Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Valery Zeliazei
Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 1459
|
Добавлено: 30 Sep 2018, Sun, 11:19 Заголовок сообщения: |
|
|
...
Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (10 Mar 2019, Sun, 8:53), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 05 Oct 2018, Fri, 8:02 Заголовок сообщения: Сёлетняя бард-рыбалка на Магілёўшчыне |
|
|
Трэба адзначыць вельмі сур'ёзныя маштабы, якія набыла "бард-рыбалка" на беразе Чыгірынскага водасховішча ў Быхаўскім раёне:
http://www.belta.by/regions/view/bolshaja-bard-rybalka-byhovskij-rajon-prevratilsja-v-klevoe-mesto-dlja-vstrech-312176-2018/
Нездарма гэтую імпрэзу ўганараваў сваёй прысутнасцю ветэран пешаходнага турызму:
"Самой младшей бегунье Алене Береговой - всего 6 лет, а старшему Павлу Губскому - 67. Два километра он преодолел босиком, но мужчине не привыкать - у него 15-летний стаж пешего туризма".
Фота з сайту БелТА |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 25 Dec 2018, Tue, 6:22 Заголовок сообщения: "Паход у народ" |
|
|
«Я разумела, што ў Беларусі і Фінляндыі блізкі турыстычны патэнцыял. Шмат лясоў і азёраў, падобны ляндшафт. Хтосьці скажа, што ў нас няма паўночнага зьзяньня. Але ў нас, напрыклад, клясная кухня. У Фінляндыі вы нідзе ня зможаце так добра паесьці, як у беларускіх сядзібах».
Гэтак кажа Карына Сітнік, арганізатар і рэалізатар праэкта "Паход у народ", цытата паводле артыкула "Мянчанка ладзіць незвычайныя вандроўкі, якія дапамогуць палюбіць Беларусь" на сайце "Радыё Свабода" : https://www.svaboda.org/a/29669063.html
Яшчэ адна ініцыятыва на карысць справы пашырэння, у тым ліку, і пешаходнага турызму ў Беларусі. Буду дужа ўсцешаны, калі мая згадка пра гэты праэкт дапаможа ягонаму развіццю і ўзмацненню.
Вось ён і сам у Сеціве: http://walktofolk.by/
І на Фэйсбуку: https://ru-ru.facebook.com/walktofolkBY/
А вось тут мне патрапіліся парады самой Карыны для тых, хто хоча пачаць вандраваць, грунтаваныя на ейным досведзе, і, як на маю думку, дужа цікавыя: https://34travel.me/post/pohod |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 30 Dec 2018, Sun, 0:18 Заголовок сообщения: Вада |
|
|
Забяспячэнне вадой ёсць адной з галоўных задач, якія мусяць вырашаць удзельнікі вандроўкі.
Згадаю шэраг падказак, што дапамогуць вандроўнікам у гэтым.
Найперш варта згадаць нядаўна створаную адмыслоўцамі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці мапу беларускіх крыніц, якая была інтэграваная ў Публічную кадастравую мапу Беларусі ў якасці дадатковага "тэматычнага пласта". Паводле паведамлення "Інтэрфакса", цяпер на мапе пазначана 553 крыніцы, але інфармацыя працягвае прыходзіць да яе стваральнікаў, і праца над мапай працягваецца, адпаведна, і колькасць крыніцаў, якія можна знайсці з дапамогай мапы, павялічваецца: https://www.interfax.by/news/belarus/1252514
Адрас мапы ў Сеціве: http://map.nca.by (на жаль, па гэтым адрасе можна пабачыць толькі тэкст пагаднення з Нацыянальным кадастравым агентствам на атрыманне ліцэнзіі на карыстанне мапай).
Таксама шматгадовы вопыт аматараў вандровак утрымлівае спосаб атрымання вады з паветра:
https://xmail.net/id-mir/HTML/technologii/generator_vody_iz_vozdukha/index.html
У Сеціве ёсць і пералік яшчэ некалькіх спосабаў атрымання вады:
http://piterhunt.ru/scripts/forum/archive/index.php/t-23113.html |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11185 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 04 Jan 2019, Fri, 7:33 Заголовок сообщения: Віцебская група "В роще" |
|
|
Цікавая ініцыятыва, што спалучае пешаходны турызм і практыку выжывання ў прыродным асяроддзі, якая дзейнічае ў Віцебску і называецца "В роще":
http://vitvesti.by/obshestvo/igolki-vmesto-chaia-i-dikaia-voda-s-iodom-kak-vitebskuiu-molodezh-uchat-vyzhivat-v-ekstremalnykh-usloviiakh.html
Вось іхны паблік:
https://vk.com/club147259928
Там ёсць цікавыя матэрыялы, у прыватнасці, пра арыентаванне ў лесе з дапамогай так званых "квартальных слупоў":
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1230%2Fall
Відэа пра арыентаванне, компас і азімут:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1210%2Fall
Карысныя парады пра тое, як уладкаваць стаянку:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1202%2Fall
Пра атрыманне агню без запалак:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1203%2Fall
Пра што трэба памятаць падчас прыпынкаў дзеля кароткага адпачынку, абеду і начлегу:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1192%2Fall
Арыентаванне па зорках:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1191%2Fall
Што трэба мець, каб вандраваць разам з групай "В роще":
https://vk.com/topic-147259928_39595250
Таксама ёсць спасылка на яшчэ адзін цікавы профільны паблік над назваю "Выжыць любым коштам":
Арыентаванне без компасу і мапы:
https://vk.com/club147259928#/@survivallesson-poleznye-sovety-orientirovanie-v-lesu-bez-kompasa-i-karty
Авось і сам паблік:
https://vk.com/survivallesson |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 21 Feb 2019, Thu, 8:44 Заголовок сообщения: Відэа згаданай вышэй прэс-канферэнцыі |
|
|
На сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра з'віўся запіс прэс-канферэнцыі, дзе, апрача іншага, гаварылася пра дзяржаўную навігацыйную мапу. Поўная назва прэс-канферэнцыі: «Мэты ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь. Стварэнне і развіццё лічбавых аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм назапашвання, абмену і прадастаўлення дадзеных аб зямельных рэсурсах Беларусі».
На ёй выступілі старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў, генеральны дырэктар ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» Андрэй Філіпенка, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Сяргей Забагонскі і галоўны інжынер УП «Праектны інстытут Белдзіпразем» Мікалай Бобер.
Ніжэй відэазапіс прэс-канферэнцыі цалкам на адмысловым канале Белпрэсцэнтра на Ютубе:
https://www.youtube.com/watch?v=YRe1ZcwW32Y |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 23 Feb 2019, Sat, 9:09 Заголовок сообщения: "Народная Воля + ", рубрыка "Беларусь Невядомая" |
|
|
Рубрыка "Беларусь Невядомая" на сайце газеты "Народная Воля" (дзе настойліва падкрэсліваецца, што сайт і газета -- гэта розныя медыі:)) можа стаць выдатным сродкам інфармацыі падчас выбару накірункаў для чарговых вандровак. Асобна трэба сказаць пра прадстаўлены ў гэтае рубрыцы праэкт “200 унікальных залатых маршрутаў па маёй Беларусі”. Цытую: "Пасля васьмі гадоў падарожжаў па Беларусі вядомы мастак-рэстаўратар, дызайнер, вітражыст Уладзімір Цвірка распрацаваў 200 турыстычных маршрутаў, якія назваў залатымі. А родную краіну, якую аб’ехаў літаральна ўздоўж і папярок, лічыць ён бясконца чароўнай.
— Беларусь – краіна незвычайная, не падобная ні на якую іншую ў свеце, — казаў Уладзімір Цвірка на адкрыцці сваёй фотавыставы “Сілуэты спадчыны” ў адной з мінскіх бібліятэк. — Яе прыгажосць трэба ўмець разглядзець, адчуць душой.
Вандраваць па Беларусі Уладзімір Андрэевіч пачаў проста таму, што вельмі хацелася. Як водзіцца, верным спадарожнікам яго быў фотаапарат. Калі збіраўся ў пэўную мясціну, даведваўся пра яе гісторыю, славутасці, чытаў пра людзей, якія там нарадзіліся. З цягам часу вандроўкі сталі нават не захапленнем, а стылем жыцця. Аднойчы ўзнікла ідэя: распрацаваць турыстычныя маршруты па Беларусі для такіх жа апантаных падарожжамі людзей, як ён сам.
— Я не лічу, што ў нас мала турыстычных кніг і даведнікаў. Наадварот, можа, іх ужо і залішне, — тлумачыць Уладзімір Цвірка. – Я ж распрацоўваю амаль што індывідуальныя маршруты для людзей, якія выпраўляюцца ў падарожжы самастойна, на асабістым транспарце. Усе яны – з дакладным указаннем каардынат, адлегласцяў, са звесткамі, якія кафэ і гатэлі знаходзяцца побач. Кожны маршрут па працягласці разлічаны на дзень-два, не болей."
Пра гэты праэкт і ягонага аўтара пісалася ўжо ў каментары за верасень мінулага года. Толькі тады маршрутаў было 150. Такім чынам, можам адзначыць, што праэкт актыўна развіваецца.
Адрас публікацыі на старонцы "Народнай Волі + " https://www.nv-online.info/2018/11/19/ad-grozava-da-vidzau-unikalny-praekt-padarozhnika-uladzimira-tsvirki.html
На жаль, адрас праэкта Уладзіміра Цвіркі ў гэтае публікацыі не пазначаны. Здавалася, дапаможа пошук у Сеціве. Знайшлося папяровае выданне "150 золотых маршрутов моей Беларуси : Минская область: Беница, Вишнево, Ивенец, Рубежевичи" на сайце Інтэрнэт крамы "БЕЛКНІГА": http://magazin.belkniga.by/catalog/puteshestviya_turizm/putevoditeli_dlya_turistov_fotoalbomy_/150_zolotykh_marshr_minskaya_obl_benitsa_/
Тут -- падрабязна пра гэтую кніжку:
https://www.holiday.by/blog/33587
Паасобна пра маршруты з гэтае калекцыі Уладзіміра Цвіркі пішацца на сайце газеты "7 дней", вось падборка па Гарадзенскай вобласці:
https://7dney.by/ru/issues?art_id=3109
На гэтай жа старонцы, дарэчы, прадстаўленыя і публікацыі пра Лепель з Гарадком на Віцебшчыне.
Крыху здзівіў і ўсцешыў адмысловы дадатак на сайце транспартна-лагістычнай кампаніі "Трансімперыял", цытую:
"Приложение «BelRoutes»
Рады вам сообщить, что при поддержке компании «Трансимпериал» создано приложение «BelRoutes». Данное приложение создано специально для проекта «150 золотых маршрутов моей Беларуси». Автором проекта является Владимир Цвирко – художник-дизайнер художественных витражей «Тиффани», реставратор, фотохудожник, путешественник, автор проекта «Наши руины».
Приложение, которое мы предлагаем вашему вниманию, не имеет аналогов. Перед вами предстанут самые сокровенные, самые интересные, самые богатые историческими событиями уголки Беларуси. Но не затем, чтобы вы прочли о них и полюбовались фотографиями, - нет! Эти маршруты зовут вас в путешествие – с семьей, в компании друзей, в обществе единомышленников. В приложение «BelRoutes» присутствует сервис Google Maps Navigation, что позволяет вам быстро найти дорогу в любое место по выбранному маршруту. ...
Все что вам нужно сделать для того, чтобы открыть для себя секреты Беларуси – скачать приложение «BelRoutes». Приложение доступно для iOS. ...
http://www.transimperial.by/press-centr/novosti-kompanii1/prilozhenie-belroutes.html
Знайшлася і згаданая ў адной з публікацый вышэй старонка Уладзіміра Цвіркі ў сетцы "Фэйсбук":
https://www.facebook.com/people/Vladimir-Tsvirko/100007500814530
Калі ж вярнуцца да рубрыкі "Беларусь Невядомая" на сайце "Народнай Волі", то варта адзначыць публікацыю Васіля Герасімчыка "Таямнічая калона каля Алексічаў, або беларуская “Пізанская вежа" :
https://www.nv-online.info/2018/04/03/tayamnichaya-kalona-kalya-aleksichau-abo-belaruskaya-pizanskaya-vezha.html
Цікава, што падобная на апісаную ў гэтай публікацыі калону, пэўна, дагэтуль стаіць у Фашчаўцы Шклоўскага раёну на Магілёўшчыне. Час і нагода для яе пабудовы таксама дагэтуль невядомыя дакладна, але ж яна з'яўляецца, напэўна, ці не самай вядомай падобнай канструкцыяй ў краіне дзякуючы творчасці Уладзіміра Караткевіча. |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 18 Apr 2019, Thu, 2:54 Заголовок сообщения: Вузлы |
|
|
Тры відэа, аб'яднаныя тэмай -- вязанне вузлоў -- адпаведна 5-ці, 7-мі і 10-ці. А паколькі суправаджальнае аудыё ідзе па-ангельску, то ахвотныя могуць яшчэ і патрэніравацца ў веданні мовы:) Такім чынам, як завязваюцца пяць турыстычных вузлоў:
https://www.youtube.com/watch?v=TIjqJQ1nTV0
Далей відэа, дзе паказаныя спосабы завязвання сямі самых патрэбных вандроўніку вузлоў, натуральна, што сярод гэтых сямі маюцца і тыя, што былі паказаныя вышэй:
https://www.youtube.com/watch?v=3X8drKsdf5E
Тое ж можна сказаць і пра наступнае відэа, дзе колькасць паказаных вузлоў дасягае дзесяці:
https://www.youtube.com/watch?v=KfKdBRipKsQ
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11185 Откуда: Минск
|
Добавлено: 23 Apr 2019, Tue, 0:46 Заголовок сообщения: |
|
|
Вот за книги спасибо. |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|