Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Гродно, историческая застройка (добавлено более 2000 фото)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Технические вопросы -> “Глобус Беларуси”
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 May 2022, Mon, 18:52    Заголовок сообщения: Гродно, историческая застройка (добавлено более 2000 фото) Ответить с цитатой

Добавил немного фото из старых поездок в Гродно.

Ссылка на "Глобусе": https://globustut.by/grodno/zastr
Ссылка на начало фотогалереи: https://orda.of.by/.add/gallery.php?grodno/zastr
Ссылка на ВСЮ фотогалерею (более 2000 фото на одной странице): https://orda.of.by/.add/gallery.php?grodno/zastr&start=1&all=yes

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 16 May 2022, Mon, 19:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Теперь надо каждую фотографию подписать. Что за дом, когда построен, кому принадлежал. Для начала хватит, думаю.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 May 2022, Mon, 19:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Теперь надо каждую фотографию подписать. Что за дом, когда построен, кому принадлежал. Для начала хватит, думаю.

))

У гродненцев был сайт с подобной информацией по каждому дому, даже книжку сделали лет 5-10 назад. Если вспомню, напишу.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 16 May 2022, Mon, 20:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
У гродненцев был сайт с подобной информацией по каждому дому, даже книжку сделали лет 5-10 назад.

Ох, сомневаюсь. Там книжка должна быть на 700-800 страниц. Это если кратко.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 May 2022, Mon, 20:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Кніжка не самая вялікая, так. Але шмат дамоў гістарычнай забудовы так ці інакш пазначаныя.

Здаецца, мае назву "Ад Каложы да фартоў".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 May 2022, Mon, 21:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вось прыклады з той кніжкі (і так па кожнай гістарычнай вуліцы Гародні):


Антонава // Новаўдзеляна над акопам, Ерусалімская, Новая Ерусалімская, Новая, Jerozolimska, Lange Reich, Танкістаў – Гэта апошняя з пяці вуліц, закладеных на каралеўскіх грунтах у ўсходняй мяжы Гродна. Першая ўзгадка аб ёй паходзіць з 1772 г.. Каля 1783 г. сюды былі пераселяна пятнадцаць сямей з наваколля Старога замку, так як іх надзелы былі заняты пад будоўлю каралеўскай стайні ў сувязі з маючым адбыцца Сеймам. З канца XVIII ст. сфармавалася, як вуліца да першых камунальных могілкаў і вайсковых крамаў. У сучасны момант актыўна перабудоўваецца са стратай гістарычнай забудовы. Працягласць 480 м.

Антонава № 1 – Пабудаваны ў пачатку ХХ ст.. Дом недарэчна перабудаваны ў 1970-я гады.
Антонава № 2 - Пабудаваны ў пачатку ХХ ст..
Антонава № 4 – Пабудаваны ў канцы ХІХ ст..
Антонава № 4 а – Пабудаваны ў пачатку ХХ ст..
Антонава № 4 б – Пабудаваны ў пачатку ХХ ст..
Антонава № 6 – Пабудаваны ў канцы ХІХ ст..
Антонава № 10 – Год пабудовы 1910. Тыповы дом з крамаю “местачковага тыпу”. У 1990-я поўнасцью перабудаваны пад гандлёвы коплекс Сямашка.
Антонава № 11 – Пабудаваны ў канцы ХІХ ст.. Эклектыка.
Антонава № 11/1 – Пабудаваны ў канцы ХІХ ст.. Эклектыка з вельмі цікавымі дэталямі.
Антонава № 15 – Год пабудовы 1898. Магчыма тут у 1920-я гады жыў беларускі дзеяч Мікалай Якімовіч ( 1896 - 1929 ). Эклектыка з вельмі каштоўнай каванай кратай над уваходам працы вядомай кавальскай сям’і Качаноў.
Антонава № 20 – Станцыя юных натуралістаў. Створана ў 1950 г..
Антонава № 22 – Крама «Зялёны мір». Пабудавана ў пачатку ХХ ст.. У сярэдзіне 1930-х гадоў тут знаходзілася сядзіба гродзенскіх баптыстаў, якую ўзначальваў брат Міллер. З прыходам савецкай улады будынак быў перададзены вайсковым.
Антонава № 21. – Медыцынскае вучылішча, банк. Год пабудовы 1975 .
Дом Антонава - былая Антонава № 23. Савецкі ваенны дзеяч, генерал арміі А.Антонаў ( 1896-1962 ). У 1965 г. на доме, у якім ён меў нарадзіцца была усталявана мемарыяльная дошка, а ў 1988 г. адчынены музей. У 1990-е гады ў гэтым будынку знаходзілася храма “сэкандхэнду. Дом разабраны ў 1990-я гады.
Антонава № 25 – Рэдакцыйна-выдавецкі корпус газеты “Гродзенская праўда”. Пабудаваны ў 1985 г.. Аўтар праекта - архітэктар Л.Вільчко. “Гродзенская праўда” выходзіць з кастрычніка 1944 г., як орган абласнога і гарадскога камітэта КПБ. У свой час у рэдукцыі газеты працавалі М.Васілёк, В.Быкаў, В.Карпюк, Ю.Голуб і інш..
Антонава № 31 –Пабудаваны ў канцы ХІХ ст.. Эклектыка. У 1920 г. тут месцілася «бурса» - інтэрнат пры беларускай гімназіі.

<...>

Васілька // Пясочная-Ганчарная, Rydza-Smiglego, Insterburger str., Чапаева – У ХVIII стагоддзе тут знаходзііся гарадскія выганы і тылы “пятроўскіх” фартыфікацый. Асноўная захаваўшаяся забудова адносіцца да канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

Васілька № 3 – Паравы млын Ашэра Касоўскага. Год пабудовы 1890-1916. Прыклад прамысловай архітэктуры. Знясён летам 2007 г.
Васілька № 4 – Год пабудовы 1901. Эклектыка з элементамі мадэрну – чыгунны гаўбец, лесвічныя пярылы.
Васілька № 5 – Жыдоўская малітоўная школа. Пабудаваны на пачатак ХХ ст..
Васілька № 7 – Год пабудовы 1903. Хутчэй за ўсё, дом гаспадара жыдоўскай малітоўнай школы.
Васілька № 7а – Пабудаваны каля 1903 г.. Невыразны прыклад гарадской забудовы пачатку ХХ ст..
Васілька № 8 – Год пабудовы 1898. Прыклад эклектыкі з прыгожымі элементамі дэкору.
Васілька № 9 – Год пабудовы 1912. Дом у стылі эклектыкі. Моцна перабудаваны.
Васілька № 10 – Пабудаваны ў 1891 г. у стыле эклектыкі. Некаторы час у гэтым доме жыў кіраўнік крымінальнай паліцыі Гродна.
Васілька № 11 – Год пабудовы 1899. Прыклад стыля эклектыкі.
Васілька № 12 – Пабудаваны ў 1886-1900 г.. Захавалася планіроўка гарадскога дворыка пачатку мінулага стагоддзя з уездной брамаю.
Васілька № 14 – Год пабудовы 1890. Даходны дом.
Васілька № 14 а – Год пабудовы 1890. Тыповы гродзенскі флігель. Моцна перароблены пад час рамонту.
Васілька № 16 – Год пабудовы 1900.
Васілька № 18 – Год пабудовы 1888.
Бюст Васілю Іванавічу Чапаеву - Усталяваны ў 1981 г..
Васілька № 28,30 – Цэнтральная аварыйна-дыспеччарская служба. Тыповыя гарадскія камяніцы канца ХІХ ст..
Васілька № 29 – Пабудаваны на пачатак ХХ ст.. Тыповы прыклад гарадской архітэктуры пасля пажару 1885 г..
Васілька № 32 – Год пабудовы 1912. Эклектыка.
Васілька № 33 – Пабудаваны, верагодней за ўсё, на пачатак ХХ ст. у індывідуальным, арыгінальным стыле. Магчыма, уваходзіў у комплекс дзіцячага прытулку.
Васілька № 34 – Год пабудовы 1900. Эклектыка.
Васілька № 38 – Пабудаваны на пачатак ХХ ст.. Эклектыка.

<...>

Тэльмана // Іванаўская, Hoowera, Neidenburger-Str. – Узнікненне вуліцы звязана з новаю застройкаю купца Іосіфа Фрумкіна.

Тэльмана № 4 - Дом купца Фрумкіна на Іванаўскай. Год пабудовы 1856. Дабудаваны ў 1900 г.. Частка будынка была разабрана ў сувязі з будоўляй крамы «Дзіцячы свет» па вул. Савецкай.
Тэльмана № 5 – Прэзідыўм гродзенскай калегіі адвакатаў. Год пабудовы 1900. Эклектыка.
Тэльмана № 6 – Былая жыдоўская гміна. Год пабудовы 1900.
Тэльмана № 7 – Год пабудовы 1900.
Тэльмана № 7а – Год пабудовы 1900.
Тэльмана № 9 – Ленінскі РАУС горада Гродна. Год забудовы – 1905. Унікальны ўзор архітэктуры стыля мадэрн. Імя архітэктара невядома. Пры ўмове поўнай рэстаўрацыі будынка, цяжка было б уявіць, што тут знаходзіцца міліцэйскі пастарунак. У любым іншым еўрапейскім горадзе гэта быў бы шыкоўны гатэль.
Тэльмана № 10– Малебная школа; сядзіба НКУС. Год пабудовы 1905.



Вышэй — старая версія дадзеных, зараз істотна дапоўнена, прыклад тут:
https://kzref.org/a-agarodnaya--franciszkaska-am-kloster-str-ogorodnaya-agarodna.html?page=3
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 16 May 2022, Mon, 21:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi, дзякуй, цiкава. На жаль, такiя выданнi тояць у сабе цяжкую, бескарыслiвую ды марудную працу, таму яны вельмi недасканалыя. Перш за ўсё таму, што архiвы на кожным скане якога-небудзь пляца спрабуюць зарабiць. Хаця такiя выданнi - гэта менавiта iх справа.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 May 2022, Mon, 21:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цалкам згодны.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Технические вопросы -> “Глобус Беларуси” Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы