Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 298
|
Добавлено: 24 Dec 2022, Sat, 6:27 Заголовок сообщения: Аповяд пчаляра |
|
|
Мёд – гэта “накапіцельны лекавы сродак”, сцвярджае пчаляр Ігар, якому належыць больш за 80 пчаліных хатак ў Бешанковіцкім раёне і чый досвед догляду за пчоламі дасягнуў ужо каля 6 гадоў. Ігар прыгадвае некалі прачытанае паведамленне пра вынікі навуковага даследвання, якое паказала, што праз месяц рэулярнага ўжывання мёду ва ўдзельнікаў навуковага эксперыменту палепшылася да лепшага якасць крыві.
Таксама, паводле ягоных словаў, спіртовая настойка на прадуктах жыццядзейнасці васкавой молі мае ўнікальныя ўласцівасці, якія дазваляюць вельмі эфектыўна загойваць раны. У прыватнасці, Ігару вядомы выпадак, калі пасля аперацыі з нагоды варыкозу чалавеку з дапамогаю кампрэсаў з гэтай настойкай удалося дасягнуць незвычайна эфектыўнага зажыўлення наступстваў аперацыі.
Таксама вядома, што праполіс з’яўляецца магутным антысэптыкам. У дадатак да гэтага мёд з праполісам можа выкарыстоўвацца ў якасці абязбольваючага сродка. Адзінае патрабаванне – патрабуецца дужа доўгая выцяжка. Такім чынам, праполіс з мёдам на моцным спірту выкарыстоўваецца для кампрэсаў. Таксама праполіс у розных формах выдатна лечыць страўнік, хваробы страўнікава-кішэчнага тракту.
Прастуда
Найперш, мёд вядомы ў якасці сродка ад прастуды. Апрача звыклага і простага ўжывання мёду з гарачай гарбатай (толькі ня варта распускаць мёд у гарачай гарбаце, бо пры гэтым з мёду выдзяляюцца шкодныя рэчывы), народны досвед багаты на шэраг іншых рэцэптаў. Напрыклад, можна 1 сталовую лыжку высушаных малінавых ягад заліць гарачай вадой (150 мл кіпеню, лепш у тэрмасе), настойваць 2-3 гадзіны. Пасля працэдзіць, дадаць 2 сталовых лыжкі мёду. Тое, што атрымаецца, перамяшаць да поўнага растварэння, і выпіць усё нанач.
Па тры сталовыя лыжкі сухіх і перацёртых кветак і ягадаў арабіны чырвонай заліць у тэрмасе адным літрам кіпеню, настойваць 4-5 гадзін. Потым працэдзіць і піць гэты настой па шклянцы на дзень, перад тым распусціўшы ў ёй 1 сталовую лыжку мёду.
Калі прастуда з кашлем, мёд замешваецца напалам з журавінавым сокам і п’ецца па чацвёртай частцы шклянкі (40-50 мл) 2-3 разы на дзень.
Ад гастрыта да склероза
Мёд вядомы сваім карысным уздзеяннем на страўнік чалавека. У прыватнасці, мёд зніжае высокую кіслотнасць, діквідуе запаленне слізістай, паскарае загойванне язваў страўніка і дванаццаціперснай кішкі.
Трафічны гастрыт, каліт і язва страўніка лекуюцца з дапамогай 1-2 сталовых лыжак мёду за гадзіну да ежы, альбо праз 2,5 гадзіны пасля ежы.
Можна павялічыць лекавае ўздзеянне мёду, калі распусціць яго ў палове шклянкі яблычнага соку, і піць тое, што атрымаецца, па 3 разы на дзень на працягу ня меньш як месяца.
У якасці сродка ад склероза п’ецца шклянка мёду, добра размяшаная ў шклянцы сока цыбулі. П’ецца адна сталовая лыжка тры разы на дзень за гадзіну да ежы.
Ачыстка пячонкі
Сярод сродкаў для ачысткі пячонкі таксама ёсць заснаваныя на мёдзе. Дзеля ягонага прыгатавання выкарыстоўваецца 0,5 кг мёду, змяшанага з 0,5 кг чорнай парэчкі. Сумесь гэтая прымаецца па адной чайнай лыжцы за паўгадзіны да ежы. Так ужываць гэты сродак трэба, пакуль не скончыцца, потым рэкамедуецца зрабіць невялікі перапынак, і яшчэ раз паўтарыць.
Кветкавая пыльца
Кветкавая пыльца таксама з’яўляецца каштоўным лекавым сродкам, які спрыяе дзейнасці касцянога мозгу, дапамагае ад малакроўя ды іншых захворваннях крыві, а таксама ўмацоўвае сценкі сасудаў.
Кветкавая пыльца ад гіпертаніі ўжываецца так --змешваюць з мёдам у роўных частках і п’юць па адной чайнай лыжцы тры разы на дзень.
Аднак падчас спажывання пыльцы трэба ўлічваць яе надзвычайную каларыйнасць (лічыцца, што 20 г пыльцы могуць замяніць 1 кг мяса).
Пярга
Для сваіх дзетак пчолы гатуюць адмысловую страву – пяргу. Гэты “пчаліны хлеб” лечыць тыя ж захворванні, што і мёд, але ўздзеянне пяргі больш моцнае.
Чаму? Пакуль што ніхто не ведае.
Праполіс
Пчаліны праполіс выдомы тым, што надзвычай эфектыўна загойвае гнойныя раны, язвы, залечвае апёкі. Праполіс вядомы сваім абязбольваючым эфектам і бактэрыцыдным уздзеяннем. Таму інгаляцыі з праполісам рэкамендуюцца пры бранхіце, трахеіце, фарынгіце, танзіліце, гаймарыце, не кажучы ўжо пра звыклы рыніт – насмарк.
Але варта памятаць, што ў асобных людзей на мёд і іншыя згаданыя вышэй прадукты пчалаводства можа быць алергічная рэакцыя.
[/b]
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 298
|
Добавлено: 25 Dec 2022, Sun, 16:04 Заголовок сообщения: Куды схадзіць? |
|
|
Трэба аддаць належнае: у мясцовых "раёнках" сталі часцей пісаць пра аб'екты (помнікі прыроды, старыя сядзібы, крыніцы), мясцовасці ды населеныя пункты, якія патэнцыйна могуць стаць канечнымі пунктамі вандровак.
Вось, напрыклад, крыніца ў вёсцы Розумава непадалёк ад Лёзна Віцебскай вобласці:
http://www.lioznonews.by/society/%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8-%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%85-%D0%B4%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D1%8C/
У вёсцы Бярозкі Чашніцкага раёна ёсць возера, а таксама бярозавы гай, які своеасабліва акцэнтуе назву населенага пункта:
https://www.chashnikinews.by/2022/06/chem-privlekaet-lyudej-pochti-zabytaya-derevnya-lukomlskogo-selskogo-soveta-rasskazyvaem-v-proekte-glubinka/
Барздоўка Аршанскага раёна мае свой музей, які быў створаны ў 1980 годзе, і с той пары назбіраў сотні экспанатаў:
https://vitvesti.by/tochka-na-karte/borzdovka-chem-zhivet-derevnia-budushchego-v-orshanskom-raione.html
Вёска Германавічы Шаркаўшчынскага раёна таксама вядомая сваім музеем, а нядаўна Мастацка-этнаграфічны музей імя Язэпа Драздовіча стаў дыпламантам рэспубліканскага конкурса:
http://www.klich.by/?p=115581
Каб жа хоць нехта здагадаўся аддаць належнае стваральніцы гэтага музея мясцовай настаўніцы Адзе Элеўне Райчонак -- хто ведае падрабязнасці, пагодзіцца, што яна таго вартая! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 298
|
Добавлено: 26 Dec 2022, Mon, 6:33 Заголовок сообщения: Цікавы сайт -- https://adventuretime.by/ |
|
|
Выпадкова (праз гэты форум) натрапіў на сайт "BTL - Туристический портал", змест якога ўразіў сваёй арыгінальнасцю. Напрыклад, раздзел "Статьи" утрымлівае звесткі пра закінутыя мясціны, цэлыя вёскі, і нават зону адсялення на тэрыторыях, пацярпелых ад Чарнобыля.
Ёсць маршруты вандровак па Беларусі, якія можна нават спампаваць у адпаведную праграму ў тэлефоне ці кампутары.
Агульная інфармацыя пра пешаходныя вандроўкі:
https://adventuretime.by/peshie-pohody/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 298
|
Добавлено: 03 Jan 2023, Tue, 9:50 Заголовок сообщения: Гарадзеншчына |
|
|
Вельмі па-свойму падышлі стваральнікі сайта Гарадзенскага аблвыканкама да інфармавання наведвальнікаў і патэнцыйных турыстаў -- раздзел "Турызм" запоўнены цэлым шэрагам відэа, вельмі змястоўных і прафесійна выкананых. Дзеля прагляду прапаную адзін з іх, самага агульнага характару:
http://www.oblsport.grodno.by/ru/tourism/presentations/video/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 298
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|