Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 15, 16, 17 ... 41, 42, 43  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 24 Dec 2022, Sat, 6:27    Заголовок сообщения: Аповяд пчаляра Ответить с цитатой

Мёд – гэта “накапіцельны лекавы сродак”, сцвярджае пчаляр Ігар, якому належыць больш за 80 пчаліных хатак ў Бешанковіцкім раёне і чый досвед догляду за пчоламі дасягнуў ужо каля 6 гадоў. Ігар прыгадвае некалі прачытанае паведамленне пра вынікі навуковага даследвання, якое паказала, што праз месяц рэулярнага ўжывання мёду ва ўдзельнікаў навуковага эксперыменту палепшылася да лепшага якасць крыві.
Таксама, паводле ягоных словаў, спіртовая настойка на прадуктах жыццядзейнасці васкавой молі мае ўнікальныя ўласцівасці, якія дазваляюць вельмі эфектыўна загойваць раны. У прыватнасці, Ігару вядомы выпадак, калі пасля аперацыі з нагоды варыкозу чалавеку з дапамогаю кампрэсаў з гэтай настойкай удалося дасягнуць незвычайна эфектыўнага зажыўлення наступстваў аперацыі.
Таксама вядома, што праполіс з’яўляецца магутным антысэптыкам. У дадатак да гэтага мёд з праполісам можа выкарыстоўвацца ў якасці абязбольваючага сродка. Адзінае патрабаванне – патрабуецца дужа доўгая выцяжка. Такім чынам, праполіс з мёдам на моцным спірту выкарыстоўваецца для кампрэсаў. Таксама праполіс у розных формах выдатна лечыць страўнік, хваробы страўнікава-кішэчнага тракту.

Прастуда
Найперш, мёд вядомы ў якасці сродка ад прастуды. Апрача звыклага і простага ўжывання мёду з гарачай гарбатай (толькі ня варта распускаць мёд у гарачай гарбаце, бо пры гэтым з мёду выдзяляюцца шкодныя рэчывы), народны досвед багаты на шэраг іншых рэцэптаў. Напрыклад, можна 1 сталовую лыжку высушаных малінавых ягад заліць гарачай вадой (150 мл кіпеню, лепш у тэрмасе), настойваць 2-3 гадзіны. Пасля працэдзіць, дадаць 2 сталовых лыжкі мёду. Тое, што атрымаецца, перамяшаць да поўнага растварэння, і выпіць усё нанач.
Па тры сталовыя лыжкі сухіх і перацёртых кветак і ягадаў арабіны чырвонай заліць у тэрмасе адным літрам кіпеню, настойваць 4-5 гадзін. Потым працэдзіць і піць гэты настой па шклянцы на дзень, перад тым распусціўшы ў ёй 1 сталовую лыжку мёду.
Калі прастуда з кашлем, мёд замешваецца напалам з журавінавым сокам і п’ецца па чацвёртай частцы шклянкі (40-50 мл) 2-3 разы на дзень.
Ад гастрыта да склероза
Мёд вядомы сваім карысным уздзеяннем на страўнік чалавека. У прыватнасці, мёд зніжае высокую кіслотнасць, діквідуе запаленне слізістай, паскарае загойванне язваў страўніка і дванаццаціперснай кішкі.
Трафічны гастрыт, каліт і язва страўніка лекуюцца з дапамогай 1-2 сталовых лыжак мёду за гадзіну да ежы, альбо праз 2,5 гадзіны пасля ежы.
Можна павялічыць лекавае ўздзеянне мёду, калі распусціць яго ў палове шклянкі яблычнага соку, і піць тое, што атрымаецца, па 3 разы на дзень на працягу ня меньш як месяца.
У якасці сродка ад склероза п’ецца шклянка мёду, добра размяшаная ў шклянцы сока цыбулі. П’ецца адна сталовая лыжка тры разы на дзень за гадзіну да ежы.

Ачыстка пячонкі
Сярод сродкаў для ачысткі пячонкі таксама ёсць заснаваныя на мёдзе. Дзеля ягонага прыгатавання выкарыстоўваецца 0,5 кг мёду, змяшанага з 0,5 кг чорнай парэчкі. Сумесь гэтая прымаецца па адной чайнай лыжцы за паўгадзіны да ежы. Так ужываць гэты сродак трэба, пакуль не скончыцца, потым рэкамедуецца зрабіць невялікі перапынак, і яшчэ раз паўтарыць.

Кветкавая пыльца
Кветкавая пыльца таксама з’яўляецца каштоўным лекавым сродкам, які спрыяе дзейнасці касцянога мозгу, дапамагае ад малакроўя ды іншых захворваннях крыві, а таксама ўмацоўвае сценкі сасудаў.
Кветкавая пыльца ад гіпертаніі ўжываецца так --змешваюць з мёдам у роўных частках і п’юць па адной чайнай лыжцы тры разы на дзень.
Аднак падчас спажывання пыльцы трэба ўлічваць яе надзвычайную каларыйнасць (лічыцца, што 20 г пыльцы могуць замяніць 1 кг мяса).

Пярга
Для сваіх дзетак пчолы гатуюць адмысловую страву – пяргу. Гэты “пчаліны хлеб” лечыць тыя ж захворванні, што і мёд, але ўздзеянне пяргі больш моцнае.
Чаму? Пакуль што ніхто не ведае.

Праполіс
Пчаліны праполіс выдомы тым, што надзвычай эфектыўна загойвае гнойныя раны, язвы, залечвае апёкі. Праполіс вядомы сваім абязбольваючым эфектам і бактэрыцыдным уздзеяннем. Таму інгаляцыі з праполісам рэкамендуюцца пры бранхіце, трахеіце, фарынгіце, танзіліце, гаймарыце, не кажучы ўжо пра звыклы рыніт – насмарк.
Але варта памятаць, што ў асобных людзей на мёд і іншыя згаданыя вышэй прадукты пчалаводства можа быць алергічная рэакцыя.
[/b]

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2022, Sun, 16:04    Заголовок сообщения: Куды схадзіць? Ответить с цитатой

Трэба аддаць належнае: у мясцовых "раёнках" сталі часцей пісаць пра аб'екты (помнікі прыроды, старыя сядзібы, крыніцы), мясцовасці ды населеныя пункты, якія патэнцыйна могуць стаць канечнымі пунктамі вандровак.

Вось, напрыклад, крыніца ў вёсцы Розумава непадалёк ад Лёзна Віцебскай вобласці:
http://www.lioznonews.by/society/%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8-%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%85-%D0%B4%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D1%8C/

У вёсцы Бярозкі Чашніцкага раёна ёсць возера, а таксама бярозавы гай, які своеасабліва акцэнтуе назву населенага пункта:
https://www.chashnikinews.by/2022/06/chem-privlekaet-lyudej-pochti-zabytaya-derevnya-lukomlskogo-selskogo-soveta-rasskazyvaem-v-proekte-glubinka/

Барздоўка Аршанскага раёна мае свой музей, які быў створаны ў 1980 годзе, і с той пары назбіраў сотні экспанатаў:
https://vitvesti.by/tochka-na-karte/borzdovka-chem-zhivet-derevnia-budushchego-v-orshanskom-raione.html

Вёска Германавічы Шаркаўшчынскага раёна таксама вядомая сваім музеем, а нядаўна Мастацка-этнаграфічны музей імя Язэпа Драздовіча стаў дыпламантам рэспубліканскага конкурса:
http://www.klich.by/?p=115581
Каб жа хоць нехта здагадаўся аддаць належнае стваральніцы гэтага музея мясцовай настаўніцы Адзе Элеўне Райчонак -- хто ведае падрабязнасці, пагодзіцца, што яна таго вартая!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 26 Dec 2022, Mon, 6:33    Заголовок сообщения: Цікавы сайт -- https://adventuretime.by/ Ответить с цитатой

Выпадкова (праз гэты форум) натрапіў на сайт "BTL - Туристический портал", змест якога ўразіў сваёй арыгінальнасцю. Напрыклад, раздзел "Статьи" утрымлівае звесткі пра закінутыя мясціны, цэлыя вёскі, і нават зону адсялення на тэрыторыях, пацярпелых ад Чарнобыля.
Ёсць маршруты вандровак па Беларусі, якія можна нават спампаваць у адпаведную праграму ў тэлефоне ці кампутары.
Агульная інфармацыя пра пешаходныя вандроўкі:
https://adventuretime.by/peshie-pohody/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 03 Jan 2023, Tue, 9:50    Заголовок сообщения: Гарадзеншчына Ответить с цитатой

Вельмі па-свойму падышлі стваральнікі сайта Гарадзенскага аблвыканкама да інфармавання наведвальнікаў і патэнцыйных турыстаў -- раздзел "Турызм" запоўнены цэлым шэрагам відэа, вельмі змястоўных і прафесійна выкананых. Дзеля прагляду прапаную адзін з іх, самага агульнага характару:
http://www.oblsport.grodno.by/ru/tourism/presentations/video/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 07 Jan 2023, Sat, 2:33    Заголовок сообщения: Пастаўшчына. Кнігі Ігара Пракаповіча Ответить с цитатой

Аддзел краязнаўства Віцебскай абластной бібліятэкі сабраў выдатную калекцыю кніг, прысвечаных гісторыі Пастаўскага раёна. Пачнем з кнігі "Ваколіцы Паставаў. Помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак":

увеличить до 1200x851


Тытул:

увеличить до 850x1200


Змест:

увеличить до 855x1200
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 14 Apr 2023, Fri, 20:36    Заголовок сообщения: Зноў вяртаюся да справы... Ответить с цитатой

Сёння вяртаюся пасля ўжо некалькі месяцаў, страчаных падступнай хваробай -- нечаканаму і непрадказальнаму інсульту. Але дужа імкнуся працягваць тую ж справу, якой ужо некалькі гадоў аддаў справе развіццю ў стране -- стварэнням пешаходнаму турызму і практычнаму пашырэнню краязнаўчства.
У ліку краязнаўчы кніг абласной Віцебскай бібліятэцы варта згадаць наступную -- Ігар Пракаповіч. "100 адметных мясцін Пастаўшчыны":

увеличить до 851x1200


увеличить до 851x1200


увеличить до 855x1200


увеличить до 851x1200


увеличить до 862x1200


увеличить до 856x1200
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 14 Apr 2023, Fri, 21:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В. Сцяпанаў писал(а):
Сёння вяртаюся пасля ўжо некалькі месяцаў, страчаных падступнай хваробай -- нечаканаму і непрадказальнаму інсульту.

Здароўя.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 15 Apr 2023, Sat, 22:11    Заголовок сообщения: ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ і працягваем Ответить с цитатой

Вельмі прыемна было атрымаць ад зычэння ахвотных і зацікаўленных нашай агульнай справай, і таму лічу абавязковым працягнуць -- яшчэ адна кніга Ігара Пракаповіча, гэтым разам створанай разам з саўдзельнікамі:

увеличить до 1200x853


увеличить до 850x1200


увеличить до 862x1200
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 16 Apr 2023, Sun, 14:26    Заголовок сообщения: Турысцка-гістарычны маршрут -- комплекс "Крыжоўкі" Ответить с цитатой

Яшчэ адзін твор Ігара Пракаповіча, разам А.А. Януш -- апісанне турысцкага маршрута прыроднага-гістарычнага комплекса "Крыжоўкі":

увеличить до 1200x851


увеличить до 1200x863


увеличить до 1200x852
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 16 Apr 2023, Sun, 18:47    Заголовок сообщения: Пра Друцкіх-Любецкіх на Пастаўшчыне Ответить с цитатой

У 2019 годзе была выдадзена напісаная Ігарам Пракаповічам разам з Д.А. Данілевіч і А.А. Януш брашуру пра гісторыю славутага роду Друцкіх-Любенскіх:

увеличить до 1200x850


увеличить до 1200x850


Пазней я размяшчу наступнае выданне Ігара Практаповічу, якое маецца ў нашай сямейнай бібліятэцы, дзе аўтар ў 2021 годзе распавядае пра вядомую пастаўскую галіну гэтага славутага роду Друцкіх-Любецкіх.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 19 Apr 2023, Wed, 11:48    Заголовок сообщения: Захавальнікі спадчыны Ответить с цитатой

"Захавальнікі спадчыны" -- названая кніга, якая знаходзіцца ў краязнаўчым захаванні Віцебскай абласной бібліятэкі. Яна выходзіла ў 2001 годзе, і ўтрымлівае матэрыялы пра "дапамогі кіраўнікам этнаграфічных музеяў навучальна-выхавоўчых устаноў Віцебшчыны". У пераліку кнігі можна знайсці апісанні агульнага характару, так і аповяды канкрэтных устаноў ды арганізацый:

увеличить до 1200x864


увеличить до 1200x850


увеличить до 1200x853
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 21 Apr 2023, Fri, 16:54    Заголовок сообщения: Маршруты па ландшафтным заказніку рэспубліканскага значэння "Ельня" Ответить с цитатой

Вядомы сваёй славутасцю прыродны комплекс у складзе Шаркаўшчынскага і Міёрскага раёнаў Віцебскай вобласці:

увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 22 Apr 2023, Sat, 21:23    Заголовок сообщения: Працягваю распаўсюд сваёй кнігі Ответить с цитатой

Некалі звычайнай практыкай у дзейнасці аршанскіх музеяў было правядзенне, прынамсі, раз у год, гісторыка-краязнаўчых канферэнцый. Калі я працаваў у музейнай сферы, я лічыў абавязковым правядзенне такога форуму, бо гэта спрыяла развіцю цікаўнасці да гісторыі і краязнаўчай дзейнасці.

Падчас падрыхтоўкі да адной з такіх канферэнцый, якая прысвячалася ролі асобаў у гісторыі роднага гісторыя, мне пашчасціла знайсці графічнае ўвасабленне тэзы пра людскія лёсы. Гэта быў вобраз з міфаў старажытнага Рыму пра Паркаў - трох багінь, якія бясконца сукаюць чалавечыя лёсы. Адна з іх цягне нітку жыцця, другая наматвае яе на верацяно, размяркоўваючы жыццёвыя выпрабаванні, а трэцяя вызначае час, калі гэтую нітку перарэзаць...

Тады філасофская веліч гэтага ўвасаблення ўразіла, але за штодзённымі справамі надоўга задумацца пра ролю трох Паркаў не выпадала. І толькі выпрабаванні ўласнага лёсу змусілі вярнуцца ў думках да старажытных багіняў жыцця і смерці. Апошняя з іх, нягледзячы на некалькі складаных медычных дыягназаў, усё ж такі вырашыла, што не ўсе важныя справы на гэтым свеце я зрабіў.

Адна з такіх істотных для мяне справаў - гэта распаўсюд кнігі пра гісторыю роднага гораду “Рша, Орша, Ворша”. Я паспеў яе скончыць за некалькі тыдняў да таго, як інсульт заўважна абмежаваў мае магчымасці.
Я заўсёды меркаваў, што выданне кнігі натуральна патрабуе сустрэчаў з патэнцыйнымі чытачамі. Бо падчас іх аўтар можа падзяліцца сваімі меркаваннямі, патлумачыць вартасць свайго твору, паразважаць над верагоднасцю працягу працы. Але спярша майму жаданню сустрэцца з чытачамі заміналі ковіду і цукровым дыябетам, з наступствы ў выглядзе полінейрапатыі, а потым абсалютна нечаканы і непрадказальны інсульт.

Дзякуючы тром Паркам, якія па-ранейшаму няспынна сукаюць нітку майго лёсу, я вырашыў, што дайсці да свайго чытача змагу цяпер толькі праз асабісты распаўсюд маёй кнігі.

Таму па-ранейшаму гатовы дасылаць асобнікі па пошце, хаця вымушаны трохі падвысіць кошт выдання - да 30 рублёў. Заплаціць гэтыя грошы можна будзе ў якасці накладных выдаткаў, разам з коштам перасылкі, падчас атрымання. Кнігу я буду дасылаць на паштовы адрас, які будзе пазначаны ў адпаведным лісце-заяўцы. Такія лісты-заяўкі можна дасылаць на мой электроны адрас stsiapanausmail@gmail.com

увеличить до 768x970
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 25 Apr 2023, Tue, 10:15    Заголовок сообщения: Забароненыя лясы Ответить с цитатой

Забароненыя и абмежаваныя ўведзеныя на сёння, 25 красавіка, у 37 раёнах, у тым ліку ў наступных абласцях:
Бярэсцкая 16
Віцебская 0
Гомельская 0
Гарадзенская 17
Менская 2
Магілеўская 2

https://www.mlh.by/maps/map.php
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 01 May 2023, Mon, 11:42    Заголовок сообщения: 211 новых турыстычных маршрутаў Ответить с цитатой

27 апреля, Минск /Корр. БЕЛТА/. В Беларуси за 2023 год появилось 211 новых туристических маршрутов. Об этом на пресс-конференции заявил заместитель министра спорта и туризма Олег Андрейчик, передает корреспондент БЕЛТА.

"В 2023 году появилось 211 новых туристических маршрутов. Среди них много комбинированных маршрутов по болотам, экологическим тропам, карьерам и другим местам. Также развиваются сплавы на байдарках и велосипедный туризм. Предложений много, поэтому каждый турист сможет найти себе достойный и качественный отдых", - сказал Олег Андрейчик.

Он добавил, что в прошлом году в рамках организованного туризма в пределах Беларуси путешествовали более 1,5 млн человек. "Это почти на 200 тыс. больше, чем в рекордном 2019 году. Видим, что популярность внутреннего туризма растет, начиная от корпоративного отдыха, заканчивая детским и семейным", - подчеркнул заместитель министра спорта и туризма.

Кроме того, по его словам, в прошлом году в Беларуси было подготовлено более 190 новых экскурсоводов. "Особенно популярно это ремесло стало среди молодежи. На данный момент у нас 1050 экскурсоводов по разным направлениям и порядка 150 гидов-переводчиков. Из 118 регионов в 70 есть как минимум один подготовленный и аттестованный экскурсовод. При этом мы ставим задачу увеличивать их количество и надеемся, что в каждом регионе будет свой квалифицированный специалист", - отметил Олег Андрейчик.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 15, 16, 17 ... 41, 42, 43  След.
Страница 16 из 43

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы