Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

ООПТ: Браславский район
На страницу 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Памятники природы -> ООПТ: Витебская область
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 01 Jan 2016, Fri, 16:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Ландшафтныя геолага-геамарфалагічныя заказнікі прыроды

1. Едагальская Града з Гарой Пакруша
2. Муйсаўскі Звонец
3. Янэльская Катлавіна

Геолага-геамарфалагічныя і геамарфалагічныя помнікі прыроды

4. Слабодкаўская озавая Града
5. Біцюнскі камавы масіў
6. Маскавіцкія Камы
7. Думарышкінскія Пагоркі
8. Баркуновы Горы (Озавыя Грады)
9. Пузавіцкая кальцавая структура – Абадок
10. Субоцішскія Пагоркі
11. Найніжэйшая кропка паўночнай Беларусі Фядорынкі
12. Струсцянскі Кам (Баханок)
13. Найвышэйшыя Пагоркі Браслаўшчыны Смулькі

Геалагічныя (мінералага-петраграфічныя) помнікі прыроды

14. Юравіцкі Вялікі Камень
15. Аколіцкі Вялікі Камень
16. Пузавіцкі Вялікі Камень
17. Прададзены Камень Думарышкінскі
18. Едагальскі Вялікі Камень
19. Лейшаўскі Вялікі Камень
20. Камень Следавік Думарышкінскі
21. Крэўняўскі Валун

Існуючыя геалагічныя (мінералага-петраграфічныя) помнікі прыроды

22. Браслаўскі Вялікі Камень
23. Струстаўскi Камень з надпiсам
24. Краснагорскі Вялікі Камень з Групай валуноў
25. Чортаў Камень рычаўскi
26. Марцін камень лайбуноўскі
27. Сіпавіцкі Камень з ямкаю
28. Пастухоў Камень Варапаншчынскi
29. Старадворышчанскi Ямкавы Камень
30. Воласкi Камень
31. Мяжанскі Вялікі Камень
32. Чортаў Камень Багданаўскi
33. Анісімавіцкі Вялікі Камень
34. Дудальскі Вялікі Камень
35. Каровiн Камень чарнiшкаўскi
36. Іказненскі Вялікі Камень
37. Буцеўскі Вялікі Камень
38. Чортаў Камень якубянскi
39. Агоняўскі Вялікі Камень
40. Лявошкінскі Вялікі Камень
41. Чароўны Камень сташэлiцкi
42. Пашэвiцкi ямкавы Камень
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:39    Заголовок сообщения: ООПТ: Браславский район Ответить с цитатой

Браславские озера

Национальный парк



Озера, леса: хвойные, мелколиственные, 71490 га

Ценные природные участки Государственного природоохранного учреждения «Национальный парк «Браславские озера».

- Бывший государственный ландшафтный заказник «Межозерный» (кварталы 163-167 Друйского лесничества)

- Бывший государственный заказник – клюквенник «Заболотье» (кварталы 135-139,155-160, Замошского лесничества)

- Бывший орнитологический заказник местного значения «Снуды» (квартал 161 Браславского лесничества, северно-западная акватория озера Снуды, включая острова).

- Бывший государственный ботанический заказник «Дубки» (кварталы 90-91 Браславского лесничества).

- Острова озера Струсто (кварталы 60-64 Браславского лесничества).

- Острова озера Богинское (Городище и Терентейка квартал 2 Богинского лесничества).

- Парк «Бельмонт» (квартал 140 Браславского лесничества).

- Озера Волос Северный и Южный (кварталы 178 и 576 Друйского лесничества)

Подробнее: Национальный парк "Браславские озёра"


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 23:36), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ричи

Гидрологический заказник республиканского значения

Озеро, суходольные и пойменные луга, 1390,62 га



Образован в 1979 г., после преобразования в 2007 г. его площадь составляет 1390 га. Заказник включает в себя оз. Ричи, северная часть которого находится в Латвии в природном парке «Силене». Ричи вместе с перспективным заказником местного значения «Сита» рассматривается как перспективная трансграничная особо охраняемая природная территория «Ричи –Силене –Сита» (Беларусь – Латвия).
Озеро Ричи представляет собой сохранившийся в естественном состоянии живописныйводоем с уникальным реликтовым фаунистическим комплексом водных беспозвоночных (длиннохвостый лимнокалянус, родственная понтопорея, бокоплав Палласа). Это второе по глубине озеро в Беларуси (после оз. Долгое в Глубокском районе Витебской области), наибольшая глубина составляет 51,9 м.
На территории заказника находятся 2 крупных ледниковых валуна, имеющих статус геологических памятников природы республиканского значения: «Большой камень Анисимовичский» (у мыса Каменная дорога возле д. Анисимовичи) и «Чертов камень Ричевский» на острове Калинец. Расположение глыбы на острове, который является продолжением полуострова Чертова дорога, может косвенно свидетельствовать о связи названия валуна с прежним языческим культом.

Подробнее: Заказник "Ричи"


Последний раз редактировалось: Валацуга (18 Jan 2020, Sat, 14:12), всего редактировалось 4 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пузавіцкая кальцавая структура – Абадок

Геолага-геамарфалагічны і геамарфалагічны помнік прыроды

Памеры (даўжыня×шырыня×вышыня – абвод (км ці м): 1,1×0,6×0,0002 – 3,2 км.

Плошча: 0,8 км2

Месцазнаходжанне: вв. Пузавічы, Чарніўкі, с/с в.Опса, калгас "Маяк".

Пузавіцкая Кальцавая Структура – Абадок знаходзіцца сярод балотнага масіва, што абкружаны марэннымі пагоркамі з усіх бакоў. Яна ўяўляе сабой амаль ідэальны кальцавы вал, які ўзнімаецца над паверхняй балота на 2,5 м.



№ 7 на картасхеме.


Последний раз редактировалось: Валацуга (09 Jan 2020, Thu, 23:52), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Янельская котловина

Ландшафтны геолага-геамарфалагічны заказнік прыроды

Памеры (даўжыня×шырыня×вышыня – абвод (км ці м): 2,0×1,8×0,02 – 6,0 км.

Плошча: 1,5 км2

Месцазнаходжанне: вв. Войса, Ісачкі, Трыбухі, хут. Залесны, пас/с г.п. Друя, саўгас Друйскі.





Последний раз редактировалось: Валацуга (05 Jan 2020, Sun, 23:09), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Большой камень браславский

Геологический памятник природы республиканского значения

В 1 километре к северо-востоку от деревни Дегтяры.

Вага звыш 30 т. На цяперашні час гэта самы буйны валун Браслаўшчыны.

4,9×3,3×1,3 м


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 18:47), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Камень в придатках сиповичский

Геологический памятник природы республиканского значения

В 0,3 километра к юго-западу от деревни Сиповичи

Валун сіпавіцкі з ямкамі (адна ямка). Урчышча Прыдаткі, р. Дрысвятка





№ 27 на картасхеме.

В.Сiпавiчы, сельсавет г.п.Відзы, калгас імя Мічурына. Знаходзіцца за 8,5 км на паўночны-ўсход ад сельсавета г.п.Відзы і за 29 км на паўднёвы-захад ад г.Браслаў. За 0,3 км на паўднёвы захад ад в.Сiпавiчы, "Камень у Прыдатках" – так тубыльцы называюць гэтую камлыгу. На верхняй роўнiцы валуна захавалася адна выемка глыбiнёю 3 i дыяметрам 5 см з адшлiфаванымi i загладжанымi сценкамi. Форма гэтага паглыблення падобная на выемкі, што сустрэты на іншых валунах Беларусі, якія маюць гістарычнае значэнне. Дапушчальна, што такiх паглыбленняў было значна больш, але з цягам часу яны знiшчылiся. Камяні з паўсферычнымі выемкамі і адшліфаванымі сценкамі падобнага памеру шырока распаўсюджаны ва ўсіх рэгіёнах на поўнач ад нашай краіны: ў Літве, Эстоніі, Латвіі, Фінляндыі і Швецыі. На думку эстонскіх даследчыкаў, выемкі зроблены чалавекам ў І тысячагоддзі да н.э. Мяркуецца, што паглыбленні рабілі косткаю ці каменем больш трывалага складу (кварцытам ці крэменем), пасля чаго часцяком сценкі шліфавалі. Магчыма, што ў ямкі налівалі тлушч альбо алей, клалі кнот і запальвалі агеньчыкі. Відовішча, асабліва ў прыцемках, было вельмі ўражлівае. Звычайна гэтыя камяні размя-шчаюцца па схілах рэк і ручаёў. Час утварэння такіх паглыбленняў на камянях латвійскія гісторыкі адносяць да другой паловы І тысячагоддзя да н.э., але лічаць, што выкарыстанне такіх валуноў у якасці культавых аб'ектаў працягвалася і далей. Большасць даследчыкаў бачыць у камянях з такімі ямкамі праяву культу памёрлых, але паралельна вызначае іхнюю ролю таксама і ў культах ўрадлівасці і сонца. Яшчэ не так даўно лічылася, што Латвія з'яўляецца паўднёва-ўсходняй ускраінай арэалу культавых камянёў з такімі невялікімі паглыбленнямі. Між тым у нашай краіне ўжо знойдзена 24 такіх валуна, большая частка з якіх захоўваюцца ў статусе геалагічных помнікаў прыроды. Захаванне такіх валуноў з ямкамі на тэрыторыі Браслаўскага раёна дае падставы для ўдакладнення межаў рассялення балцкіх (фіна-вугорскіх) плямёнаў, у якіх, на думку гісторыкаў, існаваў звычай рабіць такія ямкі.


Последний раз редактировалось: Валацуга (09 Jan 2020, Thu, 23:43), всего редактировалось 4 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Коровий камень чернишковский

Геологический памятник природы республиканского значения

В 0,3 километра к юго-востоку от деревни Чернишки, северный берег озера Струсто







№ 35 на картасхеме.

В.Чарнішкі, сельсавет в.Плюсы, калгас "Беларусь". Знаходзіцца за 11 км на поўдзень ад сельсавета в.Плюсы і за 8 км на поўнач ад г.Браслаў. Тутэйшыя людзі называюць валун "Кароўнік", альбо "Каровін камень" і расказваюць, што некалі ён ляжаў па-над абрывам і аднойчы, калі ліла моцная залёва, валун споўз уніз і прыціснуў карову, якая ішла ўздоўж берага возера. Толькі адзін хвост застаўся звонку. Ад таго часу камень завуць "Кароўнік". Але прыкладна за 0,1 км на захад ад валуна знаходзіцца крынічка, якую называюць "Святая". Таму хутчэй за ўсё, у гэтым месцы пакланяліся богу Вялесу – ахоўніку свойскай жывёлы.
Недалёка ад яго з вады выступае невялікі валун-следавік.


Последний раз редактировалось: Валацуга (13 May 2022, Fri, 9:30), всего редактировалось 7 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Мартин камень лайбунский

Геологический памятник природы республиканского значения

В 1,5 километра к северо-западу от деревни Лайбуны

2 паглыбленні (5 лунак - ?)







В.Лайбуны, сельсавет г.п.Відзы, калгас "Уперад". Знаходзіцца за 3,5 км на паўднёвы-ўсход ад сельсавета г.п.Відзы і за 37 км на паўднёвы-захад ад г.Браслаў. За 1,5 км на паўночны-захад ад в.Лайбуны, Амаль на самай вяршыне камлыгі адзначана наяўнасць штучнага паглыблення па-мерам 12,8¸10 см дыяметрам і да 6 см глыбінёй з добра адшліфаванымі сценкамі. За 1,9 м на ўсход ад гэтай ямкі таксама на паверхні захавалося яшчэ адно падобнае паглыбленне дыяметрам да 11 см. Відавочна гэтыя паглыбленні былі высечаны чалавекам пад час правядзення культавых абрадаў. Камлыга мае назву "Марцін камень" – людзі лічаць, што раней зямля на якой яна ляжала, належала спадару Марціну. Але калі спадар меў імя Марцін, то назва камяня будзе Марцінаў. Магчыма, што назва камяня неяк звязана з імем Марта – усё гэтае патрабуе ўдакладнення. Варта адзначыць, што гэта другі ў Беларусі "Марцін камень", а ў суседніх краінах на поўначы валуноў з такой назвай вядома значна больш. Там жа захаваўся старажытны звычай – пасля збору ўраджаю смажыць гуся ў гонар святога Марціна. Хутчэй за ўсё гэты абрад звязаны з язычніцкім культам урадлівасці. Наяўнасць паглыбленняў сведчыць пра культавае значэнне лайбуноўскай камлыгі.


Последний раз редактировалось: Валацуга (18 May 2022, Wed, 16:13), всего редактировалось 6 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Пастуший камень воропанщинский

Геологический памятник природы республиканского значения

В 0,5 километра к югу от деревни Воропанщина







В.Варапаншчына, сельсавет в.Іказнь, калгас iмя Кiрава. Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад сельсавет в.Іказнь і за 16,5 км на ўсход-паўднёвы ўсход ад г.Браслава.За 0,5 км на поўдзень ад вёскі Варапаншчына, З'яўляецца геалагічным (мінералага-петраграфічным) помнікам прыроды рэспубліканскага значэння з 1992 г. "Пастухоў камень" – так называюць тубыльцы гэты валун.


Последний раз редактировалось: Валацуга (13 Jun 2020, Sat, 0:16), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Чертов след якубянский

Геологический памятник природы республиканского значения

В 2 километрах к западу от деревни Якубянцы

Божий След, Чертов Камень, Казаков Камень

Паміж вёскамі Булавішкі і Якубянцы







В.Якубянцы, сельсавет в.Плюсы, калгас "Слава". Знаходзіцца за 8 км на поўдзень ад сельсавета в.Плюсы і за 11 км на поўнач ад г.Браслаў. За 1,5 км на паўднёвы-захад ад вёскі Якубянцы, Адметнай асаблівасцю камлыгі з'яўляецца наяўнасць на паўночна-ўсходняй роўніцы паглыблення, якое ўзнікла ў выніку адколу кавалка пароды, ці зроблена штучна. Паглыбленне нагадвае след правай нагі чалавека. Гэты след мае даўжыню 22, шырыню 11 і глыбіню да 4¸7 см і арыентыраваны пальцамі ўніз. Валун называюць "Камень са следам", "Чортаў след", "Божы след". Тутэйшыя людзі апавядаюць, што раней гэты камень ляжаў ля балота, рос і таму быў мяккі. У той час неяк выбраўся з суседняга балота чорт і накінуўся на чалавека, які праходзіў побач, пачаў над ім здзеквацца. У сварцы чорт наступіў на камень і пакінуў гэты след. Ад той пары камень называюць "Чортавым". У в.Чарнішкі, што за 2,5 км на поўдні ад валуна, яго называюць "Казакоў" і расказваюць, што некалі вельмі даўно ў в.Баруны жыў селянін з такім прозвішчам. Гэты мужык купляў у прыбярэжных вёсках рыбу на продаж. Калі вяртаўся па лясной ("Бэркінай") дарозе, ён звычайна адпачываў на гэтым камяні. Некаторыя гісторыкі адносяць такія камяні-следавікі да межавых знакаў і, на думку гэтых даследчыкаў, сляды высечаны каля 3 тыс. гадоў таму.


Последний раз редактировалось: Валацуга (13 Jun 2020, Sat, 0:26), всего редактировалось 4 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Чудодейственный камень сташелишский

Геологический памятник природы республиканского значения

В 0,9 километра к северо-востоку от деревни Сташелишки и 0,7 километра западнее южного берега озера Богдановского. Д. Жирнелишки









В.Сташэлiшкi, сельсавет в.Далёкія, калгас "Далёкія". Знаходзіцца за 7,5 км на ўсход ад сельсавета в.Далёкія і за 19,5 км на поўдзень-заходні поўдзень ад г.Браслаў. За 0,9 км на паўночны-усход ад в.Сташэлiшкii за 0,7 км на захад ад паўднёвай аканечнасцi воз.Багданаўскае ў лесе, побач з дарогай Нягледзячы на невялiкiя памеры валуна, тубыльцы да гэтага часу памятаюць пра яго розныя легенды i лiчаць чароўным і цудадзейным. У адной з легендаў апавядаецца, што ля гэтага каменя з'яўляюцца тры вершнiка i пужаюць людзей. У другой – што калi тут iсцi ў прыцемках, то каля каменя можа здацца лясны пажар i пачуцца брэх сабакаў. Сцвярджаюць таксама, што пад камянём пахаваны гаршчок, у якiм складзена золата. Вiдаць з гэтай нагоды камень абкапаны з усiх бакоў i нават знiзу. Спадарыня М.І.Капуста (1924 г.н.) з в.Сташэлішкі, якая паказвала камень, расказала, што "яе знаёмая жанчына некалі ішла з в.Багданава па лясной дарозе. І раптам убачыла як наперадзе, у тым месцы дзе ляжыць камень, гарыць лес. Яна спужалася і аббегла навакол, а калі зноў выйшла на дарогу да Сташэлішак і паглядзела назад, то аказалася, што ніякага пажару і не было." Мала засталося валуноў з такімі цікавымі легендамі.


Последний раз редактировалось: Валацуга (13 Jun 2020, Sat, 0:33), всего редактировалось 5 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Большой камень анисимовичский

Геологический памятник природы республиканского значения

В 0,3 километра к югу от озера Ричи

в. Анісімавічы

3,6×1,8×1,5 – 8,8 м

Мае цэглападобную форму, добра загладжаную, адшліфаваную паверхню, што сведчыць пра яго знаходжанне пэўны час у актыўнай ніжняй частцы ледавіка пры транспарціроўцы.


Последний раз редактировалось: Валацуга (11 Jan 2020, Sat, 18:52), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Чертов камень ричевский

Геологический памятник природы республиканского значения

В 0,9 километра к северу от деревни Анисимовичи, остров Калинец на озере Ричи









4,2×3,4×1,9 – 11,3 м

Валун калінецкі ??

В.Анісімавічы, сельсавет в.Мяжаны, калгас "Камунар". Знаходзіцца за 7 км на паўночны-захад ад сельсавета в.Мяжаны і за 26 км на захад-паўночны захад ад г.Браслава. На выспе Калiнец, што знаходзiцца на возеры Рычы, насупраць мысу "Каменная цi Чортавая дарога",Знаходжанне камлыгі на выспе, што з'яўляецца працягам паўвыспы "Чортава дарога" і якая вядзе менавіта да гэтай камлыгі, ускосна можа сведчыць пра сувязь былога язычніцкага культа ў гэтых мясцінах з назвай "Чортаў камень" – як расказваюць мясцовыя жыхары.


Последний раз редактировалось: Валацуга (13 Jun 2020, Sat, 0:58), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 18 Jan 2016, Mon, 19:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валун Большой камень бутевский

Геологический памятник природы республиканского значения

Западная окраина деревни Бутевцы

3,2×2,8×1,4 – 8,4 м









Последний раз редактировалось: Валацуга (13 Jun 2020, Sat, 1:11), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Памятники природы -> ООПТ: Витебская область Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10  След.
Страница 1 из 10

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы