Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Чатыры сцяжкі Мядзельскага раёна

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 16 Apr 2016, Sat, 22:32    Заголовок сообщения: Чатыры сцяжкі Мядзельскага раёна Ответить с цитатой

Так і не вырашыў дзе лепш месціць тэму пошукаў аб'ектаў па сцяжкам. Ці то
Поиск усадеб по топографическим картам, ці то ў Сохранился ли объект?. Магчыма там, дзе "Наполнение “Глобуса Беларуси” трэба для такіх як... , так і абазваць падзел "Чем помочь проекту (ФЛАЖКІ !)", альбо «Что сфотографировать для "Глобуса Беларуси»?

Але па справе,
GlobusBelarusi писал(а):
... Мая спасылка вядзе на Стахаўцы Яневічы ды Воўчына...



Дакладаю:

1. Стахоўцы


Праехаў усю вёску, як-раз на тым месцы, дзе пазначаны сцяжок - рэшткі падмурка іўсё.









Людзей як заўжды не бачна й свету ў хатах, таму скарыстаўся тэлефонамз аб'явы, што ўбачыў праз дарогу.



Мужчынскі голас падцвердзіў, што руіны падмурку сапраўды панскія, але што за пабудова ён не ведае. Вось такая інфармацыя па Стахоўцам.

2. Яневічы


Сапраўды помнік ёсць, дакладна тут, на ўзвышшы



3. Носавічы.




Тут самае цяжкае, бо вынік - адмоўны :( :( :( .


http://www.ebay.de/itm/OSTFRONT-WK-I-Heiligenbildsaeule-bei-Woltschuny-Nossowicze-altes-Foto-/331712477218?_trksid=p2047675.l2557&nma=true&si=mDkHOw%252BwCC0A%252B2ThjY2nKr8YCtk%253D&orig_cvip=true&rt=nc

За тры дні пошука 5 чалавек (узростам ад 40 да 70 год) сустрэлася у гэтым трохкутніку (Яневічы, Воўчына, Носавічы). Усе прыцмоквалі ад прыгажосці капліцы, але ні адзін не чуў пра такі аб'ект у наваколлі. У аднаго была версія. што мо гэта тая капліца, ад якой пабудавалі касцёл у Шэметаве. У суседнім Памошшы пенсіянер таксама вельмі здзівіўся, гледзячы на фота. Другая распавяла пра дарогу з Воўчына да Носавіч, якая была брукаванай, а потым сельгастэхніка сапсавала яе глебай і "зараз вы там не праедзеце, а ранней мы ў школу па ёй дабіраліся."

Засталося толькі таксама прайсці гэтую дарогу "пёхам", каб адзначыць магчымы бугор з камянёў, як нямую сведку выявы на старым здымку.

Альбо меньш верагодны, але не выключоны варыянт зусім іншага месца. Подпіс на здымку тлумачыць: "Heiligenbildsäule an der Wegegabel nach Woltschuny-Nossowicze." Заўважце - "Волчуны (Ваўчуны)", а не "Воўчына". А па Беларусі яшчэ ёсць і Ваўчуны, і Носавічы; праўда такога спалучэння як тут, на Мядзельшчыне няма. Ды й Носавічы на старых мапах былі на добрых поўкілометра на поўдзень ад сучаснага месцазнаходжання; там цяпер у лесе засталіся могілкі.
Адным словам, зусім сцяжок прыбіраць не трэба, няхай яшчэ пабудзе, каб разабрацца.

4. Воўчына.



Тут пашанцавала больш. Прытым спачатку знайшоў старыя пабудовы, а потым "раскрыў" чырвоны сцяжок. Прачытаў і зразумеў, што "ня першы"... .
Тут быў гаспадарчы двор таго пана, што жыў у Шэметаве. Засталіся дзве гасп. пабудовы:


- адна выкарыстоўвалася пад ферму




- другая і цяпер - склад пад угнаенні






Акрамя гэтага, мясцовая жанчына (і ў Яневічах мужыкі казалі) распавяла пра нямецкія вайсковыя могілкі 1 Сусветнай вайны. Як павяла паказываць, то знайшлі толькі раскапаныя ямы ды й пару старых хрысціянскіх камянёў. Могілкі там старыя, здаўна нікога не хавалі. Але яшчэ гадоў 15-20 таму стаялі бетонныя нямецкія крыжы "недзе па 5-6 у тры рады". Хто перакопваў могілкі жанчына ня ведае, але зараз карціна вельмі сумная -






http://orda.of.by/.map/?54.825739,26.614022&m=gm/17,rkka/14,wig/14,e/14&poi=gb/h+gbgoals

І ў дадатак пра вайсковыя пахаванні 1Сусветнай, ці ў бок ад гэтай тэмы са сцяжкамі - вось такі здымак з подпісам суседняй вёскі - Pomosha (Памошша).
http://orda.of.by/.map/?54.817855,26.656594&m=gm/13,rkka/14,wig/14,e/13&poi=gb/h+gbgoals


http://www.denkfried.de/wp/?page_id=27412
З'ездзіў і туды: на старым хрысціянскім магільніку вайсковых крыжоў не ўбачыў (з машыны) і людзі, што сустрэліся ў вёсцы пра такое захаванне нічога ня ведалі. Раілі звярнуцца да самай старой жыхаркі, але часу, як заўжды на ўсё не хапіла. Магчыма хто яшчэ зацікавіцца гэтым пытаннем. А мо памылка на сайце, ды й на здымку - суседнія Пронькі?

На сёння ўсё, дзякуй за ўвагу :) .
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 06 Jun 2022, Mon, 17:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вялікі дзякуй. Здаецца, раней не бачыў чамусьці.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы