Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Великорита (Малоритский район)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Добавить на «Глобус» в первую очередь
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
mat_set



Зарегистрирован: 07.11.2013
Сообщения: 495

СообщениеДобавлено: 15 Jul 2016, Fri, 22:30    Заголовок сообщения: Великорита (Малоритский район) Ответить с цитатой

В 4-м томе Археалогія Беларусі. Помнікі XIV—XVIII стст. нашел интересную информацию о том, что в XVIII в. рядом с этой деревней было построено одно из крупнейших в Беларуси металлургических производств.
Может эту информацию в сокращенном виде добавить на страничку Великориты?

Текст источника (стр.251-252):

Другая палова XVIII ст. вызначаецца ўзнікненнем у Беларусі даволі вялікіх металургічных заводаў. Адзін з іх быў пабудаваны па ініцыятыве графа А. Тызенгаўза і належаў да мануфактур караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Па пісьмовых звестках, завод знаходзіўся пад Брэстам, на адлегласці пяці міль ад Брэста і шасці міль ад Кобрына ў мясцовасці Руда. У ходзе археалагічных пошукаў удалося лакалізаваць былое прадпрыемства на ўсходнім ускрайку вёскі Вялікарыта Маларыцкага раёна. На самай справе ў Рудзе функцыяніраваў прамысловы камбінат. Для вытворчасці жалеза тут былі пабудаваны вялікая доменная леч, дзве крычныя печы, дзве пудпінгавыя печы (фрышэркі) і шліфавальная майстэрня. Адзначаюцца тры склады для драўнянага вугалю. Магчыма, былі печы для выпальвання вугалю. У камбінат уваходзілі плавільня медзі, два млыны, лесапільня. Як сведчаць запісы інвентару, у Рудзе вытворчыя ўчасткі, звязаныя з металургіяй, размяшчаліся ў дваццаці драўляных пабудовах: дзевяць з іх знаходзіліся пры доменнай печы, а адзінаццаць — пры фрышэрках. На камбінаце ў Рудзе працавала дзесяць майстроў, трыццаць падмайстраў, дзевяць вучняў. Акрамя таго, на нарыхтоўцы драўніны для заводских патрэб, здабычы, абагачэнні і транспартыроўцы руды, іншых работах, звязаных з вытворчасцю, было занята каля 130 чалавек, пераважна сялян з навакольных вёсак. Іх праца выконвалася па чарзе ў выглядзе паншчыны (як у фальварках), а таксама ў якасці экстраардынарных і інвестыцыйных работ. Адміністрацыя часта практыкавала наём рабочых і найперш спецыялістаў адпаведнай кваліфікацыі (Kula, 1956. S. 151—156).
Скупыя звесткі аб металургічным заводзе пад Брэстам паведамляюць, што яго пабудовай і арганізацыяй вытворчасці працяглы час кіраваў іншаземец Шобер. Складаная сітуацыя на прадпрыемстве пачала складвацца ў 1779 г. па прычыне выпуска нізкаякаснай прадукцыі з-за выкарыстання дрэннай руды і драўніны. Напэўна, пры такіх акалічнасцях у караля С. А. Панятоўскага ўзнік намер накіраваць на завод аўстрыйца Гарша, які прапанаваў свае паслугі і меў належныя веды ў металургічнай справе (Гибянский, 1916. С. 18 ). Невядома, ці прымаў Гарш удзел у перабудове вытворчасці на заводзе, ці запрасілі іншага спецыяліста, але дзякуючы рашучасці і прадпрыймальнасці А. Тызенгаўза, які не меў звычкі кідаць распачатую справу, у 1780 г. металургічны завод функцыяніраваў нармальна, хоць увесь камбінат быў здадзены ў арэнду прадстаўнікам гандлёвага капіталу. Наколькі можна прасачыць, завод па вытворчасці жалеза дзейнічаў да 1789 г.
Праведзеныя археалагічныя назіранні пакуль што не дазваляюць скласці тапаграфію забудовы камбіната ў пасёлку Руда. Не знойдзены ў архівах чарцяжы металургічных печаў. Рэшткі доменнай печы, па звестках мясцовых жыхароў, затоплены вадой. Улічваючы, што будаўніцтвам кіравалі заходнееўралейскія спецыялісты, доменная печ на заводзе пад Брэстам была канструкцыйна блізкай да тых, што апісаны ў літаратуры (де Геннин, 1937. С. 147— 149). Падача паветра ў печ рабілася пры дапамозе скураных мяхоў, якія прыводзіліся ў pyx вадзянымі коламі. Транспартыроўка шыхты і засыпка яе ў печ выконваліся ўручную. Аналагічным чынам абслугоўваліся і фрышэркі. Жалеза і сталь атрымлівалі двухстадыйным спосабам. Спачатку ў доменнай печы выплаўлялі чыгун, а затым у фрышэрках перараблялі яго ў коўкі метал. У выніку крычнай пераробкі чыгун у значнай меры страчваў лішкі вуглярода і часткова іншыя шкодныя дамешкі.
Наяўнасць на заводзе двух крычных печаў (дымарак), як сведчаць пісьмовыя крыніцы, дае падставу меркаваць, што побач з двухстадыйным спосабам некаторая колькасць жалеза атрымлівалася яшчэ традыцыйным прамым аднаўленнем з руды. Магчыма, дымаркі выконвалі дапаможную ролю. Напрыклад, у іх прыводзіліся кантрольныя «плаўкі» руды з новаадкрытых радовішчаў для ўстанаўлення выхаду металу, аптымальнага рэжыму абагачэння руды, падбору належнай прапорцыі інгрэдыентаў шыхты. Атрыманы ў дымарках метал праходзіў выпрабаванне на злом, коўкасць і шэраг іншых даследаванняў. Толькі пры станоўчых выніках прыступалі да прамысловай распрацоўкі новага радовішча. Такім чынам, дымаркі разам з доменнай печчу і фрышэркамі дазвалялі атрымліваць сыравіну для кавалёў, а таксама праводзіць шырокі спектр эксперыментаў на патрэбу мясцовай металургіі жалеза.
Асартымент прадукцыі, што выпускаў завод у пасёлку Руда, паказвае, што не ўвесь чыгун перарабляўся на крыцу. Некаторая яго частка выкарыстоўвалася для адліўкі вялікіх і малых катлоў, кухонных і аптэчных ступаў, кавадлаў для кузняў, розных дэталяў для млыноў з вадзяным, ветраным і конскім прывадам і інш. 3 жалеза і сталі вырабляліся молаты, лемяхі, сашнікі. предметы побыту і гаспадарчага прызначэння (Kula, 1956. S. 155—156). Металургічны завод, як прадугледжвалася пры яго будаўніцтве, павінен быў у першую чаргу пастаўляць прылады працы і інструменты мануфактурам А Тызенгаўза, забяспечваць патрэбным інвентаром розныя галіны каралеўскай эканоміі. Частка прадукцыі паступала на рынак.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 8719
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 Jul 2016, Sat, 19:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

mat_set писал(а):
Может эту информацию в сокращенном виде добавить на страничку Великориты?

Пришлите мне, пожалуйста, скан этого текста, я добавлю.
Формат будет примерно такой: http://orda.of.by/.add/gallery.php?reduta/dtp/art
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
mat_set



Зарегистрирован: 07.11.2013
Сообщения: 495

СообщениеДобавлено: 17 Jul 2016, Sun, 13:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В таком виде устроит? Может склеить в один файл?

увеличить до 1200x640



увеличить до 752x1200



увеличить до 1200x186


Источник:


увеличить до 1200x179
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 8719
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 18 Jul 2016, Mon, 0:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

mat_set писал(а):
Может склеить в один файл?

Если не трудно.

А потом загрузить результат через "добавить фото" на соответствующей странице ГБ. :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Добавить на «Глобус» в первую очередь Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы