Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Прогулки по несуществующим населённым пунктам
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 16, 17, 18
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 785

СообщениеДобавлено: 06 Apr 2024, Sat, 22:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Дом кiраўнiкоў трамвайнага дэпо, 1-ая Даўгабродская вулiца – Машэрава, 3. Пабудаваны да 1914 года. Першая Сусветная вайна спынiла будаўнiцтва транспартнага парка




https://www.facebook.com/kishdima/posts/pfbid02tPZxZv9bgVRMks8dYcZDc4WE5oFGdbJuj6n87EFjtRSfbVNoDWN6WxapFquYPKWSl
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 785

СообщениеДобавлено: 04 May 2024, Sat, 22:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Шмат супярэчлiвай iнфармацыi дайшло да нас пра будынак з суседняй вулiцы (рог вулiц Ленiна i Маркса, 13/30 – дом Зыгмунта Свянцiцкага, рог Губернатарскай i Падгорнай, 23/36)


http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18003
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 785

СообщениеДобавлено: 17 May 2024, Fri, 0:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цна: ценi i адценнi.

У даведнiку "Увесь Мiнск цi спадарожнiк па г. Мiнску" за 1911 год тагачасныя чытачы знайшлi аб'яву гаспадароў маёнтка Цна. Гэта была спроба прадаць цi здаць у арэнду галоўную сядзiбу некалi велiзарнага маёнтка, якi быў набыты ў 1817 годзе Ануфрыем Наркевiчам-Ёдкам на аўкцыёне. Тагачасны маёнтак меў памеры ў 600 дзесяцiн. У дарэвалюцыйнай жа аб'яве сядзiба налiчвала толькi 40 дзесяцiн, але ўключала 3 дамы, гаспадарчыя пабудовы, парк, фруктовы i ягадны сады, лес...


Рэкламная аб'ява. "Весь Минск или спутник по г. Минску", издание первое С.М.Яхимовича, Минск, типография Фельдмана и Перского, 1911, стр. 94.

Выява "вялiкага барскага дома" ў той аб'яве доўгi час здавалася нейкай iлюстрацыяй, якая не мела дачынення да маёнтка. Але гэта, насамрэч, быў той самы будынак галоўнай цнянскай сядзiбы, адбудаваны Вольгай i Венiямiнам Масальскiмi у 1899 годзе.

увеличить до 1200x805

Здымак Вiктара Харкова, 1970-е гг., facebook.com. Рэжым доступу: https://www.facebook.com/photo/?fbid=8033052280038886&set=pcb.1172511850613111

У 1865 годзе Антонiй Ёдка падзялiў свой вялiкi маёнтак памiж сынамi. Рудольфу дасталося 365 дзесяцiн ворыўнай зямлi з вёскай Цна-Ёдкава, фальваркамi Кухарыха i Брадкi. Севярыну з гэтага часу належыла ўрочышча Дзiч, а гэта было 235 дзсяцiн пераважна лясных угоддзяў.

Тагачасныя падзеi на цнянскай зямлi выразна апiсаў у прэсе на рубяжы 1990-х гадоў даследчык Яўген Етчык. Не магу не прадставiць увазе фарумчан яго зацемку.

увеличить до 1200x666

Са збораў Тамары Iгнатовiч.

Прыпраўленыя легендамi сапраўдныя i не вельмi факты далi нагоду будучаму iнтарэсу краязнаўцаў ды мясцовых жыхароў да цнянскай сядзiбы Ёдкаў, што знайшло сваё ўвасабленне ў прыгожым куточку сучаснага Менска, якi завецца зараз "востравам Ёдкаў". А вакол яго пяе сваю песню Цнянскае вадасховiшча.

На "востраве Ёдкаў" i зараз можна сустрэць шукальнiкаў нейкага свайго шчасця. Старыя камянi, фундаменты, магчыма, больш рэдкiя артэфакты, якiя па панятных прычынах не трапляюць ў зводкi скарбашукальнiкаў - усё як мае быць. Некалi да сядзiбы вяла месцамi брукаваная дарога - адгалiнаванне ад старога шляху на Астрашыцкi Гарадок. Большая частка той дарогi была знiшчана ў 1950-х гг., а потым увогуле патанула ў вадасховiшчы. Захаваўся толькi маленечкi сёння ўжо незабрукаваны яе кавалак непасрэдна перад уязной сядзiбнай алеяй. Уязная алея, складзеная з дрэваў лiпы i адзiнкавых клёнаў, падыходзiла да сядзiбнага дома з захаду. Яе аднабаковы працяг абдымаў з усiх бакоў курданёр, аддзяляючы парадную частку сядiзбнага дома ад гаспадарчых пабудоў i фруктовага сада.

увеличить до 1200x900

Дрэвы курданёра.

Па баках ад фруктовага сада знаходзiлiся агароды i ягадны сад. Сады i агароды акружала абсадка з лiпы, i толькi з поўдня мяжой была нiзiнная мiжфальваркавая палявая дарога. Гэтая дарога ў сваю чаргу адыходзiла ад самага вядомага шляху на Цну Ёдкаўскую, працягу яшчэ менскай дарэвалюцыйнай вулiцы, што мелася звацца проста «Дарога на Цну» (у межах горада ад яе захаваўся толькi невялiкi кавалак на самым пачатку вулiцы Цнянскай, а таксама ўчасткi вулiц Няжданавай i Падольскай). Цiкавым вырашэннем была лiпавая абсадка садоў i агародаў з захаду, якая ўяўляла сабой алею для прагулачнага маршрута. Пазней, ужо ў савецкiя пасляваенныя часы, гэтая алея стала выконваць ролю пад'язнога шляху да сядзiбнага дома (на той момант школы розных прызначэнняў).

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Гэта спрыяла перыядычнаму аднаўленню алеi, але й зараз тут можна сустрэць экземпляры лiп, якiя памятаюць таго самага Рудольфа Ёдку.

увеличить до 900x1200

Падсадкi савецкага часу.

Парк Ёдкаў займаў дзве тэрасы за сядзiбным домам i прымыкаў да тарцоў будынка.

увеличить до 900x1200


увеличить до 900x1200


увеличить до 900x1200


увеличить до 900x1200


Верхняя тэраса зараз запоўнена магутным кустоўем бэзу, нiжняя i склоны верхняй - пераважна велiчнымi хвоямi. Нiжняя тэраса пераходзiла ў вялiкую далiну рэчкi Цнянка. Цяпер на месцы далiны Цнянскае вадасховiшча.

увеличить до 1200x803

Тэрасы парку. Здымак Вiктара Харкова, 1970-е гг., facebook.com. Рэжым доступу: https://www.facebook.com/photo/?fbid=8033047673372680&set=pcb.1172511850613111

Сядзiбны дом апошнi раз адбудоўваўся ў 1899 годзе.

увеличить до 1200x666

1960-я гг. Здымак са збораў Тамары Iгнатовiч.

Драўляны будынак меў моцны каменны фундамент, закладзены яшчэ Ёдкамi. Па пажары канца 1970-х гг. гэтыя сядзiбныя лёхi далi прытулак савецкаму асацыяльнаму элементу i неўзабаве ў 1979 годзе былi канчаткова зруйнаваны i засыпаны зямлёй. Зараз на амаль паўметровым земляным узвышшы растуць 40-гадовыя дрэвы.

увеличить до 1200x900


З парка да вёскi праз далiну Цнянкi вяла палявая дарога, а праз рэчку быў перакiнуты масток.

увеличить до 806x1200

Вiд на вёску з парка. Здымак Вiктара Харкова, 1970-е гг., facebook.com. Рэжым доступу: https://www.facebook.com/photo/?fbid=8033052323372215&set=pcb.1172511850613111

Мiж вясковымi дварамi заўсёды iснавалi праходы, бо гэта былi найкарацейшыя шляхi да вясковых могiлак i каплiчкi святога Iллi.


"Описание церквей и приходов Минской епархии. Минский уезд." Минск, типо-литография Б.И.Соломонова, 1878. Стр. 39.

увеличить до 1000x654

Здымак з калекцыi музея "Кунсткамера". Рэжым доступу: http://collection.kunstkamera.ru/entity/OBJECT/72087?query=%D1%86%D0%BD%D0%B0&index=1

Цiкава, што новыя гаспадары былой вёскi Цна-Ёдкава пачалi забудоўваць гэтыя гiстарычныя прагалы катэджамi, чым выклiкалi вялiкае абурэнне сапраўдных месцiчаў. Споры гэтыя працягваюцца, бо на могiлкi па-ранейшаму ёсць каму хадзiць, а на збоччы могiлак будуецца новая царква. Галоўная вулiца былой вёскi зараз завецца Ёдкаўскай, а ў савецкiя часы была проста Рабочай.

увеличить до 1200x806

Вулiца Рабочая. Здымак Вiктара Харкова, 1970-е гг., facebook.com. Рэжым доступу: https://www.facebook.com/photo/?fbid=8033115380032576&set=pcb.1172511850613111

Сыны Антонiя Ёдкi даволi хутка зладзiлi распродаж бацькоўскiх зямель. Дастаткова сказаць, што Рудольф напрыканцы 1880-х гг. валодаў толькi 30 дзесяцiнамi зямлi i працаваў на Лiбава-Роменскай чыгунцы. На мяжы XIX i XX стагоддзяў большай часткай маёнтка валодалi Масальскiя, якiя дадалi яго да сваiх старажытных Кальварышак (тэрыторыя былога парка "Дрымлэнд"). Кальварышкi гэтыя належылi менскiм банiфратам яшчэ з 1700 года. Тут трэба згадаць, што Венiямiн i Вольга Масальскiя былi пахаваны на старажытных крупецкiх могiлках ў сямейным склепе. Парэшткi той каплiцы яшчэ зусiм нядаўна можна было пабачыць на праспекце Пераможцаў.

увеличить до 1200x900

Пагорак на месцы сямейнага склепа Масальскiх на крупецкiх могiлках.

Фальварак Брадкi (Брадок) выкупiў Аляксандр Будагоўскi, урочышча i фальварак Кухарыха Агата Блок. Шмат земляў былi прададзены мясцовым сялянам. Цiкава знаходзiць на старых ёдкаўскiх могiлках пахаваннi тых самых сялян, што былi героямi архiўных спраў XIX стагоддзя.

увеличить до 1037x112

"Землевладельцы Минской губернии 1900-1917", Дмитрий Дрозд, Минск, "Медисонт", 2013. Стр. 383.

увеличить до 900x1200


Асаблiва прыемна, што пахаваннi гэтыя па-ранейшаму даглядаюцца нашчадкамi.

Уладальнiца фальварка Кухарыха Агата Блок была даволi дзейнай асобай. Яна даволi хутка дабiлася зняцця працэнтнага збору са сваёй новай уласнасцi, а потым, наогул, пачала здаваць свой фальварак пад дачы.

увеличить до 998x1200

Рэкламная аб'ява. Менск у часе i прасторы, facebook.com. Рэжым доступу: https://www.facebook.com/photo/?fbid=3366544663572867&set=gm.1646351485701550

Лес, сад, купальня - усё гэта мусiла прыносiць неблагi даход. На месцы яе фальварка зараз знаходзiцца абкладзены цэглай стары драўляны дом, значна перабудаваны, з закладзенымi цэглай вокнамi. Дагэтуль вызначыць час пабудовы гэтага дома не атрымалася, хаця мясцовыя краязнаўцы не аднойчы рабiлi захады па вырашэнню гэтага пытання.

увеличить до 1200x900

Будынак па адрасе вул. Сасновы Бор, 30.

Што ж тычыцца той самай аб'явы 1911 года, то новым уладальнiкам галоўнай сядзiбы стаў член Менскага Губернскага кiравання Уладзiмiр Шчапоцьеў. У цяжкiм 1918 годзе яго ўладанне стала месцам адпачынку дзетак з былога менскага Iрынаўскага прытулку.

увеличить до 1200x669


увеличить до 1200x776

Здымкi з архiва Паўла Каралёва, facebook.com. Рэжым доступу (для сяброў): https://www.facebook.com/pavall.karaliou/posts/pfbid02RW57cX5Mu4Zh8x2SdtJ9Pnn7ccJAnTAahr6ZcTK2iAgwo96GoxnmYAMPxqaGazscl

Пасля рэвалюцыi Шчапоцьеў мiрна дажываў сваё жыцце на цiхiм 3-м Шпiтальным завулку Менска. Але ў 1929 годзе 70-гадовы чалавек быў арыштаваны НКУС. У ссылцы сляды апошняга цнянскага ўладара абарвалiся. Магчыма, такую самую ролю НКУС адыграў бы i ў жыццi былога дырэктара народных вучылiшч Менскай губернii i першага дырэктара менскага гарадскога тэатра (якi некалi быў Купалаўскiм) Ермiнiнгельда Цiмафеева. Але гэты цнянскi землеўласнiк ў 1907 годзе памёр ад халеры...

Ермiнiнгельд Цiмафееў набыў у 1882 годзе амаль цалкам урочышча Дзiч. Адстаўны паручык Севярын Ёдка застаўся на сваёй зямлi, але меў толькi 20 яе дзесяцiн. Дарэчы, гэта той самы Ермiнiнгельд з зацемкi Яўгена Етчыка, якi ў перапынках памiж тэатральнай i асветнiцкай дзейнасцю пускаў чырвонага петуха ў сядзiбе Ёдкаў. Вядома, прозвiшча Цiмафеева трэба выкраслiць з артыкула i захаваць у памяцi яго добрае iмя Ермiнiнгельд.

У першай палове ХХ стагоддзя зямля Цiмафеева прыняла на вечны спачын ахвяр НКУС, а напрыканцы 1980-х набыла новае iмя "Курапаты".

Урочышча Дзiч на захадзе межавала з самай аддаленай вёскай маёнтка Сёмкава, якi належыў Хмарам. Вёсачка тая мелася таксама звацца Цна, але па прозвiшчы гаспадароў была яшчэ Хмарынскай. Знесена яна была ў пасляваенны час. Адзiным напамiнам цяпер пра яе застаюцца старыя вясковыя могiлкi.

увеличить до 1200x900


увеличить до 900x1200


увеличить до 1200x900


Старыя памерлыя хмарынскiя прозвiшчы ды маленькiя "курганы" ценямi крыюць жывыя адценнi ёдкаўскiх таямнiц.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11382
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 18 May 2024, Sat, 21:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цудоўна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1209

СообщениеДобавлено: 18 May 2024, Sat, 22:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пара ўжо за кніжку брацца.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 785

СообщениеДобавлено: 08 Oct 2024, Tue, 21:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Не та Лошица. Скромное обаяние

Зусiм крыху :) здымкаў фрагментаў прысядзiбнага парка, якi завецца зараз проста "Немаршанскi сад".

увеличить до 1200x900

План сядзiбы (1890)

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900

Дзве тэрасы паркавага партэра

увеличить до 1200x900


увеличить до 900x1200

Сучасаныя алеi на тэрасах

увеличить до 900x1200


увеличить до 1200x900


увеличить до 900x1200

Старыя дрэвы на тэрасах

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900

Руiны на паркавых тэрасах

увеличить до 1200x900


увеличить до 900x1200


увеличить до 900x1200


увеличить до 1200x900


увеличить до 900x1200

Фрагменты паўночнай часткi пейзажнага парка

увеличить до 900x1200

Адзiны прадстаўнiк уязной алеi

увеличить до 1200x900

Яблыневы сад
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 785

СообщениеДобавлено: 29 Oct 2024, Tue, 13:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Роткаўшчына. Зямля чужынцаў.
Акрамя твораў мастацтва, напамiнам аб тых часах заставаўся вялiкi валун, надпiс на якiм быў прысвечаны агранамiчнай школе Дамiнiка Манюшкi. Усталяваў гэты помнiк у 1861 годзе Чэслаў, брат рэфарматара. Але i рэшткаў таго прыдарожнага валуна, нiбыта расколатага з матэматычнай дакладнасцю цi то часам, цi то людзьмi, адшукаць не пашчасцiла…


Алесiна. Той самы расколаты валун у гонар Дамiнiка Манюшкi. https://orda.of.by/.lib/fedoruk/sumk/249?m=60.5,20.4

увеличить до 1200x900


Побач знаходзiцца каменная лава, усталяваная за Дамiнiкам Манюшкам у 1827 годзе (з надпiсам "przechodniu spoczniy, SP, DM, Ru 1827... z 1812 gospodarza w Radomiu Radkows...").

увеличить до 1200x900


Камянi Дамiнiка Манюшкi перавезены ў Алесiна з былога маёнтка Манюшак Радкоўшчына цягам 2010-2020-х гг.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 16, 17, 18
Страница 18 из 18

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы