Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 100
|
Добавлено: 19 Oct 2023, Thu, 1:58 Заголовок сообщения: Татарская мячэць у Слоніме |
|
|
[Слонім — горад шматканфесійны.
У Слоніме беларускія татары жывуць прыкладна з XVI ст., і зьяўляюцца неад’емнай часткай гісторыі й культуры горада.
У 1644 годзе Слонімскі стараста Казімір Леў Сапега, выдаў прывілей для слонімскіх рамесных цэхаў, паказаўшы, каб да іх належаць і татары.
У 1717 годзе ўжо згадваецца ў горадзе Татарская вуліца.
У 1804 годзе ў Слоніме была пабудавана мячэць з адным мінарэтам і купалам.(па іншым зьвесткам - у 1765 годзе)
У 1881 годзе (25 траўня) падчас вялікага гарадзкога пажару яна згарэла й праз год быў зноў пабудавана з дрэва. Грошы на будаўнічыя матэрыялы ахвяраваў граф Францішак Пуслоўскі.
У 1897 годзе ў Слонімскім павеце пражывала 178 татараў.
У верасьні 1939 году слонімскія татары былі дэпартаваныя органамі НКУС у Сібір. Мячэць была спалена немцамі падчас Другой Сусьветнай вайны перад адступленьнем летам 1944 году. Пасьля вайны польска-літоўскія татары актыўна сталі зьязджаць з СССР, баючыся новых арыштаў з боку НКУС. У 1946 годзе многія зь іх зьехалі ў Польшчу.
Дасьледчык гісторыі польска-літоўскіх татараў с. Крычынскі апісаў яе наступным чынам:
Мячэць у Слоніме, з трыма цыбулепадобнымі вежкамі, ёсьць быццам бы копія праваслаўнай царквы.
 увеличить до 1200x630
Последний раз редактировалось: Nikolai (04 Nov 2023, Sat, 21:05), всего редактировалось 5 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 100
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 100
|
Добавлено: 04 Nov 2023, Sat, 13:24 Заголовок сообщения: |
|
|
БЕЛАРУСКАЯ АРАБІЦА.
Мала хто ведае, але ”натуральнымі” для беларускай мовы зьяўляюцца ня толькі кірылічны й лацінскі альфабэты, але таксама й арабскі альфабэт!
Беларускую арабіцу стварылі на аснове звычайнага арабскага альфабэта татары, якія жывуць на нашай зямлі з 14 стагодзьдзя, першапачаткова па запрашэньню літоўскіх князёў.
С цягам часу беларускія татары забылі сваю родную мову й пачалі карыстацца старабеларускай, але для запісу яе выкарыстоўвалі арабскі альфабэт, пашыраны некаторымі літарамі для перадачы беларускай фанэтыкі.
Захаваліся так званыя ”кітабы” - кнігі на беларускай мове напісаныя арабскім пісьмом.
Падрабязьней чытайце, напрыклад, у Вікіпедыі. https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B1%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B0%D0%BB%D1%84%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%82
 увеличить до 1000x467 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|