Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Подых навальніцы
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 19 Jun 2015, Fri, 19:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ля Знаменкі пераязджаем праз Сцвігу





і неўзабаве апынуліся ўжо ў Лельчыцкім раёне
Спачатку збочылі да Тонежу. Царква святога Міколы тут новая, але гісторыя цікавая



6 студзеня 1943 г. фашысты спалілі 261 жыхара ў старой царкве. За гэта вёску называюць Палесскай Хатынню
https://www.youtube.com/watch?v=O9PcDe6M4qs

На памяць пра гэтую падзею быў збудаваны мемарыял на месцы старой царквы, які зараз месціцца побыч з новай царквой.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 19 Jun 2015, Fri, 19:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Самае цікавае для нас пачалося з памежнага пункта Букча. Мы ўехалі ў памежную зону, дзе ўсё было па сур'ёзнаму: шлагбаум, людзі з аўтаматамі, праверка дакументаў... Не, тут усё было добра і пытанняў да нас не было. Але, улічваючы далейшае рагортванне падзей, калі дазволіце, дам некалькі парад.
1. Калі Вы тэлефануеце напярэдадні ў адпаведную заставу і папярэджваеце пра ваша жаданне прыехаць у памежную зону, то ў кожным другім адказе вы хутчэй за ўсё пачуеце: "А, едзце і ўсё!" Папрасіце вас зарэгістраваць усё ж такі пісьмова. Гэтым разам усё было добра, але ў адной з папярэдніх вандровак мы ледзь з-за гэтага не патрапілі ў Начу.
2. Тую ж пісьмовую рэгістрацыю папрасіце і на памежным пункце праверкі дакументаў. Калі вы дакладна ведаеце, што вы будзеце выязджаць праз іншы памежны пункт, то парасіце памежнікаў патэлефанаваць на той пост кудою вы будзеце выязджаць з памежнай зоны.

Вось па другім пункце ў нас і ўзніклі праблемы. Але гэта пасля, пакуль мы аглядалі адзіную захаваўшуюся старую царкву ў Лельчыцкім раёне ў вёсцы Прыбаловічы







Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 19 Jun 2015, Fri, 21:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ёсць на поўдні Беларусі, там дзе карта Гомельскай вобласці сцякае нібы кроплі малака па шклянцы, глухія
месцы, куды заходзіць цікавая тэктанічная структура - Украінскі шчыт. Гэта адзінае месца, дзе ў нас мае быць нешта падобнае. Дзе пароды крышталічнага фундаменту ляжаць вельмі блізка, альбо наогул выходзяць на дзённую паверхню.


(карычневым колерам пазначана тэрыторыя заходу Украінскага шчыта на тэрыторыю Беларусі)

Гэта робіць яго больш унікальным перад кар'ерамі ў Мікашэвічах, дзе крышталічны фундамент перакрыты асадкавымі пародамі магутнасцю ад 20 метраў (а ў сярэднім каля 100 м).
У 1976 тут быў адкрыты завод па вытворчасці шчэбеню


(здымак Дианы)











У склад яго уваходзяць два кар'еры, адзін з якіх працуе да сёняшняга дня. На нашае пытанне: "Як прайсці да кар'ера?", жанчына на прахадной накіравала нас да працуючага кар'ера "Сялянская ніва". Кажуць, што тут здабываюць самы цвёрды ў Еўропе граніт маркі М-1400 (трываласць 1400 кг/см2). У мікашэвіцкага граніта гэты паказчык ніжэй на 200 адзінак.





















Нас жа больш цікавіў другі кар'ер - "Надзея"
Каб не было непаразуменняў, пытайцеся на прахадной: "Як прайсці да возера?", таму што ў 1995 годзе гэты кар'ер быў затоплены. А між іншым тут ці не адзінае месца ў Беларусі, дзе здабывалі камень для абліцоўвання. Камень ішоў нават на экспарт. Напрыклад, сюды



Сёння ідуць размовы пра аднаўленне дзейнасці кар'ера, бо абліцовачны камень мы самі сталі набываць за мяжой. А пакуль можна атрымаць асалоду ад краявідаў беларускай Карэліі

























Сярод іншых адметнасцяў гэтага глухога пасёлка, дасягнуць якога можна толькі праехаўшы больш за тры кіламетры па тэрыторыі Украіны, можна назваць новую царкву





Яе папярэдніцу





Ды каменны крыж ля клуба



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 19 Jun 2015, Fri, 22:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пасля водных працэдураў мы паехалі аглядаць яшчэ некалькі новазбудаваных цэркваў.
У Мілашэвічах







Ды Баравым



Думкамі мы былі ўжо ў Лельчыцах. Але...
Нас прыпыніў чарговы памежны пост. Праверка дакументаў... І дзіўнае пытанне: "Як вы сюды патрапілі?"
Мы патлумачылі. Памежнікі патэлефпнавалі на пост у Букчу. Нас там ніхто не памятаў!!! Мы здзівіліся, бо не думалі, што машына з віцебскімі нумарамі можа згубіцца нават сярод палесскай дрыгвы. Далей быў званок на заставу. Да нас даносіліся абарваныя словы, накшталт:
- Мы не можам іх затрымаць... Так, дакументы ў парадку... Я сам не разумею як яны сюды трапілі!!!
Пасля з заставы выклікалі камандзіра. Ізноў усё спачатку: праверка дакументаў, хто такія, дзеля чаго...
Адыход у бок, чуханне патыліцы... Зноў вяртанне да нашай машыны:
- Фатографы?!! А ну-ка, пакажыце здымкі!
Нават кар'еры ў Глушкавічах не выклікалі думкі пры дыверсію...
Зноў адыход у бок. Зноў вяртанне:
- А як вы даведаліся пра нашы адметнасці?!!
Зноў расповяд пра складанне маршрутаў, пра крыніцы інфармацыі, выкарыстоўванне інтэрнэту для ілюстрацыйнасці расповяду.
Потым быў дзесяціхвілінны перапынак: мы расказвалі пра свае вандроўкі, яны расказвалі пра адметнасці Лельчыцкага раёну... І тут камандзір расплыўся ва ўсмешцы:
- Адчыніце багажнік! Мы паглядзім вашы рэчы!
Усмешка змянілася разчараваннем - палаткі, спальнікі ды іншыя турыстычныя прылады не выкрывалі ў нас парушальнікаў мяжы ды кантрабандыстаў...
Яшчэ дзесяць хвілін чакання. Нарэшці нервы не вытрымалі ў памежнікаў - яны нас адпусцілі, узяўшы слова, што сёння ў памежную зону мы больш не сунемся. Мы і не планавалі...
Абяцанне мы вытрымалі, але гэта не засцерагло нас і самае цікавае чакала нашу каманду наперадзе...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 19 Jun 2015, Fri, 23:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Далей, у намаганні выратаваць час, усё было вельмі хутка. Якімі наіўнымі мы былі...







Касцёл у Лельчыцах у 2010ым годзе



Буда Лельчыцкая









Сярод хрысціянскіх магілак адшукалася і мусульманская







Чырвонабярэжжа





Буйнавічы





Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 20 Jun 2015, Sat, 0:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Шчыра кажучы, я ўжо мроіў пра горад N, але на нашым шляху непераадоленай перашкодай стаў ***
Што станоўчага магу сказаць пра нашыя службы, дык тое, што яны надта хутка працуюць. Хутчэй, чым ездзіць наш кіроўца...
Паколькі гэта быў невялічкі РАЙцэнтр, то наша вялікая група разбрылася па ім задавольваць свае патрэбы і цікавасці.
Калі мы са Зміцерам адфоткалі царкву (літаральна дзве-тры хвіліны пасля прыпынку) і пераходзілі дарогу (дзякуй Богу, гэтым разам у дазволеным месцы), да нас падскочыў "козлік" (гэта я пра машыну). З яго выкуліліся два чалавекі з аўтаматамі. Па знешнім выглядзе было відаць, што яны ў дзяцінстве слухаліся маму і з задавальненнем елі манную кашу. Не, ну канешне, ім таксама спатрэбіліся нашы дакументы. Дзіўна, як усе гэтыя людзі жылі без нашых дакументаў? Зноў чарговы аповяд: хто мы такія, што тут робім... Не, наступным разам трэба зрабіць раздрукоўку, бо гэта ўжо нагадвала стары анекдот пра марскую зорку.
Далейшыя падзеі здзівілі і мяне самога. Нашы дадзеныя перадалі па рацыі, каб нас "прабілі". У гэты час, паколькі мы доўга адсутнічалі, да нас "з яўкай з павіннай" падышла наша спадарожніца.
Праз хвілін пяць ім адказалі. Я ўжо меў стасункі з нашымі "унутранымі органамі" (не блытаць з вантробамі, хоць і вантробы яны нам добра паелі), але імяне ён здзівіў:
- Они чистые.
- И что нам теперь делать?!!
- Везите в РОВД - будем разбираться.
Нас папярэдзілі аб адказнасць, а таксама пра тое, што калі мы не будзем рухацца за іх машынай, то па нас адкрыюць агонь.
Калі мы пад'ехалі да РАУС, то туды ўжо пад дулам аўтамата падводзілі яшчэ дваіх нашых сяброў: іх аператыўнікі аператыўна вылавілі з туалета. Уяўляю іх здзіўленне, калі на парозе з'явіліся людзі са зброяй))) Адразу ўзгадалася цытата аднаго з еўраазіяцкіх лідараў...
Не паспелі нас усіх завесці за краты, як з кабінета выкуліўся круглы чалавечак:
- Всех поймали?! Во всём признались?! Всё изьяли?!
- Нет...
- Работайте!!!
Паколькі за дзень гэта было не першае затрыманне і мы не былі ў чымсці вінаватыя, мы сустрэлі гэта з жартамі.
Зноў тыя ж пытанні, тыя ж адказы...
На наша пытанне, чаму нас затрымалі, атрымалі адказ, што трэба глядзець навіны... Навіны мы паглядзелі пасля.
Тут з каморкі выйшаў наступны супрацоўнік, які хутчэй не спытаўся, а сцвердзіў, гледзячы на нашу спадарожніцу:
- Вы - Наталля Карась (?!!) (!!!) (Яго інтанацыя не дазволяе мне больш дакладна паставіць знакі прыпынку)
У мяне ў самога ўзнікла сумненне: чалавек якога я знаю 18 год - зусім не той за каго ён сябе выдае?!! Магчыма, яна працуе на разведку якой небудзь цэнтральнаафрыканскай краіны ці дзяржавы усходняй Акіяніі?
Наша спадарожніца працягнула свой пашпарт, але ён ад яго адмовіўя. Зноў схаваўся ў сваёй каморцы, зноў выйшаў, зноў новае імя і прозвішча... Зноў адмова. Нарэшці гэтая гульня яму і самому надаела і ён пацікавіўся нашымі фотаздымкамі... Зноў прагляд, зноў нічога крамольнага.
Відаць, ён, як і памежнікі, апынуўся ў тупіку...
Праз хвілін сорак нарэшці нам параілі пакінуць горад і не з'яўляцца ў ім тыдзень, а лепей два. На наша пытанне, ці можам мы рухацца да горада N, нам сказалі, што там нас чакае наступны пост і лепей кіравацца на поўнач і чым далей, тым лепей.
Да парады мы прыслухаліся... Але і яна нас не ўратавала ад наступнага затрымання. Але пра гэта пасля...

Адзін з нешматлікіх кадраў з ***

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 20 Jun 2015, Sat, 0:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Транзіт па Мазырскім раёне быў надзіва спакойным
Помнік нафтапроваду Дружба ля пасёлка... Дружба))



Рака ля вёскі Міцькі падманула нашы спадзяванні



Кінулі панты ў Барбарове







Прыпыніліся ля царквы Сабора беларускіх святых у пасёлку Крынічны



Якой небудзь мяжы паміж пасёлкам Крынічным і вёскай Гурыны мы не заўважылі, але геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Каменныя валы ў літаратурных крыніцах аднесены да вёскі Гурыны. Дарэчы, спаскуджаны аматарамі жывапісу і петраграфіі











І вельмі абзорная экскурсія па Мазыры







Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 20 Jun 2015, Sat, 0:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Калінкавічы. Здаецца, у мінулым годзе тут ужо тупалі, таму больш адпачываў у машыне рэдка спакушаючыся на нейкія кадры













Але некаторыя запомняць Калінкавічы, як і ўсю вандроўку, надоўга... Чалавек не паспеў яшчэ ўзняць фотаапарат, як да яго падышоў міліцыянер... Зноў праверка дакументаў, зноў пытанні пра мэты здымак, зноў расповяд пра абавязкі, зноў ніякіх уразлівых тлумачэнняў, зноў згублены час (хвілін дваццаць), зноў і зноў... Навінка гэтага выпадку: старонкі пашпарту адснялі на смартфон... Працягваць проста не хочацца... Стамляешся... Як у тым анекдоце... Нарэшці знайшоў яго ў інтэрнэце...

Возвращается мужик с курорта. Под мышкой бумажный сверток. Заходит в купе поезда. Проводница:
- Ой, а что это у вас такое?
Мужик, с гордостью:
- Морская звезда. Сам ловил, сам сушил, сам лаком покрывал - вот жене домой в подарок везу.
Проходит в купе. Попутчик:
- Ой, а что это у вас такое?
Мужик, доброжелательно:
- Морская звезда. Сам ловил, сам сушил, сам лаком покрывал - вот жене домой в подарок везу.
Приезжает на вокзал. Таксист:
- А что это у тебя такое?
Мужик, спокойно:
- Морская звезда. Сам ловил, сам сушил, сам лаком покрывал - вот жене домой в подарок везу. Подъезжает к дому, навстречу идет знакомый:
- Ой, а что это у тебя такое?
Мужик, с раздражением:
- Морская звезда. Ловил, сушил, покрыл лаком. Жене в подарок везу.
В подъезде встречает соседа:
- А что это у тебя такое?
Мужик, со злостью:
- Морская звезда! Поймал, засушил - жене в подарок привез!!!
Звонит в дверь. Жена:
- Ой, милый, а что это у тебя такое?
Мужик, с яростью впечатывая сверток жене в физиономию:
- МАНДАВОШЬ!!!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 20 Jun 2015, Sat, 0:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ну, скончым на пазітыве. Царква ў вёсцы Дубрава Светлагорскага раёна. Тут нас ніхто не затрымліваў. Мабыць, спалохаліся надыходзячай навальніцы...

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 813
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 20 Jun 2015, Sat, 15:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
- Они чистые.
- Всех поймали?! Во всём признались?! Всё изъяли?!
- Вы - Наталля Карась?

Сыграли роль щуки, чтоб карась не дремал:) Ученья удались. История из серии "есть что вспомнить, нечего детям рассказать" Laughing Изложено весьма мастерски, спасибо за рассказ и дележку опытом.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 20 Jun 2015, Sat, 16:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

tam_erm писал(а):
Ученья удались. История из серии "есть что вспомнить, нечего детям рассказать".


Это точно. Многие фразы стали крылатыми в узких кругах. Ну, и спасибо Диме - благодаря его сайту и бумажке о том, что он является сотрудником киностудии, все эти вопросы решались со скрипом, но быстрее, чем могли бы решиться.
Была масса дурацких вопросов в свете принятых в последнее время дурацких законов. Так в Калинковичах у Димы допытывались - кем ему приходятся эти люди: друзья-знакомые или оказывают какую-либо помощь? Понятно к чему хотели дело склонить...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Мiхаiл L.



Зарегистрирован: 06.10.2014
Сообщения: 891
Откуда: Новалукомль

СообщениеДобавлено: 20 Jun 2015, Sat, 17:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

tam_erm писал(а):
Ученья удались.

Злавілі пяць вандроўцаў кантрабандыстаў! Laughing Як гэта яшчэ без рашоткі абышлося?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Д. Ивченко



Зарегистрирован: 17.03.2012
Сообщения: 361
Откуда: г. Толочин

СообщениеДобавлено: 21 Jun 2015, Sun, 10:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вместе ездили, впечатлений и сюжетов для рассказов много, но Валацуга всё так расписал, что и нечего добавить. Облегчил мою участь :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12763

СообщениеДобавлено: 23 Jun 2015, Tue, 21:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ілюстрацыя назвы тэмы ад Зміцера Іўчанкі

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Д. Ивченко



Зарегистрирован: 17.03.2012
Сообщения: 361
Откуда: г. Толочин

СообщениеДобавлено: 23 Jun 2015, Tue, 22:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А на утро повстречали зверя...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4  След.
Страница 3 из 4

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы