Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
Добавлено: 01 Sep 2024, Sun, 7:34 Заголовок сообщения: |
|
|
увеличить до 1200x897
Першага верасня. Па Белаазёрску з настаўніцай замежнай мовы Нінай Мацяш.
Не люблю доўгіх тэкстаў, але тут такая гісторыя. Звестак пра радзіму паэткі у сеціве мінімум - перад вандроўкай толькі ведалі, што недзе ёсць мемарыяльная шыльда, бібліятэка носіць яе імя ды спачывае на белазёрскіх могілках.
Дарма турбаваліся. На могілках нам адразу сказалі, што пахаваная паэтка не ў горадзе. А любы мнак паказваў патрэбны накірунак да дома Ніны Язэпаўны. Гэта яшчэ не ўсё. Акрамя таго, што нам падказвалі правільны шлях, то кожны лічыў сваім абавязкам дадаць некалькі сказаў пра Ніну Мацяш. Для эксперыменту мы задавалі пытанне пра адрасы ўсім мінакам. Атрымалася больш за дзесятак. І УСЕ (!!!!) з зачэпленых мінакоў (незалежна ад узросту і сацыяльнага статуса) у Белаазёрску ведалі яе і расказвалі пра яе - пра тое дзе жыла мама,сястра, як рабілі прыбудову да яе кватэры, калі яна не магла перасоўвацца самастойна.... Тут мы даведаліся значна больш, чым пра тое можна пачытаць у інтэрнэце.
А пахаваная Ніна Мацяш на могілках роднай вёскі Нівы.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
І яшчэ крышку з вандроўнага па Белаазёрску.
Горад энергетыкаў.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Старыя могілкі. Актывісты
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Махорка. Мы думаем, што гэта мянушку вынеслі на помнік. А вы як думаеце?
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
Добавлено: 08 Sep 2024, Sun, 18:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Калі табе не выпадае патрапіць да бортніка, то бортнік прыйдзе да вас сам. Іван Осіпаў вельмі цікавы прамоўца, захавальнік і папулярызатар традыцыі бортніцтва.
***
На Новы год загадаў сёлета пазнаёміцца з усімі традыцыямі і абрадамі Беларусі з сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Традыцыя бортніцтва была апошняй у спісе. Мары здзяйсняюцца. Добра калі ты сам Дзед Мароз.
увеличить до 1200x901
увеличить до 1200x901
увеличить до 1200x901
увеличить до 1200x711 |
|
Вернуться к началу |
|
|
Victoryor
Зарегистрирован: 03.01.2012 Сообщения: 441 Откуда: Елизово
|
Добавлено: 08 Sep 2024, Sun, 21:08 Заголовок сообщения: |
|
|
А что означает этот символ на последнем фото? |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
Добавлено: 08 Sep 2024, Sun, 22:32 Заголовок сообщения: |
|
|
Victoryor писал(а): | А что означает этот символ на последнем фото? |
Он подписал мне свою книжку и вместо обычного автографа оставил своё бортное знамя (его ещё можно увидеть у него на спине куртки). |
|
Вернуться к началу |
|
|
Victoryor
Зарегистрирован: 03.01.2012 Сообщения: 441 Откуда: Елизово
|
Добавлено: 09 Sep 2024, Mon, 6:50 Заголовок сообщения: |
|
|
Понятно). Спасибо ) |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
Добавлено: 14 Sep 2024, Sat, 23:06 Заголовок сообщения: |
|
|
Сумесная вандроўка фарумчан у трох частках.
Частка другая. Прыбужскае Палессе.
Адзінае месца на Беларусі, дзе расце каралеўская папараць. Па меркаваннях навукоўцаў, дзкуючы асаблівай будове спараноснага лісця, менавіта гэтая папараць дала пачатак легендзе пра папараць-кветку.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1168x1200
Яшчэ адзін чырвонакніжнік, што сустракаецца толькі тут (за адным выключэннем) - амяла аўстрыйская. Вельмі далікатная расліна. Мала таго, што жыве толькі на хвоях, дык і гэтым хвоям павінна быць не меней за стагодддзе.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Мухавец. Паштовая станцыя. Музей "выратаваных каштоўнасцей".
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Заслучна
увеличить до 1200x900
Гершонскія калідоры
увеличить до 1200x900
Прылукі. Распраў крылы
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Медна
увеличить до 1200x900
Дубіца
увеличить до 1200x900
Дамачава
Касцёлы
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Калі нарэшце зразумеў значэнне слова "выкшталцоны"
увеличить до 1200x900
Царква ўражвае. Даўно з такімі не сустракаўся і зноў пацягнула на Століншчыну.
увеличить до 1200x900
Напімінак пра галендраў. Дубы, мабыць, апошнія, хто іх памятае.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Камароўка. Хата першага касманаўта.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
І школа, у якую ён хадзіў
увеличить до 1200x897
Тамашоўка
увеличить до 1200x900
Могілкі пад аховай ільва
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Станцыя Влодава і жылыя дамы супрацоўнікаў чыгункі.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Чэрск
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Дубок
увеличить до 1200x900
Заязджалі на могілкі, але рэштаў капліцы не адшукалі. Мо не тыя былі?
увеличить до 1200x900
Але пацікавалі незвычайны знак на помніках (бачылі пасля такі і на суседніх могілках). Заходзячае сонца?
увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
|
kalilaska
Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 774
|
Добавлено: 14 Sep 2024, Sat, 23:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Шкада, што не паведамiў пра гэтую вандроўку раней. На дубоцкiх могiлках ляжыць амаль уся радня маёй мацi. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11354 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 Sep 2024, Mon, 3:19 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Пазапланавы пост. Рэквіем у Комсічах. |
Адзначыў на ГБ, дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
Добавлено: 27 Sep 2024, Fri, 16:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Над ракой Арэсай
А на рэчцы на Арэсе
Многа, многа дзіва;
Жывуць сабе камунары
Весела, шчасліва.
увеличить до 1200x900
Мар’іна балота,
Ніхто не ймець веры,
Колькі ты хаваеш
Багаццяў без меры!
увеличить до 1200x900
Адзіны музей меліарацыі
Рыюць людзі топкі торф
У вадзе па пахі,
А у жылах бурліць кроў,—
Багна ім не ў страхі!
увеличить до 1200x900
І ляжаць канавы,
Тыя магістралі,
Па іх воды рэчкай
Усё далей, далей...
Бягуць да Арэсы
Сярод яшчэ пустак,—
Цаліной балота
Залягае густа.
увеличить до 1200x900
Да саўгаса «Сосны»
Па балоце — рэйкі,—
Гэта ад камуны
Йдзе вузкакалейка.
Правялі ударна
Па доўгім абшары
Зімою мінулай
Яе камунары.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
А на рэчцы на Арэсе —
Будынкі, будынкі!
Пахнуць соснаю смалістай,
Пахнуць свежым тынкам.
увеличить до 1200x900
А на рэчцы на Арэсе
Многа, многа дзіва;
Жывуць сабе камунары
Весела, шчасліва
увеличить до 1200x900
І камуна гэта,
І гэты саўгас
Будуць з лета ў лета
Расці ў добры час.
...І хоць будзе шкодзіць
Вораг мо й не раз,—
Пройдуць у стагоддзі
Камуна й саўгас.
увеличить до 1200x900
Аб новым Палессі
Яснае зары
Складаць будуць песні
Складна песняры.
Апяюць у песнях
Працу, гераізм,
Як на край балотны
Йшоў сацыялізм.
увеличить до 1200x900
Дуб Янкі Купалы пад якім у маі 1933 года у Камуне БВА ён пачаў пісаць паэму "Над ракой Арэсай". |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12865
|
Добавлено: 02 Oct 2024, Wed, 22:06 Заголовок сообщения: |
|
|
Край яго дзіцячых гадоў...
увеличить до 1200x900
Адзінай маёй любоўю была зямля, родная мая зямля, яе выгляд і выраз, яе краса, яе мова... Усё жыццё я быў звязаны з ёй, як з самай дорагой маці, сэрца якой білася для мяне, як з верным сябрам, які быў мне заўсёды моцнай апорай і ніколі не падвёў. Усё жыццё я паддаваўся мудраму і супакойваючаму ўздзеянню гэтага пачуцця, і яно асыпала мяне бясцэннымі дарогамі і было крыніцай самых шчаслівых хвілін, якія я толькі калі-небудзь зведаў. (Ян Булгак “Край дзіцячых гадоў”)
Навагрудак, раскінуты на высокім узгорку, які быў самым высокім месцам узвышша, здаля свяціўся бачнымі руінамі замка і старажытнай фарай ля яго падножжа і ўражваў.
увеличить до 1200x900
…Гэта быў прыгожы закутак, з саду была відаць пакінутая фара на схіле гары, пра якую мы тады не ведалі, што яна была месцам хрышчэння Міцкевіча.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Далей - руіны замка на высокім стажкаватым схіле Замкавай гары, а адтуль рассцілаўся адзін з надзвычай цудоўных панарамных відаў Навагрудчыны, бо мястэчка ляжала на высокім пласкагор’і, якое ўзвышалася над ваколіцай, і ўзвышалася прыгожым сілуэтам, бачным здалёк з поўдня яшчэ прыгажэйшым з поўначы.
Гэты від можна было бачыць з замка, як на далоні: гэты быў як бы мастацкі план у вялікім маштабе, які пачынаўся ад палёў і сенажацяў, клеткамі размешчаных на каляровай шахматнай дошцы, ад утульных двароў і сядзібаў, зялёных гаёў і вітых дарог, і кожная дробязь гэтага плана гаварыла аб асаблівасці і прыгажосці зямлі.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Сама Замкавая гара выглядала прывабна, нягледзячы на запусценне, яе магутныя муры і вежы ўздымаліся над горадам у сумнай велічы мінулай значнасці і, здавалася, адсоўваліся з пагардай ад запалоненага яўрэямі мястэчка. (Ян Булгак “Край дзіцячых гадоў”)
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
А было на што паглядзець: навокал разбушавалася нейкая оргія маляўнічнасці, нейкая звыш меры хвалістаць і нагрувашчванне пейзажных дэкарацый на ўсіх узроўнях, каб стварыць як найбольш разнастайнасці і супрацьпастаўленняў, прыцягальнасці і сюрпрызаў, каб асляпіць гледача багаццем відовішча, а потым даць яму адпачыць вокам на якім-небудзь малахітавым гроце, які паблісквае каштоўнымі кроплямі падсвечаных сонцам фарбаў, на нейкай бірузовай далі, што выглядае з-за фіранак квяцістага рова. Гэты краявід трымаў у пастаянным напружанні, не даваў ні на хвіліну забыць пра сябе, прымушаў да сузірання, трымаў у стане пастаяннай узнёсласці, як высакароднае віно, што дае іскрыстую пену радасці. (Ян Булгак “Край дзіцячых гадоў”)
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Бо гэта родная зямля Міцкевіча, яго “край дзіцячых гадоў”, яго ”сельскае анёльства”, яго несупакоеная туга з “парыжскага бруку”!.. Ці трэба гаварыць больш?.. Дастаткова ўзяць у рукі “Пана Тадэвуша” і на кожнай яго старонцы знаходзіць сапраўдны, ва ўсёй сутнасці намаляваны вобраз гэтай маёй зямлі, якую я, няварты яе, парываюся апісаць, замест таго каб скурчыцца, замоўкнуць і сказаць : “Domine, non sum dignus…” (“Божа, я не дастойны”). (Ян Булгак “Край дзіцячых гадоў”)
увеличить до 1200x900
Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,
Ракітнік разгалісты, нізкі,-
Каня супыні ля плужынскага бору,
Каб глянуць на возера зблізку.
Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам,
Жывіцы настоем смалістым.
Там возера Свіцязь, як шыбіна люду,
Ляжыць паміж дрэваў цяністых.
(А. Міцкевіч, “Свіцязь”)
увеличить до 1200x900
Сьвітазь, невялічкае дужа прыгожае вазярко, ляжыць сярод старых мяшаных лясоў у Наваградчыне, каля м. Валяўкі (на поудня ад Навагрудку). Берагі яго абкружаныя векавым лесам, зложаным з хвойкі, елкі, дубоў, бярозы, ліпы, грабу, ясені ды іншых дрэваў. Возера ня мае стоку ні у адну раку. Заўважна, аднак, што яно пашыраецца у паўночным і паўдневым кірунках, падмываючы высокія берагі, а за тое яго усходні і заходні берагі адступаюць, пакідаючы па сабе на берагох возера, балота, заросшае бліжэй да вады лазьняком і чаротам , а далей – пераходзячае у звычайную імшару, з багуном, якога тут называюць царзельлем. На мейсцы даўнейшых берагоў возера застаюцца валы, створаныя з выкінутых на бераг вадзяных расьлінаў ды вазёрнага мулу.
увеличить до 1200x900
Сьвітазь праславіў на ўвесь сьвет сваімі творамі вялікі Міцкевіч, які ў Наваградчыне радзіўся і пражыў лепшыя часы свае моладасьці. Над Сьвітазяю, пэўне, пісаў ён не адзін з сваіх няўмірушчых твораў; некаторыя з іх безпасярэдна ёй пасьвячаны. Затым падарожныя, якіх шмат езьдзіць аглядаць цудоўную бацькаўшчыну Міцкевіча, ніколі не мінаюць Сьвітазі; з гэтай-жа прычыны возера добра апісана ў навуковай літэратуры ды ў красным пісьменстве. А об’ектыўна кажучы, шмат ёсьць вазёраў на Беларусі, ня менш прыгожых за Сьвітазь, ня менш цікавых з навуковага боку; толькі няма каму зьвярнуць на іх належнае ўвагі. (Аркадзь Смоліч “Географія Беларусі”)
увеличить до 1200x900
Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:
Не цэнім, маючы, а страцім залатое –
Шкада, як і красы твае, мой родны краю.
Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
...Ці зелянее гай Міндоўга, внелізарны,
За Навагрудскім замкам пры касцёле фарным..?
(А. Міцкевіч, “Пан Тадэвуш”)
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Варанчанскі касцёл застаўся для мяне назаўсёды нечым асабліва дарагім, як першае з’яўленне Божай праўды ў зямной прыгажосці. Там я слухаў першую святую імшу і чытаў першыя малітвы з кнігі для богаслужэння, там пад каштанамі налева ад касцёла ляжаць пахаваныя мае бацькі і дзядуля з бабуляй, і там я хацеў бы спачываць, калі б страта Асташына не пазбавіла мяне гэтай магчымасці. (Ян Булгак “Край дзіцячых гадоў”)
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Праз пару вёрст ад двара рассцілалася даліна Сулы: рака вілася крутымі загібамі сярод альховых купаў па сакавітых лугах, багатых вільгаццю і шчодра зарослых, а далей па абодвух берагах узвышаліся ўскрайкі лесу, адкуль нізіна была відаць як на далоні і адкуль бег ракі вабіў яшчэ прыгажэйшымі відамі. Сярод пяшчанай манатоннасці плоскага басейна Нёмана гэта даліна ўяўляла сабой сапраўдную чашу, і якраз каля Отмыта, паміж вёсачкай Сулай і млынам у Наваполі, даходзіла да найвышэйшай ступені маляўнічасці. Рака насіла жаночае імя і, па сутнасці, мела ў сабе нешта ад капрызнай і каварнай маляўнічай жаночай чароўнасці, якая, невядома, з’яўляецца ці больш прыгожай, ці небяспечнай.
увеличить до 1200x900
…Пасрэднікам паміж ставам у Отмыце і Сулай была рэчка Отмытка – маленькі ручаёк, што выцякаў з крыніцы, якую называлі Катламі, напаўняў стаў, пераліваўся праз кола млына, арашаў выган за садам, а потым за Дудкамі знікаў у лесе і ўпадаў у Сулу.
увеличить до 1200x900
Пра крыніцу Катлы нават хадзіла паданне, што некалі ў ёй утапілася пара валоў з сахой і збруяй і бадай што не з аратым, такой бяздонна глыбокай была гэта непрыкметная крыніца.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Яе акружалі рослые вольхі, якія ўтваралі наўкола альтанку, што здалёк паказвала гэта небяспечнае месца, да якога нас, дзяцей, вядома, асабліва цягнула. Там было сапраўды так глыбока, што самай доўгай жэрдкай немагчыма было дастаць да дна, а на паверхні, балоцістай і чорнай, булькала ўспененая вада, якая была як быццам бы ў стане пастаяннага кружэння, і на паверхню разам з жоўтым пяском выходзілі вадзяныя бурбалкі, якія сведчылі аб няспынным руху нейкіх унутраных цячэнняў. Гэта надавада крыніцы дзіўны, крыху загадкавы выгляд, які лёгка абуджаў фантазію, таму мы таксама любілі сядзець паблізу ў зацішных месцах, зарослых травой і кветкамі, глядзедь на вераванне вады і правяраць яе глыбіню з тайнай надзеяй, што нарэшце дабяромся да дна і да тых затануўшых валоў. Звычайна заканчвалася тым, што прамочваліся ногі на беразе крыніцы, бо ісці далей мы не мелі адвагі. Вада ў Катлах была вельмі халодная і чыстая, выключна смачная, адтуль звычайна насілі яе ў двор для гарбаты, хоць стаў бы значна бліжэй. (Ян Булгак “Край дзіцячых гадоў”) |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|