Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1880 Откуда: Минск
|
Добавлено: 24 Aug 2023, Thu, 21:02 Заголовок сообщения: Засвір, як месца сустрэчы двух беларускіх талентаў. |
|
|
Уся гісторыя Засвіра цесна звязана з манаскім ордэнам кармелітаў босых, якія з'явіліся тут у 1694 годзе. Пазней, у 1713, для іх быў пабудаваны мураваны кляштар і цагляны касцёл. Лёс яго быў цяжкі.
У 1864 годзе касцёл быў скасаваны і ператвораны ў царкву, у 1919 вернуты каталікам. Пасля другой сусветнай касцёл і кляштар не функцыянавалі, у іх памяшканнях месціліся школа і магазін. У савецкі час, улічваючы пазіцыю дзяржавы да рэлігіі, касцёл разбураўся, і толькі ў 1994 годзе быў адноўлены намаганнямі кс. Войцэха Леманьскага.
 увеличить до 1200x897
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
Але да нашай тэмы. У той кароткі міжваенны час, пробашчам касцёла быў Казімір Сваяк, вядомы беларускі паэт, святар, грамадскі дзеяч. Вядома, у служэннях ён ужываў мову, што было забаронена.
Аднойчы завітаў да яго ў Засвір непрызнаны ў той час беларускі мастак Язэп Драздовіч, вядомы сваімі перадавымі поглядамі.
І вось, седзячы на прыступках драўлянага ганку кляштара, разам з сябрам-паэтам, які ціха напяваў любімыя мелодыі, абдумваючы і дапісваючы пад натхненнем свае вершы, Язэп маляваў.
Графічныя малюнкі "Сваякоў ганак", "Пані Ядвіга" ды іншыя, адзін з якіх праектаваўся як фрэска ў Засвірскім касцёле, зараз захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеі.
 увеличить до 897x1200
Лёс абодвух быў трагічны. Казімір Сваяк, неўзабаве памёр, захварэўшы на сухоты, а Язэп Драздовіч, хаця і пражыў яшчэ 30 гадоў, пражыў іх, пакутуя ад беднасці, голоду, чалавечага неразумення, адзіноты.
Але вось зараз мы можам дакрануцца да сваёй гісторыі ды прыгадаць нашых беларускіх талентаў.
Загляне сонца ў наша ваконца,
Хатку асвеціць праменьмі...
О, край мой родны! Куды я ні гляну
Дзе лёс мой дзіўны мяне не закіне
Сам мной ты ўсюды ў кожнай гадзіне...
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1880 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|