Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Кніга пра гісторыю Воршы

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Товары и услуги для путешественников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 26 Dec 2022, Mon, 6:08    Заголовок сообщения: Кніга пра гісторыю Воршы Ответить с цитатой

Для ўсіх, каго цікавіць беларуская гісторыя, хачу прапанаваць сваю кнігу пра гісторыю горада Воршы, ад старажытнасці да сярэдзіны XIX стагоддзя.
Мушу адзначыць, што ў кнізе маецца не толькі пералік больш альбо менш вядомых фактаў, але і апісанне працэсу паступовага нараджэння і ўсталявання гарадской грамады як асновы, з якой пазней вырасла, і на падставе якой сфарміравалася сучаснае еўрапейскае грамадства.
Я паспрабаваў больш падрабязна паказаць працэс пераўтварэння памежнага ўмацавання ў складанае і шматаблічнае сацыяльнае ўтварэнне, развіццё якога на пэўным этапе пачало падпарадкоўвацца сваім унутраным эканамічным і сацыяльным законам, а з другога боку, стала асновай развіцця ў глыбіні традыцыйнага феадальнага грамадства пачаткаў новай буржуазнай цывілізацыі, у тым ліку сучаснай дэмакратыі і рэспубліканскай формы кіравання.
Таксама я хацеў асобна адзначыць значэнне ў развіцці горада агульнаеўрапейскіх працэсаў, у прыватнасці, Рэфармацыі і Контррэфармацыі, а таксама спецыфічны беларускі характар міжканфесійнай палемікі, які дазваляў абысціся без звычайных для той эпохі праяў масавага гвалту, але спрыяў развіццю кнігадрукавання і мастацтва.

увеличить до 768x970


Кніга ўтрымлівае мае спробы паразважаць над лёсам роднага горада, і ацаніць тыя выпрабаванні, якія давялося яму перажыць, і згадаць тых людзей, чые ўчынкі адбіліся на ягонай гісторыі.

Цяпер, пакуль пішу гэтыя радкі, я поўнай меры ўсведамляю, наколькі недсканалым стаўся вынік у параўнанні з маімі сур'ёзнымі намерамі, і мушу спадзявацца толькі на тое, што лёс дазволіць мне з часам выправіць усе хібы і дасягнуць большай дасканаласці ў апісанні гісторыі роднага горада.

У выніку пэўных роздумаў і разважанняў я вызначыў кошт кнігі ў 20 рублёў. Заплаціць гэтыя грошы можна будзе ў якасці накладных выдаткаў, разам з коштам перасылкі, падчас атрымання дасланай мной кнігі на пошце. Кнігу я буду дасылаць на паштовы адрас, які будзе пазначаны ў адпаведным лісце-заяўцы. Такія лісты-заяўкі можна будзе дасылаць на адрас электроннай пошты stsiapanausmail@gmail.com
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Товары и услуги для путешественников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы