Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1740 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 Jan 2023, Sun, 23:52 Заголовок сообщения: Радзівілімонты, або Чырвоная зорка. |
|
|
 увеличить до 1200x897
Вядома, якія ж могуць быць Радзівілімонты ў савецкай дзяржаве? Тут панам і прыгнятальнікам працоўнага люда ня месца. Глядзі ж ты, панабудавалі сабе палацаў! Ды з дубовага комлю ды цэглы! Сам Карлас Спампані з Італіі завітаў, каб стварыць летнюю рэзідэнцыю клецкаму ардынату Альбрэхту Радзівілу.
 увеличить до 1200x897
Шыкавалі на поўную нагу: было ў іх два флігелі, канцалярыя, дом эканома, а таксама цэлы гаспадарчы двор з вінакурняй, млынам, вяндлярняй, воднай помпай, стайнямі і гумнамі. А яшчэ тут быў заводзік, дзе кансервавалі агуркі. Іх закладвалі ў бочкі, якія потым скатвалі ў рэчку, дзе агародніна магла захоўвацца аж да вясны. Бывала, бочка разбівалася, і агуркі плылі па рацэ на радасць мясцовым жыхарам.
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
Акрамя таго, Антон Радзівіл напрыканцы 19 стагоддзя наладзіў тэлефонную сувязь з рэзідэнцыяй у Нясвіжы, а гэта, ні многа ні мала, 25 кіламетраў. Тут некаторыя дагэтуль, што такое ўнітаз ня ведаюць, а ў іх тэлефон 130 год таму ўжо быў! Пабач ты, ну не гады ж?
 увеличить до 897x1200
Але нічога, нядоўга музыка гучала. Прыйшлі асвабадзіцелі, ды хуценька з буржуінамі гэнымі разабраліся. Памяшканні палаца выкарыстоўваліся, як склад. Потым тут было саўгаснае праўленне, сямігадовая школа, сельскі клуб, дзіцячы садок і бібліятэка. Пасля пажараў 1985 і 1991 года, рамонт з-за адсутнасці сродкаў не праводзіўся, і паступова будынак палаца прыйшоў у заняпад. Што і патрабавалася даказаць: калі няма гаспадароў, застануцца адныя рэшткі.
 увеличить до 897x1200
Так што завітайце, будзе цікава. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1740 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|