатэлье Мільцензона.



Жылы дом. Раней на першым паверсе месціліся мясныя крамы Туніка.





Магіла ля Царквы Святой Ганны.


Царква Святой Ганны, пабудаваная ў 1825-м годзе Адамам Чартарыйскім. Побач з ёй, унізе, рэшткі помніка Юзэфу Пілсудскаму (на старых фотаздымках можна пабачыць як ён выглядаў пры Польшчы).













Былая лаўка мануфактуры і мясная лаўка Гаркавых

Касцёл. 1995 года пабудовы. Побач зараз будуецца яшчэ адзін, плануцца як дакладная копія ўзарванага Дамініканскага...але, прызнацца, звонку пакуль не вельмі можна правесці паралелі падабенства...толькі калі назвы будуць аднолькавымі...ды й 2 касцёла побач- дзіўная рэч.






Новая мясцовая царква. Пачала будавацца ў 2011 годзе, зараз будаўніцтва амаль скончана. З-за сваёй "маларэлігійнасці" назвы не ведаю, але ў бліжэйшы час удакладню)




Дом сядзібнага тыпу. Уверсе надпіс "1932", але са слоў гаспадара, створаны ён яшчэ на самым пачатку ХХ стагоддзя. Па непацверджаных звестках таксама выконваў функцыю адміністрацыйнага быдынка па збору падаткаў на суднаходным Нёмане (тут магчыма прасочваецца сувязь з мужам жанчыны, магіла адлюстравана вышэй)...



Капліца 1912 г. ў памяць палеглых у вайну 1812 году. (аднак, зноў жа, гэта толькі са слоў мясцовых старажылаў).

Рэшткі помніка ахвярам полькай службы быяспекі і чыноўнікам, забітым падчас нападу савецкіх дыверсантаў на Стоўбцы ў 1924-м годзе. Разрабаваны пасля 17 верасня 1939г...



Таксама надмагільны помнік польскаму жаўнеру, забітаму падчас нападу. Уверсе скульптуры элемент чаркі. Жаўнер быў вялікім аматарам градусных напояў і сябры адлюстравалі гэта ў яго напамін...як па-мне, дык дзікунства...

Былая крама шапак.



Яшчэ прыклады старой забудовы пачатку ХХ стагоддзя.




Былая крама Найфельда. На доме лічба 1922, але на думку мясцовых краязнаўцаў, зроблена яна толькі пасля капрэмонту дому, праведзенага ў тым годзе будаўнікамі, а сам ён быў створаны яшчэ раней, у часы Расійскай імперыі.

На гэтым пакуль зноў зраблю паўзу...)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Al' Morunov



Зарегистрирован: 20.04.2010
Сообщения: 216
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 22 Oct 2014, Wed, 18:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



вот это интересно когда было построено и откуда такой оригинальный проект Smile
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Корица



Зарегистрирован: 05.02.2014
Сообщения: 242
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 29 Feb 2016, Mon, 17:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Al' Morunov.
Интересное сочетание кинотеатра и авто!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Корица



Зарегистрирован: 05.02.2014
Сообщения: 242
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 29 Feb 2016, Mon, 17:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой









Август 2014 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Уладзімір Садоўскі



Зарегистрирован: 21.06.2011
Сообщения: 16
Откуда: Беларусь, Маладзечна

СообщениеДобавлено: 11 Apr 2016, Mon, 20:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Акурат у 2014 рабіў падобнае даследванне міжваенкі СтоўбцаўSmile
http://yozas-gubka.livejournal.com/103625.html

апоч іншага яшчэ такі домік цікавы пабачыў:
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото городов Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы