Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12879
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12879
|
Добавлено: 17 Jul 2024, Wed, 10:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Ён жа першы параіў мне схадзіць калі-небудзь па беларускую вечарынку-суботнік, што адбываліся тады кожную суботу ў Беларускім клубе на Віленскай вуліцы, 29.
увеличить до 1200x900
— Там табе, — казаў, — павесялее, а то ты нешта без пары нудны, Мацейка!
Пайшоў я. Спярша дзеля цікавасці, а потым — спадабалася.
Там былі невялічкія канцэрцікі, спевы, а пасля — скокі і розныя гульні. Хадзілі туды ў большасці вучні з настаўніцкага інстытута інстытута і хіміка-тэхнічнага вучылішча, розная служачая моладзь, дзяўчаты — дочкі дробных служачых і рабочых, а таксама дзяўчаты, што былі з вёскі і працавалі ў горадзе — хто хатняю прыслугаю, хто прачкаю, хто чым.
Танцавалі вальсы і мазуркі, полькі і кракавякі, але абавязкова таксама «Лявоніху», «Юрачку», «Мяцеліцу». І ўсе казалі адзін аднаму «ты», хоць бы і зусім яшчэ незнаёмыя, — так там было заведзена на беларускі народны лад. Ну і — танны буфет, і плата за ўваход усяго 10—15 капеек.
Не разумеў я тады, што гэткім спосабам уцягвалі беларускія нацыяналісты ў свае сеці «масу». І спадабаў хадзіць туды — от, каб пагуляць... Правадыроў жа беларускага нацыяналізму: братоў Луцэвічаў, прафесара Іваноўскага і іншых мы там і ў вочы не бачылі.
увеличить до 1200x900
З вядомых людзей давялося мне там бачыць адзін раз Янку Купалу. Ён сарамліва і ціхавата, грудным голасам, прачытаў нам некалькі сваіх вершаў. Здаецца, паскакаў і полечку з нейкаю дзяўчынаю. Выпіў шклянку гарбаты ў буфеце і ціхенька пайшоў з клуба.
Быў ён тады яшчэ малады, гадоў 30, і бландзін, дык выдаваў яшчэ маладзей. Хадзіў у скромненькім шэрым гарнітурчыку і ў старых, зношаных баціначках. І я падумаў: такі непрыкметны чалавечак і так складна піша вершы! (Максім Гарэцкі, “Віленскія камунары”) |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12879
|
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|