Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1855 Откуда: Минск
|
Добавлено: 29 Oct 2024, Tue, 14:41 Заголовок сообщения: Вандроўка за гадзiну. Лошыцкi парк. |
|
|
Цудоўная ж восень выдалася у гэтым годзе! Так і хочацца некуды з'ездзіць ці прагуляцца такім добрым надвор'ем. І вось, як па замове, пад самым бокам ёсць такое месца. Гэта Лошыцкі парк. Каго тут толькі не сустрэнеш! Юнакі робяць фотасэсію з нагоды хуткага Хэлоўіна, хаця ён, здаецца, як бы і забаронены, ходзяць готы і мамы з калыскамі. Каля ставу пенсіянеры кормяць крачак. Тэрыторыя дагледжана, прыемна паглядзець. Нават, не верыцца, што ўваход яшчэ платным не зрабілі.
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 1200x897
Але ці ўсё так добра, як здаецца на першы погляд? Вось вам трошкі гісторыі.
Лошыцкі палац размешчаны ў адным з найстарэйшых месцаў сучаснага Менску — Лошыцкім парку. Самая ранняя дакумэнтальная ўзгадка пра Лошыцкі палацава-паркавы комплекс датуецца 1493 годам. Паводле архіўных дакументаў, сядзібай у розныя гады валодалі князі Талачынскія, Друцкія-Горскія, Прушынскія і Любанскія. Апошні з Любанскіх, Яўстафі, у 1896 годзе перабудаваў сядзібу, дзе былі капліца, дом аканома, будынак спіртзаводу (бровар), вадзяны млын, гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку конезавод, быў закладзены ўнікальны парк з раслінамі з розных часцін свету. У 30-я гады сямейную капліцу-пахавальню Прушынскіх-Любанскіх узарвалі, а ў палацы разьмясьціліся органы НКВД. Пасля вайны на базе Лошыцкага парку дзейнічаў беларускі філіял Усесаюзнага інстытуту раслінаводства, які меў ацяпленне, і гэта дазваляла ўтрымоўваць збудаванне ў належным стане. Таксама у iм i ў драўляным флiгелi жылi людзi амаль да канца 20 стагоддзя, а ў парку здымалi фiльмы.
увеличить до 1200x897
увеличить до 1200x897
увеличить до 960x1200
увеличить до 960x1200
увеличить до 1200x897
Але вось, напрыклад, на гэтым здымку млын на рацэ Свіслач у 1975 годзе.
увеличить до 957x1200
На наступных яго стан зараз.
увеличить до 960x1200
увеличить до 960x1200
увеличить до 1200x897
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
Нам кажуць, адбылася рэстаўрацыя. Гэта так, але здаецца, што гэтая рэстаўрацыя у першую чаргу мела мэту зрабіць нейкую тэрыторыю адпачынку, тэрыторыю шпацыраў і прагулак з дзецьмі. Месцы, каб падсмажыць шашлык, зрабілі, а вось пра сапраўдную гісторыю забыліся. А iнакш, як патлумачыць сёняшнi стан млына, i чаму б было не аднавiць каплiцу? Бровар i гаспадарчыя пабудовы з боку вулiцы Чыжэўскiх "мусоляць" ужо больш за дзесяць гадоў.
увеличить до 958x1200
увеличить до 960x1200
А што думаеце вы? |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|