Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Наваельня. Дзятлаўскі р-н. Фота, гісторыя, мінулае, цікавае (Новоельня)
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото деревень
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2015, Wed, 21:16    Заголовок сообщения: Наваельня. Дзятлаўскі р-н. Фота, гісторыя, мінулае, цікавае (Новоельня) Ответить с цитатой

Што ёсць Наваельня? У першую чаргу гэта месца дзе я нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства!

Наваельня - мястэчка ў Беларусі, на сутоках рэчак Моўчадзь і Ятранка. Уваходзіць у склад Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 13 км на ўсход ад Дзятлава. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы - Ліда. Спасылка на глобусе: http://globustut.by/novoelnya/





Далей, я б сказаў, найболей эксклюзіўныя фатаграфіі Наваельні. Каб іх зрабіць мне прыйшлося ўзлезьці на самы дах заводу хлебапрадуктаў, у народзе КХП :)







Царква Нараджэньня Божай Маці (1876-1879). Тут трошкі гісторыі. Царква з'яўляецца дным са старэйшых храмаў Дзятлаўшчыны. Асвечаная ў гонар свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Пабудавана яна была ў 1878 (у некаторых звестках 1876) годзе на сродкі прыхажан на паўднева-заходняй ускраіне паселка. Асвечана 21 верасня (па новаму стылю) 1879 года ў імя Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Першапачаткова царква была драўляная, - пабудавана ў 1755 годзе ў імя Успення Прасвятой Багародзіцы, але ў 1844 годзе яна згарэла ад удара маланкі (версія), не дажыўшы да свайго стогадовага юбілею зусім мала - 11 гадоў. I толькі праз 35 гадоў тут зноў з'явіўся храм, але ж ужо не драўляны, а каменны, які захаваўся i дзейнічае да гэтага часу. Пры храме у сяле Наваельня дзейнічала аднакласная царкоўна-прыхадская школа, у якой навучалася 85 хлопчыкаў i 11 дзяўчынак (на 1901 год). Настаўніцкі персанал складаўся з законанастаўніка i настаўніка. Старастам царквы на той час быў адстаўны генерал-маёр Аляксандр Сяргеевіч Амбразанцаў, які быў абраны на сваю пасаду восенню 1899 года i праходзіў, як паведамляе ведамасць (даклад свяшчэніка за 1902 год "Ведомость о церкви состоящей в деревне Новоельня Дятловского благочиния, Слонимского уезда Гродненской губернии), сваю царкоўную службу "весьма усердно". На 1902 год у Наваельнянскім прыходзе пражывала 1913 чалавек, з якіх праваслаўных было 1488, католікаў 313, яўрэяў 112 чалавек. Настаяцелем на той час быў свяшчэннік Віталій Лукашэвіч. У цяперашні час настаяцелем з’яўляецца свяшчэннік Валерый Мануйла.













Камбінат хлебапрадуктаў, той на які я лазіў, каб зрабіць здымкі :)
Гістарычныя звесткі: утвораны на базе хлебапрыёмнага пункта. Дзейнасць хлебапрыёмны пункт пачаў у 1944 г. Уласных складскіх памяшканняў не было. Першы склад быў пабудаваны ў 1946 г., У ліпені 1969 г. пачата будаўніцтва камбікармовага цэху, з праектнай магутнасцю 315 тон у суткі. У сувязі з загадам Міністэрства нарыхтовак БССР ад 3 студзеня 1972 г. №1 загада №15 ад 1 лютага 1972 г. па Гарадзенскім воблупраўленні хлебапрадуктаў да хлебапрыёмнага пункту далучылі Наваградскі млынкамбінат №15 з цэнтрам у гарадскім мястэчку Наваелъня. 4 траўня 1973 г. выдадзены загад на пуск і была выраблена першая прадукцыя. У 1972 г. пачалося будаўніцтва элеватара, першая чарга якога была прынята ў эксплуатацыю ў снежні 1974 гады, цалкам быў уведзены ў дзеянне ў 1976 г. У 1974 г. на падставе загада Міністэрства нарыхтовак БССР ад 8 снежня камбінат №15 быў пераназваны ў Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў. Прадметам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца вытворчасць кармоў для ўсіх выглядаў жывёл і птушкі.







Чыгуначная станцыя (1-я палова ХХ ст.)

















Дзве рэчкі, Моўчадзь і Ятранка, працякаюць праз Наваельню, а на зліцці гэтых рэк утворана маляўнічае возера! Дзе, уласна, ўладкавалі ГЭС. ГЭС - адна з электрастанцый на малых рэках Гарадзеншчыны, якая сёння перажывае другое нараджэнне. У верасні 1953 г. ва ўрачыстым становішчы пры масавым зборы жыхароў навакольных вёсак у раёне мястэчка Наваельня на рацэ Моўчадзь была пушчана ў лад магутнасцю 240 квт. Амаль 20 г. станцыя выдавала ток, і навакольныя сёлы да ночы ззялі ў мірыядах агнёў. Затым пачалася эра глабалізацыі энергетыкі былога СССР, і малыя ГЭС аднеслі да разраду бесперспектыўных. Краіну захапіла "гігантаманія". У 1972 г. ГЭС была спынена як "нерэнтабельная". У 1989 г. будынак ГЭС і вадасховішча былі перададзены кааператыву "Спектр" і калектыўнаму прадпрыемству. З-за адсутнасці тэхнічнага нагляду за станам плаціны, гідратэхнічных збудаванняў увесну 1993 г. падчас паводкі плаціна была прадзёртая, і вадасховішча практычна перастала існаваць. Нарэшце прыходзіць 1997 год, калі прымаецца рашэнне пра перадачу паўразбуранай ГЭС на баланс "Гродноэнерго". Праз два гады пачынаюцца працы па праектаванні і аднаўленню ГЭС. 28 чэрвеня 2002 г. гідраэлектрастанцыя "нарадзілася" другі раз, дала ток у энергасістэму Гарадзеншчыны. Змантаваны два сучасных генератара. Адноўлены дзве турбіны. Створана вадасховішча пляцам 50 гектараў. Разліковая гадавая выпрацоўка электраэнергіі складае 1 мільён кілаватаў-гадзін. Акрамя таго створана маляўнічая зона адпачынку. У вадасховішчы - немалыя рыбныя запасы. Акрамя шчупака, галаўля, іншых парод рыб заўважана стронга.

































Побач з возерам, на беразе, усталяваны цікавыя драўляныя штукі, не ведаю як яны называюцца і хто той майстар, які іх зрабіў, але выглядаюць крута! І нядрэнна ўпісваюцца ў пейзаж.









Мэмарыяльная калёна (XVIII—XIX ст.), убачыць можна па дарозе ў 300 м. да захаду ад царквы, недалёка ад моста праз р. Моўчадзь. А па той бок моста ёсць закінуты цагляны будынак, відавочна не малады - якой мэты ён служыў і чым быў - мне не вядома, так што калі хтосьці ведае. Буду рады інфармацыі :)











Помнік прысвечаны Валянціне Церашковай (самі ведаеце хто гэта Wink )





Закінутая пякарня. Цяпер там на тэрыторыі, галоўным чынам, пасвяць канёў, ды склады нечыя. А ў дзяцінстве, я памятаю, бегаў туды за хлебам ды пернікамі.





Воданапорныя вежы. Працоўная і закінутая. Працоўная знаходзіцца праз дарогу ад чыгуначнага вакзала, на ўзгорку. А закінутая ў лясным масіве недалёка ад вуліцы Перамогі, побач з вежай пабудавалі помпавую станцыю.





Помнікі. Галоўным чынам, самі кажуць за сябе, пісаць шмат не буду. Камень знаходзіцца недалёка ад "сельгастэхнікі", а таблічка на цяперашняй Наваельнянскай лякарні.









Стары млын у Наваельні, дакладней тое што ад яго засталося. Шмат хто, мясцовыя і не мясцовыя, неаднаразова мне даказвалі, што ў Наваельні няма і не было млыноў. Але як жа няма і не было, калі быЛО, пра што сведчаць пакінутыя разваліны! Але я не адмаўляю той факт, што інфармацыя можа быць няпэўнай... Фатаграфіі злёгку аднастайныя, аднак у нейкай ступені адлюстроўваюць дух закінутага і забытага месца, не гледзячы на актыўнае жыццё баброў якія там пасяліліся :) Перагрызлі ўсё і паперакопвалі.. Вось месца на мапе: http://orda.of.by/.map/?53.455563,25.584603&m=gm/18,visicom/17













































Шмат пра што яшчэ не напісаў і не дадаў фота (касцёл, лазня, школа, садок, прыхадская школа, хата малітвы, бібліятэка, рынак, стадыён, старыя могілкі, балоты, прамысловыя аб'екты і іншае). Па меры магчымасці і паступлення, буду насычаць тэму новай інфармацыяй. Дзякуй за ўвагу.


Последний раз редактировалось: yauhen.herasimenka (20 Apr 2015, Mon, 3:24), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1496
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2015, Wed, 22:04    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Яўген Герасіменка

Просматривая фото не мог понять, что с ними.
Мне показалось, что некоторые отсканированы с бумажных?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 02 Apr 2015, Thu, 0:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Сталь, справа ў тым, што некаторыя фота зроблены тэлефонам на слабую камеру, але выпусціць момант з-за адсутнасці правільна апарата - гэта ўсё адно, што злачынства..
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 02 Apr 2015, Thu, 19:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цікава!
Я таксама з мястэчка і вельмі люблю свой край.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 15 Apr 2015, Wed, 19:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Яшчэ некалькі фатаграфій пякарні. Сёння міма праязджаў. Сапраўды месца закінутае.
У дзяцінстве, амаль праз дзень, бегаў туды за хлебам ды пернікамі. Як цяпер памятаю - хлеб 10 рублёў, а батон 12 і пернікаў цэлы пакет за 15 рублёў.. Ды і месца было прыемнае для позірку. Вялікія лісцяныя дрэвы: таполі, ліпы, злівы, яблыні. А цяпер амаль усе спілавалі..











Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 15 Apr 2015, Wed, 20:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мэмарыяльная калёна (XVIII—XIX ст.)





















Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 16 Apr 2015, Thu, 22:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй.

Яўген Герасіменка, магчыма, Вам вядома, цi быў узведзены ў Наваельнi гэты будынак?



Цитата:
таблічка на цяперашняй Наваельнянскай лякарні

А як выглядае зараз гэтая лякарня?
Крыху пра гэты летнiк https://www.youtube.com/watch?v=AvdozkFquiI

Вядомы стары здымак Наваельнi.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 17 Apr 2015, Fri, 0:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska

1. Цікавы здымак-карціна, такі мне яшчэ не трапляўся на вочы, мяркуючы па надпісах, напрошваецца выснова, што такі будынак мог быць ці жадаў быць, можа нават і быў ці цяпер ёсць, бо на ўскраіне Наваельні ёсць санаторыя, праўда яна носіць трохі іншы характар, чым большасць санаторый і агароджана плотам, здаецца, тэрыторыя яшчэ і ахоўваецца.. А я там быў толькі ў раннім дзяцінстве, калі мой бацька працаваў там у кінатэатры і амаль нічога не памятаю. Але я паспрабую пазнаць інфу пра малюначак, які вы даслалі.

2. Што на рахунак лякарні, тут таксама ўдала напісалі, я на наступным тыдні буду там недалёка, адмыслова зазірну і пофотографирую теперяшний вонкавы выгляд яе.

3. Відэа цяпер паглядзець не змагу - мабільны інтэрнэт, праз тыдзеньчык зірну :)

4. Ніжні здымак ужо дзесьці бачыў, але дзе менавіта знаходзілася гэта вуліца, так і не разабраўся.. шмат што памянялася ў Наваельні.. хаты шукаў - не знайшоў, слупой ды дрэў таксама няма падобных... Заўважыў адну асаблівасць, што ў іншых гарадах вуліцу Пілсудскага пераназывалі ў вуліцу Леніна, у Наваельні таксама ёсць вуліца Леніна, можа быць гэта яна.. :)

Ёсць у мяне ў запасніку копіі такіх вось паштовак:







Таксама ёсць старыя здымкі "са свету па нітцы", як той казаў.

Вакзал на той момант, калі там яшчэ стаяў Ленін:

Стары здымак вакзала:

Праект, дарэчы, тыпавы. Вось напрыклад стары здымак вакзала ў мястэчку Пабрадзе ў Літве. Вельмі падобныя:


Касцёл Сэрца Ісуса Хрыста
Касцёл пабудаваны ў цэнтры мястэчка ў 193х г. з дрэва.
1939 г. - школа ў Дварцэ перастае існаваць. Ксёндз Ян Капуста сасланы ў Сібір.
12.03.1952 г. - смерць ксяндза Віткоўскага каля мястэчка Людзвік. Касцёл заменены на гасцініцу.
1993 г. - памірае плябан Наваельнянскага і Дзятлаўскага касцёлаў. Касцёл заменены на кінатэатр.
Нават мая матуля некалі працавала ў гэтым кінатэатры кінааператарам!
1993 г. - касцёл адноўлены.
03.10.1994 г. - ксёндз Веслаў Дамброўскі прыступае да рэканструкцыі касцёла ў Наваельні.
12.06.2000 г. быў асветлены новы касцёл.
2007 год - завершана пабудова дарогі Хрыстовай.



Пасажырскі будынак, станцыя Наваельня (лінія Баранавічы Палескія - Ліда)


Царква. У часы яшчэ майго дзяцінства, там была драўляная званіца і дрэў пабольш было. А тут яны яшчэ маленькія...дрэўцы.



"Nowojelnia, Poland, A children's summer camp of the TOZ organizatio..."


Скінула адна жанчына, некалі мясцовая "Наша-Чайная-столовая (ах какие там продавались пирожки)"

Таксама тая жанчына скінула "Старая школа до 1965 г. Первый класс я пошла в эту школу."


Хата ў Наваельні, дзе жыў Віталь Губарэвіч.
...
…Ты гамаю акордаў мілагучных
Напоўніла мне сэрца да краёў,
І вобразаў так родных, неадлучных
Чарга перад вачыма ўстала зноў.
І я за ліру ўзяўся міма волі,
І грозна песня загула мая,
Яна пяе братам маім аб волі,
Аб нашых родных, дарагіх краях.
Але не плач у песні гэтай льецца —
Яна гучыць, як атамана кліч,
Пракляццем грозным з сэрца майго рвецца,
Ўздымае помсты ўсенародны біч.
(с) Віталь Губарэвіч.


Здымак сядзібы з такім тэкстам:
"Усадьба. Известна по инвентарю 1641 г. Являлась парадной резиденцией крупного магната, поэтому была лишена фольварочного комплекса. Один из немногочисленных примеров дворцово-паркового ансамбля начала XVII в.
В усадьбу вела двухъярусная брама, во втором ярусе которой размещалось зальное помещение (2 окна, зеленая кафельная печь), окруженное галереей с балюстрадой, покрытое гонтом. Слева от брамы при въезде на подворье размещались конюшня с каретной мастерской, при которой было жилье каретного мастера; справа - обширная возовня.
Центр подворья занимал деревянный двухэтажный дворец под ломаной гонтовой крышей со щитами. Судя по описанию, он имел черты архитектуры ренессанса и барокко. Этажи не соединялись между собой внутренними лестницами и в планировочном отношении существовали автономно. Планировка первого этажа анфиладная. В центре - большие сени, к которым вел открытый ганок с трехгранными ступенями. Справа от сеней - блок помещений, состоявший из столовой, «ретерады» (танцзала), аптечки и боковой комнаты; слева - три комнаты и гардероб. В тылу больших сеней размещались малые сени и жилая комната, которые вместе с большими сенями анфиладно связывали обе половины этажа. В помещениях были окна «крулевецкого» белого стекла в оловянных переплетах, печи из зеленых кафельных и белых фаянсовых «крулевецких» изразцов, камины. В ряде комнат потолки и стены расписаны «в разные цвета». В большой комнате левой половины дома, исполнявшей роль гостиной, слева от двери находилась галерея («хорок») для музыкантов, огражденная балюстрадой. Из малых сеней был выход на галерею, оформлявшую парковый фасад дворца. Она основывалась на 6 столбах «тесельской работы», имела парапет в виде балюстрады и ганок с трехгранными ступенями. Слева от этого ганка двери вели в подземелье, где находились два каменных склепа, перекрытых сводами. На второй этаж вела наружная лестница, расположенная возле парадного входа в нижний этаж. По ней поднимались в верхние сени. Возле них анфиладно группировались зал (5 окон, двупольные резные двери, расписные потолки и стены), ряд жилых комнат и кабинетов, богато оформленных живописью, резьбой и др.
Слева от дворца стоял флигель -протяженная деревянная одноэтажная постройка под ломаным гонтовым покрытием. В центре размещались сени, соединявшие два блока помещений. Один из них включал большую избу с 4 окнами, печью и камином, камору и алькеж (имели общую кафельную печь), второй - избу, жилую камору (с печью) и кухню. Последняя соединялась с сенями флигеля кухонными сенями, в которых были отгорожены две продовольственные каморки. К двору примыкал сад, имевший черты регулярного парка. В нем находилась беседка, построенная из брусьев.


"1939 r., kolonię do miejscowości Nowojelnia"


1937. VI клас сямігадовай агульнаадукацыйнай школы ў Наваельні. Злева направа сядзіць: Клімент Szkudlarek - настаўнік спеваў (пазней член АК раёна Ноўгарада) і Джон Tabisz (або Tobisz) - дырэктар школы (забіты неўзабаве пасля ўваходу Чырвонай Арміі). Сямейны архіў Галіны Kustry z Łodzi.


Последний раз редактировалось: yauhen.herasimenka (17 Apr 2015, Fri, 0:35), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 17 Apr 2015, Fri, 0:27    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ого, як багата атрымалася! Прыемна пагартаць такі фоталетапіс, шчыра дзякую!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 17 Apr 2015, Fri, 17:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вельмі цікава, дзякуй.

Яўген Герасіменка писал(а):
03.10.1994 г. - ксёндз Веслаў Дамброўскі прыступае да рэканструкцыі касцёла ў Наваельні.
12.06.2000 г. быў асветлены новы касцёл.

Касцёл новы ці пасля рэканструцыі? Іншымі словамі, ці засталося што-небудзь ад старога касцёла?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 19 Apr 2015, Sun, 21:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Ого, як багата атрымалася! Прыемна пагартаць такі фоталетапіс, шчыра дзякую!


Я рады, што цікава )
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 19 Apr 2015, Sun, 21:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
Вельмі цікава, дзякуй.

Яўген Герасіменка писал(а):
03.10.1994 г. - ксёндз Веслаў Дамброўскі прыступае да рэканструкцыі касцёла ў Наваельні.
12.06.2000 г. быў асветлены новы касцёл.

Касцёл новы ці пасля рэканструцыі? Іншымі словамі, ці засталося што-небудзь ад старога касцёла?


Наколькі я ведаю, то драўляныя канструкцыі замянілі на цагляныя, ды і мяркуючы па вонкавым выглядзе і выгляду з усярэдзіны, там калі і засталося штосьці ад мінулага будынка, то хіба што які-небудзь матэрыял, які пайшоў на забудову,.. ці магчыма рэлігійныя прадметы (абразы, кнігі і т.д). Але дакладна не ведаю, самому зараз цікава стала...





Гэтыя тры здымка вышэй не мае (с) сеціва


Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 20 Apr 2015, Mon, 3:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Паміж справай, паскроб я па арудах сваіх даўніх запісаў і адшукаў некаторыя матэрыялыы і фота на тэму, якая калісьці, ды і цяпер таксама злучае Наваельню, Наваградак, Любчу і шмат яшчэ.. іншыя вёсачкі і мястэчкі, шкада толькі, што цяпер гэта сувязь існуе толькі ў мінулым часе і на словах, мапах. Гаворка ідзе пра вузкакалейную чыгунку.

Усё пачалося са знойдзеных фатаграфій нейкіх старых значкоў. Я нават не памятаю сапраўды, адкуль у мяне яны ўзяліся, але менавіта яны разгулялі маю цікавасць. "Што гэта за такі паравозік?" - цікавіўся я, некалькі гадоў таму. (а што менавіта на другім значку, я так да гэтай пары і не ўдакладніў. )



І тут я пачаў шукаць і знаходзіць розныя старыя фатаграфіі, мапы, якія адкрылі святло на мае пытанні. Як напрыклад, паравоз "Зязюля" (Кукушка), даволі вядомы на тыя часы.






А там яшчэ і сябры магістранты з г. Елгава прыехалі ў Баранавічы на канферэнцыю ва ўніверсітэт, ды так выйшла, што правёў ім экскурсію, яшчэ больш пасябраваў, у выніку праз год сам прыняў удзел у канферэнцыі, якая прайшла ў самым горадзе Елгава ў Латвіі, дзе як раз і падняў я сабраны і вывучаны матэрыял па вузкакалейцы, падаючы як гістарычную асаблівасць роднага мястэчка! Тэзы надрукаваныя ў складанцы, як кароткая інфармацыя пра дарогу:



А вось газета - асноўная крыніца, годнай інфармацыі. Нажаль пачатковага выпуску і наступнага я так і не знайшоў.


Зараз жа пра дарогу нагадваюць хіба што дзе-нідзе захаваныя фрагменты чыгуначнага насыпа. Якія, нават і цяпер нескладана знайсці ў некаторых месцах, як вось напрыклад недалёка, дакладней уздоўж дарогі побач з вёскай Рабкі. Вось на мапах, вельмі нават выразна відаць, дзе праходзіла гэтая дарога: http://orda.of.by/.map/?53.471019,25.627339&m=gm/18,visicom/14,e/14,wig/14

Ну і вядома, было б сумна без фотаматэрыялу. Як відаць, нават цяпер на месцы былой вузкакалейкі засталіся ўзвышшы, насыпы:






Не толькі насыпы і ўзвышшы сведчаць пра дарогу.. Доўгі час, як кажуць мясцовыя, існавала ў Наваельні "рамонтнае дэпо", якое разбіралі ўсё каго не брала лянота. І цяпер калі засталося штосьці, дык толькі купкі бетону, кавалкі цэглы, смецце, якія ўлетку зарастаюць крапівой і зусім нічога не відаць, але я своечасова паспеў зрабіць некалькі здымкаў, прыкладна гэтым часам (красавік), але чатырма-пяццю гадамі раней.















І дзве фатаграфіі яшчэ больш раннія (жнівень). Можа нейкі час, гэты будынак служыў якой-небудзь іншай мэты - не ведаю. Але з самага майго дзяцінства, колькі памятаю, там заўсёды расла крапіва. І спасылка на месца на мапах: http://orda.of.by/.map/?53.463342,25.5911&m=gm/18,rkka/14,e/14,wig/14



Ну і радкі пра Наваградскі чыгуначны вакзал, а дакладней — пра яго левую частку (http://globustut.by/novogrudok/index.htm#uzkokol_vokzal). У першай палове 1920-х гадоў (Наваградак быў тым часам у складзе Польшчы) у горадзе будуецца цагляны будынак чыгуначнага вакзала (1925 г.). Цяпер у яго будынку працуе аўтобусны вакзал Наваградка.


Былі ў нашай краіне і іншыя вузкакалейныя дарогі, якія галоўным чынам вялі да торфараспрацовак, месцаў здабычы вугля, да складоў прадпрыемстваў. На іх выкарыстоўваліся таварныя вагоны. А паміж гарадамі па вузкакалейках хадзілі і пасажырскія вагоны. Жыхары Наваельні рэальна маглі купіць квіток да Ўладзівастока і адправіцца ў шлях з перасадкамі, вядома.

Хто ведае, існавала б да гэтай пары вузкакалейка, то нават можна было б Наваградак, Любчу, Шчорсы і нават Мір, з іх непаўторнымі па прыгажосці архітэктурнымі помнікамі, аб'ехаць у стылізаваным пад даўніну турыстычным вагончыку па закальцаванай чыгунцы, сузіраючы на шляху прыгажосць навакольных вёсак. :)

Дзякуй за ўвагу. Яўген Герасіменка.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 22 Apr 2015, Wed, 18:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Яўген Герасіменка писал(а):
GlobusBelarusi писал(а):
Вельмі цікава, дзякуй.
Яўген Герасіменка писал(а):
03.10.1994 г. - ксёндз Веслаў Дамброўскі прыступае да рэканструкцыі касцёла ў Наваельні.
12.06.2000 г. быў асветлены новы касцёл.

Касцёл новы ці пасля рэканструцыі? Іншымі словамі, ці засталося што-небудзь ад старога касцёла?

Наколькі я ведаю, то драўляныя канструкцыі замянілі на цагляныя, ды і мяркуючы па вонкавым выглядзе і выгляду з усярэдзіны, там калі і засталося штосьці ад мінулага будынка, то хіба што які-небудзь матэрыял, які пайшоў на забудову,.. ці магчыма рэлігійныя прадметы (абразы, кнігі і т.д). Але дакладна не ведаю, самому зараз цікава стала...



Гэтыя тры здымка вышэй не мае (с) сеціва


Паступіла новая інфармацыя і фатаграфіі. Па ідэі драўляны касцёл абклалі цэглай, так што дзесьці старыя часткі касцёла можа ўсёткі і засталіся.


























А гэта касцёл у 1992-1993, на той час ён быў кінатэатрам "Победа"

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 22 Apr 2015, Wed, 18:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Дзякуй.

Яўген Герасіменка, магчыма, Вам вядома, цi быў узведзены ў Наваельнi гэты будынак?

Цитата:
таблічка на цяперашняй Наваельнянскай лякарні

А як выглядае зараз гэтая лякарня?
Крыху пра гэты летнiк https://www.youtube.com/watch?v=AvdozkFquiI


Хутчэй за ўсё я знайшоў вашу фатаграфію.
Раней гэта месца было звычайнай санаторыяй, зараз гэта лякарня. Я быў там даўно, калі ўстанова насіла іншы характар, мой бацька там працаваў у кіназале, а мне ад сілы было 3-4 гады... Цяпер гэта зачыненая тэрыторыя, але я некалькі здымкаў зрабіць смог. Бацька кажа, што насупраць галоўнага ўваходу быў фантан, прыкладна як на вашым малюнку.. так што цалкам верагодна, што гэта і ёсць патрэбны будынак..


Раней гэта быў асноўны бок, калі прыгледзецца, то як раз 3 паверхі і маленькі 4-ы, па тыпу мансарды.. І контур вельмі падобны. Вось будынак на карце: http://orda.of.by/.map/?53.46277,25.566768&m=gm/17,rkka/14,e/14,wig/14



Ну і вядома, як я і абяцаў - фатаграфіі лякарні, якая некалі была і школай, і лагерам, і шпіталем і шмат чым яшчэ.







Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото деревень Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы