Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 163
|
Добавлено: 19 Oct 2023, Thu, 1:58 Заголовок сообщения: Татарская мячэць у Слоніме |
|
|
[Слонім — горад шматканфесійны.
У Слоніме беларускія татары жывуць прыкладна з XVI ст., і зьяўляюцца неад’емнай часткай гісторыі й культуры горада.
У 1644 годзе Слонімскі стараста Казімір Леў Сапега, выдаў прывілей для слонімскіх рамесных цэхаў, паказаўшы, каб да іх належаць і татары.
У 1717 годзе ўжо згадваецца ў горадзе Татарская вуліца.
У 1804 годзе ў Слоніме была пабудавана мячэць з адным мінарэтам і купалам.(па іншым зьвесткам - у 1765 годзе)
У 1881 годзе (25 траўня) падчас вялікага гарадзкога пажару яна згарэла й праз год быў зноў пабудавана з дрэва. Грошы на будаўнічыя матэрыялы ахвяраваў граф Францішак Пуслоўскі.
У 1897 годзе ў Слонімскім павеце пражывала 178 татараў.
У верасьні 1939 году слонімскія татары былі дэпартаваныя органамі НКУС у Сібір. Мячэць была спалена немцамі падчас Другой Сусьветнай вайны перад адступленьнем летам 1944 году. Пасьля вайны польска-літоўскія татары актыўна сталі зьязджаць з СССР, баючыся новых арыштаў з боку НКУС. У 1946 годзе многія зь іх зьехалі ў Польшчу.
 увеличить до 1200x630
Последний раз редактировалось: Nikolai (16 Jul 2025, Wed, 11:53), всего редактировалось 6 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 163
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 163
|
Добавлено: 04 Nov 2023, Sat, 13:24 Заголовок сообщения: |
|
|
БЕЛАРУСКАЯ АРАБІЦА.
Мала хто ведае, але ”натуральнымі” для беларускай мовы зьяўляюцца ня толькі кірылічны й лацінскі альфабэты, але таксама й арабскі альфабэт!
Беларускую арабіцу стварылі на аснове звычайнага арабскага альфабэта татары, якія жывуць на нашай зямлі з 14 стагодзьдзя, першапачаткова па запрашэньню літоўскіх князёў.
С цягам часу беларускія татары забылі сваю родную мову й пачалі карыстацца старабеларускай, але для запісу яе выкарыстоўвалі арабскі альфабэт, пашыраны некаторымі літарамі для перадачы беларускай фанэтыкі.
Захаваліся так званыя ”кітабы” - кнігі на беларускай мове напісаныя арабскім пісьмом.
Падрабязьней чытайце, напрыклад, у Вікіпедыі. https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B1%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B0%D0%BB%D1%84%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%82
 увеличить до 1000x467 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 163
|
Добавлено: 08 Jul 2025, Tue, 0:13 Заголовок сообщения: |
|
|
Мусульманскую прысутнасць у Слоніме некаторыя даследчыкі таксама звязвалі з паселішчам татарскіх палонных из–под Клецка (1506 год), аднак у XVI стагоддзі і без таго было дастаткова перасяленняў мусульман на тэрыторыю Беларусі. У XVI стагоддзі татары ўжо жылі ў вёсках Раготная, Лядзінкі і Боркі непадалёк ад Слоніма. Верагодна, у першай палове XVII стагоддзі яны з'явіліся і ў самім горадзе. У 1644 годзе слонімскі стараста Казімір Леў Сапега, маршалак надворны, выдаў прывілей для слонімскіх рамесных цэхаў, прапісаўшы, каб да іх належалі і татары. Як мяркуецца, татары сяліліся на вуліцы Гарбарскай, паколькі займаліся гарбарным рамяством. У 1717 г. ужо згадваецца і свая вуліца Татарская. Аднак мячэці ў Слоніме доўгі час не было, яе пабудавалі толькі ў 1804 годзе. Згодна з рапартам выконваючага абавязкі маршалка шляхты Слонімскага павета Бажымоўскага, татары Слоніма ў 1832 годзе займаліся апрацоўкай зямлі, рыбалоўствам, возніцтвам, вырошчвалі і прадавалі гародніну. Кто–то меў уласную зямлю, кто–то браў надзелы ў арэнду. У павеце тым часам пражывала 157 татараў, з іх 138 займаліся сельскай гаспадаркай, а 19 — рамяством, дзве сям'і атрымалі правы на расійскае дваранства.
 увеличить до 806x1080
Пра тое, што мячэць мела ўласную традыцыйную рэлігійную літаратуру, сведчыць хамаіл (малітоўнік), які захаваўся да міжваеннага перыяду: «У Слоніме захаваўся хамаіл, які змяшчае малітвы на арабскай мове, але тлумачэнні гэтых малітваў і службы напісаны на чагатайскай. Гэты хамаіл стаў, так бы мовіць, бацькам усіх нашых хамаілаў і выкарыстоўваўся нават тады, калі нашы продкі разумелі родную мову і не мелі патрэбы ў перакладах на рускую ці польскую».19 Аднак варта адзначыць, што некаторыя татары ўсё яшчэ размаўлялі па-турэцку ў XVII, XVIII і нават XIX стагоддзях. Надпісы на гэтай мове захаваліся ў кітабах, хамаілах і тэджвідах.
(крыніца: Artur Konopacki. ˚ycie religijne Tatarów na ziemiach Wielkiego Ksi´stwa Litewskiego w XVI–XIX wieku )
 увеличить до 880x480
Даволі цікавы дар павялічыў маёмасць Слонімскага джэмята, які можна смела лічыць вакуфам. У 1885 годзе мячэць узбагацілася двума падсвечнікамі, падоранымі праваслаўным свяшчэннікам. Святар абяцаў, што калі яго сын, цяжка хворы, паправіцца, ён будзе здзяйсняць абетныя прынашэнні ва ўсіх цэрквах Слоніма.
 увеличить до 1200x808
Архітэктурныя планы мячэці ў Слоніме. Крыніца: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне ( ф. 8, оп. 2, т. 331.)
 увеличить до 1200x750
 увеличить до 872x1200
мапа татарскіх пасяленьняў у 19 ст.
 увеличить до 841x616
падрабязны экскурс аб слонимскіх татарах :
https://tutejszy.ru/grodnenskaya/slonimskij/slonim/604-tatary-iz-slonima-v-mezhvoennoj-polshe-v-1919-39-godakh?ysclid=md5p2lgvft934274500
https://youtu.be/Czb6EE20TNs?si=0LqQ2Lg5SncdaVPU
Последний раз редактировалось: Nikolai (16 Jul 2025, Wed, 13:27), всего редактировалось 7 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 163
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|