Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Смаргоншчына наездамі.

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 15 May 2017, Mon, 22:34    Заголовок сообщения: Смаргоншчына наездамі. Ответить с цитатой

У паездках па сваіх мясцінах незнарок трапляеш і да суседзяў. Нешта пачало назапашвацца, таму ствару таксама "міксы", куды магчыма буду нешта дадаваць. Пачатак з вясны 2017г.

в.Лемяшы, новая прыдарожная капліцка.




в.Вугляны ці Угляны, па дарожных занаках і так, і так.


Ля в.Новае Сяло, дзе яшчэ ў 2015 г.капліцу аднавілі -


і спіліўшы лясок, пры дарозе "з'явіліся" старыя могілкі.


А сёлета яшчэ і тры камяні знайшліся адметныя.
Адзін сваімі памерамі,




два другіх наяўнасцю культавых ямак.












У рэдкіх размовах з мясцовымі (пуста зараз у вёсках :( ), пачуў пра нямецкае вайсковае пахаванне ПСВ.
- "Красты нямецкія там стаяць роўна і крыж стары-стары пры дарозе". Нават паказаць амаль атрымалася... , пакуль аўто даехала. Прасунуцца канешне можна... , на трактары, лесавозе і т.п.




Пешшу знянацку на вочы трапляе "стары крыж пры дарозе".






А развярнуўшыся на 180 градусаў - ужо і яно, "нямецкае пахаванне".Тут дам шмат фота, бо спойлера на форуме так і не з'явілася, а каб капацеляў не турбаваць пакажу як яно выглядае, іх "праца". Не ўмею лаяцца, на жаль Twisted Evil .


























Прасочваюцца і месцы былых зямлянак, напэўна расійскага вайсковага будаўніцтва.




Але і не толькі вайсковыя сляды ў лесе.


Цудна стаіць капліца на ўездзе ў в.Сялец .




новая на выездзе стаіць "звычайна".




Руіны гаспадарчай пабудовы яшчэ стаяць.






З дарогіі заўважыў нейкае ўзвышша (гарадзішча? селішча), зазірнуў. Ледзь разгледзіў, што то - старыя могілкі. Бачна настолькі старыя, што і камяні зараслі.






На схіле ўзвышша вока "выцягнула" чарговы валун. І зноў (чацвёрты за тыдзень) - з ямкамі.






Ля Войстама валун вялікаваты, але пакуль не адметны.


Затое якое там гарадзішча!!!
Від зверху нібы з пятага паверху, межы-сцены роўненькія, звонку асобныя валы. Трэба бачыць!








Здаецца - адмеціна вышыні міжваеннага часу.




Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 30 May 2017, Tue, 19:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Невялічкая інфармацыя па вёсцы Сялец.
Сустрэлася мясцовая кабета ранняга пенсійнага ўзросту, то паведаміла наступнае. Капліца (старая) 1907 г. пабудовы ("у той год мая мама радзілася"). Дапускаю, што 1906 г. па ГБ і 1907 г. - адна дата пабудовы на працягу году. Вёскай агульна гадавалі быка, каб потым на грошы ад яго продажу паставіць 2 капліцы. Так і сталася, на абодвух канцах Вялікага Замосця, а менавіта так звалася вёска раней, былі змураваныя прыдарожныя капліцкі. Там, дзе цяпер руіны гаспадарчай пабудовы, быў панскі двор і звалася месца Малое Замосце. А мо Замасце(?), зараз ужо і ня ўспомню як гучаў націск.
- Там, дзе расце вялікі клён, была такая ж (капліца), але ў вайну (ПСВ) рускія салдаты разабралі на цэглу, каб у зямлянках печ скласці. А потым прыйшлі немцы і адзін раз два рускіх разведчыкі былі ля вёскі, а людзі сталі ім махаць, што тут немцы, уцікайце. А тыя мусіць не панялі і наабарот прыйшлі, думаючы, што іх завуць. Немцы іх і расстралялі. Людзі іх пахаранілі ў мешкавіне перад капліцай.



А яе таксама, пры Саюзе прыехала начальства, каб знясці. А мы сабраліся і сталі казаць, што гэта істарычная цэннасць, што нашы бацькі яе ставілі.

Мабыць за актыўнасць мясцовых насельнікаў, тое начальства й памякчэла ў жаданні знішчыць "культавы аб'ект". Як ведаць, але ж лёс дзвюх капліц стаўся розным.
Я ж яшчэ раз уважліва агледзіў усе бакі, але даты пабудовы так і не знайшоў з-за пластоў пазнейшага рамонту і вапны. Магчыма інфармацыя пра "вайсковае захаванне ПСВ" будзе некаму карысная, ды й у памяці людской застанецца, дзякуючы і майму паведамленню таксама.

Побач з Сяльцом, ёсць в. Лазоўка (былая - Ушыўцы). Блізка да ёй і "Берёзы" (Мартышкі), але гэта іншае пытанне, пра перайменаванне, чапляць не буду. Мяне ж на мапе зацікавіў вось такі малюнак рэльефа -


Я ўжо і пра іншапланецян успомніў, на ўсялякі выпадак. Аказалася ўсё звычайней - гара Лысая. У адрозненні ад суседняй вышэйшай кропкі, гары Шылаватай з пакатымі краямі, тут па нашых мерках сапраўды - гара.






І нават трубы атамнай станцыі бачна, што будуецца ў 36 км на паўночны захад.


Малюнак на мапе аказаўся траншэямі, акопамі і напээўна варонкамі ад слядоў вайны на гэтай зямлі.


Людзі ў вёсцы нічога не распавялі пра гару, ці было там якая гісторыя, паданні і г.д. Таму рушыў я ў накірунку Няфёдаў, дзе мінулыя разы зачапілася вока за гарадзішча і шматлікія ДОТы (ДЗОТы) часоў Першай сусветнай. Апошніх там пэўна некалькі дзесяткаў, нідзе больш не бачыў такой шчыльнасці і колькасці. Каб іх абыйсці, палічыць, ці сфатаграфаваць пэўне што трэба дзень аддаць. Таму вечарам досіць было і гарадзішча наведаць.


Яно дарэчы адмечана ў Зборы помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць; ды й не я адзін заўважыў там цікавасць.
Цитата:
На следующих трех кадрах нечто весьма напоминающее городище

Андрей Дыбовский, сентябрь 2008 г.
http://globustut.by/nefedy/oboron_main_gallery.htm

Ахоўнага знаку я не знайшоў, паверхня ўзрытая тымі ж траншэямі ды аскялёпкамі ДОТаў (ДЗОТаў).





Каменных тапорыкаў на свежай раллі не было :) , таму шпарка рушыў назад, каб паспець да Ручыцы.
Праўда неба, для аматара фатаграфіі, нібы стоп-кран што раз спыняла: "Стаяць! Ты глянь што творыцца, якія фарбы!"








P.S. У той паездцы быў знойдзены яшчэ адзін (пяты за месяц) камень з адметнымі рукатворнымі ямкамі. Хто верыць у дынаміт, таго пытацца не буду. А для астатніх чытачоў падзялюся загадкай для розуму, на вольную хвіліну. На што можа быць падобны такі малюнак? Сузор'і? Каляндар? ... ?



Гэта паверхня двух суседніх камянёў (адлегласць 3 км). Апантанны народ у свеце ўжо каторы год прапануе розныя версіі іх з'яўлення. Магчыма для каго-небудзь менавіта гэта фігура знаёмая?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы