Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы).Частка 1,2,3
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2014, Thu, 21:53    Заголовок сообщения: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы).Частка 1,2,3 Ответить с цитатой

З Глыбоччыны на Лагойшчыну, ад шэрага сцяжка рухомай мапы, да зялёнага. І тое, што сустрэлася па дарозе, ужо бачанае на "Глобусе" і пара новых мясцін.

Віцебская вобласць.
Глыбоцкі раён.

Субатава.

Ад былой сядзібы - старыя ліпы з дубамі, ды й месцамі рэшткі падмуркаў.










Сярод поля, на ўскрайку леса і балацявін - будынак з чырвонай цэглы, які служыў пампоўняй і адначасова жыллём для сям'і працаўніка-даглядчыка. На мой розум будаваўся адначасова з чыгуначнай станцыяй "Сеславіна" (да 1914 г), якая цяпер завецца Крулеўшчынай (ці польскі варыянт - Круляўшчызна). Напэўна, у першаю чаргу, для працы паравозоў, якія без вады - "і не туды, і не сюды". Чаму за 4 км трэба было цягнуць трубы не зусім зразумела, але застаўлю гэта пытанне для спецыялістаў гідраўлічнай службы.
http://orda.of.by/.map/?55.061659,27.767428&m=gm/17,1v/14,e/13,wig/14



Ледзь заўважна цягнецца бугор у бок Крулеўшчыны.


Час дадаў перамен у аблічча будынка:





Падмурак з "чэсаным" камянём аднолькавы і на драўлянай прыбудове.



Вантробы - звычайныя для жылля, пакінутага людзьмі; зацікавіла мураваная ніша, мо для якога генератора, ці той самай помпы.


У супрацьлеглы бок налічыў 5 тэхнічных калодзежаў праз 12 метраў з нейкай грэбляй у канцы глыбокага канала:







Докшыцкі раён
Вёска Барсукі

Капліца на могілках.



Сярод могілкавых камянёў

потым на праглядзе здымка заўважыў і крыж


Касцёл (новабудоўля).
http://orda.of.by/.map/?54.924243,27.708493&m=bing/18






Докшыцы
Выток Беразіны.
http://orda.of.by/.map/?54.896105,27.755612&m=bing/17,visicom/11,e/13,wig/13



і пацякла... .


Чырвонае Беразіно.
Новая капліцка, сёлеташней пабудовы,

з удзелам жорнавага камяня.


Бярозаўка.
Вінакурня.




Вясной усё-ж спрытней -



Капліца каталіцкая (новабудоўля).
Цудная сумесь стылеў і чырвонай зоркі






Парк.




Капліца (руіны). Думаю, сваёй 8-кутнай формай была падобна той, што засталася ў суседнім Гняздзілаве.




Новая капліца на могілках.
http://orda.of.by/.map/?54.770801,27.693958&m=bing/17,visicom/11,e/13,wig/13


Дзесьці брук добры, дзесьці - успамін.


Мінская вобласць.
Вілейскі раён.

Вёска Поня.
Капліца.

Адзіны момант у 2 хвіліны, калі "прабілася" сонца і маёй радасці хапіла на 2 кадры.




Лубень, так звалася тая вёска, дзе цяпер засталася капліца прыдарожная.
http://orda.of.by/.map/?54.739148,27.669168&m=bing/18,1v/14,e/14,wig/14


Наконт працуючай, ці не, ралля дазнацца не дазволіла.
Яна ж летам - http://www.panoramio.com/photo/109043884?source=wapi&referrer=kh.google.com

Пэўна месца здаўна намоленнае, раз побач усталяваны новы крыж.

Вардамічы.
Капліцка на скрыжаванні.



Праваслаўны крыж на павароце да царквы.



Храм у імя Св. вмч. Георгія Пераможца (1992 г. ?!)
http://orda.of.by/.map/?54.717892,27.680385&m=bing/18,1v/14,e/14,wig/14







Надпіс па-польску: "Ty spoczywa Ludwika ROMYCZ 1860-1922"



Гледзячы на гэтыя прыступкі і падмурак, вельмі здзіўляе афіцыйная дата пабудовы на сайце праваслаўнай царквы - http://www.pravoslavie.by/hram/d-vardomichi-hram-vo-imja-sv-vmch-georgija-pobedonosca-1992



Наогул, вёска цікавая: палова дамоў сучасных, а другая - пачатак ХХ стагоддзя.


Дарога з дзвюхбаковым рухам :)


Мільча.
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы (1865 г.).






У кілометры на поўдзень - нечаканая і прыемная "знаходка", рэшткі старой капліцы і прыгожая новая.
http://orda.of.by/.map/?54.672811,27.624306&m=bing/19,1v/14,e/14,wig/14
Пастараюся дазнацца пра даты пабудоў абедзьвух.






Вілія размяжоўвае Вілейскі й Лагойскі раёны:



Лагойскі раён.
Горна
.

У 5 гадзін вечара летам толькі пачынаецца свабодны час... . У снежні - цемра і адна надзея на фары. Добра сустрэлася бабулька, на пытанне пра капліцу вельмі здзівілася. "Капліца? У нас - царква!"
http://orda.of.by/.map/?54.602737,27.734244&m=bing/18,1v/14,e/13,wig/14

Пасля апрацоўкі RAW -


Распавяла, што на могілках да вайны была царква, але спалілі партызаны ("... і школу спалілі, немцаў так выкурвалі..."). Цяперашнім часам на тым месцы ўжо пахаваныя людзі і таму новую царкву паставілі побач, з дрэў, што раслі на магільніку.
Вось тут спрытнейшы від.

На жаль, на большае ў той дзень светлавога дню не хапіла.


Последний раз редактировалось: Александр Dehty (03 Dec 2016, Sat, 23:08), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Мiхаiл L.



Зарегистрирован: 06.10.2014
Сообщения: 891
Откуда: Новалукомль

СообщениеДобавлено: 27 Dec 2014, Sat, 20:34    Заголовок сообщения: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы) Ответить с цитатой

Прыгожыя мясцiны!

Рэшткi гэтай капліцы вельмi падобныя на верстовы слуп.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 27 Dec 2014, Sat, 22:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякую, Михаил. Але ж на старых мапах, у гэтым месцы пазначана менавіта капліца. Як яна выглядала ранней, мо і дазнаюся.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 28 Dec 2014, Sun, 0:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
У кілометры на поўдзень - нечаканая і прыемная "знаходка", рэшткі старой капліцы і прыгожая новая.

Вельмі прыемная знаходка, дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 28 Dec 2014, Sun, 1:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Михаил Lbhrj писал(а):
Рэшткi гэтай капліцы вельмi падобныя на верстовы слуп.

Мяркуючы па старых мапах, гэтыя рэшткі пазначалі паварот да сядзібы (якая месцілася крыху на поўдзень). Хутчэй за ўсё - капліца.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 28 Dec 2014, Sun, 1:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Так, крыху ніжэй, з левага боку нешта было падобнае на рэшткі гасп. камяніцы.

Але ўжо добра вечарэла, я спяшаўся паспець яшчэ ў Папоўцы, Ізбішча, Горна ды й Харошае. Ды й здаецца, ці не "капацель" там "працаваў у той момант 8) . Капліца прыгожая, на гары, заслугоўвае добрага фотаздымка ў спрытнейшае надвор'е. Думаю, што яшчэ вярнуся туды, агледжу лепш.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 28 Dec 2014, Sun, 1:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Думаю, што яшчэ вярнуся туды, агледжу лепш.

Цудоўна. :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
маша п.



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 1723
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 28 Dec 2014, Sun, 11:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Интересно!!! Спасибо)) :D
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 30 Dec 2014, Tue, 19:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус", дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 01 Jan 2015, Thu, 20:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цікавыя здымкі! Дзякуй! павесяліла капліца з пластыкавымі дзвярыма)))
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 13 Mar 2015, Fri, 18:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Субатава
Сярод поля, на ўскрайку леса і балацявін - будынак з чырвонай цэглы, які служыў пампоўняй і адначасова жыллём для сям'і працаўніка-даглядчыка. На мой розум будаваўся адначасова з чыгуначнай станцыяй "Сеславіна" (да 1914 г), якая цяпер завецца Крулеўшчынай (ці польскі варыянт - Круляўшчызна). Напэўна, у першаю чаргу, для працы паравозоў, якія без вады - "і не туды, і не сюды". Чаму за 4 км трэба было цягнуць трубы не зусім зразумела, але застаўлю гэта пытанне для спецыялістаў гідраўлічнай службы.

Нешта падобнае ёсць і тут:
http://orda.of.by/.map/?54.06784,25.871513&m=1v/14
Нават і асобная галіна пазначана.


Фота: Андрэй Грыво.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1496
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 13 Mar 2015, Fri, 21:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty

Спасибо!Очень интересно!
Жаль солнышка не было.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 14 Mar 2015, Sat, 0:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Сталь, дзякую шчыра! Сапраўды - вельмі прыемная адзнака!
GlobusBelarusi, дзякую, што не забываецеся на старыя тэмы!

Карыстаючыся момантам дадам крыху новай інфармацыі па вышэйзгаданым аб'ектам.

Мільча, цікавы артыкул пра царкву, раю паглядзець. Адтуль здымак іконы з кулявымі адмецінамі.



(Хто ведае, калі сам даеду, то хоць такі памер здымка няхай будзе).

І яшчэ пра Мільчанскія капліцы.
Я ўжо казаў, але і зноў дадам. Па папярэдніх дадзеных, капліцы стаяць на месцы былога размяшчэння вёскі. У якім годзе невядома, але Мільча "вымерла" ад чумы і цяпер вёска перанесена на кілометр да поўначы. А ў памяць аб тых жорсткіх падзеях і пастаўлены тыя капліцы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
ChehVlad



Зарегистрирован: 07.02.2010
Сообщения: 173
Откуда: Мінск

СообщениеДобавлено: 10 May 2015, Sun, 12:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Па папярэдніх дадзеных, капліцы стаяць на месцы былога размяшчэння вёскі. У якім годзе невядома, але Мільча "вымерла" ад чумы і цяпер вёска перанесена на кілометр да поўначы. А ў памяць аб тых жорсткіх падзеях і пастаўлены тыя капліцы.

Атрымліваецца, што гэта адзіны на Беларусі "чумны слуп"?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 10 May 2015, Sun, 23:13    Заголовок сообщения: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы) Ответить с цитатой

ChehVlad писал(а):
Александр Dehty писал(а):
Па папярэдніх дадзеных, капліцы стаяць на месцы былога размяшчэння вёскі. У якім годзе невядома, але Мільча "вымерла" ад чумы і цяпер вёска перанесена на кілометр да поўначы. А ў памяць аб тых жорсткіх падзеях і пастаўлены тыя капліцы.

Атрымліваецца, што гэта адзіны на Беларусі "чумны слуп"?


На ўсялякі выпадак, я выдзеліў "па папярэдніх дадзеных". Гэта звесткі ад мясцовага бацюшкі, але атрыманныя праз другога чалавека. Непасрэдна мне пагукаць з ім да гэтага часу не было магчымасці, таму была гэта чума, ці яшчэ якая халера сцвярджаць пакуль не буду. На старых мапах - гэта капліцка. Наогул, ці былі на нашай тэррыторыі (няхай і пры Расійскай імперыі) які-небудзь слупы?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы