Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 37, 38, 39, 40  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 12 Feb 2024, Mon, 0:32    Заголовок сообщения: Кніга "Сакральныя ўзгоркі Беларусі" Ответить с цитатой

В. Ф. Вінакураў [і інш.]; навук. рэд. : С. П. Віцязь. "Сакральныя ўзгоркі Беларусі". Беларуская навука, 2021.
У калектыўнай манаграфіі ўзгоркі Беларусі паказаны ў комплексным кантэксце: як прыродныя ландшафтныя аб’екты і як своеасаблівая этнакультурная прастора ў міфа- лагічнай і рытуальнай традыцыях. Абагульняецца інфармацыя пра каля тысячы сакраль- ных пагоркаў, сабраная па гістарычнай, геалагічнай, краязнаўчай літаратуры, па архіў- ных даных, і ў час асабістых экспедыцый за апошнія дзесяцігоддзі. Разглядаюцца ўзвыш- шы, звязаныя з міфалагічнымі персанажамі, хрысціянскімі святымі, гістарычнымі асо- бамі і воінамі-чужынцамі, згадваюцца легенды пра скарбы і прывіды. Расказваецца пра ўзгоркі, дзе, паводле паданняў, «правалІўся храм». Асаблівая ўвага надаецца Святым і Лысым горам, якія шырока распаўсюджаны ў Беларусі.
Кніга будзе карыснай для спецыялістаў у галіне прыродакарыстання і аховы пры- роднай і гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама для шырокага кола чытачоў.

https://akademkniga.by/katalog/kraevedenie/etnografiya/sakralnyya-zgorki-belarusi.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 12 Feb 2024, Mon, 0:36    Заголовок сообщения: Кніга "Таинственная Беларусь VI: материалы конференции". Ответить с цитатой

Таинственная Беларусь VI: материалы конференции (г. Минск, 14 марта 2020 г.). Регистр, 2020.
На чарговай, ужо традыцыйнай, канферэнцыі «Таінственная Беларусь» былі прадстаўлены даклады, прысвечаныя розным маладаследаваным аспектам этнаграфіі, археологіі, фалькларыстыкі, міфалогіі, этнаастраноміі, тапанімікі, сакральнай геаграфіі і інш.

https://akademkniga.by/katalog/kraevedenie/etnografiya/tainstvennaya-belarus-vi-materialy-konferencii-g.-minsk-14-marta-2020-g1.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 12 Feb 2024, Mon, 0:44    Заголовок сообщения: Кніга "Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў" Ответить с цитатой

Кнурэва, Я. С. "Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў (Свет вачамі этнолага)". Беларуская навука, 2019.
Кніга прысвечана традыцыйным уяўленням беларусаў пра свет дзікарослых раслін, а таксама народным ведам аб іх выкарыстанні, у тым ліку і ў сучасным грамадстве. 3 глыбокай старажытнасці, з’яўляючыся неад’емнай часткай навакольнага асяроддзя беларусаў, дзікарослыя расліны займалі важнае месца ў штодзённым побытавым жыцці чалавека, а таксама адыгрывалі значную ролю ў каляндарнай абраднасці і рытуалах сямейнага цыкла. У кнізе на падставе палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, аналізуецца комплекс уяўленняў беларусаў аб дзікарослых раслінах.
Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў — ад навукоўцаў- этнолагаў, фалькларыстаў, этнабатанікаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ да ўсіх зацікаўленых духоўнай спадчынай беларусаў.

https://akademkniga.by/katalog/kraevedenie/etnografiya/dzikarosly-raslinny-svet-u-tradycyjnyh-uyalennyah-i-suchasnym-zhycci-belarusa-svet-vachami-etnolaga.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 12 Feb 2024, Mon, 15:42    Заголовок сообщения: Pinterest: "звярыныя" дыеты Ответить с цитатой

Pinterest паказвае "звярыныя" дыеты:

увеличить до 474x842
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2024, Tue, 9:09    Заголовок сообщения: Слонімшчына: абрад “Падсаджванне Каляды на дуб” Ответить с цитатой

"Аснова нашай будучыні – зберажэнне традыцый"
Газета "Культура", 22 студзеня 2024 года.
"На Слонімшчыне ў вёсках Бярдовічы і Шышкі ў гэты дзень зладзілі яшчэ і абрад “Падсаджванне Каляды на дуб”, які сімвалізуе заканчэнне ўсіх калядных свят, як у народзе кажуць “Святое Хрышчэнне и Калядам прашчэнне”.
Разам з Галінай Уладзіміраўнай Захарчук, галоўным носьбітам і знаўцам мясцовых традыцый, народныя калектывы Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў правялі рэканструкцыю гэтага абраду. ...".

https://kultura-info.by/view/1243/Asnova_nashaj_buduchyn%D1%96_%E2%80%93_zberazheenne_tradycyj
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2024, Tue, 9:16    Заголовок сообщения: Кніга "Лагойшчына. Голас памяці : вайна і мір ва ўспамінах старэйшых" Ответить с цитатой

Галіна Каржанеўская. "Лагойшчына. Голас памяці : вайна і мір ва ўспамінах старэйшых". Выдавецтва Яцкевіч А.Г., 2019.
Некалькі гадоў Г. Каржанеўская збірала ўспаміны жыхароў Лагойшчыны, якія тычацца даваеннага часу, трагічных падзей Другой сусветнай, а таксама перыяду 50-60 гадоў мінулага стагоддзя. Для пісьменніцы не існуе забароненых тэм, малазначнага, нецікавага. Кожны з тых, хто дзіцем выжыў у ліхалецце, мае права распавесці пра сям’ю, перадаць пачутае ад родзічаў, суседзяў, аднавяскоўцаў. Жыццёвыя драбніцы бываюць як золата - важаць многа і не падлягаюць карозіі.
Для ўсіх, хто цікавіцца мінулым і клапоціцца пра будучыню.

https://akademkniga.by/katalog/kraevedenie/etnografiya/lagojshchyna.-golas-pamyaci-vajna-i-mir-va-spaminah-starejshyh.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2024, Tue, 9:26    Заголовок сообщения: Planetabelarus.by: "Да берагоў Ясельды - на радзіму "палескай ластаўкі"..." (пра радзіму Яўгеніі Янішчыц). Ответить с цитатой

Planetabelarus.by: "Да берагоў Ясельды - на радзіму "палескай ластаўкі"...
"... У Рудку каля аўтобуснага прыпынку - жоўты драўляны дом з верандай. На сцяне – беламармуровая пліта з надпісам на беларускай мове “Тут, з 1948 па 1966 год жыла беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц”. Спачатку Жэня пайшла вучыцца ў пачатковую школу ў Рудцы (будынак не захаваўся). Потым перайшла ў васьмігодку ў Мерчыцах, дзе ўпершыню праявіўся яе паэтычны талент. ...".

https://planetabelarus.by/publications/k-beregam-yaseldy-na-rodinu-polesskoy-lastochki/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2024, Tue, 9:32    Заголовок сообщения: Кніга "Тут пачынаецца Радзіма : нарысы" Ответить с цитатой

Ігар Грэчка. "Тут пачынаецца Радзіма : нарысы". Мастацкая літаратура, 2019.
У кнізе змешчаны апісанні вынікаў падарожжаў рэдактара аддзела праблем выхавання «Настаўніцкай газеты» Ігара Віктаравіча Грэчкі па Беларусі ў рамках праекта «Родная зямля». Аднайменная рубрыка ў «Настаўніцкай газеце» рэгулярна выходзіць з 2009 года, які быў аб’яўлены ў краіне Годам роднай зямлі. Першы матэрыял выйшаў пра Калінкавіцкі раён, на тэрыторыі якога каля Юравіч знаходзіцца стаянка першабытнага чалавека. 3 сакавіка 2009 года па верасень 2018 года ў рамках праекта было наведана 89 раёнаў. Падарожжы працягваюцца...

https://akademkniga.by/katalog/kraevedenie/etnografiya/tut-pachynaecca-radzima-narysy.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2024, Tue, 14:50    Заголовок сообщения: Pinterest: "скрыня выжывання" ("бляшанка сурвіваля") Ответить с цитатой

Pinterest прапануе "скрынку выжывання":

увеличить до 474x1191
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2024, Tue, 15:00    Заголовок сообщения: Planetabelarus.by: "Самыя цікавыя азёры Браслаўшчыны" Ответить с цитатой

Planetabelarus.by прапануе:: "Самыя цікавыя азёры Браслаўшчыны".
"Гэты раён, размешчаны на паўночным захадзе Беларусі, мог бы прэтэндаваць на тытул азёрнага краю. У любым выпадку яго ўнікальнасць прызнана на дзяржаўным узроўні, бо менавіта тут быў створаны адзін з нацыянальных паркаў. Акрамя таго, вылучаюць так званую Браслаўскую групу азёр, якія ўнікальныя па многіх паказчыках, і не толькі ў маштабах Беларусі. Усяго ж у гэтым раёне налічваецца больш за 200 азёр самага рознага памеру, формы і паходжання. Выбраць самыя цікавыя сярод іх - няпростая задача, але мы ўсё ж паспрабуем....".

https://planetabelarus.by/publications/samye-interesnye-ozera-braslavshchiny/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2024, Tue, 15:16    Заголовок сообщения: Абрад “Варвараўская свяча” правялі ў аг. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Ответить с цитатой

"Варвараўская свяча".
Газета "Культура", 21 снежня 2023 года.
"...Абрад “Варвараўская свяча” правялі ў аг. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. ... Мясцовыя жыхары здаўна вераць, што варвараўская свечка ахоўвае іх дамы, асабліва той, дзе знаходзіцца, а ўсю вёску – ад гора і хвароб. Таму ў сваіх малітвах яны просяць моцнага здароўя для сваіх родных і блізкіх....".

https://kultura-info.by/view/1158/Varvarauskaya_svyacha
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2024, Tue, 15:22    Заголовок сообщения: Кніга "Мінулае і сучаснасць Свіслацкага краю: зборнік навуковых артыкулаў". Ответить с цитатой

Даніловіч В.В., Унучак А.У. "Мінулае і сучаснасць Свіслацкага краю: зборнік навуковых артыкулаў (Беларусь праз прызмк рэгіяльнай гісторыі)". Беларуская навука, 2018.
У зборніку змешчаны вынікі даследаванняў, прысвечаных гісторыі горада Свіслачы Гродзенскай вобласці і Свіслацкага краю.
Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі Беларусі."

https://belkniga.by/catalog/nauchnaya_i_tekhnicheskaya_literatura/istoricheskaya_literatura/minulae_i_suchasnasts_svisl_krayu_z284_s3/

https://akademkniga.by/katalog/kraevedenie/etnografiya/minulae-i-suchasnasc-svislackaga-krayu-zbornik-navukovyh-artykula-belarus-praz-pryzmk-regiyalnaj-gistoryi.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2024, Wed, 19:15    Заголовок сообщения: Кампанія TouristShop падае паслугі па арэндзе Ответить с цитатой

Кампанія TouristShop падае "паслугі па арэндзе намётаў, спальных мяшкоў, кілімкоў і кемпінгавай мэблі як для прыватных, так і для карпаратыўных кліентаў":
https://touristshop.by/o-nas.html
У раздзеле "Навіны" паведамляецца пра наступныя паслугі:
ПРАКАТ БЕГАВЫХ ЛЫЖ;
АРЭНДА ГАРНАЛЫЖНАГА АДЗЕННЯ;
АРЭНДА ПАХОДНЫХ ПЛЯЦАКОЎ;
Пракат надзіманых матрацаў | АРЭНДА МАТРАСАЎ;
Пракат ровараў у Менску I Арэнда ровараў
Пракат байдарак у Мінску I Арэнда для водных сплаваў
Пракат палатак у Мінску I Арэнда намётаў.

https://touristshop.by/novosti/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2024, Wed, 19:22    Заголовок сообщения: Planetabelarus.by: "Да вытокаў і крыніцаў Беларусі..." Ответить с цитатой

Planetabelarus.by публікуе "Да вытокаў і крыніцаў Беларусі: Блакітная крыніца, крыніца Серабранка, Баркаўшчына, Грэмякі, Захаранка і іншыя":

https://planetabelarus.by/publications/k-istokam-i-klyucham-belarusi-golubaya-krinitsa-rodnik-serebryanka-barkovshchina-gremyaki-zakharenka/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 656

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2024, Wed, 19:29    Заголовок сообщения: Кніга пра Забашавічы. (Малая радзіма. Барысаўскі раён) Ответить с цитатой

Анцух Ліліяна. Забашавічы. (Малая радзіма. Барысаўскі раён). Чатыры чвэрці, 2018.

https://akademkniga.by/katalog/kraevedenie/etnografiya/zabashavichy.-malaya-radzima.-barysaski-rayon.html

"Выдавецтва “Чатыры чвэрці” нарадзілася з ідэі выпускаць нотна-музычную літаратуру, а разраслося да такіх маштабаў, што сёння ў яго арсенале кнігі на самыя розныя тэмы. З’явіліся цікавыя серыі: “Нашы духоўныя каштоўнасці”, “Культурная спадчына Беларусі”, “Дзеці вайны”, “Асоба і час” і іншыя. Усе гады яго дзейнасці калектыў узначальвае адзін чалавек – Ліліяна Фёдараўна Анцух. Жанчына, якая сваёй верай, працавітасцю, інтуіцыяй здолела аб’яднаць аднадумцаў і ажыццявіць з імі шмат адметных праектаў. Сёлета выдавецтва святкуе сваё 30-годдзе, і напярэдадні гэтай даты мы сустрэліся з яго дырэктарам, каб распытаць пра знакавыя вехі, цану вопыту, наступныя крокі новага года, а для калектыву – пачатку новага дзесяцігоддзя".

https://www.4-4.by/news/liliyana-ancuh-adchuvanne-chasu-yak-metranom-na-abranay-daroze
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 37, 38, 39, 40  След.
Страница 38 из 40

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы