Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Менск. Земскi арыштны дом (1912).

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Объекты на рассмотрение
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 14:27    Заголовок сообщения: Менск. Земскi арыштны дом (1912). Ответить с цитатой

Усе дагэтуль лiчаць, што Якуб Колас за сваё настаўнiцкае мiнулае "сядзеў" у Пішчалаўскiм замку. Гэта не зусiм так. I старая камянiца на Грушаўцы мае да гэтага дачыненне.

увеличить до 900x675

Здымак Iвана Сацукевiча.

А пачаць трэба з успамiнаў Аляксандра Уласава.

увеличить до 1200x322

"Калоссе". 1936. № 1(5). С. 297.

Тыя тры гады, што "застаў" Колас, яму давялося правесцi на Грушаўцы ў арыштным доме.

увеличить до 1200x1140


Той у нечым гiстарычны драўляны будынак турмы быў знесены земствам недзе ў 1911 гг. А неўзабаве на тым самым месцы быў збудаваны новы цагляны арыштны дом.

увеличить до 1200x203


Аэрафотаздымак (люты 1917 года) зафiксаваў новага "жыхара" Грушаўскай вулiцы.



Тое самае прызначэнне захоўваў будынак i ў 1924 годзе.


Тэлефонны даведнiк 1924 года.

Сiлавым структурам гэты будынак належыць i зараз...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 16:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Значыцца і Карусь Каганец там сядзеў?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 16:16    Заголовок сообщения: Re: Менск. Земскi арыштны дом (1912). Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):


увеличить до 1200x322

"Калоссе". 1936. № 1(5). С. 297.


...Колас піша, што архітэктар Пішчалін, які спраектаваў Менскую турму, апраўдаў сваё прозьвішча: “Пішчалі людзі там”. І вось як апісвае ён карцэр Менскай турмы (“Пішчалінскага замку”) у лісьце да Аляксандры Зотавай.
“Карцер – предвестник могилы”, – поется в одной арестантской песне. И в этом есть правда. Представьте себе узкую и тесную нору в каменной стене, в подземелье, плотно закрытую тяжелою, окованною железом дверью, куда не может проникнуть ни луч света, ни струя свежего воздуха… Сыро. Пол на полвершка покрыт грязью. Ни постели, ни подушки. Валяешься, как животное, в грязи. Питаться приходится только хлебом и водою. Сидишь с завязанными глазами… как крот в подземелье”.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 16:47    Заголовок сообщения: Re: Менск. Земскi арыштны дом (1912). Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):

Тыя тры гады, што "застаў" Колас, яму давялося правесцi на Грушаўцы ў арыштным доме.


...А тут прысуд, і Кабека, старшыня суда, загадвае ўзяць мяне пад варту. Акалодачны, смаркач, зусім зялёны, хоп мяне за рукаў. «Чаго ты скачаш, як певень? Не хапай, сам пайду!» — помню, сказаў я і адапхнуў яго рукою.
— Камер за час адседкі давялося змяніць некалькі. Сядзеў у кутняй, каля вежы, № 1. Потым перакінулі насупраць, здаецца, у пятую.
Трапіў на час на Дабрамысленскі завулак. Там трымалі кароткатэрміновых. А пасля зноў пераехаў назад, у «Пішчалінскі замак». Пішчалін — гэта архітэктар, які будаваў мінскую турму. Апраўдаў сваё прозвішча. Пішчалі людзі там. Дый мне давялося сербануць гора.
За адмову ўставаць на паверках замкнулі ў карцэр. Мы там сядзелі з завязанымі вачамі, каб не папсаваць зроку.
Карцэр цёмны, смярдзючы. А тут яшчэ наглядчыкі здзекуюцца. Адзін быў да Мураўёва-вешальніка падобны. Прачыніць дзверы і дражніцца: «А надвор’іца слаўнае! Цудоўнае надвор’е». Мы думаем: «Каб цябе скула задавіла!» — і прыгінаемся: а можа ўдасца зірнуць на неба цераз шчыліну.
Потым рэжым стаў лягчэйшы. Дазволілі пісаць лісты. Мелі мы нават паперу і чарніла. Але пісанне сваё я ўсё роўна хаваў. Пад час вобыскаў нашы «вольнасці» ляцелі к чорту. Наглядчыкі забіралі што ні трапіць на вока.
— Месяцы з чатыры быў я ў турме кухарам. На кожную душу адпускалася па 10 капеек на дзень. Грошы ішлі ў агульны кацёл. Купляліся крупы, сала, капуста. І самі мы гатавалі па чарзе. Мае абеды хлопцы заўсёды хвалілі. Казалі: «Ты, Костусь, мусіць, з свае кішэні дакладаеш». А я аджартоўваўся: «Я, кажу, прыняў на харчы начальніка турмы. Дык гэта ён паўрубля дабаўляе».
Пасля давялося мне крыху пабыць і турэмным бібліятэкарам. Гэта было нудна. Літаратура дазвалялася выхаваўча-паліцэйскага кірунку.
...— Напісаў я ў турме адзін верш. Пачатку не помню. А змест такі. Чалавек наняўся на працу да пана. Работы было многа і цяжкое. Касіў, араў ад цямна да цямна. А дайшло да разліку, дык за тыдзень заплацілі яму тры грыўні. Вось і разважае наш дзядзька:
А дома ёсць жонка, дзяцей тых, як маку,
За дзень набярэшся — плячэй не чуваць.
Трыццаць капеек! Заткні іх... у горла...
Толькі вам жыць на свеце... Тапчы вас у гаць..
Канстанцін Міхайлавіч смяецца:
— Рыфмаў, што тут стаялі, не буду падказваць.
Гэтымі невялічкімі абразкамі бадай і абмежаваліся гаворкі аб судзе і турэмным побыце. Не таму, што не помніў тае пары Канстанцін Міхайлавіч ці не хацеў варушыць яе. Яго ўспаміны ў «Весніку НКА» і ў часопісе «Асвета» перагукваліся з многімі старонкамі «На ростанях».
А над гэтай кнігай усё яшчэ цягнулася работа, і лішні расказ пра тыя ці іншыя падзеі мог перабіць ахвоту да пісання.
— Раскажаш, а потым не пішацца,— заўважаў Канстанцін Міхайлавіч.— Здаецца, усе ўжо гэта ведаюць. І самому робіцца нецікава.
Такімі ж абрывачнымі выглядаюць і прыгадкі Коласа пра паездкі ў Вільню, як у свой час было прынята называць Вільнюс.
— Пасля выхаду з астрога з’явіўся другі клопат: трэ было ратавацца ад ваеннай службы. Трапляць з турмы ў казарму мне страшэнна не хацелася...
11 верасня 1911 года* адбыў я свой тэрмін.

Максім Лужанін, "Колас расказвае пра сябе".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 17:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
Трапіў на час на Дабрамысленскі завулак. Там трымалі кароткатэрміновых.

Так, ёсць такi варыянт. Але ж гэта жаночая турма. А тут Канстанцiн.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Валацуга писал(а):
Трапіў на час на Дабрамысленскі завулак. Там трымалі кароткатэрміновых.

Так, ёсць такi варыянт. Але ж гэта жаночая турма. А тут Канстанцiн.


Значыць Колас у ўспамінах пакрывіў душой?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пакрывiў, не пакрывiў... Васiлiна Мiцкевiч згадвае, што Колас сядзеў у драўлянай турме, што была на месцы сучаснай 3-й бальнiцы. А пра Дабрамысленскi завулак даведалася толькi ад Лужанiна. Архiвы жаночай турмы на Дабрамысленскiм завулку не маюць дадзеных пра мужчынскае аддзяленне. Гэтым адмыслова займаўся Дзмiтрый Кiшкiлевiч. Да таго ж няма нiякiх звестак ад iншых вязняў мужчынскага полу жаночай турмы. А блытанiна гэтая выйшла з-за таго, што пакуль ніхто не браўся за даследаванне турэмнай гісторыі Мінску. Пра гэты арыштны дом стала вядома толькi ў 2019 годзе.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Усё ж, калі і так, то, здаецца, там ён адбываў кароткі тэрмін. Асноўную частку - у Мінскім астрозе.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
Асноўную частку - у Мінскім астрозе

Вядома). Я ж з самага пачатку адзначыў, што "гэта не зусiм так".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Валацуга писал(а):
Асноўную частку - у Мінскім астрозе

Вядома). Я ж з самага пачатку адзначыў, што "гэта не зусiм так".


А пасля ёсць фраза, якая і ўнесла блытаніну.

kalilaska писал(а):

Тыя тры гады, што "застаў" Колас, яму давялося правесцi на Грушаўцы ў арыштным доме.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга, ну, гэта пытанне да Уласава.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Объекты на рассмотрение Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы