Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Сумесная вандроўка фарумчанаў
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 21:15    Заголовок сообщения: Сумесная вандроўка фарумчанаў Ответить с цитатой

Не так даўно адбылася самая, пакуль што, сумесная вандроўка фарумчанаў, бо наша каманда гэтым разам складалася толькі з квартэту людзей, якія зарэгістраваныя на дадзеным форуме. Нейк незаўважна прайшла яна пад знакам Якуба Коласа. Чаму? Зараз раскажу, а заадно і абмалюю наш агульны маршрут

Першым коласаўскім месцам (апусцім Стаўбцоўшчыну) быў манастыр бенедзекцінак у Нясвіжы...









Тут, канешне, не ўсё так проста... Коласаўская настаўніцкая семінарыя была разбурана пад час вайны, а пасля вайны нясвіжскі педколедж з гучным імем Коласа пераехаў у манастырскія муры. Ну, не важна: усё адно - імя Коласа носіць.



Нават калі вы ўжо былі ў гэтым цікавым дворыку, не палянуйцеся зазірнуць зноўку: тут зрабілі цікавы помнік першаму духавому аркестру



У Ганцавічах я халтурыў, таму скраду сам у сябе леташні здымак помніку паэта (ну, вы самі памятаеце пра вёску Люсіна, коласаўскую школку, "На ростанях")



Неўзабаве быў і Пінск з дамком на вуліцы Чуклая, дзе жыў пісьменнік





Здаецца не так даўно раскруцілі гэтую гісторыю з вянчаннем Якуба Коласа, але на браме сабора святой Варвары вісіць мемарыяльная шыльда пра гэтую падзею







Ну, і, канешне, Пінкавічы. Коласаўская школка, але моцна перабудаваная. Зараз тут музей







Паміж гэтымі месцамі было яшчэ шмат чаго... Калі вам цікава, то паехалі?..
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 813
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 21:25    Заголовок сообщения: Re: Сумесная вандроўка фарумчанаў Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
Не так даўно адбылася самая, пакуль што, сумесная вандроўка фарумчанаў. Калі вам цікава, то паехалі?..

Канешне, цікава. Цікава, колькі часу вам спатрэбіцца, каб выкласці шэсць дзесяткаў пунктаў :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 21:26    Заголовок сообщения: Re: Сумесная вандроўка фарумчанаў Ответить с цитатой

tam_erm писал(а):
Валацуга писал(а):
Не так даўно адбылася самая, пакуль што, сумесная вандроўка фарумчанаў. Калі вам цікава, то паехалі?..

Канешне, цікава. Цікава, колькі часу вам спатрэбіцца, каб выкласці шэсць дзесяткаў пунктаў :)


А Вам што можа быць цікава?!!! )))
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Мiхаiл L.



Зарегистрирован: 06.10.2014
Сообщения: 891
Откуда: Новалукомль

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 21:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга, паехалі))))
Хачу якія небудзь руіны, маюцца? :D
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 22:04    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Михаил Lbhrj писал(а):
Валацуга, паехалі))))
Хачу якія небудзь руіны, маюцца? :D


Руіны касцёла з вёскі Новыя Навасёлкі Нясвіжскага раёна пойдуць?..))





Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Мiхаiл L.



Зарегистрирован: 06.10.2014
Сообщения: 891
Откуда: Новалукомль

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 22:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
пойдуць?..))

Ага, які-та маленькі касцел быў. А яшчэ ёсць?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 23:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Михаил Lbhrj писал(а):
Валацуга писал(а):
пойдуць?..))

Ага, які-та маленькі касцел быў. А яшчэ ёсць?


Не, касцёл, здаецца, быў немаленькі - гэта тое, што ад яго засталося.
Спачатку мы заскочылі туды, адкуль для мяне два гады назад усё пачыналася (усяго-та два гады?? а я думаў, што ўжо год 5 муцім са старымі картамі - шмат чаго зроблена, шмат чаго знойдзена. я маю наўвазе агульны працэс)



Затым былі Стоўбцы, у якіх я інтэлегентна пазяхаў у бок і абмежаваўся новай царквой



Новы Свержань
Руіны сінагогі



"Руіны" царквы



Ды адноўлены вадзяны млын







Шматпакутная вішнявецкая царква



І вось праз пэўны час мы ўжо амаль у Нясвіжы - класічны сядзібны дом у Рудаўцы. Зараз у ім крама



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 23:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пра Нясвіж крышку ўжо пісаў, але спачатку мы пад'ехалі да дома-музея Міхася Сеўрука.
Прыклады яго твораў я ўжо прыводзіў тут https://fgb.by/viewtopic.php?p=71211#71211
Мы прыехалі надта рана каб дакрануцца да прыгожага, таму сфатаграфавалі толькі знешні выгляд дома-музея, але і сам па сабе дом вельмі цікавы. Калі вы зберацеся туды, то арыентуйцеся на рог Садовай і Першамайскай





Яшчэ крышачку Нясвіжа для "адчотнасці"
Пажарнае дэпо





Шкада, што звычайна абмінаецца пасёлак лясніцтва па вуліцы Сыракомлі. Нам там вельмі спадабалася























Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 23:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пасля была Альба з яе векавымі дрэвамі



ды вытворчым корпусам















Пасля збочылі да царквы ў Лані



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 08 Aug 2015, Sat, 0:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пасля Лані прыйшло разуменне, што канчатковая мэта нашага маршрута ўжо нікога не турбуе, і валодаючы пэўнымі прывілеямі, я/мы стаў(-лі) нарэзваць кругі па родным для мяне мясцінам. Так мы апынуліся ў Янавічах





Дарэчы, пашчасціла спусціцца ў падвалы дома і, калі хто з маіх спадарожнікаў не пашкадуе здымкаў, мы іх тут пабачым

Стралкова (тыя ж Янавічы, толькі налева) з яго сабакамі







Цясноўцы



І нават Нагорным







У Межнай Слабадзе даведаўся пра нечаканыя крэатыўныя здольнасці сваіх спадарожнікаў, якія тут прыводзіць не варта



У Карацку мелі вельмі цікавае знаёмства з мясцовым жыхаром, які вельмі цікава распавёў пра капліцу-пахавальню Чарноцкіх, якая ўсё больш патанае ў зеляніне





Прыпыніліся ля царквы ў Галынцы



Палазілі па сядзібе













Яшчэ крышачку пачакалі



пасля чаго зразумеў, што мае спадарожнікі не даруюць мне, калі я не пакажу ім гэта





І НАРЭШЦЕ (!!!) мы выправіліся ў той бок куды збіраліся....

З.Ы. Не, дапішу гэтае слова пра млын у Шыйках - ПАСПЕЛІ! Спяшайцеся і вы, мабыць, недоўга яму засталося - тым больш, што паглядзець і вакол яго ёсць што: гэтым разам мы прамінулі цікавыя сядзібы ў Тучы ды Чырвонай Зорцы, цікава, ці стаіць яшчэ урведскі млын, ды і сам Клецк можа вельмі ўпадабацца. Маршруцік можна скласці ОГО-ГО!!!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 813
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 08 Aug 2015, Sat, 10:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
пашчасціла спусціцца ў падвалы дома і, калі хто з маіх спадарожнікаў не пашкадуе здымкаў, мы іх тут пабачым




Валацуга писал(а):
У Карацку мелі вельмі цікавае знаёмства з мясцовым жыхаром, які вельмі цікава распавёў пра капліцу-пахавальню Чарноцкіх, якая ўсё больш патанае ў зеляніне

Гэта якраз той выпадак, калі чалавек на здымку не замінае:
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 08 Aug 2015, Sat, 19:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

tam_erm, выдатна!
А тым часам мы ўжо былі ў Ганцавіцкай воласці і прыпыніліся ля млына ці не млына, але вельмі фундаментальнай пабудовы ў вёсцы Кукава





Затым...











І цікавосткі Вялікіх Кругавічаў







І нарэшце



Хацелася пацешыць сябе нечым ціеавым, новым і неардынарным
Напрыклад, сядзібным домам ля Кургана Славы







Альбо будынкам надлясніцтва











Ці канторай шклозавода



І вось мы пакідаем гэты беларускі Суздаль, шкадуючы пра тое, што ўсё агледзець тут з першага раза нерэальна,



праз Хатынічы



імчым на поўдзень да зямлі абетаванай...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 08 Aug 2015, Sat, 19:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Забягаючы наперад...
Так нізка размешчаную буслянку я бачу ўпершыню. Бусел, які быў на ёй зрабіў для нас сапраўдную фотасесію, якой я выс зараз памучаю...
Вёска Любель





Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 09 Aug 2015, Sun, 1:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пласкінь была першым пунктам на Піншчыне



І адразу сутынуліся з аб'ектам якому 300 (ТРЫСТА) лет!!! Ва ўсялякім разе так нам распавяла жыхарка гэтага дома.





Пра дабраслаўскую (тую самую - самую вузкую) царкву не чулі толькі абібокі, а вось пра гісторыю Рымы Івановай я тут пачуў упершыню







Вёска Лышчэ нас зацікавіла не столькі сваёй царквой,



колькі аб'ектам культа ля яе





Царква Міхала Арханёла ў суседніх Забораўцах





Лагішын павінен быў стаць апошняй кропкай гэтага дня, але не стаў



Сам па сабе пасёлак цікавы сваёй забудовай











Як і іншыя сучасныя мястэчкі Беларусі, Лагішын - месца трох рэлігій
Царква ХВЕ



Петрапаўскі касцёл, дзе захоўваецца каранаваны абраз Маці Божай (Каралевы Палесся)



Ды праваслаўная царква







з капліцай



B59, напэўна б, нас не зразумеў, калі б мы абмінулі мясцовыя могілкі













На могілках мы пазнаёміліся з цікавай кабетай, якая шмат чаго распавяла пра гісторыю мястэчка, капліцу на могілках, прыгодах каранаванага абраза і шмат іншага.
На жаль, самае цікавае пахаванне было абрабавана - з яго знік герб









Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 09 Aug 2015, Sun, 10:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Зранку пабачыў. Вельмі ўпадабалася і пасуе да наступнага посту
З парад Паула Каэлья
Падарожжа - гэта прыгода. Генры Мілер сказаў: лепш адкрыць для сябе незнаёмую царкву, аб якой раней ніхто ня чуў, чым накіравацца ў Рым і адчуваць сябе абавязаным наведаць Сікстынскую капэлу. Схадзі і туды, але паблукаўшы па завулках, адчуй свабоду і знайдзі тое, пра што ты сам яшчэ нічога ня ведаеш і што, можа быць, зьменіць тваё жыцьцё.

Новы Двор















Чухава









Патрыятычныя цэрквы ў Кашэвічах якія мы пабачылі на дзень чыгуначніка













Пра Кражаўзвіжанскую царкву чуў шмат хто, а вось пра каплічку над святой крынічкай...



















Могілкавая каплічка ў Ботаве



Царква ХВЕ, царква сятой Еўфрасінні і прыдарожная каплічка ў Малатковічах









Могілкавая каплічка ў Дамашыцах



Лунінец

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы