Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1876 Откуда: Минск
|
Добавлено: 27 Jan 2025, Mon, 14:30 Заголовок сообщения: Незвычайныя прыгоды iтальянцаў у Беларусi. П`еса ў двух дзеяннях. |
|
|
Дзеючыя асобы:
Станіслаў Панятоўскі - кароль Рэчы Паспалітай.
Джакама Казанова - авантурыст, вандроўнік і пісьменнік, якому прыпісваюць вялікія заслугі ў любоўных інтрыгах і ачмурэнні жанчын.
Ядвіга Струтынская - ракавая паненка.
Ян Ціханавецкі - муж Ядвігі, стараста Опсаўскі.
Баніфацый Струтынскі - бацька Ядвігі.
Антоніа Мануццы - другі муж Ядвігі.
Станіслаў Мануццы - сын Ядвігі.
Канстанцыя Броэль-Плятэр - жонка Станіслава.
І іншыя...
Дзеянне першае"Memento mori".
Ян Ціханавецкі хоча развода з Ядвігай праз яе непрыстойныя паводзіны. Гэта прыводзіць да сваркі з Баніфацыям Струтынскім, які да таго ж валодаў маёнткам у Опсе і на сваю дачку так яго і не перапісаў. Сварка пераўтварылася ў бойку са стрэльбамі, і абодва загінулі. Маёнтак адышоў у валоданне дзяржавы.
Абураная Ядвіга, якая засталася без вялікага прыбытку ад маёнтка, а ён дасягаў 10 тысяч злотых, дабілася аўдыенцыі Станіслава Панятоўскага. У караля пані плакала, а ён яе суцяшаў. Ды так насуцяшаўся, што Ядвіга зацяжарыла.
Дзеянне другое: "Uno, uno, uno, uno momento".
Згодна свайго становішча, Панятоўскі не мог даць разысціся чуткам, і скарыстаўся саветамі Джакама Казановы, які ў той час завітаў у Варшаву праездам з Бабруйска.
Ён знайшоў выйсце з гэтай сітуацыі, запрасіўшы свайго сябра, такога ж прайдзісвета Антоніа Мануццы. Антоніа ўзяў шлюб па разліку з Ядвігай, і неўзабаве яна нарадзіла хлопчыка, даўшы яму імя Станіслаў.
За такое выратаванне Панятоўскі зрабіў Мануццы сваім набліжаным і аддаў у валоданне ўсё Браслаўскае ваяводства. Жылі маладзёны у сядзібе Бельмонты і Станіслава выгадавалі так, што ён нават пераўзышоў Мануццы і атрымаў шмат плюшак ужо ад расейскіх імператараў Паўла і Аляксандра І. Ажаніўся Станіслаў на Канстанцыі Плятэр, якая была яшчэ та птушка і вадзіла гулі з рознымі высокапастаўленымі асобамі, сярод якіх быў французскі маршал Мюрат. Дзяцей у Станіслава і Канстанцыі не было, таму пасля іх смерці ўся маёмасць, у тым ліку і сядзіба ў Опсе, адышла да роду Плятэраў.
Занавес.
А зараз здымкi.
Опса
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 1200x897
Сядзiба Мануццы-Плятэраў
 увеличить до 1200x897
 увеличить до 1200x897
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 1200x897
 увеличить до 1200x897
 увеличить до 897x1200
Герб рода Мануццы. Кажуць. што быў адмыслова намаляваны. каб атрымаць званне графа.
 увеличить до 1200x1107
Сядзiба ў Бельмонтах. Малюнак Н. Орды
 увеличить до 1200x825
Станiслаў Мынуццы, сын Ядвiгi ад Станiслава Панятоўскага
 увеличить до 929x1200 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|