Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

З Якубам Коласам па Новай зямлі
На страницу Пред.  1, 2
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900


Лявей і бліжэй да мястэчка сурова ўзнімалася вапельная гара. Называлі яе Драздоваю — ад імя панямонскага жыхара Драздоўскага, які арандаваў гару і здабываў вапну.
…Мястэчка Панямонь — прашу не змешваць яго з другою Панямонню — было ў трох вярстах ад станцыі, а можа, нават і меней. Гэта старадаўняе мястэчка. Стаіць яно ў прыгожым месцы над Нёманам, на шырокім гасцінцы, што ідзе з Нясвіжа на Мінск.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Калі падняцца на вапельную гару, а яна тут жа, крыху на захад ад мястэчка, і зірнуць у бок Нёмана, то перад вамі разгорнецца найпрыгажэйшая панарама.

увеличить до 1200x900


Улева будзе чыгунка, мост над ракою. А як прыгожа выглядае адгэтуль Нёман! Як выцягнутае срэбнае вужышча з дзясяткамі, сотнямі, тысячамі прыгожа акругленых кален-нартоў, павіваецца, бы пасмейваецца на сонцы, стары наравісты Нёман у высокіх берагах, атуленых лозамі і пахучымі травамі-зеллем, далінамі-лугамі, палямі-ўзгоркамі з залатымі або беласнежнымі схіламі пяскоў... Смела кажу: мала дзе знойдзеце вы такія прыгожыя рэчкі, як Нёман.

увеличить до 1200x900


…Каля падножжа вапельнай гары, непадалёку ад могілак, час ад часу зʼяўляюцца таемныя постаці маладой пары.


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900


У мястэчку Панямонь многа розных выдатных будынкаў і ўстаноў. Тут ёсць цагляная лазня, царква Св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Але вы яго, напэўна, не ўсе ведаеце. …Адным словам, мястэчка вельмі выдатнае, і калі, бывала, уваходзіш у яго, дык несвядома пачынаеш прасякацца вялікаю павагаю і пашанаю.

увеличить до 1200x900


…Самымі высокімі будынкамі ў Панямоні былі — царква, касцёл і сінагога. Царква і касцёл стаялі ў цэнтры мястэчка і на самым высокім месцы, сінагога тулілася на задворках, воддаль.

увеличить до 1200x900


Калі Лабановіч яшчэ ў дзяцінстве першы раз пабачыў панямонскі касцёл здалёку, то сваёю формаю гэты будынак нагадаў малому Андрэю вялікага сядзячага ката з задраным угору носам. Так гэтае першае ўражанне назаўсёды і засталося ў памяці.

увеличить до 1200x900


Запомнілася таксама і маленькая рачулка, якая выцякала з-пад вапельнай гары, купчастыя вербачкі над ёю, Хаімава кузня над рачулкаю і сам Хаім, спрытны і здатны каваль з чорнаю барадою. Прыгадаўся і стары млын, гнілое возера каля яго, алешнік над возерам, густа затканы гнёздамі гракоў, і несціханы іх крык.
Лабановіч глядзіць туды. Вунь ён, той алешнік, кудзерка абцярэбленага гракамі гайка!

увеличить до 1200x900


А далей, крыху лявей, той самы старасвецкі гасцінец шыбуецца з панямонскай роўнядзі на больш высокую пляцоўку, беручы кірунак на Нясвіж. Знікшыя на некаторай адлегласці бярозы, мінуўшы Панямонь, зноў ідуць побач гасцінца прыгожымі прысадамі, няясна вырысоўваючыся ў сіняватых хвалях далечыні. Як добра знаёмы ўсе гэтыя малюнкі і як моцна яны звязваюць з дзяцінствам, шчаслівым і непаўторным!
«А можа, будзе такі час,— падумаў Лабановіч,— калі я і гэтыя дні свайго бяздомнага вандроўніцтва ўспомню з прыемнасцю і ўздыхну па іх».


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А цэрква, макаўка святая,
Народу поўна, блескам ззяе…

увеличить до 1200x900


***
Мікуцічы — сяло вялікае, вядомае ва ўсёй акрузе. Стаіць на лясках каля Нёмана. Народ тут бедны, малазямельны. Жыць з гаспадаркі трудна, і мікуцічане перабіваюцца заработкамі. Але гэтых заработкаў мала. Зімою возяць калоды, вясною і летам ходзяць на сплаў — на згоны і на плыты.

увеличить до 1200x900


… Каля самага сяла, падмываючы вуліцы, цячэ Нёман. Разложыстыя круглаверхія вербы, узняўшы над вадою карэнне, абступаюць адхонны пясчаны бераг. На мікуціцкіх вуліцах — сыпучы пясок. Гразі тут амаль не бывае ніколі, але калі падымаецца вецер, дык цэлыя воблакі пылу стаяць у паветры.
Шумна і гучна ўлетку на беразе Нёмана.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У хаце вучням не сядзіцца —
Прайшла ахвота ў іх вучыцца;
І сам дарэктар уздыхае,
На Мікалаўшчыну ківае…

увеличить до 1200x900


***
Чыгунка, тэлеграф, пошта, школы розных гатункаў, пачынаючы настаўніцкімі семінарыямі і канчаючы вышэйшаю школаю, маюць сваіх прадстаўнікоў з Мікуціч. Такім парадкам, Мікуцічы маюць сваю інтэлігенцыю, пераважная большасць якой прыходзіцца на настаўніцтва, і гэтая група найболей цесна звязвалася з родным сялом.
…— Сяло Мікуцічы, гаспадзін следчы, славіцца тым, што з яго выходзіць многа настаўнікаў. Дык нічога дзіўнага няма ў тым, што летам іх зʼязджаецца многа ў сваё сяло, да бацькоў.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900


Колісь тут, як расказваюць старыя людзі, праўда, самі яны не помняць, быў мост. І цяпер яшчэ сям-там па баках грэблі засталіся рэшткі паляў, і тырчаць яны з гразі, як згніўшыя зубы ў сківіцы. Мост гэты быў знішчаны ў часе Шведскага Палення. Жыве яшчэ ў памяці людзей вайна са шведамі. Нават імя сваё мае ў вуснах народа - Шведскае Паленне. Вось і спалілі тады шведы мост. Вялікія бойкі адбываліся тут. А над самым Нёманам, вышэй трохі сяла, ёсць курган-магіла.

увеличить до 1200x900


Размывае рака грудзі гэтай невядомай магілы, вымывае чалавечыя чарапы і старасвецкую зброю. І перадаюць мацяркі сваім дзецям аб гэтай страшнай часіне Шведскага Палення. Многа тады народу пабіта было, а будынкі папалілі. Людзі па лясах туляліся. І кідаліся шведы на хітрыкі. Гукалі ў лесе:
- Тацяна, Марʼяна! Выходзьце з лесу: шведы дадому паехалі.
І калі хто выходзіў на голас, таго забіралі і забівалі.
Тады і жывёла амаль уся перавялася. У Мікуцічах застаўся адзін толькі бык, а ў Сверынаве — карова. Сабралі гэтую пару людзі потым і аралі на ёй. Але нарэшце пакараў Бог шведаў за здзекі над людзьмі - асляпіў іх, і, збіраючыся ехаць верхам, яны садзіліся тварам да конскага зада. Тады іх пабілі.
***

увеличить до 1200x900


За Мікуцічамі ўгору па Нёмане, за паўвярсты ад сяла, ёсць высокі прыгожы груд, дзе раслі пышныя, разложыстыя хвойкі. Уся гэта мясціна мела адну назву — Клешчыцы. Тут быў тады малады яшчэ лясок і маляўнічыя зацішныя далінкі, куды любілі сходзіцца летам мікуціцкія настаўнікі лавіць рыбу і наладжваць таварыскія маёўкі. Глыбока ўнізе, пад зрывістым пясчаным берагам, струменіўся быстры Нёман, праносячы па чыстым жолабе веснавыя воды і падразаючы высокі свой бераг. Тут, як расказвалі старыя людзі, знаходзілі чалавечыя чэрапы і косці. Тыя ж людзі сцвярджалі, што тут быў калісь курган, магіла забітых на вайне са шведамі салдатаў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Нёман яшчэ не ўвайшоў у свае берагі. Даволі шырокая даліна была заліта веснавою вадою. Там, дзе вада спадала, прабівалася і жаўцела буйная шыракалістая лотаць. На процілеглым баку даліны раскінуліся палеткі, вузкія палоскі ўзгоркаватай зямлі занямонскіх сялян, дзе туліліся закрытыя пагоркамі невялікія вёскі, якія мелі агульную назву — Сёлы.

увеличить до 1200x900


Якраз насупраць Клешчыц, на тым баку даліны, узнімаўся досыць высокі курган. На самым версе кургана красаваўся выступ, нібы круглая шапка. У Мікуцічах яго называлі Дзямянавым Гузам.
Лабановіч стаяў на самым высокім пункце берага, адкуль яму вельмі добра былі відаць Дзямянаў Гуз, Мікуцічы, мястэчкі Панямонь, Стаўбуны і сіняя палоска Сіняўскага гаю — малюнак, якім нельга было не залюбавацца. Але вочы Андрэя Лабановіча пільней узіраліся ў Дзямянаў Гуз: там зараз павінна была зʼявіцца постаць чалавека, імя якому Янка Тукала.

увеличить до 1200x900


…— Ну, дык так, мой браце: у дванаццаць гадзін у вялікую пятніцу ты ўзыдзі на гару высокую, сірэч — на Дзямянаў Гуз. Я ж у гэты час буду стаяць над Нёманам, на высокім беразе ў Клешчыцах. З гэтага берага добра відаць Дзямянаў Гуз, а з Дзямянавага Гуза яшчэ лепей відны Клешчыцы. Калі ты ўзыдзеш на Дзямянаў Гуз, я два разы махну табе хваёваю галінаю. А гэта будзе азначаць: «Здароў, Янка!» А паколькі лесу ў раёне Дзямянава Гуза няма, дык ты прымацуй да ёмкага кія дзяружку, хустку ці проста анучу і такім саматужным сцягам памахай мне. І я буду ведаць, што ты пабачыў і зразумеў мой сігнал і ў адказ пасылаеш мне сваё прывітанне.


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900


Вада ў Нёмане апала. Мікуціцкія людзі гаварылі, што зараз і курыца пяройдзе раку ўброд. Лабановіч перабрыў Нёман і хвілін праз сорак падыходзіў да Нейгертава, дзе жыў Янка. Вёсачка тулілася на ўзгорку, малапрыметная і маленькая. У ёй была адна толькі вулачка. Сам жыхар вёскі, Янка, так азначаў даўжыню свае вуліцы: у пэўны час, на досвітку, з аднаго і з другога канца сяла выходзілі на двор, вылезшы з бярлогу, дзед Мацей і дзед Аўсей. Яны рабілі сваю справу, пазіралі на зоры, на неба, гадалі аб надворʼі. І кожны гук ад аднаго дзеда зараз жа перадаваўся другому.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой





Каля чыгункі, што злучае Мінск і Брэст, непадалёку ад станцыі, у малапрыметным кутку сярод высокага цёмнага лесу, тулілася леснікова сядзіба. Належала яна лясніцтву князя Радзівіла. За доўгі час будынкі пачарнелі, пастарэлі, пакрывіліся. Дый што гэта былі за будынкі! Нізкая, падслепаватая хата з закуранымі вокнамі і збуцвелым ганкам пазірала ў бок чыгункі. …Калісь была тут смалярня. Ад яе засталіся толькі глыбы гліняных пячэй, дзе парыліся смалякі ды дробныя рэшткі пранятых смалою карчоў. Яшчэ і цяпер адчуваўся тут душок дзёгцю і тарпатыны. Назва «Смалярня», як спадчына, перайшла на леснікову сядзібу.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900

Каля самай дарогі, за высокаю мураванаю агароджаю, раскінуўся двор з багатым садам нейкага малавядомага землеўласніка Сцяпанава, царскага вайскоўца — не то палкоўніка, не то генерала. Ні сам Сцяпанаў, ні яго патомкі не жылі тут ніколі. Маёнтак гэты зварачаў на сябе ўвагу, асабліва кідаўся ў вочы сад, які выглядаў нейкім прыгожым востравам. Рады стромкіх таполяў, як вартаўнікі, стаялі высокаю шарэнгаю паўздоўж чатырох сцен агароджы. І дзіўным здавалася, як маглі гэтыя магутныя таполі і гэты цудоўны сад разрасціся тут і забраць такую сілу на мізэрнай пясчанай зямлі?

увеличить до 1200x900


…Ён яшчэ раз акінуў вокам панскую сядзібу, паважны рад стромкіх таполяў, багаты сад. Белы палац прасвечваўся ў глыбіні праз галіны абступаўшых яго купчастых яблынь і іншых дрэў. І сад і панскі дом засланяліся з паўночнага і з усходняга бакоў узгорка і падстаўлялі ўсю сваю пляцоўку пад цёмныя праменні паўднёвага сонца.


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900


Досвіткам наступнага дня дзядзька Марцін і Андрэй, пабраўшы косы і прыхапіўшы малаток і бабку, пайшлі на касьбу ў Ёлава. Янка з Якубам павінны былі прынесці ім туды снеданне і ўзяць з сабою граблі: работы хопіць для ўсіх.
Андрэй з ранняга дзяцінства любіў Ёлава. Там было многа такіх магутных дубоў, што чатыры чалавекі ледзь-ледзь маглі абняць камель. Дубы пераважна стаялі над ракою, іх верхавіны чарнелі буслінымі гнёздамі. У глыбі лугу рос густы арэшнік, а Нёман так прыгожа павіваўся, утвараў такія лукі, што імі нельга было не залюбавацца.

увеличить до 1200x900


У Ёлаве быў дужа добры луг, асабліва бліжэй да Нёмана. Луг і зямля, на якой знаходзілася сядзіба дзядзькі Марціна, належалі князю Радзівілу.
…Ад хутарка дзядзькі Марціна да Ёлава лічылася чатыры вярсты.


увеличить до 1200x901
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900


Тым часам набліжаўся дзень паездкі ў Мікуцічы, дзе нелегальна збяруцца вясковыя настаўнікі. Там будзе абмяркована праграма іх палітычнай дзейнасці. У краіне ж наспявалі не дужа радасныя падзеі.
…Заўтра, а дванаццатай гадзіне, усе мы збяромся на Прыстаньцы, непадалёку ад Лядзін. Сходзіцца туды невялічкімі гурткамі, каб не кідацца ў вочы, каб не выклікаць падазронасці.

увеличить до 1200x900


…У гутарках, у спрэчках прыйшлі на Прыстаньку. Каля ракі ўжо мітусілася цэлая грамада настаўнікаў. Яны голасна прывіталі групу Лабановіча. Зараз жа паказаўся з лесу і Садовіч са сваімі сябрамі. Усе сышліся на высокім і маляўнічым беразе Нёмана, дзе можна было прысесці ці проста пакачацца на зялёнай траўцы.
Усяго сабралася дваццаць адзін чалавек.
…— А якая пастанова? — запытаў Лапаткевіч.

увеличить до 1200x900


- Такая,— адказаў Садовіч.— 9 ліпеня 1906 года, гэта значыць сягоння, мы, ніжэйпадпісаныя, пастанавілі: 1. Арганізаваць настаўніцкі саюз. 2. Паставіць сабе задачу — змагацца з самадзяржаўным ладам... Больш падрабязна мы абмяркуем дома і запішам, бо ў нас тут ні паперы, ні чарніла няма,— перапыніў сам сябе Садовіч.
…На гэтым настаўніцкі сход на Прыстаньцы быў скончаны, і яго ўдзельнікі, паскідаўшы з сябе ўсё, пайшлі ў Нёман — змываць «ветхага Адама».
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900


- Я пакажу табе, Андрэй, адно месцейка на Нёмане ў Бервянцы - вось там рыбы дык рыбы! Часамі як плюхне, ці то сом, ці шчупак, дык аж булбаткі ўстаюць на вадзе. А язёў там, а голаватняў! Так і ходзяць чародамі.

увеличить до 1200x900


…Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, крэпкія, пышныя дубы з развіслымі вярхамі. На жаралістых камлях гэтых дубоў адбіла свае пячаці несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы: пахучы луг, роўныя пакаты ўзгоркаў у мутна-сіняй далі, старую хвою з буславым гняздом...


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 1:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900


Эх, мілы край адвечнай мукі!
Пракляты будзьце, вусны, рукі,
Што на цябе ланцуг кавалі
І ў твар зняважліва плявалі!
Няхай агонь і жар пакуты
Навекі спаліць здзек той люты,
Які спрадвеку там пануе
Над тым, хто родны скарб шануе
І хто ўсім сэрцам і душою
Астацца хоча сам сабою.
Жыві ж, наш край! Няхай надзея
Гарыць у сэрцы і мацнее,
Што хоць не мы, дык нашы дзеці
Убачаць цэльным цябе ў свеце!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 744

СообщениеДобавлено: 19 Sep 2023, Tue, 17:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Даследванне, годнае навуковага часопiса цi фiльма. Але "на iншым беразе" - iншыя каштоўнасцi.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11159
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 20 Sep 2023, Wed, 15:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выдатна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2
Страница 2 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы