Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1898 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Jun 2025, Thu, 8:49 Заголовок сообщения: Іўе. Татары, памідоры і кампот. |
|
|
Кажуць, што заснавана было мястэчка жонкай Гедыміна Евай. У яе гонар і назвалі - Еўе. Потым літара "Е" змянілася на "І", атрымалася сучасная назва Іўе.
Праз Іўе праходзілі шляхі на Менск, Наваградак, Нясвіж, Вільна, таму менавіта тут спыняліся гандляры і прапанавалі розныя тавары - тканіны, віно, соль, воск, мёд, футра. Дзякуючы такому гандлю невялікае паселішча пераўтварылася ў вялізнае беларускае мястэчка.
 увеличить до 897x1200
Таксама штуршок да развіцця Іўе атрымала пры магнацкім родзе Кішкаў. Тады былі пабудаваны касцёл, палац, акадэмія, шпіталь і адна з першых друкарняў у Беларусі. Побач з касцёлам стаіць скульптура пана Езуса, дакладная копія якой знаходзіцца ў Рыа-дэ-Жанэйра. Ну ці наадварот.
Таксама Іўе лічыцца цэнтрам татар у Беларусі. Запрасіў іх як добрых ваяроў яшчэ Вітаўт. І яны верай і праўдай служылі нашай краіне - абаранялі яе ад нападнікаў, прымалі ўдзел у Грунвальдскай бітве. За гэта татарам надалі прывілей быць шляхтай, браць шлюбы з беларускімі дзяўчынамі ды называцца беларускімі прозвішчамі.
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
Татары былі яшчэ і добрымі агароднікамі, вырошчвалі садавіну і гародніну. А наш кампот - гэта менавіта татарская страва.
 увеличить до 1200x897
 увеличить до 897x1200
Зразумела, што ў Iўi вялiзныя i дагледжаныя татарскiя могiлкi
 увеличить до 1200x897
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
Ну а памідоры! Вы бачылі Іўеўскія памідоры? Колькасць сартоў не злічыць. А якія яны смачныя! Нездарма горад лічыцца памідорнай сталіцай Беларусі і штогод у жніўні тут праводзіцца памідоравы фэст, на якім можна паўдзельнічаць у розных конкурсах, прайсці шэсцем па вуліцах, паспрабаваць сілы ў памідорным дартсе. А на заканчэнні адбываецца самы яскравы эпізод фэста - бітва памідорамі "Іўе-дэ-Таматэйра". Усё ж, вiдаць, копiя пана Езуса ў Рыа знаходзiцца.
 увеличить до 897x1200
 увеличить до 897x1200
Завітайце, не пашкадуеце! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|