Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Даўгінава (Вілейскі раён)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото деревень
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 02 Dec 2014, Tue, 22:39    Заголовок сообщения: Даўгінава (Вілейскі раён) Ответить с цитатой

Фотазамалёўкі па вядомым месцам Даўгінава ў верасні 2014 г.

Касцёл без бачных перамен;

заўважыў, што гэту плошчу залюбілі гусі-"лебядзі" на іншых відах храма.


Брама сапраўды настолькі нахінілася, гэта не завал гарызонту








За былой плябаніяй - гаспадарчая пабудова



Касцельны плот і брамкі




Камень з памятнай дошкай Змітраку Бядуле перанесены на плошчу да касцёла




Там жа - помнік падзеям 1941-1945 гг.


Царкву толькі скончылі фарбаваць







На выезде на Вілейку:



Дарэчы, калі будуць аднадумцы, можна стварыць асобную тэму "Крыжы Беларусі" на Глобусе. А мо такая ёсць, ды я не знаходжу... .


Последний раз редактировалось: Александр Dehty (23 Feb 2015, Mon, 18:30), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
фотограф



Зарегистрирован: 26.09.2011
Сообщения: 565

СообщениеДобавлено: 03 Dec 2014, Wed, 11:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Интересно!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 23 Feb 2015, Mon, 19:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Люты 2015 г.

Учора слаўным надвор'ем дазволіў сабе адпачынак - пафатаграфаваць. Пасля вілейскага гарадзішча "колы заняслі" на 50 км на поўнач, дзе даў кругаля па Даўгінаву. Спроба стварыць "сувязь часу" са старым здымкам царквы без арыгіналу не атрымалася. Таму прыкладу віды брамы і агароджы.









Пасля заўважыў будынак ля габрэйскіх могілак, які раней сустракаў у сеціве, прабачце - морг. Дарэчы ўчора, наогул, дзень адзначыўся большасцю некропалямі.





http://orda.of.by/.map/?54.640952,27.485412&m=bing/17,visicom/11,e/13,wig/13

Паміж ім і могілкамі яшчэ нешта старое, але прызначэнне гэтых руін застаўлю на будучыню.


http://orda.of.by/.map/?54.640738,27.485514&m=bing/18,visicom/11,e/13,wig/13

Праз дарогу зацікавіла вось гэта камяніца.


http://orda.of.by/.map/?54.642464,27.486705&m=bing/17,visicom/11,e/13,wig/13

Па вышыні і аб'ёму будынак, напэўна, мог быць броварам (?). Запыты ў сустрэўшайся моладзі, зразумела аніякіх вынікаў не далі. Адчуў пачуццё, нібы настаўнік пытаўся у вучнеў.









Побач яшчэ адна гаспадарчая будыніна , відавочна польскага часу (шэрыя блокі з савецкімі не зблытаеш). Але яе "не таварны від" моцна не зацікавіў. Як і яшчэ побач сапраўдныя руіны, дзе цэгла сведчыць аб раннім савецкім перыядзе.







На выездзе на Мільчу гаспадарчая пабудова, адзначаная на "Глобусе", збераглася.





Наогул, даўніны там шмат, пад настрой прыемна датыкнуцца да амаль некранутай гісторыі.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 23 Feb 2015, Mon, 20:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Дарэчы, калі будуць аднадумцы, можна стварыць асобную тэму "Крыжы Беларусі" на Глобусе. А мо такая ёсць, ды я не знаходжу... .

А навошта Вам аднадумцы для стварэння новай тэмы? :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 23 Feb 2015, Mon, 20:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Па вышыні і аб'ёму будынак, напэўна, мог быць броварам (?). Запыты ў сустрэўшайся моладзі, зразумела аніякіх вынікаў не далі. Адчуў пачуццё, нібы настаўнік пытаўся у вучнеў.

Відаць, бровар быў насупраць, гэта - крахмальны завод, гл. http://orda.of.by/.map/?54.642464,27.486705&m=1v/14

Дарэчы, кнопкі «Топография (x4)» і «Доп. топография» на рухомай мапе ГБ час ад часу даюць адказы на некаторыя пытанні. :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 23 Feb 2015, Mon, 21:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
А навошта Вам аднадумцы для стварэння новай тэмы? :)

Вядома, каб не рабіць "пустой работы". Гэта як у выпадку з будайніцтвам, трэба даведацца, а ці будзе хто жыць у мяркуемым пабудове ;)

GlobusBelarusi писал(а):

Відаць, бровар быў насупраць, гэта - крахмальны завод, гл. http://orda.of.by/.map/?54.642464,27.486705&m=1v/14

Дзякую за падказку пра дадатковыя "кнопкі", сам неяк не прызвычаіўся карыстацца.
Пра прыналежнасць будынку не магу спрачацца, бо на гэтай мапе ўсё ж дакладна не абазначаны ні крухмальны завод, ні бровар. Магчыма пісарчуку-картографу менавіта так было зручна размесціць подпісы Гаспадарчага двору. Я ў такім выпадку спадзяюся на дадатковыя крыніцы; аб'явяцца... . ;)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 23 Feb 2015, Mon, 23:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Пра прыналежнасць будынку не магу спрачацца, бо на гэтай мапе ўсё ж дакладна не абазначаны ні крухмальны завод, ні бровар.

Мяркую, у дадзеным выпадку ўсё даволі празрыста:
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 23 Feb 2015, Mon, 23:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пэўна, што пагаджуся, бо левага (заходняга) трохкутніка падобна я не заўважыў. Выбачайце.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 23 Feb 2015, Mon, 23:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Здаецца, і гаспадарчы двор мог часткова захавацца,
гл. http://orda.of.by/.map/?54.643411,27.492386&m=yas/17,1v/14
Сярод гэтых калгасных будынкаў, магчыма, стаяць і панскія.

Дадаў да мапы «Дапамагчы Глобусу»,
гл. http://orda.of.by/.map/?54.644305,27.469898&m=visicom/11&poi=gb/h+gbgoals
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 24 Feb 2015, Tue, 0:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дык я ж і кажу, што ў Даўгінаве ёсць, што паглядзець :) .
На вуліцах, як і ў Куранцы яшчэ шмат даваенных дамоў.

http://www.rh.by/by/109/220/2728/

Відаць не так даўна разабралі польскія казармы 1922 г., што потым служылі бальніцай:

запазычана адсюль - http://www.mikolka.info/2012/08/13/neskolko-dnej-v-dolginovo-vilejskij-rajon/#

А ў сваім пачатку мелі вось такі выгляд:

Карацей кажучы, ёсць повад наведаць слаўнае мястэчка! :D
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 24 Feb 2015, Tue, 20:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валянцін Анціпенка, Родныя мясціны (Даўгінава)
Слаўны нарыс пра мястэчка, прачытаў з задавальненнем.
Цитата:
1 жніўня 1914 года Германія аб'явіла вайну Расіі. Пад націскам нямецкай кавалерыі рускія войскі пакінулі Даўгінава і адступілі праз Пагост на Лагойшчыну. ... Цэнтральная частка Даўгінава была знішчана спусташальным вогнішчам. Згарэла крухмальная фабрыка ў маёнтку, тры сінагогі, паравы і вадзяны млыны, іншыя установы, а таксама жылыя дамы. ... 25 верасня 1914 года рускія пачалі контратакаваць немцаў, акапаўшыхся на беразе Віліі каля Пагоста.

Там жа сустрэў яшчэ два здымка міжваеннай пары:

Будынак польскай школы ў Даўгінаве


Крама ў Даўгінаве (1930-ыя гады)

Але сёння дадам здымкаў пра гарадзішча ў Даўгінаве і старыя габрэйскія могілкі на ім.
http://orda.of.by/.map/?54.660221,27.499888&m=bing/17,visicom/13&poi=gb/h+gbgoals

Дарога на паўночны усход, у бок Вітаўцаў, хоць і нядрэнная, але... . Насычаная талай вадой ралля не заставіла шанцаў дайсці пешшу, а тым больш даехаць.


Здаецца й блізка локцік, ды не ўкусіш.


Успамінаючы з дзяцінства кіначасопіс "Хочу всё знать" і песенку з "Айболит 66", не адступаю і рушу ў абыход.




Каляндар зусім збіўся на вясну, пачуццё сапраўднага красавіка.




Вось тая рэчка Сярністая, прыток Віліі, і цудоўныя абрысы старога гарадзішча.


Праца баброў яшчэ больш ажыўляе навакольны пейзаж.




І хоць ногі ў талым снезе прамоклі поўнасцю, але прадчуванне невядомага там, наверсе... .




Афіцыйныя даддзеныя ад Google:
Гарадзішча, якое знаходзіцца за 0,8 км на паўночны захад ад Даўгінава, адносіцца да 1-га тысячагоддзя да н.э., да тыпу мысавых. На мысе ўзвышша з заходняга і паўночных бакоў да яго прымыкае балота. Пляцоўка авальная, памерам 40x47 м, з поўначы, усходу і поўдня ўмацаваная валам вышынѐй 2-2,5 м. Пры шурфоўцы знойдзены фрагменты штрыхаванага і гладкасценнага посуду, шлакі, абломкізернацеркі. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі і банцароўскай культуры.

Некалі тут быў упарадкаваны усход.



І адразу ж кідаюцца ў вочы магільныя камяні;


шмат камянёў, сапраўды старых; рознай формы, становішча і размяшчэння.
















Далягляд з гарышча, канешне, захапляльны.






І зноў паўсюдна - камяні. Няхай даруюць мне нябожчыкі, але дзе якія межы магіл, ды яшчэ пад снегам... .






















Вось і яшчэ адзін аб'ект у скарбонку "Глобуса Беларусі". Ці зноў два?



Дарэчы і "новыя" габрэйскія могілкі ў самім Даўгінаве падобна, што таксама на гарадзішчы месцяцца.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 25 Feb 2015, Wed, 14:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Другія даўгінаўскія габрэйскія могілкі, не мізар. Зразумела, дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото деревень Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы