Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 10819 Откуда: Минск
|
Добавлено: 19 Mar 2023, Sun, 23:29 Заголовок сообщения: Рысункі Зьмітра Мурашкі. З экспедыцый з Федаруком у 1998 годзе |
|
|
Зьміцер МУРАШКА, 2023:
«Прафесар Федарук яскрава ўвасабляе вобраз нязломнага дрэва, навуковага волата, заслугі якога немагчыма перабольшыць. Гэта чалавек надзвычайных ведаў, энергіі , упартасці, волі, пачуцця гумару і добрай душы.
Пазнаёміліся з ім улетку 1998 года. Тады Анатоль Тарасавіч разам з Аляксандрам Адамавічам Ярашэвічам, сваім надзейным сябрам і спадарожнікам , ладзілі чарговую экспедыцыю з мэтай выяўлення і інвентарызацыі колішніх сядзібна-паркавых комплексаў у межах сучаснай Гарадзенскай вобласці. Патрабавалася абмерна-графічная дапамога. Нехта параіў мяне, студэнта-архітэктара 2 курса Архітэктурнага факультэта Політэхнічнай акадэміі.
Экспедыцыя прыпадала на час іспытаў і летняй студэнцкай практыкі па малюнку, таму давялося экстэрнам здаць першыя ды адпрасіцца з апошняе, паабяцаўшы рабіць малюнкі падчас вандроўкі. Абяцаць лёгка. Абставіны задавалі зусім іншы рытм.
"Маленькі Напалеон Орда!" -- жартаўліва кпіў Анатоль Тарасавіч, гледзячы на мае натурныя замалёўкі, якія спрабаваў паспешліва рабіць на каленцы, карыстаючы кожную вольную хвіліну (як правіла падчас моцнага дажджу альбо замест абеду), якую ўдавалася выкраіць з мярэжыва няспынных пераездаў ды абмераў таго, што засталося ад некалі дагледжаных маёнткаў былое Вялікае Літвы.
Некаторыя архітэктурныя краявіды цяпер захаваліся выключна на гэтых малюнках. А некалькі тыдняў той першай інтэнсіўнай “практыкі” ператварыліся ў дадатковы эксклюзіўны курс засцянкова-паркавага архітэктурнага мастацтва, працягласцю з жыццё.
За многія гады прыгод і вандровак Анатоль Тарасавіч стаў для мяне не проста каштоўным Кіраўніком ды Настаўнікам, але й вельмі дарагім Сябрам. Сябрам, які натхніў і адкрыў для мяне нябачныя ландшафты, шляхі ды ймёны нашага велічнага Краю -- забытай Вялікай Літвы. Краю ведаў, годнасці і адвагі. Краю хараства, талентаў і багацця. Краю, за які соладка паміраць і радасна жыць.
Напамінам пра гэта штовесну пачынае красаваць “Хведаручок-Acer” -- вастралісты клён, пасаджаны Анатолем Тарасавічам на маім “Дайнаўскім Двары”, як першае дрэва закладзенага парку, які носіць цяпер ягонае імя. Напамінам пра гэта трымаюць крывіцкае неба магутныя дрэвы бясконцых садоў і паркаў Беларусі, што памятаюць подых і рукі прафесара Федарука.
Няхай гэтыя вандроўныя рысункі, як дадатак да серыі кніг дарагога Настаўніка, што паўсталі вынікам складанае руплівае шматгадовае працы, будзе напамінам пра вялікую адказнасць -- зрабіць усё магчымае, каб захаваць і перадаць зямлю і спадчыну нашых дзядоў наступным пакаленням нашых нашчадкаў.»
 увеличить до 1200x1125
 увеличить до 935x1200
 увеличить до 889x1200
 увеличить до 1200x852
 увеличить до 1200x921
 увеличить до 1200x835
 увеличить до 1200x706
 увеличить до 1200x591
 увеличить до 1200x823
 увеличить до 1001x1200
 увеличить до 1200x824
 увеличить до 1200x503
 увеличить до 1200x557
 увеличить до 1200x702 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|