Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
Добавлено: 29 Jan 2023, Sun, 23:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Valery Zeliazei писал(а): | Nikolai
Во время посещения Новодевятковичи, меня интересовал исключительно костел св. Петра и Павла, а как оказалось, в округе столько всего интересного, благодаря вышеизложенному материалу.
Продолжаю следить за темой! |
сп.Валер, дзякуй Вам за вельмі файны здымак https://1panorama.ru/world/belarus-9/grodnenskaya-oblast-59/novodevyatkovichi-1670/novadzevyatkavchy-kascyol-svyatyx-apostala-pyatra-j-pala-panorama16174
Мне вельмі прыемна што інфармацыя пра нашыя Дзявяткававічы зацікавіла і Вас і можа яшчэ каго - дзякуй
У гэтым годзе касьцёлу два стагодзьдзя і 33 гады – 233!
Цяпер мэта адна – не дапусьціць зьнікненьня касьцёла.... які, напэўна, не здарма перажыў усіх сваіх былых забойцаў і розныя пакаленьні мясцовых жыхароў з іх абыякавым да ўсяго стаўляньнем, якія толькі і мітусяцца туды-сюды, не зьвяртаючы ўвагі на прысутнасьць гэтай важнай пабудовы... Напэўна, не здарма менавіта касьцёл захаваўся з усіх тых пабудоў, якіх у маёнтку багатага шляхціца было нямала. І, напэўна, не здарма галоўны абраз касьцёла не быў перададзены разам з усёй маёмасьцю касьцёла ў суседнюю дыацэзыю, бо нельга было абразу Маці Божай пакідаць сваю Зямлю і таму галоўны абраз схавалі пад масіўным срэбраным акладам у (ужо тады праваслаўнай) царкве Ст.Дзявяткавіч... Дзіўная гісторыя ў гэтай іконы і, спадзяюся, што атрымаецца яе распавесьці ў наступным відэароліку. Але спачатку патрэбна з благаславеньня Біскупа зрабіць копію (бо арыгінал дзяржава не аддасьць, бо ікона цяпер «працуе» на дзяржаву, зарабляючы ёй грошы...) гэтага абраза і вярнуць яе ў родныя сьцены касьцёла.... ён чакае.... |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12879
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
Добавлено: 28 Nov 2023, Tue, 22:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Стэфан Ян Сьлізень пра Хоцінскую бітву ў паэме «Дань, выплачаная туркам турэцкай крывёй» (”Haracz krwіą turecką Turkom wypłacony”)
спасылка на паэму👉 https://polona.pl/preview/39939011-ff15-4f64-ad4f-bbf..[/b]
Перамога пад Хоцінам (11 лістапада 1673 г.) у вайне Рэчы Паспалітай з Асманскай імпэрыяй (1672-1676 гг.) увайшла ў гісторыю яшчэ і як першае пасьпяховае прымяненьне шматпрыступкавых ракет, вынайдзеных ваенным інжынерам Казімірам Семяновічам, якое стала сапраўдным прарывам на якасны ўзровень, які на 250 гадоў апярэдзіў аналягічныя вынаходзтвы іншых сусьветна вядомых вучоных: рускі К.Э. Цыялкоўскі, бэльгіец Р. Бінг (патэнт 1911 г.), амэрыканец Р. Годдард (патэнт 1914 г.).
І, канешне ж, Хоцінская перамога стала крыніцай натхненьня для многіх паэтаў. Яна натхніла такіх вядомых мастакоў, як Вацлаў Патоцкі й Зьбігнеў Марштын, а таксама другарадных мастакоў, такіх як Даніэль Калай, Матэвуш Кулігоўскі й Самуэль Ляшчынскі.
Але сярод шматлікіх творчых прац аб Хоцінскай бітве ёсьць адна, якая вылучаецца сваім аб’ёмам і падрабязным выкладам. Гэта праца будучага літоўскага рэфэрэндарыя Стэфана Яна Сьлізьня «Дань, выплачаная туркам турэцкай крывёю» (”Haracz krwіą turecką Turkom wypłacony”), упершыню апублікаваная ў Вільні ў 1674 годзе праз год пасьля перамогі.
ℹ️ Стэфан Ян Сьлізень (1650-1707) - сын Аляксандра Казіміра Сьлізьня, першага ўладальніка маёнтка ў Дзявяткавічах Новых, што за 23 км ад Слоніма.
Літоўскі (не блытаць зь цяперашнім тэрмінам!) шляхціц, паэт і палітык (падстараста Ашмянскі (1681—1683), стараста Крэўскі, пісар земскі Ашмянскі з 1683 году, вялікі рэфэрэндар літоўскі (дарадца караля й судзьдзі) з 15 чэрвеня старшыня Галоўнага Трыбунала Вялікага княства Літоўскага ў 1705 г.).
Стэфан Ян Сьлізень быў багатым чалавекам: апроч зямельных уладаньняў, ён валодаў трыма шматкватэрнымі дамамі ў Вільні й сядзібай на падвіленскіх Лукішках. З чэрвеня 1675 г. вёў свае запісы (sіlva rerum). Сярод іх былі й паэтычныя творы, напісаныя ім.
******************
Пад сьцягамі караля Яна Сабескага Сьлізень прымаў удзел у бітвах пад Нямавам, Камарнам, Калішам, Хоцінам; зь Сеняўскім - у Валахіі. Пазьней усе падзеі бітвы, набліжаючы чытача да рэальнасьці, Стэфан Сьлізень скрупулёзна апісвае ў рыфмаваным дзёньніку-паэме ”Дань, выплачаная туркам турэцкаю крывёю”.
На старонках паэмы паэт выразна адлюстраваў постаць галоўнакамандуючага - гетмана Яна Сабескага, якога ён ахарактарызаваў па эпічнаму прынцыпу fortіtudo et sapіentіa. Акрамя таго, як салдат зь Літвы, хоць і які змагаўся бок аб бок з кароннымі войскамі, ён не забываў аб заслугах Літвы на поле бою: ён хваліць абсталяваньне й мужнасьць літоўскага войска й шануе стаўленьне вялікіх літоўскіх гетманаў Міхала Паца й Міхала Радзівіла, дэманструючы такім чынам прыхільнасьць да роднай зямлі Літвы (не блытаць зь цяперашняй назвай адной з краінаў Балтыі).
У першым разьдзеле апісаў выпадкі больш раньніх падзеяў - восені 1672 году аб абароне гетманам Ян Сабескім на чале кварцавых войскаў грамадзянскага насельніцтва ўсходніх земляў ад разрабаваньня татарскай арды, якая спустошыла Падольле й Украіну пасьля падзеньня Камянецкай крэпасьці й аб вызваленьні незьлічоных мас людзей, навакольляў Бохні.
Твор Стэфана Яна Сьлізень ”Дань, выплачаная туркам турэцкай крывёй” (”Haracz krwіą turecką Turkom wypłacony”) актуальна ў дасьледчыкаў гісторыкаў і літаратуразнаўцаў і дагэтуль:
2017г. Renata Ryba «Obraz kampanіі chocіmskіej z perspektіvy lіtewskіego poety żołnіerza Stefan Jan Ślіzіeń: Haracz krwіą turecką Turkom wypłacony
Zwycіęstwo chocіmskіe w 1673 roku stało sіę іnspіracją dla wіelu»
2021г. Віктар Брэхуненка, Томаш Цэсельскі, Анджэй Карытко, Міраслаў Нагельскі: «Хоцін
400 гадоў сьпільної історыї»
увеличить до 900x600
Хоцінская бітва,Аўтар: Францішак Смуглевіч
увеличить до 1200x822
Падрабязны план бітвы польскага войска супраць турак / Вялікая перамога пад Хоцінам паведамляецца 11 лістапада 1673 г.
Аўтар: Франсуа Каліньён / François Collignon;
Дата стварэння: пасля 1673 г. Рым;
Абсталяванне: мідэрыт;
Памер (см): 21,8 × 32,5;
Тэхніка: аквафорт; |
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|