Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Беларуская Вільня
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12875

СообщениеДобавлено: 29 Dec 2023, Fri, 0:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Нарэшце Лабановіч выйшаў у горад, перасек даволі прасторную плошчу і зараз жа трапіў да Вострай Брамы, дзе была святыня каталіцкага насельніцтва, абраз Вастрабрамскай Божай Маці.
Як толькі людзі ступалі пад арку брамы, дык усе яны, і пешыя і конныя, нават важныя чыноўнікі і акалодачныя, знімалі шапкі і капелюшы ды ішлі або ехалі павольным крокам.


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12875

СообщениеДобавлено: 17 Jul 2024, Wed, 10:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ён жа першы параіў мне схадзіць калі-небудзь па беларускую вечарынку-суботнік, што адбываліся тады кожную суботу ў Беларускім клубе на Віленскай вуліцы, 29.

увеличить до 1200x900


— Там табе, — казаў, — павесялее, а то ты нешта без пары нудны, Мацейка!
Пайшоў я. Спярша дзеля цікавасці, а потым — спадабалася.
Там былі невялічкія канцэрцікі, спевы, а пасля — скокі і розныя гульні. Хадзілі туды ў большасці вучні з настаўніцкага інстытута інстытута і хіміка-тэхнічнага вучылішча, розная служачая моладзь, дзяўчаты — дочкі дробных служачых і рабочых, а таксама дзяўчаты, што былі з вёскі і працавалі ў горадзе — хто хатняю прыслугаю, хто прачкаю, хто чым.
Танцавалі вальсы і мазуркі, полькі і кракавякі, але абавязкова таксама «Лявоніху», «Юрачку», «Мяцеліцу». І ўсе казалі адзін аднаму «ты», хоць бы і зусім яшчэ незнаёмыя, — так там было заведзена на беларускі народны лад. Ну і — танны буфет, і плата за ўваход усяго 10—15 капеек.
Не разумеў я тады, што гэткім спосабам уцягвалі беларускія нацыяналісты ў свае сеці «масу». І спадабаў хадзіць туды — от, каб пагуляць... Правадыроў жа беларускага нацыяналізму: братоў Луцэвічаў, прафесара Іваноўскага і іншых мы там і ў вочы не бачылі.

увеличить до 1200x900


З вядомых людзей давялося мне там бачыць адзін раз Янку Купалу. Ён сарамліва і ціхавата, грудным голасам, прачытаў нам некалькі сваіх вершаў. Здаецца, паскакаў і полечку з нейкаю дзяўчынаю. Выпіў шклянку гарбаты ў буфеце і ціхенька пайшоў з клуба.
Быў ён тады яшчэ малады, гадоў 30, і бландзін, дык выдаваў яшчэ маладзей. Хадзіў у скромненькім шэрым гарнітурчыку і ў старых, зношаных баціначках. І я падумаў: такі непрыкметны чалавечак і так складна піша вершы!
(Максім Гарэцкі, “Віленскія камунары”)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12875

СообщениеДобавлено: 05 Oct 2024, Sat, 7:55    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Абсерваторыя. Мемарыяльная шыльда Марціну Пачобату-Адалянскаму.

Асветнік, астраном і матэматык, доктар філасофіі і тэалогіі, рэктар Галоўнай Віленскай школы.
Ураджэнец вёскі Сламянцы ля Гародні. Іезуіт, выпускнік Полацкага іезуітскага калегіуму.
Разлічыў месцазнаходжанне 16 зорак. Вызначыў дакладныя каардынаты Вільні і Гародні. Нажаль, гэта адбылося ў дзень другога падзела РП, калі ВКЛ фактычна знікла.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8
Страница 8 из 8

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы