Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1915 Откуда: Минск
|
Добавлено: 27 Jul 2025, Sun, 14:47 Заголовок сообщения: Сар'я. Загадкі архітэктурнага шэдэўра. |
|
|
Калі мы пад'язджалі да Сар'і, нас папярэдзілі: толькі не называйце Свята Ўспенскую царкву касцёлам, бо мясцовы поп вельмі злуецца. Але нам пашчасціла з гэтым папом не сустрэцца, бо царква была зачынена, нават на тэрыторыю нельга было папасці.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
Дагэтуль я бачыў храм толькі на фота, і там ён выглядае вельмі велічна, масіўна, нешта накшталт касцёла ў Гервятах. На самой справе, царква аказалася зусім невялічкім збудаваннем. Але гэта ніяк не змяншае яе ўнікальнасць.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
Што б не казаў той поп, паглядзіце - ну якая гэта царква? Гатычныя элементы, стральчатыя вокны, нарэшце, вострыя вежачкі - пінаклі, у якія залівалі плюмбум (свінец), каб узмацніць іх.
Дзе ж тут было не ўзбудзіцца на такую прыгажосць, і касцёл св.Марыі расійскія ўлады перапісалі ў царкву з фармулёўкаў "По причине великолепия". Прычына, насамрэч, была іншая. Бо ў 1839 годзе ліквідавалі ўніяцкую царкву, а пасля паўстання 1863 года забаранілі будаваць касцёлы.
Каб падмануць улады, Ігнаці Лапацінскі называе будоўлю касцёла будоўляй капліцы для сваёй памерлай жонкі Марыі. Дзеля чаго наймае прускага архітэктара Вільгельма Шахта. З дапамогай мясцовых сялян Шахт пабудаваў храм у Сар'і так, што ўжо амаль 200 год ён стаіць і радуе позірк кожнага, хто яго бачыць.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
Была за саветамі царква і складам хімікатаў, і забаўляльнай установай, але нават час не здольны пахіснуць гэтую архітэктурную веліч і магічныя шпілі.
 увеличить до 675x1200 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 829
|
Добавлено: 27 Jul 2025, Sun, 17:02 Заголовок сообщения: |
|
|
Калi б не пачалася ПСВ, зараз бы натхнялiся звычайнай мураўёўкай. Толькi збоку ды ззаду, магчыма, захавалiся б "архітэктурная веліч і магічныя шпілі". |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|