Сёння з'ездзіў на выставу, што ладзіцца ў былым калегіуме ў Жодзішках. Мастацкую каштоўнасць застаўлю без каментарыя (на густ і колер...), бо вельмі цікавіла паглядзець на архітэктурны складнік 18 ст. Скляпенні "падсілкавалі" як і наведванне падобных тагачасных будынкаў. Праўда спадчына савецкага псіхшпіталя яшчэ паўсюдна, нібы учора з'ехалі. Жадаючым свабодна пабасцяцца сярод метровых сцен з арачнымі скляпеннямі, без усялякіх экскурсаводаў і назіральнікаў, раю знайсці час да 1 лістападу.
https://www.shliah.by/news/obshhestvo/news47105.html
Вельмі шкада, што даводзіцца прапускаць такую імпрэзу. Новая канцэпцыя гатова, а ўнутраная няўпэўненасць не дае сарвацца з месца. Хаця, губляць тое няма чаго.
Да свайго сораму заўважу, што тры разы фундаментальна быў у тых краях, а сядзібу-калегіум заўсёды ігнараваў, праязджаючы міма. Што зробіш, кожнай агародніне свой час.
P.S. Вялікае дзякуй за сваечасовую інфармацыю.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы